- •1. Літаратура эпохі сяр.Вечча,жанры, перакл. І арыгінальн. Літ, к. Тураўскі, е. Полацкая.
- •2. Гуманізм у Беларусі,лац. Моўн паэзія9Гусоўскі, Вісліцкі, кнігадрукаванне(Скарына і яго пасляд-кі.
- •3. Беларускае летапісанне:выяўленне ідэй новай дзяржаўнасці (Летапіс вялікіх князёў літоўскіх), дзярж. І мясц. Летапісанне, летапісн. Аповесць.
- •4. Літ эпохі барока (к. 16 – 1 пал 18 ст): палеміч літ, публіцыстыка, мемуар і сатыр літ. Паэзія с. Полацкага, школьная драматургія.
- •8. А. Міцкевіч і бел літ, фальклорная і літаратурная традыц у яго творч, патрыятычны пафас.
- •9. Значэнне дзейнасці я. Баршчэўскага, спецыфіка яго ліра-эпасу і філасофскай прозы.
- •11.Перыяд канца XIX — пачатку XX ст. Займае асаблівае месца ў гісторыі беларускай літаратуры.
- •12.Максім Багдановіч
- •13.Я.Купала-лірык,эпас.
- •14. Я.Купала-драматург
- •15.Колас-проза.
- •16 Колас-паэмы
- •17. Інтэлектуалізм, псіхалагізм, гуманістычная скіраванасць творчасці м. Гарэцкага, жанравая разнастайнасць, значэнне дзейнасці.
- •18. Аналітызм і філасофская насычанасць прозы к.Чорнага, значэнне творчасці пісьменніка.
- •19. Дакументалізм у сучаснай беларускай літаратуры: (творчасць а. Адамовіча, с. Алексіевіч), мемуарная проза.
- •20. Эстэтычнае абнаўленне беларускай паэзіі другой паловы XX стагоддзя (а.Куляшоў, п.Панчанка, м.Танк і інш).
- •21. Янка Брыль 1917-2006 Жанрава-стылёвая і тэматычная разнастайнасць прозы я.Брыля: раман "Птушкі і гнёзды", жанр лірычнай мініяцюры, апавяданні.
- •22. Ул. Караткевіч
- •23. Творнасць I. Мележа ў кантэксце нацыянальнай мастацкай традыцмі, творчая гісторыя і праблематыка "Палескай хронікі".
- •24. Сацыяльная і маральна-духоўная скіраванасць прозы I. Шамякіна, новы тып героя ў прозе 90-х гадоў.
- •26. Праблемна-тэматычная і эстэтычная адметнасць беларускай прозы другой паловы XX стагоддзя (в. Адамчык, I. Чыгрынаў, I. Пташнікаў і інш.).
- •27. Асноўныя тэндэнцыі развіцця сучаснай беларускай паэзіі, традыцыйная і наватарская плыні, творчасць а. Разанава.
- •28. Беларуская драматургія 2-ой пал. 2-га ст. (а. Макаёнак, а. Дудараў і інш.), эксперыментальная драматургія.
- •29. Жанрава-стылёвая шматстайнасць беларускай прозы канца XX - пачатку XXI стст. (в. Казько, а. Федарэнка, ю. Станкевіч і інш.).
- •30. Творчасць выпускнікоў гду імя ф.С'карыны і асэнсаванне "феномену гомсльскай школы" літаратуразнаўствам.
- •31 Бел.Крытыка и літ-зн-ва 20-21 ст
- •32. Пiсьменнiцкая крытыка I лiтаратуразнауства. Шматграннасць творчай дзейнасцi м. Стральцова.
- •33. Р.Барадулін
- •34.Драма I яе жанрава- вiдавая сiстэма.Спецыфiка вывучэння драматургii у школе.
- •35.Празаiчны I вершаваны эпас(паняцце, жанравая разнастайнасць),асаблiвасцi вывучэння празаiчных творау у школе.
- •36.Лiра-эпас:жанры,асаблiвасцi,паэма у лiтаратуры апошнiх гадоу( в.Зуенак, я.Сiпакоу)
- •37. Лiрыка I яе разнавiднасцi, жанравая сiстэма,спецыфiка вывучэння лiрычных творау у школе.
- •38.Патрабаваннi да сучаснага урока лiтаратуры.Структура I тыпалогiя урокау лiтаратуры.
- •39.Прынцыпы, метады, прыемы I формы выкладання беларускай лiтаратуры у школе.
- •40. Сучасные адукацыйныя тэхналогіі на уроках літ-ры
11.Перыяд канца XIX — пачатку XX ст. Займае асаблівае месца ў гісторыі беларускай літаратуры.
Гэта абумоўлена многімі пры-чынамі. Галоўная з іх — бурны рост ў гэты час нацыянальнай свя-домасці беларусаў, у выніку чаго пачалося інтэнсіўнае развіц-цё культуры, адбыўся небывалы росквіт літаратуры ў розных яе родах і жанрах, складваліся новыя творчыя метады і накірункі. Асэнсаванне гэтых працэсаў у літаратуры атрымала назву Бе-ларускага Адраджэння, г. зн. аднаўлення гвалтоўна перарванай лініі сацыяльна-гістарычнага і культурнага развіцця беларускага народа.
А адсюль вынікаюць і пэўныя задачы літаратурнага руху, як яны сфармуляваны ў розных выданнях гэтага перыяду: 1) несці веды ў масы, 2) змагацца за згуртаванне мас дзеля дасягнення агульнанародных мэтаў, за сацыяльныя і нацыянальныя правы і 3) імкнуцца да аднаўлення старых каштоўнасцей, адраджэння беларускага пісьменства, нацыянальных звычаяў і традыцый, за па-шырэнне духоўнага багацця народа.
Актывізацыя кнігадрукавання, з'яўленне першых перыядычных выданняў на беларускай мове, газет «Наша доля» і «Наша Ніва», часопісаў і альманахаў «Загляне сонца і ў наша аконца», «Пала-чанін», «Саха» і інш., — усё гэта садзейнічала кансалідацыі сіл творчай інтэлігенцыі, узмацненню яе ролі ў асветніцтве і выха-ванні народа, распаўсюджанню ведаў і культуры сярод шырокіх гарадскіх і сялянскіх мас.
Аднак рост нацыянальнай свядомасці і адпаведна мастацка-вобразнага адлюстравання яго ў літаратуры — шматаспектны, складаны працэс, у якім можна вылучыць яго розныя якасныя этапы.
Нават пры першым знаёмстве з асноўнымі літаратурнымі творамі таго часу відаць, што рост нацыянальнай свядомасці, які адлюстроўваецца ў тагачаснай паэзіі, характарызуецца наяўнасцю двух асноўных этапаў, накірункаў, або дзвюх форм мастацка-сэнсавага выяўлення: выхаванне этнічнай свядомасці, калі на першым месцы застаюцца тэмы і вобразы энтаграфічнага зместу, і развіццё нацыянальнай свядомасці ва ўласным сэнсе гэтага слова, калі на першы план выходзяць праблемы гістарычнага, прававога, сацыяльнага быцця беларускага народа, яго імкненне да роўнасці, свабоды і незалежнасці.
У літаратуры нацыянальная свядомасць як выразны і вызна-чальны ідэйны прынцып наглядна выявілася ў творчасці Ф. Багу-шэвіча, Я. Лучыны, А. Гурыновіча, пісьменнікаў XIX ст. У далей-шым яна набыла якасна новае ўвасабленне ў творчасці Цёткі, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, 3. Бядулі, М. Гарэцкага, іншых пісьменнікаў пачатку XX ст., якія не проста наследуюць ідэйныя і творчыя прынцыпы сваіх папярэднікаў, але і развіваюць і ўзбагачаюць іх, абапіраючыся на заваяванні масавай паэзіі і прозы, гэтага нечаканага, незвычайнага ўсплеску ў развіцці эт-нічнай свядомасці, што пачаў улівацца моцнай плынню ў рэчышча беларускай літаратуры.
Новы этап развіцця мастацкай творчасці з яе ўзмоцненым на-цыянальным пафасам патрабаваў больш шырокай філасофскай базы для свайго ўвасаблення, пэўнай карэкціроўкі, выкліканай новым часам, у сферы ведаў і ўяўленняў у параўнанні з мінулымі.
Паэзія ў найбольшай ступені адпавядала хутчэйшаму эстэтыч-наму выяўленню гэтай задачы, бо па сваёй жанравай прыродзе яна больш мабільная, непасрэдна эмацыянальная.
Проза мела шырэйшую магчымасць паказаць унутранае жыццё чалавека, уцягнутага ў супярэчнасці часу, раскрывала рухаючыя пружыны чалавечых учынкаў і грамадскіх з'яў. Таму галоўная роля ў першапачатковы перыяд станаўлення новай беларускай літа-ратуры, як было ў свой час і ў іншых літаратурах, невыпадкова належала паэзіі. Глыбока народны, масавы характар паэзіі вы-явіўся ўжо ў тым, што побач з вядомымі паэтамі, якія вызначалі і будучае аблічча беларускай літаратуры, тут выступаюць невядомыя ці малавядомыя аўтары. Яны часта хаваюць свае сапраўдныя прозвішчы або падпісваюцца псеўданімамі: 3. К., Мікіта Чы-шчавік, Баўтрук, Юзя Шчупак (Сайкоўскі Язэп), I. Зн-ко, П. Б. К., Каршун, Паўлюк Жыбуля, Дзяніс Валынец, Іпья Дзежка, Мірко (Войцік Людвіка А.), Ландыш (Ганчарык Міхась), Дзед Дзяніс (Савасцкж Мікалай), Дзядзька Пранук (Умястоўскі Францішак), Дзядзька Барадаты, Стары Улас (Сівы-Сівіцкі). Яны вельмі эма-цыянальныя па сэнсу, бо нібы спецыяльна падкрэсліваюць пры-належнасць аўтараў да простага люду, а не да літаратараў, іх жа-данне — растварыцца ў народнай масе.
Шырокае выкарыстанне традыцыйных форм, пераважна фальклорных (песняў, калыханак, калядак, усялякага роду ўва-сабленняў і іншасказанняў), — таксама сведчанне глыбока народ-нага характару беларускай паэзіі пачатку XX ст. Подых новага часу можна адчуваць і ў глыбока асабовым, лірычным светаўспрыняцці паэтаў, і ў характары самога тыпу мастацкага мыслення, якое на-следуе і развівае многія традыцыйныя тэмы, сюжэты і вобразы:долі-нядолі, злога лёсу, беззямельнага селяніна, бадзягі, бабы-ля.
Абуджэнне свядомасці, парыванне чалавека да дзейнасці, ду-шэўнага абнаўлення знайшло яскравае адлюстраванне ў шматлікіх жывых вобразах, маляўнічых паэтычных малюнках той пары. I самым блізкім, знаёмым, натуральным для перадачы такога на-строю стаў вобраз вясны, вясновага абуджэння (часам летняй гарачай пары), калі прасынаецца, прыходзіць у рух усё жывое, прырода абнаўляецца прама на вачах, а разам з ёй іншым стано-віцца і сам чалавек, яго душа, пачуцці і думкі.
Уздым рэвалюцыйнага руху ў Расіі ў канцы XIX — пачатку XX ст. характарызуецца шэрагам тэндэнцый, якія паказваюць на вялікую разнастайнасць форм яго праяўлення і розную ступень удзелу народных мас у антыўрадавых выступленнях у горадзе і ў вёсцы. Істогаа пры гэтым тое, што па меры адцалення ад буйных адміністратыўных і прамысловых цэнтраў Расійскай імперыі змя-няўся і характар рэвалюцыйных прафам, прымаючы часцей за ўсё краёвыя, мясцовыя формы ў залежнасці ад узроўню жыцця, гістарычнага шляху канкрэтнага рэгіёна, задач яго эканамічнага, сацыяльнага і культурнага развіцця.
У гэтым сэнсе адметнасць дадзенай эпохі для беларускага народа, як і для многіх іншых народаў царскай Расіі, заключалася ў тым, што рэвалюцыйныя павевы і ідэі набывалі тут нацыяналь-ныя формы і асэнсоўваліся народамі гэтых рэгіёнаў і ў першую чаргу інтэлігенцыяй як задачы барацьбы за сацыяльнае і нацыя-нальнае вызваленне.
Першы напрамак звязаны з мастацкай апрацоўкай вусна-паэ-тычнай творчасці, са зваротам да фальклорнай традыцыі бела-рускай літаратуры. Гэта нібы пачатак уласна літаратурнага працэсу, руху самых розных мастацкіх форм у адрозненне ад пуб-ліцыстыкі і вестак інфармацыйнага характару, але пакуль яшчэ на стадыі іншасказа, алегорыі, умоўнасці, якія даюць магчымасць аўтарам пашырыць гарызонты яе мастацкага бачання, павысіць пазнавальную і сацыяльную ролю.
Другі — лірыка-рамантычны напрамак. ЁН адлюстроўвае знач-ны крок наперад у засваенні вусна-паэтычнай традыцыі, на-бліжэнні яе да сучаснасці і вызначаецца задачамі мастацкага асэн-савання рэчаіснасці, працэсамі паэтызацыі і лірызацыі прозы, ня-хай яшчэ і ў межах суб'ектыўнасці і ўмоўнасці.
Трэці напрамак звязаны з развіццём сентыменталізму ў бе-ларускай літаратуры як пераходнай стадыі ад фальклорнай тра-дыцыі да рэалізму, да пошуку новых шляхоў і сродкаў для стварэння вобразаў народных герояў, народных характараў у літаратуры.
I нарэшце, апошні, чацвёрты накірунак — гэта рэалістычная лінія ў развіцці беларускай прозы. Гэты напрамак у найбольшай ступені адпавядаў сацыяльна-гістарычным і культурна-асветніцкім задачам таго часу і таму хутка набіраў унутраную сілу, набываў дамінуючае значэнне.
Такая класіфікацыя адлюстроўвае не толькі мнагастайнасць форм і стылявых плыняў у развіцці прозы, але і ў значнай ступені характар яе паступальнага руху, таму што, з аднаго боку, рэалістычныя тэндэнцыі ў ходзе яе развіцця становяцца га-лоўнымі, а з другога — усё большы творчы плён набывае кан-флікгная сюжэтыка як адлюстраванне супярэчнасцей, што ўзра-сталі ў грамадстве ў эпоху рэвалгоцыйнага ўзрушэння.
ДРАМАТУРГІЯ
Нацыянальная драматургія ў Беларусі ўжо на самым стыку XIX і XX стст. была пэўнай рзальнасцю. 3 аднаго боку, гэты факт не можа не здзіўляць, калі згадаць, з якой паслядоўнай жорсткасцю сатрапы спачатку Рэчы Паспалітай, а потым Расійскай імперыі выкаранялі ўсё беларускае ў краі. А з другога боку, цікавасць бе-ларускага гледача да тэатральных паказаў, можна сказаць, гене-тычная, аднак яму даводзілася задавальняцца тэатрамі, якія працавалі не на роднай мове. 3 сярэдзіны ж XIX ст. свядомая ча-стка беларускай інтэлігенцыі пачала рабіць настойлівыя захады па стварэнні прафесійнага нацыянальнага тэатра. Адньш з першых далучыўся да гэтай пачэснай справы В. Равінскі, напісаўшы каме-дыю «Шлюб паняволі». Выпускнік Забельскай гімназіі А. Вярыга-Дарэўскі (мясціны, звязаныя з узнікненнем першых твораў новай беларускай драматургіі: «Камедыя» К. Марашэўскага і «Доктар па прымусу» М. Цяцерскага) стаў аўтарам трох твораў: драмы «Гор-дасць», камедый «Хцівасць», «Грэх чацвёрты — гнеў». Дзеля па-паўнення нацыянальнага рэпертуару вяліся пошукі ў вуснай народнай творчасці. Варта нагадаць публікацыю невядомага карэспандэнта ў «Могнлевскнх губернскнх ведомостях» за 1849 г. літаратурнага запісу святкавання «Дзядоў», у якім ёсць многа драматургічных сцэнак. Ёсць яны і ў кніжцы П. Шпілеўскага «Дожннкн. Белорусскнй народный обычай. Сценнческое пред-ставленне в двух действнях, с хорамн, хороводамн н пляскамн бе-лррусскнмн», выдадзенай у Пецярбурзе ў 1857 г. Паасобныя сцэ-нічныя мініяцюры ўтрымліваюцца ў многіх іншых фальклорна-этнаграфічных публікацыях. Некалькі сцэнічных абразкоў напісаў А. Пшчолка. Гісторыкамі літаратуры і тэатра зафіксаваны факт пастаноўкі ў 1862 г. беларускамоўнай камедыі Гераніма Марцін-кевіча «Адвячорак» («Аказія пры Фальковічах») у Віцебску. Але найбольшы ўклад у развіццё беларускай драматургіі зрабіў В. Дунін-Марцінкевіч, аўтар многіх сцэнічных твораў, у тым ліку бліскучых камедый «Пінская Ішіяхта» і «Залёты». Яшчэ 9 лютага 1852 г. мінскай пастаноўкай ягонай «Сялянкі» («Ідыліі») сцэнічная беяарускамоўнасць заявіла аб сур'ёзнасці сваіх намераў стала прапісацца ў паўсядзённым ужытку, нават рэалізавацца ў прафе-сіянальньш тэатры. Аднак яшчэ больш сур'ёзнымі, надзіва жорсткімі былі меры царскай адміністрацыі, каб не дапусціць гэ-тага. Любая спроба легалізацыі беларускага слова каралася неадкладна і неміласэрна. Асабліва драконаўскімі сталі акцыі царскіх урадаўцаў пасля разгрому паўстання 1863 г. Здавалася, што такога татальнага руйнавання беларускасць ужо не вытрымае, больш не ўздымецца. Але рэакцыянеры не ўлічылі адной акалічнасці: адраджэнне — справа духоўнасці, а дух не знішчаецца ўціскам, бо чым большае на яго ўздзеянне, тым большае супрацьдзеянне. Выяўлялася ж гэта супрацьдзеянне ў прапагандзе беларускага сло-ва ў абыход цэнзурных рагатак і адміністрацыйных забаронаў. Вя-дома, пра арганізацыю тэатральных пастановак на беларускай мо-ве не магло быць і гаворкі, аднак беларускае слова са сцэны ўсё ж гучала. У той час шырокае распаўсюджанне атрымалі дыверты-сменты, якія звычайна даваліся ў заключэнне асноўнага спектакля і якія складаліся з песень, танцаў, вершаў, куплетаў. Вось гэтыя дывертысменты і пачалі актыўна выкарыстоўваць беларускія адраджаністы. Звесткі пра некаторыя выпадкі ўключэння бе-ларускіх гумарыстычных куплетаў і лірычных песень захаваліся ў тагачасных афішах1. Уключэнне ў канцэртныя праграмы гэтых твораў азначала наданне беларускаму слову на афіцыйнай сцэне правоў грамадзянства — явачным парадкам. Усё гэта сведчыла аб тым, што ў беларускім краі ўзровень нацыянальнай самасвядо-масці дасягауў той адзнакі, пры якой ніякія забароны не здольны перашкодзіць культурнаму адраджэнню. Дзеля рэалізацыі нацыя-нальных запатрабаванняў у многіх гарадах і мястэчках аргані-зоўваліся беларускія культурна-асветныя асяродкі, якія праводзілі вялізную работу па кансалідацыі патрыятычных сіл. Страціўшы надзею атрымаць дазвол на адкрыццё прафесійнага беларуска-моўнага тэатра, дзеячы адраджэння зрабілі стаўку на арганізацыю аматарскіх беларускіх калектываў. Пра адзін з такіх калектываў згадваў у сваіх успамінах Язэп Дыла: «У пачатку дзевяностых гадоў мінулага стагоддзя Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі) напісаў камедыю «Злодзей» («Сваім судом»)...
беларуская крытыка пачатку XX ст. даволі выразна выявіла сябе як самастойная галіна творчай дзейнасці і як арганічны кампанент жывога літаратурнага працэсу. Закладваліся трывалыя асновы нацыянальнага літаратуразнаўства. Намаганнямі таленавітых пісьменнікаў, публіцыстаў, работнікаў друку (М. Ба-гдановіч, М. Гарэцкі, А. Луцкевіч, В. Ластоўскі, С. Палуян, А. Бульба, Л. Гмырак і інш.) быў зроблены пэўны крок у вытлума-чэнні сутнасці мастацтва, яго прыроды, функцый, грамадска-выхаваўчай ролі, у выпрацоўцы крытэрыяў падыходу і прынцыпаў аналізу твора, у асэнсаванні заканамернасцей развіцця літаратуры. Крытычнае слова пачало аказваць уплыў на творчую практыку, яно станавілася пасрэднікам паміж чытачом і творцам мастацкіх каштоўнасцей. За непрацяглы час склаліся розныя жанравыя фррмы крытыкі і літаратуразнаўства: у пачатковы перыяд да-мінуючае месца займалі бібліяграфічная нататка; матэрыял, дапа-саваны да асветцых мэтаў; ідэйна-тэматычны разгляд твора.
