- •1. Літаратура эпохі сяр.Вечча,жанры, перакл. І арыгінальн. Літ, к. Тураўскі, е. Полацкая.
- •2. Гуманізм у Беларусі,лац. Моўн паэзія9Гусоўскі, Вісліцкі, кнігадрукаванне(Скарына і яго пасляд-кі.
- •3. Беларускае летапісанне:выяўленне ідэй новай дзяржаўнасці (Летапіс вялікіх князёў літоўскіх), дзярж. І мясц. Летапісанне, летапісн. Аповесць.
- •4. Літ эпохі барока (к. 16 – 1 пал 18 ст): палеміч літ, публіцыстыка, мемуар і сатыр літ. Паэзія с. Полацкага, школьная драматургія.
- •8. А. Міцкевіч і бел літ, фальклорная і літаратурная традыц у яго творч, патрыятычны пафас.
- •9. Значэнне дзейнасці я. Баршчэўскага, спецыфіка яго ліра-эпасу і філасофскай прозы.
- •11.Перыяд канца XIX — пачатку XX ст. Займае асаблівае месца ў гісторыі беларускай літаратуры.
- •12.Максім Багдановіч
- •13.Я.Купала-лірык,эпас.
- •14. Я.Купала-драматург
- •15.Колас-проза.
- •16 Колас-паэмы
- •17. Інтэлектуалізм, псіхалагізм, гуманістычная скіраванасць творчасці м. Гарэцкага, жанравая разнастайнасць, значэнне дзейнасці.
- •18. Аналітызм і філасофская насычанасць прозы к.Чорнага, значэнне творчасці пісьменніка.
- •19. Дакументалізм у сучаснай беларускай літаратуры: (творчасць а. Адамовіча, с. Алексіевіч), мемуарная проза.
- •20. Эстэтычнае абнаўленне беларускай паэзіі другой паловы XX стагоддзя (а.Куляшоў, п.Панчанка, м.Танк і інш).
- •21. Янка Брыль 1917-2006 Жанрава-стылёвая і тэматычная разнастайнасць прозы я.Брыля: раман "Птушкі і гнёзды", жанр лірычнай мініяцюры, апавяданні.
- •22. Ул. Караткевіч
- •23. Творнасць I. Мележа ў кантэксце нацыянальнай мастацкай традыцмі, творчая гісторыя і праблематыка "Палескай хронікі".
- •24. Сацыяльная і маральна-духоўная скіраванасць прозы I. Шамякіна, новы тып героя ў прозе 90-х гадоў.
- •26. Праблемна-тэматычная і эстэтычная адметнасць беларускай прозы другой паловы XX стагоддзя (в. Адамчык, I. Чыгрынаў, I. Пташнікаў і інш.).
- •27. Асноўныя тэндэнцыі развіцця сучаснай беларускай паэзіі, традыцыйная і наватарская плыні, творчасць а. Разанава.
- •28. Беларуская драматургія 2-ой пал. 2-га ст. (а. Макаёнак, а. Дудараў і інш.), эксперыментальная драматургія.
- •29. Жанрава-стылёвая шматстайнасць беларускай прозы канца XX - пачатку XXI стст. (в. Казько, а. Федарэнка, ю. Станкевіч і інш.).
- •30. Творчасць выпускнікоў гду імя ф.С'карыны і асэнсаванне "феномену гомсльскай школы" літаратуразнаўствам.
- •31 Бел.Крытыка и літ-зн-ва 20-21 ст
- •32. Пiсьменнiцкая крытыка I лiтаратуразнауства. Шматграннасць творчай дзейнасцi м. Стральцова.
- •33. Р.Барадулін
- •34.Драма I яе жанрава- вiдавая сiстэма.Спецыфiка вывучэння драматургii у школе.
- •35.Празаiчны I вершаваны эпас(паняцце, жанравая разнастайнасць),асаблiвасцi вывучэння празаiчных творау у школе.
- •36.Лiра-эпас:жанры,асаблiвасцi,паэма у лiтаратуры апошнiх гадоу( в.Зуенак, я.Сiпакоу)
- •37. Лiрыка I яе разнавiднасцi, жанравая сiстэма,спецыфiка вывучэння лiрычных творау у школе.
- •38.Патрабаваннi да сучаснага урока лiтаратуры.Структура I тыпалогiя урокау лiтаратуры.
- •39.Прынцыпы, метады, прыемы I формы выкладання беларускай лiтаратуры у школе.
- •40. Сучасные адукацыйныя тэхналогіі на уроках літ-ры
12.Максім Багдановіч
светаадчуванне інтэлігент-нага чалавека, побач з калекгыўна-грамадскай эмоцыяй (пера-важна ў творах фальклорнага складу) паглыблялася эмоцыя аса-бістая, шырэй выяўлялася індывідуальнае багацце свету ўнутранага жыцця чалавека, шматіраннасць яго адчуванняў. Да яго амаль не было ў беларускай літаратуры лірыкі любоўнай, філасофскай 3 іх «вечнымі» матывамі і «праклягымі» пытаннямі.
М. Багдановіч прыйшоў у беларускую літаратуру, калі ў ёй уладарылі паэты магутнага даравання — Янка Купала і Якуб Ко-лас. Ен іх вучань. Але былі ў Багдановіча і іншыя настаўнікі, якія, магчыма, уплывалі на яго нават больш, чым славутыя беларускія паэты.
Пісаць на беларускай мове Багдановіч пачаў рана: з дзесяці-адзінаццаці гадоў. Гэта азначае, што ён займаўся беларусікай з першага-другога класа гімназіі. Любоў да Беларусі, яе народа — нябачнай, незнаёмай бацькаўшчыны — была самым моцным па-чуццём, якое прайшло праз усё жыццё паэта. Паказальна: перш, чым пісаць па-беларуску вершы, Багдановіч вывучаў Беларусь.
Ўплыў сімвалізму на паэзію Багдановіча ўсё ж ёсць, не гаворачы ўжо пра імпрэсіянізм, які як бы знутры насычаў не толькі дэкадэнцкія, але і тагачасныя рэалістычныя плыні.
Багдановічавы пейзажныя вершы-замалёўкі заўсёды нясуць у сабе прытоеную думку аб неразгаданасці вакольнага свету, яго та-ямнічнасці, бясконцасці праяў. Абаліраючыся на дасягненні кла-січнай паэзіі, Багдановіч стварае вершы прадметна-адчувальныя і ў той жа час настраёвыя, як бы напоўненыя дадатковым сэнсам і падтэкстам.
зб"Вянок"(друкарня Марціна Куцхты)-1913. зб вершаў на рус.м "Зеленя".
У 1907 у Наш.ніве - першы твор-лір.апавяданне "Музыка"-гал.праблема:прызначэнне мастака ў грамадстве і сцверджэнне ролі духоўнага ў жыцці народа.
Ідэі:народ,які не ўсведамляе ролі дух-га ў сваім жыцці і грэбуе духоўным,пазбаўлены будучыні, бо ўрэшце страчвае і матэрыяльнае і духоўнае.
Мэта:збудзіць святое сумленне,дапамагчы свайму народу парваць "духа путы", каб ясны дзень да нас наблізіўся.
В"Б,твой народ дачакаецца", "Санет"-тэма веры у свой народ,яго лепшую долю,дух.адраджэнне народу=перамога дабра над злом.
Матывы:любоў да Радзімы,усведамленне сац.несправядлівасці,няволі і нясілы.
13.Я.Купала-лірык,эпас.
Свой першы літаратурны твор Я.Купала напісаў у 1903 у в. Селішчы: гэта быў верш, прысвечаны сястры Леакадзіі ў дзень яе нараджэння. Пачынаў пісаць па-польску (некалькі вершаў былі надрукаваны ў польскім часоцісе «Ziarno» («Зерне»).
Першы беларускі верш «Мужык» быў апублікаваны ў мінскай газеце «Северо- Западный край» 15 мая 1905. З 1907 вершы паэта сістэматычна друкаваліся ў газеце «Наша ніва». Іх тэматыка — прыгнечанае бяспраўнае жыццё беларускага селяніна, краса роднага краю, прыгажосць стваральнай працы чалавека. Аднак нацыянальны ўціск і рэчаіснасць, поўная сацыяльных супярэчнасцей, залежнасць ад абставін і жорсткіх законаў, а часцей беззаконня, стваралі мастацкую калізію паміж высокімі ідэаламі, памкненнямі творцы і тым рэальным жыццём, у якім яму даводзілася змагацца за сваё існаванне і, у рэшце рэшт, гінуць. Ужо ў ранніх творах Купалы акрэсліваецца ідэя свабоды — нацыянальнага, сацыяльнага і духоўнага разнявольвання чалавека — як вызначальная ідэя ўсёй яго творчасці. У 1908 у Пецярбургу выйшла першая кніга паэзіі Я.Купалы «Жалейка», якая двойчы канфіскоўвалася: першы раз па распараджэнні Пецярбургскага камітэта па справах друку, другі — па прадпісанні віленскай адміністрацыі. Разумеючы вялікае значэнне выхаду першай купалаўскай кнігі для беларускай культуры.
Другі зборнік вершаў Я.Купалы «Гусляр» выдадзены лацінкай (Пецярбург, 1910). У адрозненне ад «Жалейкі» з яе элегічнасцю, плачам над адвечнай нядоляй селяніна, у «Гусляры» выразна праяўляецца рамантычнае светаадчуванне аўтара, акрэсліваецца філасофская, экспрэсіянісцкая плынь яго лірыкі. Са шматлікіх вершаў «Гусляра» паўстае рамантычны вобраз паэта як «сына міра», прарока, што сам спазнаў таямніцы свету і жадае адчыніць іх людзям. Моцным акордам гучыць эсхаталагічная тэма, матыў самотнасці і разгубленасці лірычнага героя, які гатовы праклясці ўвесь свет і забыцца ў вечным сне. Менавіта ў «Гусляры» — выданні часоў, калі грамадства перажывала перыяд рэакцыі, найболын выразна адбілася рамантычнае раздваенне душы лірычнага героя, у якой суіснуюць адчуванні далучанасці да Сусвету, пачуццё абранасці і высокай наканаванасці чалавека, а з другога боку, бяссілле і адчай пры сутыкненні з чужой і варожай рэчаіснасцю. Гэтыя матывы гучалі не толькі ў філасофскай медытацыйнай лірыцы, але і ў творах баладнага жанру («Памяці С.Палуяна»), драматычнай паэме «Адвечная песня».
Трэці паэтычны зборнік Я.Купалы «Шляхам жыцця» (1913) быў фактычна вяршынным дасягненнем тагачаснай беларускай літаратуры, а яго аўтар стаў бясспрэчным яе лідэрам. У вершах гэтага зборніка выразна адбіўся патрыятызм і глыбінны гістарызм паэта, найбольш яскрава ўвасобілася ідэя свабоды і абуджэння нацыянальнай свядомасці беларускага народа. Купала імкнуўся абудзіць у чытача пачуццё гордасці і ўдзячнасці да продкаў, якія былі здольныя захоўваць сваю дзяржаўнасць і незалежнасць, бараніць зямлю ад ворагаў, развіваць адметную культуру («Над Нёманам», «На куццю», «На дзяды» і інш.): многія з твораў, дзе развіваліся такія матывы, былі ў пазнейшы час забароненымі, не ўваходзілі ў зборы твораў і не перадрукоўваліся да канца 80-х гадоў. Адраджэнцкі, нацыянальны характар творчасці Я.Купалы праяўляўся і ў вершах рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку, у якіх паэт апяваў набліжэнне светлых перамен у жыцці, услаўляў будучыню, прадвесцем якой для яго быў створаны паэтычным уяўленнем вобраз Маладой Беларусі, абуджанай да гістарычнага самасцвярджэння. У вобразе Прарока (Званара, Гусляра), які прымаў аблічча Падарожнага, Незнаёмага, паэт прадракаў Вялікі Сход, дзе будзе вырашаны нацыянальны лёс народаў і сацыяльны лёс працоўных.
У сімвалічных вобразах і карцінах ён стварыў шырокае палатно нацыянальнага быцця ў яго сацыяльным зрэзе, паказаў арганічнасць выспявання ў ім рэвалюцыйнай ідэі. У 1914—15 з'яўляецца цыкл яго вершаў «Песні вайны», шэдэўры любоўнай лірыкі («Таей даўгажданай», «Сыйду», «На вуліцы», «Мусіць трэба было», «А яна...»). На працягу трох наступных гадоў Купала, перажываючы разам з народам цяжкі перыяд нацыянальнай гісторыі, вершаў не пісаў, зноў пачаў тварыць у канцы 1918. Яго вершы той пары «Званы», «Буралом», «Спадчына», «Рунь», «Першы снег», «Паязжане» і інш. — гэта роздум аб гістарычных шляхах Бацькаўшчыны, вынашаны ў трохгадовым маўчанні, прасякнуты ўласцівай паэту філасофскай глыбінёй. Гэтыя вершы ўвайшлі ў чацвёртую паэтычную кнігу Купалы «Спадчына» (1922). Зборнік выклікаў пэўнае расчараванне тагачаснай крытыкі, якая чакала ад паэта новых тэм і матываў — услаўлення Кастрычніка і прынесеных ім жыццёвых перамен. Купала ж заставаўся песняром Бацькаўшчыны, палітычнае становішча якой у гэты перыяд было вельмі складаным. Мастацкі позірк паэта імкнуўся вылучыць сутнасць падзей, іх суаднесенасць з каштоўнасцю кожнага асобнага чалавека. Ён бачыў і адчуваў, як у рэвалюцыйнай віхуры нішчацца і руйнуюцца лёсы, як родныя людзі становяцца па розныя бакі барыкад, як пошукі выйсця абарочваюцца бездарожжам. Таму ў яго лірыцы па-ранейшаму гучалі драматычныя і трагічныя ноты, жаданым заставаўся ідэал свабоднай Бацькаўшчыны. Другую паслярэвалюцыйную кнігу Я.Купалы «Безназоўнае» (1925) склалі вершы, пераважна створаныя ў 1919 і 1921, а таксама аднайменная паэма, напісаная ў 1924. Многім даследчыкам у кнізе бачылася адлюстраванне ранейшых нацыянальна-адраджэнцкіх поглядаў аўтара і тлумачылася як негатыўная з'ява. Для Купалы ж вершы ў кнізе і паэма «Безназоўнае» былі арганічным, паслядоўным выяўленнем яго творчага «я». Паэт не адступаў ад сваёй канцэпцыі чалавека, апірышчам духоўнасці для якога і ў перайначаным пралетарскай рэвалюцыяй свеце заставаліся «сны аб Беларусі».
