Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Sdelannye_shpory_po_litre.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
189.41 Кб
Скачать

3. Беларускае летапісанне:выяўленне ідэй новай дзяржаўнасці (Летапіс вялікіх князёў літоўскіх), дзярж. І мясц. Летапісанне, летапісн. Аповесць.

Летапіс – своеасаблівы жанр пісьменства, які спалуч маст вымысел з гіст дакладнасцю. Фантазійны элемент успрымаўся за гіст дакладнасць. Галіцка-Валынскі летапіс (13) ст. Развіты традыцыі кіеўскага летапісання і пераадолена пагадовая форма. Змяшчае звесткі пра утварэнне бел-літ дзяржавы. Героі – заснавальнікі гэтай дзяржавы. Міндоўг, Войшлак, Тройдзень.Мяркуюць, што гэты летапіс увабраў у сябе рэшткі больш старажытнага Наваградскага летапісу.

Першы літ-бел летапісны звод. Перыяд княжання Вітаўта (1391 – 1430).

Пачынаецца з кароткай гісторыі Кіеўскай і Маскоўскай Русі і завяршаецца летапісам вялікіх князёў літоўскіх. Аповесць пра гіст бел-літ дзярж ад Гедыміна да часоў Вітаўта. Цэласна падпарадкаваны пэўнай мастацкай ідэі. Мае свецкі характар, прастату, лагічнасць выкладу. Летапіс пабудаваны па законах белітрыстыкі: завязка, кульмінацыя, развязка. Гал гер – князі, яны ўзначальваюць абарону гарадоў, вядуць свае дружыны супраць іншых князёў. Уключае Пахвалу князю Вітаўту + панегірычны твор. Услаўляецца магутны кіраўнік дзяржавы Праводзіцца думка, што ВКЛ павінна стаць цэнтрам аб’яднання ўсіх усх славянскіх зямель. Абгрунтаванне ўнутранай і знешняй палітыкі Вітаўта

Блізкая да Пахвалы Вітаўту “Пахвала гетману К. астожскаму”. Прысутніч аўтарск пачуцці, радасць і годнасць за вызваленцаў роднай зямлі. Паэтычныя словы+ гіст звескі пра педзеі1514г. Аўтар асуджае захопніцкую палітыку Маск князёў. Параўноўвае паходы руск войскаў з набегамі татар. Каля 15 ст. адноўлена жанравая аснова летапісанняў. Вядучая тэма – думка пра аб’яднанне бел літ зямель. Спалучэнне пагадовай формы і апавяданняў пра мінуўшчыну. Слухі, інфармат стыль+ жывое апісанне падзей. 16 ст – рост нац свядомасці. Працэс пераасэнсавання ранейшых поглядаў на гіст ВКЛ. “Хроніка Быхаўца”. Знойдзены ў 19 ст у асабіст бібліятэцы шляхціца Быхаўца. Быў перапісаны рукапісн лацінкаю17-18ст з арыгіналу. Тодар Нарбут апублікаваў яго ў 1846г. Гэта тыповы летапісны звод (гіст аповесць+апавяд з каротк пагадовымі запісамі.

4. Літ эпохі барока (к. 16 – 1 пал 18 ст): палеміч літ, публіцыстыка, мемуар і сатыр літ. Паэзія с. Полацкага, школьная драматургія.

Гэтыя часы на Беларусі былі даволі цяжкімі. Бо вядомая Брэсцкая царк унія паклала пачатак вострай барацьбе ідэй. Спарадзіла багатую палемічную літаратуру. Адным з першых свае ідэі аб неабходнасці аб’яднання царк уніі праваслаўя з каталіцызмам выказаў П. Скарга ў сваім трактаце “Пра адзінства касцёла Божага пад адзіным пастырам”. Выступае за Рымскага папу.. Праваслаўе лічыць неінтэлігентным. Іпацей пацей падтрымлівае і развівае ідэі П. Скаргі. Неаднаразова мяняў сваё веравызнанне. У сваёй кнізе “Унія” адыходзіць ад выкрыцця адрозненняў усходняй царквы і заходнягя касцёла. Паказвае блізкасць праваслаўнай і каталіцкай дагматыкі. У “Гармоніі” гэтыя ідэі больш выразныя. Толь рымляне, на яго думку, баронячы сваю рэлігію, бароняць праваслаўе.. Ён жа пісаў і публіцыстычныя творы на гэтую тэматыку.

“Апокрысіс” Х. Філалета быў адказам з боку праваслаўя на творы П, Скаргі і І. Пацея. Выступае за раўнапраўе і гуманізм. Лічыць, што існуючая сітуацыя можа прывесці да вайны. Выкрывае норавы папства і каталіцкіх святароў. Выкарыстоўвае прыказкі, прымаўкі, афарызмы, вобразы-алегорыі. С. Зізаній “Катэхізіс” супраць уніі. “Казанье святого Кірілла…” прысвяціў абаронцу праваслаўя князю Канстанціну Астрожскаму. Л Зізаній “Буквар”, “Граматыка”. “Катэхізіс” Меў дагматычнае і гіст-пазнавальн знач.

Ідэі гуманізму прывялі да цікаўнасці да чалавечага жыцця ў літаратуры.З’явілася мемуарная літ. Ф. Еўлашоўскі – гісторыя ўласнага жыцця. Тут і свае і чужыя гісторыі, які ён пачуў. Пераказвае сваё жыццё, апіпсвае сваіх блізкіх. Ф. С. Кміта-Чарнабыльскі пра жыццё сваёй краіны. “Дыярывуш”, “Успаміны”. “Баркулабаўская хроніка” – ананімны твор. Падзеі 1545-1608 г. Падзеі, што адбываліся на Магілёўшчыне. Твор напісаны на падставе разнастайнага матэрыялу. Галодныя гады, войны, казацкія выступленні

Сярод сатырычных твораў “Прамова Мялешкі”, “Ліст да Абуховіча”., пасланне апосталу Пятру”. “Прасова Мялешкі” не мае далучэння да гістарычнай постаці Мялешкі.Пра патрыятычны абавязак перад Радзімаю, вострая характарыстыка каралёў дзяржавы. Сапрадны манарх толькі Жыгімонт1.

“Ліст да Абуховіча” лічыцца, што аўтар Цыпрыян Камуняка. Аснова – рэальныя падзеі і рэальныя асобы. Ваенна-палітычная бяздарнасць, абыякавасць да Радзімы, прадажнасць. Супрацьпастаўляюцца часы былыя і цяперашнія. Высмейвае нерадзівых салдат. Выкарыстаны прыказкі, прымаўкі.

Самуіл Емельянавіч Пятроўскі-Сіміяновіч большасць сюжэтаў для сваіх вершаў браў з біблейскіх крыніц, закранаў праблемы чалавечых адносін. Услаўляў подзіг пакутніцтва і самаахвяравання, пытанні чалавечага быцця. У цэнтры ўвагі Радзіма, яе гісторыя, сучаснасць і будучыня. Пісаў і сатырычнвя вершы “Віншоване”. Зб “Ветроград многоцветный” вучоныя называюць сапраўднай энцыклапедыяй 17 ст. Тут ў вершаванай форме пададзены разнастйныя гістарычныя і навуковыя звесткі.

Школьная драма. П’еса Каспера Пянткоўскага “Ціман Гардзілюд”. Пра шаўца, які размаўляе на польска- беларускай мяшанцы.У цэлым шк драмы пісаліся на польск ці лац мов і выконваліся вучнямі іезуіцк калегій. Антычныя сюжэты. Суправаджалася гэта ўсё інтэрмедыямі – гумарыстычнымі ўстаўкамі паміж дзеямі. П’есы магло глядзець і мясцовае насельніцтва. Мануіл Базілевіч, Язэп Даманеўскі. Каятан Марашэўскі “Камедыя” пра селяніна, жыда чорта. М. Цяцерскі “Камедыя”.

5. Новая бел літ 19 ст. умовы зараджэння, стылі і напрамкі, адметнасці і кірункі развіцця.

Новы этап развіцця. Патрэбны быў дэмакратычны змест літаратуры, свецкі характар, новыя жанры, мастацкія прынцыпы. Уплыў мела французская рэвалюцыя канца18ст. і нац вызваленчы рух.У выніку 3 падзелаў РП бел землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. Русіфікацыя, скасаванне статута ВКЛ. Але бел літ развівалася ў 2х кірунках: праз духоўнае развіццё народа і праз вяртанне да нацыянальных асноў жыцця. Літаратура гэтага часу мела шматмоўны характар. Яна пераважна пра лёс селяніна. На пачатку характэрны ананімны характар. Гэтая літаратура дзеля сялянскіх нізоў. Гэтая літаратура адрознівалася сваёй дэмакратычнасцю, гераічным пафасам змагання за свабоду. Была распаўсюджана сярод сялян і мела толькі вусную форму існавання. Пад уплывам масавых антыфеадальных выступленняў.Аднак трэба адзначыць, што многія творцы гэтага часу вымушаны былі пакутваць за адкрытасць сваіх твораў. Ян Чачот быў саслана. Ф. Савіч сасланы на каўказ. Каліноўскі павешаны. Багушэвіч вымушаны быў быць паза межамі Беларусі.

6. Роля філамацкага руху.

Філамацкі рух выяўляў патрыятычныя запатрабаванні перадавой моладзі, з’яўляўся формай грамадзянскай апазіцыі рускаму царызму. (1817-1823) – прыхільнікі навук. Узнікла ў Віленскім універсітэце па ініцыятыве студэнтаў. А. Міцкевіч, Т. Зан, Ян Чачот, І. Дамейка. Мэта – маральнае ўдасканаленне, узаемадапамога ў набыцці ведаў. Ян Чачот – усё для шчасця і вызвалення айчыны.Ідэі свабоды, актыўная грамадзянская дзенасць. Барацьба з дэспатызмам, незалежнасць паняволеных народаў, адмена прыгоннага права. Пасля арышту многія былі сасланыя, а некаторых чакала эміграцыя. Філаматы цікавіліся гісторыяй і культурай свайго народа. Яны вывучалі гісторыю, рабілі апісанні сваіх мясцовасце, запісвалі і прапагандавалі фальклор.Часта выкарыстоўвалі вобразы народнай паэзіі, апрацоўвалі сюжэты легендаў і паданняў. Творы набывалі прызнанне патрыятычнай моладзі, некаторыя з іх выконваліся на розных урачыстасцях. Іх творчасць адыграла выключную ролю ў выпрацоўцы новы эстэтычных якасцей польскай літ і станаўленні новай беларускай.. У іх творах нараджаўся польскі рамантызм, услаўленне народнагша духу. Паэты пісалі па польску – на мове культурнай традыцыі апалячанай шляхты. Чачот напрыклад звяртаўся да нацыянальнага фальклору. Балады, легенды.Звяртаецца да вобразаў гістарычных постацей. Чачот занепакоіны маральным станам сялянства. Паэт выступае як асветнік у сваіх вершах.

7. Агульн тэндэнцыі развіцця бел літ сяр 19 ст (Дунін-Марцінкевіч, У. Сыракомля, К. Каліноўскі.

В. Дунін-Марцінкевіч займаў цэнтр літаратурна-грамадска жыцця таго часу. Творчую дзейнасць пачаў у галіне тэатра. Опера “Ідылія”. 50-я г. некалькі паэтычных кніг, пераклад паэмы Міцкевіча “Пан Тадэвуш”. 6 паэм і вершаваных аповесцяў на бел мове. Быў звязаны з паўстанцамі. З пазнейшых твораў – “Пінская шляхта” і “Залёты”. Клапаціўся пра асвету народа. У яго доме працавала школа. Значнае месца займаюць яго паэмы і вершаваныя аповесці. “Гапон”, “Купала”. Народалюбства, імкненне ўбачыць жывую душу народа. Вобразы маральна прыгожых людзей. Пошукі сацыяльнай гармоніі, вяртанне да мінуўшчыны. У “Пінскай шляхце” асуджаецца чыноўніцтва, хабарніцтва.

Уладзімір Сыракомля пісаў у жанры гутаркі “Хадака”, “Ілюмінацыя”. Сюжэты ўзяў з гісторыі. Апісваецца драма жыцця простых людзей. Гутарка “Жменя пшаніцы мае выразную гуманістычную скіраванасць, фальклорны сюжэт падарожжа трох сыноў. Сыракомля ўвасабляў тып народнага песняра. Быў супраць прыгонніцтва. Збіраўся выдаць творы, напісаныя па-беларуску. Верш “Добрыя весці”. Даследаваў асаблівасці бел мовы ў асобным артыкуле. Працы, прысвечаныя Дуніну-Марцінкевічу. Абарона правоў бел літ.

Кастусь Каліноўскі прадстаўнік шляхецкага роду. Уваходзіў у нелегальную арганізацыю польскіх, беларускіх, літоўскіх і украінскіх студэнтаў і афіцэраў. Таленавіты ідэолаг паўстання. Выступаў за права народа на самавызначэнне. Агітацыя газета “Мужчынская праўда”. 7 нумароў 1862-1863 у падпольнай друкарні. Зварот Яські гаспадара з пад Вільні да кожнага селяніна-беларуса, заклік сцвярджаць сваю народную праўду.. Выкрываў антынародную сутнасць царызму. Захаванне і распаўсюджанне газеты строга каралася законам. Пасля – “Лісты з пад шыбеніцы”, напісаныя ім у турме. Вера ў народ і яго перамогу. Верш “Марысяка чарнаброва, галубка мая” прысвечаны нявесце – Марыі Ямант. Спачатку зварот да каханай, а пасля пераважаюць публіцыстычныя інтанацыі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]