
- •1. Літаратура эпохі сяр.Вечча,жанры, перакл. І арыгінальн. Літ, к. Тураўскі, е. Полацкая.
- •2. Гуманізм у Беларусі,лац. Моўн паэзія9Гусоўскі, Вісліцкі, кнігадрукаванне(Скарына і яго пасляд-кі.
- •3. Беларускае летапісанне:выяўленне ідэй новай дзяржаўнасці (Летапіс вялікіх князёў літоўскіх), дзярж. І мясц. Летапісанне, летапісн. Аповесць.
- •4. Літ эпохі барока (к. 16 – 1 пал 18 ст): палеміч літ, публіцыстыка, мемуар і сатыр літ. Паэзія с. Полацкага, школьная драматургія.
- •8. А. Міцкевіч і бел літ, фальклорная і літаратурная традыц у яго творч, патрыятычны пафас.
- •9. Значэнне дзейнасці я. Баршчэўскага, спецыфіка яго ліра-эпасу і філасофскай прозы.
- •11.Перыяд канца XIX — пачатку XX ст. Займае асаблівае месца ў гісторыі беларускай літаратуры.
- •12.Максім Багдановіч
- •13.Я.Купала-лірык,эпас.
- •14. Я.Купала-драматург
- •15.Колас-проза.
- •16 Колас-паэмы
- •17. Інтэлектуалізм, псіхалагізм, гуманістычная скіраванасць творчасці м. Гарэцкага, жанравая разнастайнасць, значэнне дзейнасці.
- •18. Аналітызм і філасофская насычанасць прозы к.Чорнага, значэнне творчасці пісьменніка.
- •19. Дакументалізм у сучаснай беларускай літаратуры: (творчасць а. Адамовіча, с. Алексіевіч), мемуарная проза.
- •20. Эстэтычнае абнаўленне беларускай паэзіі другой паловы XX стагоддзя (а.Куляшоў, п.Панчанка, м.Танк і інш).
- •21. Янка Брыль 1917-2006 Жанрава-стылёвая і тэматычная разнастайнасць прозы я.Брыля: раман "Птушкі і гнёзды", жанр лірычнай мініяцюры, апавяданні.
- •22. Ул. Караткевіч
- •23. Творнасць I. Мележа ў кантэксце нацыянальнай мастацкай традыцмі, творчая гісторыя і праблематыка "Палескай хронікі".
- •24. Сацыяльная і маральна-духоўная скіраванасць прозы I. Шамякіна, новы тып героя ў прозе 90-х гадоў.
- •26. Праблемна-тэматычная і эстэтычная адметнасць беларускай прозы другой паловы XX стагоддзя (в. Адамчык, I. Чыгрынаў, I. Пташнікаў і інш.).
- •27. Асноўныя тэндэнцыі развіцця сучаснай беларускай паэзіі, традыцыйная і наватарская плыні, творчасць а. Разанава.
- •28. Беларуская драматургія 2-ой пал. 2-га ст. (а. Макаёнак, а. Дудараў і інш.), эксперыментальная драматургія.
- •29. Жанрава-стылёвая шматстайнасць беларускай прозы канца XX - пачатку XXI стст. (в. Казько, а. Федарэнка, ю. Станкевіч і інш.).
- •30. Творчасць выпускнікоў гду імя ф.С'карыны і асэнсаванне "феномену гомсльскай школы" літаратуразнаўствам.
- •31 Бел.Крытыка и літ-зн-ва 20-21 ст
- •32. Пiсьменнiцкая крытыка I лiтаратуразнауства. Шматграннасць творчай дзейнасцi м. Стральцова.
- •33. Р.Барадулін
- •34.Драма I яе жанрава- вiдавая сiстэма.Спецыфiка вывучэння драматургii у школе.
- •35.Празаiчны I вершаваны эпас(паняцце, жанравая разнастайнасць),асаблiвасцi вывучэння празаiчных творау у школе.
- •36.Лiра-эпас:жанры,асаблiвасцi,паэма у лiтаратуры апошнiх гадоу( в.Зуенак, я.Сiпакоу)
- •37. Лiрыка I яе разнавiднасцi, жанравая сiстэма,спецыфiка вывучэння лiрычных творау у школе.
- •38.Патрабаваннi да сучаснага урока лiтаратуры.Структура I тыпалогiя урокау лiтаратуры.
- •39.Прынцыпы, метады, прыемы I формы выкладання беларускай лiтаратуры у школе.
- •40. Сучасные адукацыйныя тэхналогіі на уроках літ-ры
14. Я.Купала-драматург
Я.Купала стаў таксама прызнаным нацыянальным драматургам. Яго камедыя «Паўлінка» (напісана ў 1912, пастаўлена Беларускім музычна-драматычным гуртком у Вільні ў 1913) як твор класічнай беларускай драматургіі не сыходзіць са сцэны да гэтага часу і з'яўляецца візітнай карткай Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы ў Мінску. Ён аўтар драмы «Раскіданае гняздо» (напісана ў 1913, пастаўлена Першым таварыствам беларускай драмы і камедыі ў Мінску ў 1917), сцэнічнага жарту «Прымакі (напісаны ў 1913, пастаўлены БДТ-2 у 1936 у Бабруйску), сатарычнай камедыі «Тутэйшыя» (напісана ў 1922, пастаўлена БДТ-1 у 1926). Як і ў лірыцы, у персанажах сваёй драматургіі (Паўлінка і Якім Сарока, Сымон Зяблік, Алена Гарошка і Янка Здольнік) Я.Купала ўвасобіў высокія духоўныя памкненні чалавека, далучанага да перадавых ідэй свайго часу, яго высокія маральныя якасці, яго права кіравацца ў сваіх учынках уласным выбарам, жаданне знайсці справядлівасць. Ім створаны каларытныя, драматургічна насычаныя тыпажы камічнага і сатырычнага плану (Адольф Быкоўскі, Крыніцкія і Пустарэвічы ў «Паўлінцы», Мікіта Зносак у «Тутэйшых»), якія давалі прастору для іх рэжысёрскага прачытання і акцёрскага ўвасаблення. Сатырычная камедыя «Тутэйшыя», у якой гучала ідэя нацыянальнай незалежнасці Беларусі як ад Захаду, так і Усходу, доўгі час была ў ліку забароненых твораў. Цэнтральным персанажам гэтага твора, па сутнасці, з'яўляецца сама Беларусь — як адзіная непадзельная каштоўнасць, якой усёй душой імкнуцца служыць Аленка і Янка Здольнік, якую гатовы выгадна прадаць Мікіта Зносак і якую імкнуцца падзяліць ці падпарадкаваць сабе кожныя новыя ўладары ў пераломны час. Купалаўскія п'есы складаюць залаты фонд беларускай драматургіі.
Творчасць Я.Купалы — невычэрпная крыніца эстэтычнага натхнення, мастацкай дасканаласці, якая жывіць сучасны літаратурна-мастацкі працэс. Традыцыі пісьменніка ўплывалі на беларускіх паэтаў розных пакаленняў. Асаблівае значэнне спадчына Купалы набыла ў канцы 80-х гадоў, калі былі надрукаваны шматлікія раней забароненыя яго творы. Імя Я.Купалы стала ў гэты час сімвалам новай хвалі нацыянальнага адраджэння і духоўным арыенцірам для маладога пакалення беларускіх літаратараў. Янка Купала — класік беларускай літаратуры, вялікі славянскі паэт і гуманіст. Яго творчасць заслужыла сусветнае прызнанне: у 1982 на Беларусі і, па рашэнні ЮНЕСКО, ва ўсім свеце щрачыста святкавалася 100-годдзе з дня нараджэння народнага песняра.
15.Колас-проза.
Творчасць Я.Коласа ўзрастала на лепшых традыцыях нацыянальнай літаратуры, на багатай спадчыне вуснай народнай творчасці і адначасова пад уплывам прагрэсіўных прадстаўнікоў рускай, украінскай і сусветнай літаратур. У яго творах знайшлі глыбокае мастацкае адлюстраванне жыццё беларускага народа на пераломных этапах гісторыі, барацьба народных мас за сацыяльнае разняволенне і нацыянальную роўнасць.
Яго заслуга ў тым, што ён расказаў свету пра беларускі край, пра мужны, свабодалюбівы, гераічны народ, выявіў у мастацкім слове яго сацыяльныя і нацыянальныя памкненні, невычэрпныя духоўныя магчымасці. Пісьменнік прыйшоў у літаратуру на хвалі рэвалюцыйна-вызваленчай барацьбы народных мас супраць прыгнёту і эксплуатацыі. Жыццё і побыт працоўнага селяніна, яго мара аб лепшай будучыні, сацыяльны і нацыянальны ўціск, барацьба сялянства за свае правы — вось галоўны змест твораў Я.Коласа як пісьменніка-рэаліста, прадстаўніка рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку ў беларускай дакастрычніцкай літаратуры, паслядоўнага абаронцы інтарэсаў працоўнага сялянства.
Я.Коласа канцэпцыя народа сцвярджала погляд на чалавека працы не толькі як на ахвяру несправядлівага ладу, але і як на магутную сілу гістарычнага працэсу, стваральніка матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей на зямлі, творцу будучыні. Гэта было сапраўдным наватарствам у беларускай літаратуры. Падобны погляд узбройваў мастакоў слова гістарычным аптымізмам, адкрываў перад імі шырокія магчымасці ў адлюстраванні народнага жыцця. Творы Я.Коласа адыгралі вялікую грамадска-выхаваўчую ролю ў перыяд першай рускай рэвалюцыі і ў гады панавання рэакцыі. Напоўненыя пачуццём гневу і нянавісці, яны клікалі працоўных да згуртаванасці, сцвярджалі непазбежнасць перамогі над прыгнятальнікамі ("Ворагам", «Наша возьме», «Будзь цвёрды»). Створаны пісьменнікам вобраз героя, перакананага змагара за народную справу, — значнае дасягненне беларускай дарэвалюцыйнай літаратуры. У вершах 1914—16 («Думкі салдата», «Ворагам») паэт асуджаў імперыялістычную вайну, выкрываў яе захопніцкі характар, антынародную скіраванасць, праўдзіва маляваў селяніна, удзельніка вайны, яго псіхалогію. Вядучае месца ў творчасці Я.Коласа займае тэма мастака і мастацтва («Не пытайце, не прасеце...», «Пясняр», «Родныя песні», «Песняру...»). Яна вырашана ў традыцыях перадавой, рэвалюцыйна-дэмакратычнай літаратуры — як тэма самаадданага служэння мастака народу. Як пісьменнік-наватар Я.Колас прыкметна пашырыў ідэйна-тэматычныя, жанрава-стылявыя межы беларускай нацыянальнай літаратуры, узбагаціў яе новымі ідэямі, матывамі, вобразамі, моўна-выяўленчымі сродкамі, даў яскравыя ўзоры грамадзянскай, інтымнай лірыкі, гумарыстычнага, сатырычнага верша, вершаванага фельетона, байкі, вершаванага апавядання. Бытавое, сацыяльна-псіхалагічнае апавяданне пісьменніка («Соцкі падвёў», «Бунт», «Нёманаў дар», «Малады дубок») — класічны ўзор ў жанры «малой прозы». Тут выразна акрэсленыя вобразы, намаляваны тыповыя характары беларускага селяніна-працаўніка. Яго апавяданні характарызуюцца шырынёй ахопу жыццёвых з'яў, тэматычнай разнастайнасцю, мастацкай дасканаласцю. Напісаныя сакавітай народнай мовай, яны вызначаюцца непаўторным нацыянальным каларытам, першароднай свежасцю. Напоўненыя глыбокім жыццёвым і сацыяльна-філасофскім зместам алегарычныя апавяданні Я.Коласа (цыкл «Казкі жыцця») з'явіліся значным мастацкім адкрыццём у беларускай літаратуры, пашырылі яе ідэйна-тэматычныя і жанрава-стылёвыя гарызонты. Яны прасякнуты роздумам мастака-грамадзяніна, патрыёта, гуманіста аб чалавеку і яго жыццёвым прызначэнні, сэнсе чалавечага існавання. Пісьменнік сцвярджае ідэю вечнасці жыцця, бясконцасць форм яго праяўлення, імкненне чалавека да пазнання таямніц быцця, тайн прыроды («Жывая вада», «Супраць вады», «Даль» і інш.).
Жыццё беларускага народа напярэдадні і ў гады першай буржуазнай рэвалюцыі, пошукі перадавой інтэлігенцыяй шляхоў да народа, яе роля ў фарміраванні сацыяльна-палітычных поглядаў сялянства знайшлі сваё глыбокае мастацкае ўвасабленне ў першых двух кнігах «Палескіх аповесцей», якія пазней увайшлі ў т'рылогію «На ростанях» (1921 — 54). Аповесці — найболып значныя творы беларускай мастацкай прозы. У іх яскрава выявіліся сталасць мастацкай думкі пісьменніка, глыбокае разуменне ім ролі народных мас і інтэлігенцыі ў рэвалюцыйным працэсе. «Палескія аповесці» вызначаюцца высокім узроўнем псіхалагічнага майстэрства, здольнасцю аўтара раскрьшаць дыялектыку пачуццяў герояў, паказваць чалавека ў адзінстве яго грамадскай дзейнасці і асабістага жыцця. Для твораў характэрна шчырасць, даверлівасць аўтарскай інтанацыі. Аповесці маюць выразны біяграфічны характар. Лёс многіх герояў, іх памкненні былі блізкімі і зразумелымі аўтару. Я.Колас сцвердзіў плённасць арыентацыі на актуальную сацыяльную праблематыку, на гістарычна праўдзівае, рэалістычна канкрэтнае, аналітычна заглыбленае адлюстраванне жыцця народа, канкрэтнай чалавечай асобы.
Да значных мастацкіх здабыткаў беларускай літаратуры пачатку і сярэдзіны 20-х г. адносяцца і апавяданні «Крывавы вір», «Пракурор», «Адукацыя», «Туды, на Нёман», «У «калектыве» пана Тарбецкага», «Хатка над балоткам», «На святой зямлі», алегарычна-філасофскія творы з цыкла «Казкі жыцця». Гэтыя творы працягвалі лепшыя традыцыі дакастрычніцкай «малай прозы», яны ўзбагацілі нацыянальнае мастацтва новымі эстэтычнымі адкрыццямі.
Але творча-актыўны, аптымістычны стан Я.Коласа працягваўся нядоўга. Яго ілюзіі адносна светлай будучыні, росквіту нацыянальнай культуры і адраджэння бацькаўшчыны пачалі хутка развейвацца. Жорская рэчаіснасць, канкрэтная практыка сацыялістычнага будаўніцтва рашуча ацвярэжвалі песняра. Менавіта з канца 20-х — пач. 30-х г. Я.Колас трапляе ў безвыхаднае становішча, цалкам залежнае ад ідэалагічных установак камуністычнай партыі і грамадска-дзяржаўных структур таталітарнай сістэмы. Жахі прымусовай калектывізацыі, расслаіванне сялянства разбурэнне традыцыйнага ўкладу вёскі, татальны кантроль над усімі сродкамі грамадска-палітычнага, духоўнага жыцця, фактычная забарона свабоды слова і волевыяўлення, масавыя рэпрэсіі супраць нацыянальнай інтэлігенцыі — усё гэта негатыўна паўплывала на Я.Коласа як творцу. Ён аказаўся сапраўдным заложнікам антыгуманнай сістэмы, міжвольным прапагандыстам сацыялістычнага рэалізму, які быў зводам палітычных патрабаванняў, але выдаваўся за эстэтычную катэгорыю. Асабліва вялікія творчыя страты Колас-мастак панёс у вершаваных формах. Вершы «Калгаснае», «Краіне Саветаў», «На варту», «Будзьце чуйны», «Памяці С.М.Кірава», «Калгасу «Слабада», «Шчаслівая хвіліна», «Раскуты Праметэй», «Пераможны май», «Радасць», «Да выбараў», «Май», «Майскае свята» ідэалізуюць тагачасную рэчаіснасць, малююць яе ў ружовых, светлых фарбах. Гэта — тыповы ўзор гімнічнай паэзіі, далёкай ад праўды жыцця і праўды мастацтва. Шмат у творах паэта дэкларатыўнасці, рыторыкі, схематызму. Рэальныя супярэчнасці падменены тут імітацыяй канфлікту.
Праўда, у некаторых творах, пераважна буйной сюжэтнай формы, пры ўважлівым чытанні можна адчуць праявы ўнутранага супраціўлення мастака таталітарнаму рэжыму. Ідэалагічна вытрыманыя заклікі, вершы ў гонар кастрычніцкіх гадавін давалі паэту магчымасць ускосна, праз падтэкст выказать сваю асабістую пазіцыю. Адзін з такіх эфектыўных сродкаў — даць магчымасць выказацца антыподам станоўчых герояў. Гэты прыём пісьменнік паспяхова выкарыстаў у аповесці «Адшчапенец», у паэме «На шляхах волі».