- •1. Літаратура эпохі сяр.Вечча,жанры, перакл. І арыгінальн. Літ, к. Тураўскі, е. Полацкая.
- •2. Гуманізм у Беларусі,лац. Моўн паэзія9Гусоўскі, Вісліцкі, кнігадрукаванне(Скарына і яго пасляд-кі.
- •3. Беларускае летапісанне:выяўленне ідэй новай дзяржаўнасці (Летапіс вялікіх князёў літоўскіх), дзярж. І мясц. Летапісанне, летапісн. Аповесць.
- •4. Літ эпохі барока (к. 16 – 1 пал 18 ст): палеміч літ, публіцыстыка, мемуар і сатыр літ. Паэзія с. Полацкага, школьная драматургія.
- •8. А. Міцкевіч і бел літ, фальклорная і літаратурная традыц у яго творч, патрыятычны пафас.
- •9. Значэнне дзейнасці я. Баршчэўскага, спецыфіка яго ліра-эпасу і філасофскай прозы.
- •11.Перыяд канца XIX — пачатку XX ст. Займае асаблівае месца ў гісторыі беларускай літаратуры.
- •12.Максім Багдановіч
- •13.Я.Купала-лірык,эпас.
- •14. Я.Купала-драматург
- •15.Колас-проза.
- •16 Колас-паэмы
- •17. Інтэлектуалізм, псіхалагізм, гуманістычная скіраванасць творчасці м. Гарэцкага, жанравая разнастайнасць, значэнне дзейнасці.
- •18. Аналітызм і філасофская насычанасць прозы к.Чорнага, значэнне творчасці пісьменніка.
- •19. Дакументалізм у сучаснай беларускай літаратуры: (творчасць а. Адамовіча, с. Алексіевіч), мемуарная проза.
- •20. Эстэтычнае абнаўленне беларускай паэзіі другой паловы XX стагоддзя (а.Куляшоў, п.Панчанка, м.Танк і інш).
- •21. Янка Брыль 1917-2006 Жанрава-стылёвая і тэматычная разнастайнасць прозы я.Брыля: раман "Птушкі і гнёзды", жанр лірычнай мініяцюры, апавяданні.
- •22. Ул. Караткевіч
- •23. Творнасць I. Мележа ў кантэксце нацыянальнай мастацкай традыцмі, творчая гісторыя і праблематыка "Палескай хронікі".
- •24. Сацыяльная і маральна-духоўная скіраванасць прозы I. Шамякіна, новы тып героя ў прозе 90-х гадоў.
- •26. Праблемна-тэматычная і эстэтычная адметнасць беларускай прозы другой паловы XX стагоддзя (в. Адамчык, I. Чыгрынаў, I. Пташнікаў і інш.).
- •27. Асноўныя тэндэнцыі развіцця сучаснай беларускай паэзіі, традыцыйная і наватарская плыні, творчасць а. Разанава.
- •28. Беларуская драматургія 2-ой пал. 2-га ст. (а. Макаёнак, а. Дудараў і інш.), эксперыментальная драматургія.
- •29. Жанрава-стылёвая шматстайнасць беларускай прозы канца XX - пачатку XXI стст. (в. Казько, а. Федарэнка, ю. Станкевіч і інш.).
- •30. Творчасць выпускнікоў гду імя ф.С'карыны і асэнсаванне "феномену гомсльскай школы" літаратуразнаўствам.
- •31 Бел.Крытыка и літ-зн-ва 20-21 ст
- •32. Пiсьменнiцкая крытыка I лiтаратуразнауства. Шматграннасць творчай дзейнасцi м. Стральцова.
- •33. Р.Барадулін
- •34.Драма I яе жанрава- вiдавая сiстэма.Спецыфiка вывучэння драматургii у школе.
- •35.Празаiчны I вершаваны эпас(паняцце, жанравая разнастайнасць),асаблiвасцi вывучэння празаiчных творау у школе.
- •36.Лiра-эпас:жанры,асаблiвасцi,паэма у лiтаратуры апошнiх гадоу( в.Зуенак, я.Сiпакоу)
- •37. Лiрыка I яе разнавiднасцi, жанравая сiстэма,спецыфiка вывучэння лiрычных творау у школе.
- •38.Патрабаваннi да сучаснага урока лiтаратуры.Структура I тыпалогiя урокау лiтаратуры.
- •39.Прынцыпы, метады, прыемы I формы выкладання беларускай лiтаратуры у школе.
- •40. Сучасные адукацыйныя тэхналогіі на уроках літ-ры
16 Колас-паэмы
Я.Колас — класік нацыянальнай літаратуры, стваральнік неўміручых паэтычных шэдэўраў «Новая зямля» і «Сымон-музыка», адзін з заснавальнікаў беларускай мастацкай прозы, беларускага рамана, аўтарытэтны настаўнік некалькіх пакаленняў творчай моладзі, выдатны педагог, вучоны, арганізатар навукі, дзяржаўны і культурны дзеяч. Яго заслуга ў тым, што ён расказаў свету пра беларускі край, пра мужны, свабодалюбівы, гераічны народ, выявіў у мастацкім слове яго сацыяльныя і нацыянальныя памкненні, невычэрпныя духоўныя магчымасці.
Паэма «Сымон-музыка» (1911—18) з асаблівай яскравасцю выявіла псіхалагічны стан паэта, які ўсведамляў і асабістую адказнасць за трагічныя падзеі, выкліканыя рэвалюцыяй, бо і яго паэтычнае слова рыхтавала рэвалюцыйны выбух. але аказалася, што галоўным героем часу стаў не разняволены рэвалюцыяй свабодны чалавек, міласэрны і спагадлівы да чужога болю і пакутаў, а «чалавек з ружжом», якому зброя замяніла закон і маральныя нормы, а класавая нянавісць, прага помсты сталі вызначальнымі матывамі дзейнасці. Ачышчальная бура-навальніца, якую клікаў пясняр народнай долі («Грымні ж ты, бура, ды грымні дужэй» — верш «Будзе навальніца», 1912), вылівалася ў акт рабаўніцтва і гвалту. Не жадаючы даць маральнае бласлаўленне жорсткай, крывавай, нясправядлівай рэвалюцыі, Я.Колас пакідае свайго героя-музыку на могілках, дзе пахавана яго дзяўчына Ганна — сімвал дабрыні і прыгажосці, жывое ўвасабленне маці-Беларусі, увасабленне няспраўджаных ідэалаў мастака. Сымон-музыка, які марыў пра ўсясветнае брацтва, пра ўсталяванне чалавечай дабрыні, міру і згоды, у знак пратэсту супраць жорсткасці, прымусу, беззаконня і пагарды да чалавечай асобы выключаецца з жыцця, засынае сімвалічным сном («Ты ачнешся ў жыцці новым песні-думкі дапяваць») побач з Ганнай.
Паэма «Новая зямля» (1911—23), ідэйная і жанравая задума якой была істотна пераасэнсавана і паглыблена, стала этапнай з'явай у творчасці Я.Коласа і ўсёй беларускай літаратуры. Тут з вялікай сілай мастацкага абагульнення адлюстраваны карэнныя сацыяльныя супярэчнасці канца 19 ст., намалявана шырокая эпічная панарама народнага жыцця, створаны тыповыя, непаўторныя характары, раскрыта духоўная веліч, маральная прыгажосць чалавека працы, яго спрадвечная мара аб вольным шчаслівым жыцці, выяўлена імкненне стаць гаспадаром на ўласнай зямлі. Паэтызацыя працы, эстэтызацыя сялянскага побыту, услаўленне чалавека-працаўніка, носьбіта лепшых рыс народнага, нацыянальнага характару — наватарская рыса паэмы. У 30-я і пазнейшыя гады, калі пераважная большасць савецкіх пісьменнікаў выкрывала т.зв. дробнаўласніцкія інстынкты селяніна, індывідуалістычную мараль, развенчвала яго кулацкія памкненні, Я.Колас паэмай «Новая зямля» з гонарам бараніў аўтарытэт прыгожага пісьменства, годнасць мастака як выразніка інтарэсаў працоўнага сялянства. «Новая зямля» ўвайшла ў свядомасць чытача як найвыдатнейшы твор нацыянальнай літаратуры, з'ява нацыянальнай культуры, як паэтычная энцыклапедыя жыцця беларускага народа на новым этапе яго гістарычнага развіцця. Яна адыграла велізарную ролю ў сцвярджэнні прынцыпаў рэалізму, народнасці, у станаўленні ліра-эпічнай паэмы і празаічнага рамана. У 1923—24 Я.Колас істотна перапрацаваў паэму «Сымон-музыка» (тэкст не захаваўся; рукапіс украдзены ў час вяртання паэта з Кіславодска ўлетку 1924). У 1924— 25 была створана трэцяя, канчатковая рэдакцыя, па сутнасці новы твор. З разгортваннем працэсу беларусізацыі аўтар «Сымона-музыкі» абуджае героя ад сну, дае яму магчымасць чароўным граннем вярнуць да жыцця Ганну і накіроўвае іх у шырокі свет да людзей. На пэўны час Я.Колас паверыў у магчымасць адраджэння роднага краю, нацыянальнай культуры, у магчымасць пабудовы суверэннай, незалежнай Беларусі. Паэма прысвечана беларускай моладзі, якой гісторыяй прызначана было будаваць новае жыццё, свабодную краіну. Вера пісьменніка-грамадзяніна, мастака-гуманіста ў шчаслівую будучыню Беларусі і дапамагла нараджэнню канчатковай рэдакцыі паэмы — твора паліфанічнага гучання, дзе драматычныя, трагічныя матывы перапляліся з жыццесцвярджальнымі, аптымістычнымі. Зацятая барацьа бальшавіцкай партыі с рэлігіяй перашкодзіла Я.Коласу выкарыстаць шэраг тэм і матываў першай рэдакцыі, у прыватнасці, тэму мастака як прарока, як носьбіта боскай сілы. Але гэты і іншыя матывы, напрыклад, думка аб неабходнасці ўсеагульнай згоды, ідэя дабрыні, міласэрнасці, чалавекалюбства як арганічнай якасці сапраўднага мастацтва, знайшлі сваё ўскоснае, апасродкавае выяўленне ў апошняй рэдакцыі. Тое, што Сымон здолеў сілай свайго кахання ўдыхнуць жыццё ў безнадзейна хворую Ганну, сведчыла пра бязмежныя магчымасці мастацтва, калі яно сваімі каранямі звязана з народным жыццём, прасякнута ідэяй абароны чалавека. У лірыка-філасофскіх, алегарычных уступах да адпаведных раздзелаў новай рэдакцыі паэт іншасказальна выказаў шэраг глыбокіх думак, якія былі ў рэдакцыі 1911—18. Так, у алегорыі пра змаганне марозу і вады праводзіцца ідэя неабходнасці «згоды, змірэння», стваральнай працы як асновы будаўніцтва суверэннай дзяржавы. Паэма «Сымон-музыка» сведчыць аб шырыні творчага дыяпазону Я.Коласа, аб арыгінальнасці, адметнасці яго таленту і вялікіх творчых магчымасцях як паэта-лірыка. Яна ўражвае рознастайнасцю вобразна-выяўленчых сродкаў, гармоніяй зместу і формы, багаццем рытмікі, дасканалай інструментоўкай паэтычнага радка, мілагучнасцю, напеўнасцю верша, удалым выкарыстаннем фальклорнай паэтыкі. Паэма аказала вялікі ўплыў на развіццё беларускай лірыкі і ліра-эпічнай паэмы, раскрыла вялікія магчымасці рамантычных форм і сродкаў адлюстраванця рэчаіснасці.
