- •1. Літаратура эпохі сяр.Вечча,жанры, перакл. І арыгінальн. Літ, к. Тураўскі, е. Полацкая.
- •2. Гуманізм у Беларусі,лац. Моўн паэзія9Гусоўскі, Вісліцкі, кнігадрукаванне(Скарына і яго пасляд-кі.
- •3. Беларускае летапісанне:выяўленне ідэй новай дзяржаўнасці (Летапіс вялікіх князёў літоўскіх), дзярж. І мясц. Летапісанне, летапісн. Аповесць.
- •4. Літ эпохі барока (к. 16 – 1 пал 18 ст): палеміч літ, публіцыстыка, мемуар і сатыр літ. Паэзія с. Полацкага, школьная драматургія.
- •8. А. Міцкевіч і бел літ, фальклорная і літаратурная традыц у яго творч, патрыятычны пафас.
- •9. Значэнне дзейнасці я. Баршчэўскага, спецыфіка яго ліра-эпасу і філасофскай прозы.
- •11.Перыяд канца XIX — пачатку XX ст. Займае асаблівае месца ў гісторыі беларускай літаратуры.
- •12.Максім Багдановіч
- •13.Я.Купала-лірык,эпас.
- •14. Я.Купала-драматург
- •15.Колас-проза.
- •16 Колас-паэмы
- •17. Інтэлектуалізм, псіхалагізм, гуманістычная скіраванасць творчасці м. Гарэцкага, жанравая разнастайнасць, значэнне дзейнасці.
- •18. Аналітызм і філасофская насычанасць прозы к.Чорнага, значэнне творчасці пісьменніка.
- •19. Дакументалізм у сучаснай беларускай літаратуры: (творчасць а. Адамовіча, с. Алексіевіч), мемуарная проза.
- •20. Эстэтычнае абнаўленне беларускай паэзіі другой паловы XX стагоддзя (а.Куляшоў, п.Панчанка, м.Танк і інш).
- •21. Янка Брыль 1917-2006 Жанрава-стылёвая і тэматычная разнастайнасць прозы я.Брыля: раман "Птушкі і гнёзды", жанр лірычнай мініяцюры, апавяданні.
- •22. Ул. Караткевіч
- •23. Творнасць I. Мележа ў кантэксце нацыянальнай мастацкай традыцмі, творчая гісторыя і праблематыка "Палескай хронікі".
- •24. Сацыяльная і маральна-духоўная скіраванасць прозы I. Шамякіна, новы тып героя ў прозе 90-х гадоў.
- •26. Праблемна-тэматычная і эстэтычная адметнасць беларускай прозы другой паловы XX стагоддзя (в. Адамчык, I. Чыгрынаў, I. Пташнікаў і інш.).
- •27. Асноўныя тэндэнцыі развіцця сучаснай беларускай паэзіі, традыцыйная і наватарская плыні, творчасць а. Разанава.
- •28. Беларуская драматургія 2-ой пал. 2-га ст. (а. Макаёнак, а. Дудараў і інш.), эксперыментальная драматургія.
- •29. Жанрава-стылёвая шматстайнасць беларускай прозы канца XX - пачатку XXI стст. (в. Казько, а. Федарэнка, ю. Станкевіч і інш.).
- •30. Творчасць выпускнікоў гду імя ф.С'карыны і асэнсаванне "феномену гомсльскай школы" літаратуразнаўствам.
- •31 Бел.Крытыка и літ-зн-ва 20-21 ст
- •32. Пiсьменнiцкая крытыка I лiтаратуразнауства. Шматграннасць творчай дзейнасцi м. Стральцова.
- •33. Р.Барадулін
- •34.Драма I яе жанрава- вiдавая сiстэма.Спецыфiка вывучэння драматургii у школе.
- •35.Празаiчны I вершаваны эпас(паняцце, жанравая разнастайнасць),асаблiвасцi вывучэння празаiчных творау у школе.
- •36.Лiра-эпас:жанры,асаблiвасцi,паэма у лiтаратуры апошнiх гадоу( в.Зуенак, я.Сiпакоу)
- •37. Лiрыка I яе разнавiднасцi, жанравая сiстэма,спецыфiка вывучэння лiрычных творау у школе.
- •38.Патрабаваннi да сучаснага урока лiтаратуры.Структура I тыпалогiя урокау лiтаратуры.
- •39.Прынцыпы, метады, прыемы I формы выкладання беларускай лiтаратуры у школе.
- •40. Сучасные адукацыйныя тэхналогіі на уроках літ-ры
39.Прынцыпы, метады, прыемы I формы выкладання беларускай лiтаратуры у школе.
Прынцыпы навучання - гэта асноуныя тэарэтычныя палажэннi, якiмi кiруецца настаунiк пры выбары зместу, метадау, прыёмау i форм навучання, г.зн. пры распрацоуцы адукацыйнай тэхналогii.
Агульнадыдактычныя прынцыпы:
15) прынцып навуковасцi;
16) даступнасцi;
17) нагляднасцi;
18) сютэматычнасцi i паслядоунасцi;
19) пераемнасцi i перспектыунасцi;
20) выхаваучай накiраванасцi навучальнага працэсу;
21) свядомасцi i актыунасцi;
22) сувязi навучання з жыццём;
23) трываласцi;
24) прынцып мiжпрадметных сувязей.
Прынцыпы лiтаратуразнаучага аналiзу:
1 Прынцып вывучэння лiтаратуры як мастацтва слова.
2 Прынцып аналiзу мастацкiх з'яу у адзiнстве ix зместу i формы.
3 Прынцып пстарызму.
Акрэсленыя прынцыпы маюць роунавялшае значэнне i таму павшны ужывацца комплексна. Недаацэнка таго цi iншага прынцыпу знiжае эфектыунасць навучання.
Метады i формы навучання лiтаратуры
Метад - гэта сютэма паслядоуных узаемазвязаных дзеянняу настаунiка i вучняу, якая забяспечвае засваенне зместу адукацыi. У айчыннай метадычнай навуцы найбольшае распаусюджанне атрымалi дзве класiфiкацый метадау:
1) па крынщы атрымання ведау вылучаюць славесныя (чытанне, пераказ, гутарка, лекцыя, слова настаунiка), наглядныя (iлюстрацыя, дэманстрацыя), практычныя (розныя вынiкi дзейнасщ вучняу) метады;
2) па характары дзейнасцi настаунiка i вучняу i ступенi ix самастойнасцi (творчага чытання, рэпрадуктыуны, эурыстычны, даследчы).
У асобную трупу вылучаюцца метады кантролю за вучэбнай дзейнасцю вучняу: метады вуснага (iндывiдуальнае i франтальнае апытванне, вусны залж), пiсьмовага (сачыненне, лiтаратурная дыктоука, тэст, пiсьмовы залiк), машыннага кантролю (з дапамогай камп'ютара) i iнш.
А) Метад чытання - адзiн з асноуных на уроку лiтаратуры. Ён павiнен мець месца на кожным уроку.
Метад пераказу, як правiла, рэалiзуецца на апошняй ступенi вывучэння мастацкага твора i мае перша- ступеннае значэнне для развiцця вуснага маналагiчнага маулення вучняу. Як правiла, патрабуе папярэдняй падрыхтоучай работы, асаблiва у 5 - 7 класах. Пераказ павiнен завяршаць аналiз тэксту. Матэрыял для пераказу ускладняецца ад класа да класа: у старэйшых класах для пераказу адбiраюцца аутарскiя адступленнi i характарыстыкi, лiрычныя маналогi герояу, пейзажныя замалёукi, фiласофскiя разважаннi.
Якасць вынiкау гутаркi залежыць ад выканання наступных патрабаванняу:
1 Настаунiк павiнен усведамляць канчатковую мэту гутаркi i у адпаведнасцi з гэтым прадумаць лагiчную сыстэму пытанняу.
2 Карэктныя фармулiроукi пытанняу, ix празрыстасць, выразнасць: яны не павiнны быць абагульненымi, штучнымi, двухсэнсоунымi ( патрабаваць адназначнага адказу).
Метад лекцыi, якi практыкуецца пад час тлумачэння новага матэрыялу у старэйшых класах (10-15 хвiлiн), уяуляе сабой канцэптуальны i паслядоуны выклад вучэбнага матэрыялу настаункам. Лекцыя належыць да лiку самых эканомных метадау: за адносна невялiкi час яна дазваляе падаць вучням дaвoлi вялiкi матэрыял. 3 другога боку, гэта адзiн з метадау, пры якiм вучнi займаюць пасiуную пазiцыю.
Слова нacтayнiкa - гэта вуснае выступленiе настаунiка на пэуную тэму. Патрабаваннi: правiльнасць, дакладнасць, лакалiчнасць, выразнасць, змястоунасць.
Метад iлюстравання выкарыстоуваецца на кожным уроку. Iснуе некалькi вiдау нагляднасцi: слыхавы, зрокавы, мастацка-выяуленчы, графiчны, славесна-вобразны, камбiнаваны.
Дэманстрацыя - выкарыстанне ТСН (тэле-, дыя-, вщэа-, кiнафiльмы, слайд-прэзентацыя, кампутар).
Б) II класiфiкацыя: Метад творчага чытання мае сваей задачай выхаванне удумлiвага i зацiкауленага чытача. Эурыстычны, або часткова пошукавы, метад мае на мэце развiццё навыкау самастойнай работы, аналпычнага i лагiчнага мыслення. Даследчы метад ставiць задачай выхаванне даследчыка лiтаратуры i рэалiзуецца, як правiла, у старэйшых класах, бо патрабуе большай самастойнасцi вучняу. Рэпрадуктыуны ме¬тад прадугледжвае атрыманне вучнямi ведау у гатовым выглядзе з вуснау настаунiка цi тэкставых крынiц.
В) Адным з патрабаванняу да якасцi урока з'яуляецца разнастайнасць i чаргаванне розных форм работы:
V iндывiдуальнай, парнай, групавой;
V вуснай, нiсьмовай i гpaфiчнaй працы;
V франтальнай i самастойнай працы;
V апераджальных заданняу;
V чытання уголас, моучкi, разам;
V дыдактычных i дзелавых гульняу, вiктарын, конкурсау;
V работы у сшытках, на картках, на дошцы, з пaдpyчнiкaм i iнш.
Прыёмы навучання лiтаратуры
Частка метаду, прыватнае яго праяуленне называецца прыёмам.
Метад чытання рэалiзуецца у наступных прыёмах:
А) паводле выканання: чытанне настаунiка, вучняу, аутара i майстроу слова;
Б) па месцы правядзення: класнае i дамашняе;
В) па спосабах дзеяння: выбарачнае, каменцiраванае чытанне, выразнае чытанне i завучванне на памяць, чытанне па ролях.
Метад пераказу прадугледжвае выкарыстанне наступных прыёмау:
А) падрабязны пераказ: якi патрабуе выкарыстання лексiа i сiнтаксiчных канструкцый аутарскага тэксту.
Б) сцiслы пераказ: калi вучнi засяроджваюцца на самым галоуным i карыстаюцца свaiмi словамi
В) выбарачны пераказ: якi дае магчымасць засяродзiцца на галоуным эпiзодзе, адной сюжэтнай лiнii, адным персанажы, пэуным aпicaннi.
Г) творчы пераказ: спецыфiка якога у змене асобы, ад iмя якой вядзецца апавяданне у творы, або змене аповеду, замене дыялагiчнай будовы тэксту маналагiчнай i наадварот.
Д) мастацкае расказванне: дазваляе больш вольна абыходзiцца з тэкстам: змяняць парадак эпiзодау, змяняць або дадумваць канцоуку твора, падрабязна распрацоуваць эпiзод, не раскрыты аутарам.
Е) славеснае маляванне: вуснае апiсанне статычнай карцiны паводле пэунага эпiзоду тэксту.
Гутарка бывае рэпрадуктыуная, эурыстычная i вольная.
Рэпрадуктыуная гутарка патрабуе узнаулення наяуных тэарэтычных ведау па тэме, па змесце мастацкага тэксту цi лiтapатурна-крытычнага артыкула i iнш.
У працэсе эурыстычнай гутаркi вучнi шляхам разважанняу здабываюць новыя веды, робяць уласныя высновы i абагульненнi.
Вольная гутарка. або дыскусiя. грунтуецца на неадназначных, спрэчных пытаннях па тэме i дапауняецца пытаннямi вучняу пад час яе правядзення.
Асноуныя вiды дыскусii:
«сумесны пошук» абмеркаванне стрыжнявога пытання цi праблемы твора; "перакрыжаваная дыскусiя або дыспут, - сутыкненне супрацьлеглых пунктау погляду.
Iснуюць i прыватныя прыёмы метаду iлюстравання:
> iнсцэнiраванне рыхтуецца загадзя i можа выкарыстоувацца на апошнiм этапе вывучэння драматычнага цi эпiчнага твора.
> мiзансцэнiраванне прадугледжвае работу па размяшчэннi дзеючых асоб i дэкарацый на сцэне У пэуныя моманты спектакля.
Практычныя метады рэалiзуюцца праз наступныя прыёмы: складанне плана, кадраплана, тэзiсы, рэферат, даклад, канспект, супастауленне, творчыя вусныя i пiсьмовыя заданнi, выкананне тэставых заданняу i iнш.
Работа па складанню плана прадугледжвае падзел твора на закончаныя чacткi, вызначэнне ix дакладных межау i прыдумванне назвау да ix. Паводле структуры планы могуць быць npocтыiмi i складанымi. У залежнacцi ад фapмyлipoyкi загалоукау вылучаюць план-пытаннi (пытальныя сказы), плaн-зaгaтoyкi (назыуныя сказы), план-тэзiсы (апавядальныя сказы) i цытатны план. Кожны з вучняу мае свае перавагi i недахопы.
Рэферат мае на мэце аб'ектыуны кароткi выклад зместу адной цi нeкaлькix лiгаратуразнаучых крынiц, а у дакладзе абавязковым элементам з'яуляецца суб'ектыуная аутарская (вучнёуская) ацэнка гэтых крынiц.
Тэзiсы - асноуныя пaлaжэннi, якiя сцiсла перадаюць канцэпцыю даклада, лекцыi, артыкула i iнш. Канспект прадугледжвае не толью запic асноуных думак, але i ix аргументацыю.
Супастауленне (параунанне) - адзiн з самых эфектыуных прыёмау, якi можа ажыццяуляцца у вуснай, пiсьмовай i гpaфiчнaй форме i праяуляцца у aднociнax да любых лiгаратурных з'яу: сцэн, эпiзодау, вобразау- персанажау, пейзажу, асобных творау, стылю розных пюьменнiкау, твора лiтаратуры i твора сумежнага роду мастацтва i iнш.
Выснова: Адным з важнейшых складнiкау педагагiчнага майстэрства настаунiка з'яуляецца уменiе абраць, улiчваючы канкрэтныя умовы работы школы, асаблiвасцi класа i спецыфiку матэрыялу, найэфектыунеушыя метады i прыёмы работы. Стварыць якасны урок немагчыма без чаргавання розных метадау, форм i прыёмау работы. Акрамя таго, у практыцы школьнага выкладання лiтаратуры яны часта камбiнуюцца.
