Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапамога студэнтам Дэк.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
251.9 Кб
Скачать
  1. Інтэлектуалізм, псіхалагізм, гуманістычная скіраванасць творчасці м. Гарэцкага, жанравая разнастайнасць, значэнне дзейнасці.

М. Гарэцкаму айчынныя проза абавязана:

1) узмацненнем філасофскага гучання,

Творчасць М. Гарэцкага адыграла выключную ролю ў станаўленні жанру філасофскай прозы. Менавіта дзякуючы М. Гарэцкаму героем беларускай літаратуры становіцца інтэлігент, асноўны абавязак якога – разумовая дзейнасць, асэнсаванне сябе і жыцця (“У чым яго крыўда?”, “Роднае карэнне”, “Меланхолія”, “Дзве душы”). Героі М. Гарэцкага знаходзяцца ў пастаянным духоўным пошуку, разважаюць над адметнасцямі духоўнага жыцця народа, над уласным прызначэннем, над пытаннямі светабудовы, таямніцамі жыцця і смерці.

2) паглыбленнем псіхалагізму (духоўныя пошукі герояў)

3)жанраваму і стылёваму ўзбагачэнню. Жанр філасофскай прозы, жанр эпічнай драмы (“Антон”) – спалучэнне элемнтаў эпасу і драмы, дакументальна-мастацкай прозы (“на імперыялістычнай вайне”).

4) М. Гарэцкі – адзін з тых беларускіх пісьменнікаў, творчасць якіх выдатна суадносіцца з самымі сучаснымі тэндэнцыямі ў развіцці тагачаснай літаратуры.

5)Творчасць М. Гарэцкага сведчыць пра блізкасць эстэтычных пошукаў пісьменніка да новай, мадэрнiсцкай плынi.

Пiсьменнiк стварыў “новы тып мастацкай прозы, якi… улiчваў набыткi класiчнай прозы ХІХ ст. i арыентаваўся на творчыя здабыткi мадэрнiсцкiх напрамкаў” Нашы даследчыкi гавораць пра прыналежнасць М. Гарэцкага да экзiстэнцыялiзму. Па-першае, з экзiстэнцыялiзмам М. Гарэцкага лучыць трагiзм светаадчування (апавяданні «Габрыелевы прысады», «Iдуць усе- iду я»). У гэтым плане, напрыклад, С. Дубавец пiша пра Максiма Гарэцкага як пра супольнiка Акутагавы i Камю [9].

6) Адным з першых паставіў пытанне пра сутнасць нацыянальнай ментальнасці, светапогляду (“Дзве душы”, цыкл “патаёмнае, “Антон”)

Максiм Гарэцкi ў сваіх творах наблiжаецца да раскрыцця сутнасцi нацыянальнага характару (выяўленне «раздвоенасці», дваістага стану душы). У свой час Л. Корань слушна заўважыла: «Сапраўды, дамiнанта ў творчасцi М. Гарэцкага выявiлася дастаткова рана i пэўна. Максiм Гарэцкi перадусiм стаў выразнiкам i творцам беларускага духу, беларускага менталiтэту як аднаго з феноменаў агульначалавечай культуры» [6, с. 29].

Для І. Канчэўскага [7], аўтара эсэ «Адвечным шляхам» «раздвоенасць» душы галоўнага героя аповесці М. Гарэцкага «Дзве душы» – метафара спецыфікі нацыянальнага светапогляду, «вагання» паміж Захадам і Усходам.

7) Працаваў і ў галіне крытыкі і літаратуразнаўства, а таксама мовазнаўства. Напісаў першую «Гісторыю беларускае літаратуры» (Вільня, 1920, 4-е выданне, Менск, 1926). Аўтар літаратурна-крытычнай працы «Маладняк» за пяць гадоў. 1923-1928» (1928), «Хрэстаматыі беларускае літаратуры. XI век - 1905 г.» (Вільня, 1922), «Руска-беларускага слоўніка» (з Г.Гарэцкім, Смаленск, 1918, 2-е выданне, Вільня, 1920), «Беларуска-расійскага слоўнічка» (3-е выданне, 1925), «Практычнага маскоўска-беларускага слоўніка» (з М.Байковым, 1924, 2-е выданне, 1926). Выдаў зборнік «Народныя песні з мелодыямі» (запісаныя ад маці, мелодыі запісалі А.Ягораў і М.Аладаў, 1928).

У «Гісторыі беларускае літаратуры» - першы слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў “Назваслоўе”

Трэба нагадаць, што нашы вучоныя (В. Акудовiч, Е. Лявонава, Л. Корань, М. Тычына) неаднойчы звярталiся да праблемы асэнсавання твораў М. Гарэцкага ў кантэксце твораў заходнiх пiсьменнiкаў, прысвечаных Першай сусветнай вайне (Э. Хемінгуэй, Дж. Дос Пасос, У. Фолкнер, Р. Олдынгтон, Э. М. Рэмарк, А. Барбюс).