Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапамога студэнтам Дэк.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
251.9 Кб
Скачать
  1. Жанрава-стылёвая шматстайнасць беларускай прозы канца хх – пачатку ххі стст. (в. Казько, а. Федарэнка, ю. Станкевіч і інш.).

Традыцыяналісты (А.Федарэнка) і наватары

Віктар Казько (1940)

П.Васючэнка: «Вопыт ваеннага дзяцінства стаў асноватворным у творчым пошуку Віктара Казько... Адметны і тая вастрыня, з якой В. Казько ставіць заблытаныя этычныя пытанні, і той спосаб вырашэння іх, які ў шэрагу твораў набывае кампазіцыйную і канцэптуальную форму маральнага суда. Крытыкі адзначалі ўскладнёную жанравую, сюжэтную, вобразную структуру твораў В.Казько, іх відавочную арыентацыю на эксперымент, фарматворчасць, умоўнасць: проза В. Казько далучаецца да тэндэнцыі, агульнай для ўсходнееўрапейскіх літаратур 1970-80-х гадоў, якую літаратуразнавец А Бачароў слушна харакатарызаваў як інтэлектуалізацыю літаратуры. Міфалагізацыя, рэтраспектыўны аналіз, элементы прыпавесці і парабалы, “расшчапленне” мастацкага часу, “плынь свядомасці” гэтыя рысы інтэлектуалізаванай прозы спалучаліся ў творах В. Казько з ускладнёнасцю канцэптуальнага пошуку”.

Тэматыка: ваеннае дзяцінства, чалавек і грамадства, чалавек і прырода, чалавек і гісторыя.

Пачынаў з твораў на рускай мове: «Высакосны год» (Боль падлетка-сіраты Дзімы Прыгоды». Аб'ект мастацкай увагі – боль. Нацыянальны, боль вайны, дзіцячы. Эпізоды ваеннга дзяцінства падаюцца ў рэтраспектыўным плане, у выглядзе ўспамінаў. Коплекс віны за смерць сястры.

Працяг маральнага суда - «Аповесць аб беспрытульным каханні». Пра лірыку першага юнацкага кахання. Кволае пачуццё першай закаханасці не здольнае абараніць юных герояў В. Казько ад касмічнага холаду і сірочай беспрытульнасці. Наадварот, яно падкрэслівае адзіноту чалавека ў свеце, яго непрыкаянасць, безвыходнасць яго становішча.

«Суд у Слабадзе» - аўтабіяграфічны. Этапны. Па беларуску. Пасля Хатыняў чалавечае слова бяссільнае, каб адшукаць нешта адэкватнае маштабу перажытага народам і асобным чалавекам.

Засведчыў, што пісьменнік здольны апавядаць пра самае цяжкае, пякельнае. Л.Корнаь: «Умець не востранькую белетрыстыку пісаць (як Шамякін), а расказаць пра боль, ад якога абыдзённая свядомасць дзеля самазахавання адштурхоўваецца, - гэта вельмі скаданая фармальная задача».

«Экалагічная» тэма: «Цвіце на Палессі груша» (1978) – пра хараство Палесся.

«Неруш» (1981): «Канфліктнасць узаемадачыненняў прыроды і чалавека ў эпоху НТР, недасканаласць этычных адносін у соцыуме, дэфіцыт духоўнасці на фоне дасягненняў навукі». Раман з'явіўся крыху раней, чым пра варварскае асушэнне Палесся загаварылі публіцысты. Палессе – як рай. «Міфалогія Палесся складае частку раманнага хранатопу, дапаўняе тую «неруш», якая складе спракаветныя асновы быцця рэгіёну» (П.Васючэнка), «Набліжэнне да жанру рамана-антыутопіі, надзеленага футуралагічнай, папераджальнай і прагнастычнай функцыямі».

«Хроніка дзетдомаўскага сада» («Сад, або Заблытаны след рамана») (1986). Тэма абпаленага вайной дзяцінства, узаемаадносін чалавека і прыроды, чалавек у кантэксце гісторыі. Складаны раманны час: міфалогія, рэвалюцыя, войны, сучаснае, «аўтарскі» час (працэс творчасці). Сумяшчэнне розных часавых пдастоў. Эксперыментальная жанравая прырода, асацыятыўны, ускладнены лад пісьма. Місцюк і Знавец. Твор прасякнуты выразным адчуваннем катастрофы.

«Нахаў, ці Сучасная спадарожная казка» (1999), «Но Пасаран» 1990, «Вырату і памілуй нас, Чорны бусел» (1991), «Прахожы» 1995, «Да сустрэчы» 1997,

«Бунт незапатрабаванага праху» (2000). Тэма чалавечай адзіноты, пра духоўную стомленасць чалавека, пра пошукі сябе. Разам з тым, раман увабраў у сябе ўсе тыя тэмы, якія асэнсоўваў Казбко на працягу свайго творчага шляху: праца ў Сібіры, быт таёжнага пасёлка, ваеннае ліхалецце, Чарнобыль, пошукі саіх каранёў. Пісаўся 15 гадоў. Герман (Юры, Жорык, Макрыян) Говар. Надае шмат увагі чалавечай маралі.

раман Віктара Казько «Бунт незапатрабаванага праху».

Інтэрпрэтацый таго, што напісаў Віктар Казько, можа існаваць шмат. Многія лічаць пісьменніка сучасным беларускім міфолагам накшталт Габрыеля Гарсія Маркеса. У рамане няма сюжэтнага развіцця падзей, як у баевіку, дзе абавязкова на другой старонцы адбываецца забойства. А далей ужо чытач узяты ў палон. У Віктара Казько сюжэт вырастае як у таго, хто піша вершы — нечакана. Словы нараджаюць словы, і такое пляценне ўзнікае, што з яго выбрацца надзвычай цяжка.

Казько адзін з нямногіх пісьменнікаў, хто адчувае жахлівую складанасць свету, у якім з’явіўся чалавек. Галоўны герой раману, Макрыян Говар, аб’ездзіў увесь свет. Як і Віктар Казько некалі аб’ехаў Савецкі Саюз. І не адразу да яго прыйшла думка, што трэба вяртацца туды, адкуль пачалася яго жыццёвая дарога. Вось і галоўнага героя рамана чакаюць у момант вяртання на радзіму адказы на пытанні, якія ён шукаў, блукаючы па вялікім свеце.Галоўнае пытанне — хто яго бацька. У архівах яму паведамляюць, што няма такога Говара, які мог бы быць яго бацькам. Праўда адкрываецца выпадкова: бацьку арыштавалі ў 1937 годзе. Айчым пазней паказвае Макрыяну паперу, у якой паведамляецца афіцыйная і, зразумела, хлуслівая версія: «Скончался от сердечной недостаточності в 1954 году. Прах не востребован. Похоронен…» Вось разгадка назвы гэтага рамана — «прах не востребован». А бунт — гэта ўсё жыццё героя. Макрыян Говар не ведае адкуль ён, хто ён, у чым сэнс яго жыцця. І пошук адказаў на такія пытанні, без якіх чалавек проста не можа існаваць, узводзіцца аўтарам на узровень усёй зямной цывілізацыі. Куды гэта ўсё сыходзіць? З праху выйшаў — у прах пайшоў. Але раптам мёртвыя пачынаюць бунтаваць. Яны патрабуюць не толькі памяці аб сабе, але і таго, каб жывыя задумваліся: «А як я жыву?». Як так адбываецца, што жыццё, дадзенае нам Богам, мы марнуем на немаведама што?

Алесь Адамовіч у кнізе «Вайна і вёска ў беларускай літаратуры» Віктара Казько параўнаў з Валянцінам Распуціным. Адзін піша пра выратаванне Байкала, расійскай прыроды. У Казько гэта таксама ідэя фікс — паратунак роднай зямлі. Вось твая Бацькаўшчына, вёска, дзе ты нарадзіўся, тая хата, хоць ад яе амаль нічога і не засталося. Але яе можна аднавіць і жыць. І ў канцы кнігі мы бачым ужо састарэлага Макрыяна Говара і яго жонку, з якой ён нарэшце памірыўся. Яны жывуць сярод роднай палескай прыроды, няхай сабе і радыёфікаванай. Але яны шчаслівыя.

Піша Казько няпроста. Яго пісьмо нагадвае накладанне геалагічных пластоў. Ён, бывае, пачынае сказ з аднаго, а думка яго вядзе ў глыбіню, і сказ разрастаецца, як вінаградная гронка. Ствараецца ўражанне, што аўтар не ведае, чым скончыць пачаты сказ. Ці ўяўляў ён канец гэтага рамана? Відаць, не.У Казько мы бачым, як у канцы кнігі героі раптам прыходзяць да ідыліі, вяртаюцца на Бацькаўшчыну. Але ў кнізе ёсць і яшчэ адзін фінал: героі нечакана, паўтараючы шлях аўтара, становяцца ўдзельнікамі?дэлегатамі пасяджэння ААН. Сутыкаюцца з зусім іншым светам, да якога адносяцца вельмі скептычна. І ў гэтым мы пазнаём беларуса?палешука, які не верыць не толькі сваім землякам, а ён і самому сабе не верыць. Слова, вымаўленае раптам аказваецца вялікай хлуснёю. Адносіны Віктара Казько да слова менавіта такія. Ён прамаўляе слова і тут жа адчувае неабходнасць яго ўдакладніць, аспрэчыць, выказаць нешта супрацьлеглае. Адсюль і складанасць яго прозы.

Пісьменнік увесь час у сучаснасці, балюча рэагуе на ўсё, што адбываецца ў жыцці сённяшнім. Ён і яго героі востра адчуваюць абсурднасць гэтага жыцця. У пошуках адказу на хвалюючыя маральныя пытанні звяртаюцца ў мінулае, захаванае іхняй памяццю, у мінулае, якое захоўвае народная памяць у міфах і паданнях. Пошук гэты абумоўлівае ўскладнёнасць мастацкай формы, кампазіцыі, сюжэту, вобразнай структуры, якія вынікаюць з нявызначанасці сэнсу быцця, заблытанасці пошукаў устойлівасці, пэўнасці ў свеце. Сучасная рэчаіснасць у тых параметрах, у якіх яе ўспрымае Казько, ніякіх падстаў для стварэння гарманічнага свету не дае.

Чарнобыльская тэма: публіцыстыка А.Адамовіча, С.Алексіевіч «Чарнобыльская малітва», «Ваўчыная яма» В.Быкава, «Выратуй і памілуй нас, Чорны бусел» В Казько, «Краем белага шляху» В.Карамазава, «Імем айца і сына» Т.Бондар, Шамякiн “Злая зорка”, паэма «Зязюля» С.Законнiкава, кніга «Бабчын» М.Мятлiцкага, апавяданне «Бляха» А.Федарэнкi, дак. Аповесць В.Гігевіча і А.Чарнова «Сталі воды горкія», паэма ў прозе Я.Сіпакова «Одзіум», творы І.Пташнікава “Львы”