
- •Інтэлектуалізм, псіхалагізм, гуманістычная скіраванасць творчасці м. Гарэцкага, жанравая разнастайнасць, значэнне дзейнасці.
- •Аналітызм і філасофская насычанасць прозы к.Чорнага, значэнне творчасці пісьменніка.
- •Дакументалізм у сучаснай беларускай літаратуры: (творчасць а. Адамовіча, с. Алексіевіч), мемуарная проза.
- •Л.Генiюш «Споведзь» Чысціня, пранізлівасць
- •Б.Мікуліча «Аповесць для сябе»
- •Эстэтычнае абнаўленне беларускай паэзіі другой паловы хх стагоддзя (а.Куляшоў, п.Панчанка, м.Танк і інш).
- •А.Куляшоў (1914-1978)
- •М.Танк (1912-1995)
- •Маштабнасць і значэнне творчасці Ул.Караткевіча, асэнсаванне яе літаратуразнаўствам, Ул. Караткевіч і сучасны літаратурны працэс.
- •Творчасць і. Мележа ў кантэксце нацыянальнай мастацкай традыцыі, творчая гісторыя і праблематыка “Палескай хронікі”.
- •Сацыяльная і маральна-духоўная скіраванасць прозы і. Шамякіна, новы тып героя ў прозе 90-х гадоў.
- •Iван Чыгрынаў
- •Асноўныя тэндэнцыі развіцця сучаснай беларускай паэзіі, традыцыйная і наватарская плыні, творчасць а. Разанава.
- •Беларуская драматургія 2-ой пал. 2-га ст. (а. Макаёнак, а. Дудараў і інш.), эксперыментальная драматургія.
- •Драма абсурду: «Ку-ку» (1991), «Лабірынт» (1997), м.Арахоўскага
- •Жанрава-стылёвая шматстайнасць беларускай прозы канца хх – пачатку ххі стст. (в. Казько, а. Федарэнка, ю. Станкевіч і інш.).
- •Творчасць выпускнікоў гду імя ф.Скарыны і асэнсаванне “феномену гомельскай школы” літаратуразнаўствам.
Творчасць выпускнікоў гду імя ф.Скарыны і асэнсаванне “феномену гомельскай школы” літаратуразнаўствам.
У 1999 годзе пабачыў свет зборнiк лiрыкi выпускнiкоў Гомельскага дзяржунiверсiтэта «Крынiцы», укладальнікам, аўтарам прадмовы і ўступных артыкулаў да якога з’яўляецца І.Ф.Штэйнер. Тут пададзены вершы як ўжо прызнаных i вядомых беларускiх паэтаў, так i пачаткоўцаў: К.Кірэенкі, П.Пранузы, Т.Мельчанкі, М.Башлакова, А.Сыса, А.Зэкава, І.Багдановіч, Э.Акуліна, В.Куртаніч, Л.Раманавай, В.Яраца, А.Мельнікава, Н.Дзенісюк, С.Сыса, С.Крупенькі, А.Дуброўскага, А.Маісеенкі. Анталогія адметная ўжо самім фактам свайго з’яўлення. Гэта першая спроба выдання падобнага плана, дзе пад адной вокладкай сабраны творы студэнтаў і выпускнікоў ГДУ, пачынаючы яшчэ з дваццатых гадоў і да нашых дзён. “Крыніцы” сталі і першым даследаваннем “феномену гомельскай школы ў беларускай паэзіі” (тэрмін І.Ф.Штэйнера). Вучоны падае гісторыю літаб’яднання “Крыніцы”, што працуе пры універсітэце. Прадмова “Крыніцы светлага юнацтва” – крытычны агляд здабыткаў пісьменнікаў Гомельшчыны. У прадмове пададзены цікавыя, часам невядомыя звесткі пра творчасць нашых паэтаў.
У тым жа годзе быў выдадзены зборнiк крытычных артыкулаў «Душа прычалiцца крылом да неба…» (пад рэдакцыяй І.Ф.Штэйнера) па творчасцi колiшнiх студэнтаў ГДУ. Сапраўды, “падобнага прэцэдэнту ў гісторыі літаратуразнаўства і краязаўства яшчэ не было” (І.Штэйнер). Выданне адметнае не толькі тым, што пад адной вокладкай сабраныя крытычныя артыкулы па творчасці такіх вядомых беларускіх пісьменнікаў, як І.Шамякін, В.Ярац, М.Сурначоў, Л.Гаўрылаў, К.Кірэенка, П.Прануза, А.Сыс, Э.Акулін, А.Зэкаў, В.Куртаніч, М.Башлакоў, А.Казлоў, М.Даніленка, А.Мельнікаў і інш., якім выпаў лёс у розныя часы вучыцца ў адных сценах. Адметнасць зборніка ў тым, што аўтары яго – самі студэнты ці аспіранты Гомельскага універсітэта. Такім чынам ажыццяўляецца пераемнасць пакаленняў, выхоўваецца павага да папярэднікаў, разуменне: “Напісанае – застаецца”.
Напярэдадні 75-гадавога юбілею Гомельскага дзяржаўнага універсітэта пад рэдакцыяй І.Ф.Штэйнера і І.А.Бароўскай падрыхтаваны зборнік “Універсітэт літаратурны”, дзе пададзены творчыя партрэты колішніх і сённяшніх студэнтаў ГДУ, якія праявілі сябе ў мастацкай творчасці.
А.Сыс – самая пасiянарная фiгура. Самы энергаёмiсты паэт бел лiт. Па колькасцi паэтычнай энэргii на радок яму саступяць i Купала, i Багдановiч. У лепшых паэтычных творах сканцэнтраваны ўвесь цяжар нац. быцця. Фармальна, тэматычна i эстэтычна вершы Сыса ўпiсаны ў фiгуру адраджэнскай паэзii к.19-пач 20 ст.
Штэйнер, І. “Свае руны мне не вышыць…”: спадчына Анатоля Сыса / І. Штэйнер. – Мінск: Кнігазбор, 2008. – 40 с.
Р.Барадулiн
1935.
Не толькі абаронца духоўных скарбаў бел. Народа, але і іх перастваральнікам, слова якога шчодра чэрпае з паганска-языніцкіх каранёў, мае магічную сілу ўздзеяння.
Шматгранны: лірык, ліра-эпік, ліра-сатырык, публіцыст, эсэіст.
Выпрабоўвае патэнцыял бел.мовы.
Грамадзянскі пафас.
Кароль метафары, вобразнага мыслення. Багацце і непаўторнасць, разнастайнасць сродкаў паэзіі тут невычэрпныя. Б паказаў невычэрпныя магчымасці роднай мовы, яе гукавой прыроды. Перакладчык.
«Трыкiрый» i «Бiблейскiя балады» Р.Барадулiна. Адзначаючы сугучнасць пазiцыi Р.Барадулiна з галоўнымi запаветам хрысцiянства – блiзкасць i даступнасць кожнаму Слова Божага – Штэйнер I.Ф. заўважае такую iстотную акалiчнасць, як «незвычайную адпаведнасць хрысцiянскiх iдэалаў нацыянальнаму духоўнаму воблiку беларусаў з iх талерантнасцю, цярпiмасцю, надзеяй, любоўю». Цяжка з гэтым не пагадзiцца: нездарма ж на нашай зямлi гэтак утульна пачуваецца прадстаўнiкам розных канфесiй, не толькi хрысцiянскiх, але i мусульманскiх, i iўдзейскiх. Ацэнка «Трыкiрыю» Р.Барадулiна вучоным надзвычай высокая, Штэйнер I.Ф. вызначае яго як «выключную з'яву ў духоўным жыццi беларусаў»: «Для нацыянальна паэзii яна роўнавялiкая «Вянку» М.Багдановiча пачатку ХХ стагоддзя».
Штэйнер, І. Super flumina Babylonis: біблейскія міфалагемы ў паэзіі Рыгора Барадуліна / І. Штэйнер. – Мінск: Кнігазбор, 2008. – 76 с.
Нiл Гiлевiч Аўтар паэмы «Сказ пра Лысую гару».