Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Sdelannye_shpory_po_litre.docx
Скачиваний:
7
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
189.41 Кб
Скачать

37. Лiрыка I яе разнавiднасцi, жанравая сiстэма,спецыфiка вывучэння лiрычных творау у школе.

Лiрыка-род лiтаратуры, дзе на 1 план выступае унутраны свет чалавека,яго думкi , перажываннi , пачуццi.Калi у лiр.героi абозначаецца якi-небудзь падзейны рад, то ен выкладзены даволi скупа, без дэталiзацыi.Важная прыкмета лiрыкi-экспрэсiунасць, якая выяуляецца i праз падбор слоу, i праз сiнтаксiчныя канструкцыi, iншасказаннi,праз фанетыка-рытмiчную будову. Носьбiта перажыванняу, выражанага у лiр. творы прынята называць лiр. героем(лiр. суъект, лiр. «Я») У адносiнах да асобы аутара лiр.герой звычайна захоувае самастойнасць, ен валодае выражанай iндывiдуальнасцю, якая рэалiзуецца у яго дынамiцы, уласным лёсе. У залежнасцi ад ступенi адлюстравання у творы духоуна-бiяграфiчнага вопыту аутара лiрыку дзеляць на: аутапсiхалагiчную i ролевую, наогул жа трэба памятаць, што лiр.героя i аутара поунасцю атаясамлiваць нельга.Вiдавая i жанравая сiстэма лiрыкi даволi разгалiнавана, але галоуным вiдам зъяуляецца верш. Яшчэ лiрыка вылучаецца багаццем форм, Група вершау хвалебнага характару-ода, дыферамб. Верш, адрасаваны канкрэтнай асобе- пасланне. Верш сумнага характару i разважлiвай iнтанацыi-элегiя. Надмагiльны надпiс у верш. форме- эпiтафiя. Верш,прысвечаны шлюбу-эпiталама, жартоуны верш-мадрыгал i iнш. Але часцей вершы класiфiкуюць паводле канкрэтнага зместу i выдзяляюць Грамадзянская( патрыятычая, як яе разнавiднасць), фiласофскую, блiзкая да яе лiрыка роздуму, або медытатыуная, i iнтымная (99,9% любоуная, 0,1% пейзажная i iнш.)

Спецыфіка вывучэння лірыкі ў школе

Вершы валодаюць магчымасцю уздзеяння на чала(суггестыўнасць). Навучыць школьніка перажываць пачуцці лірычнага героя як свае ўласныя, тым самым, павысіўшы яго культурны і чытацкі ўзровень – гал. задача настаўніка. Новая літ. канцэпцыя патрабуе: 1.выдзяляць больш часу на вывучэнне лірыкі,2. павышаць сістэмнасць і навуковасць, 3. ставіць матывацыйныя мэты ўрока. У 4-6 кл. трэба ісці ад уражанняў вучняў да ўсведамлення ідэі. У 7-9 павышаецца роля праблемных ?-яў, эўрыст. гутаркі, трэба выхоўваць крытычныя адносіны да тэксту. У 10-11 кл. павялічваецца роля самаст. працы вучняў, нельга задаваць спрошчаныя пытанні, адрывацца ад жыццёвага вопыту. Парадак работы з вершам: 1. падрыхтоўчая работа (слова наст-ка, прадумаць сістэму пытанняў), 2. першаснае чытанне, 3. каментар, слоўнікавая работа, высвятленне першых уражанняў., 4. паўторнае чытанне, гутарка, аналіз, творчыя заданні, 5. абагульненне. Тэарэтыка-літаразнаўчыя веды пра верш падаюцца сістэмна, у паслядоўным ускладненні і павінны стаць неад’емным атрыбутам амаль кожнага ўрока.

38.Патрабаваннi да сучаснага урока лiтаратуры.Структура I тыпалогiя урокау лiтаратуры.

Урок - гэта асноуная форма арганiзацыi вучэбнага працэсу у сучаснай школе, усе кампаненты якой - мэты, змест, сродю, метады, формы - знаходзяцца ва узаемасувязi. Важнейшая задача настаунiка - забяспечыць асобасна-арыентаванае навучанне, прадуктыуную пазнаваучую дзейнасць вучняу з улiкам ix патрэб, уменняу, iнтарэсау.

Патрабаваннi да сучаснага урока лiгаратуры

1) Цэласнасць i канцэптуальнасць урока;

2) Полiфункцыянальнасць урока (выращэнне адукацыйных, развiццёвых, выхаваучых, практiчных, эстэтычных задач) i яго творчы характар;

3) Навiзна зместу (матэрыялу), апора на дасягненнi сучаснай навукi, на сумежныя дысцыплiны i acaбicты вопыт дзяцей, сувязь з жыццём.

4) Сувязь з папярэднiмi тэмамi i матэрыялам, якi будзе вывучацца у перспектыве;

5) Адзнiства рэпрадуктыуных i пошукавых метадау.

6) Чаргаванне прыёмау i форм работы;

7) Адпаведны характару матэрыялу эмацыйны тон урока;

8) Даверлiвая, добразычлiвая атмасфера урока, дэмакратычны стыль зносiн;

9) Рух працэсау пазнання ад простага да складанага;

10) Павышэнне ролi самастойнай працы вучняу;

11) Эфектыунае выкарыстанне нагляднага матэрыялу i прыёмау i форм актывiзацыi пазнаваучай дзейнасцi вучняу;

12) Узаемасувязь iндывiдуальнай, групавой i калектыунай работы вучняу.

СТРУКТУРА УРОКА ЛIТАРАТУРЫ Традыцыйная структура камбiнаванага урока:

1 Арганiзацыйны момант.

2 Паведамленне тэмы i мэты урока.

3 Паутарэнне цi актуалiзацыя апорных ведау.

4 Псiхалагiчная падрыхтоука да успрымання матэрыялу.

5 Вывучэнне новага матэрыялу.

6 Замацаванне новага матэрыялу.

7 Заданiе на дом.

8 Абагульненне.

9 Выстауленне i каменцiраванне адзнак.

10 Рэфлексiя.

У выпадку, калi на вывучэнне тэксту прадугледжана толью 1 гадзiна больш мэтазгодна выкарыстоуваць схему, адпаведную этапам вывучэння мастацкага твора:

I.Арганiзацыйны момант.

II. Паведамленне тэмы i мэты урока.

III. Уступны этап.

IV. Чытанне твора.

V. Арыенцiровачны этап.

VI.Аналiз твора.

VII. Заключны этап.

VIII. Заданiе на дом.

IX. Выстауленне i каменцiраванне адзнак.

Х. Рэфлексiя.

У межах кожнага з этапау урока вылучаюцца больш дробныя структурныя адзiнкi - вучэбныя сiтуацii, якiя аб'ядноуваюць у сабе метадычны прыём, форму i змест дзейнасцi. Такiм чынам, прадумаць структуру урока - гэта значыць:

1 Вызначыць спецыфiку i колькасць вучэбных сiтуацый у межах кожнага этапа.

2 Прадумаць узаемасувязь (паслядоунасць, логiку, чаргаванне) вучэбных сiгуацый.

3 Устанавiць, наколькi эфектыуная кожная вучэбная сiтуацыя у вырашэннi мэт i канцэпцый урока.

Тыпалогiя урокау лiгаратуры

13) Па дыдактычных мэтах:

о урок тлумачэння новага матэрыялу;

о урок фармiравання новых уменняу;

о урок абагульнення i сiстэматызацыi вывучанага;

о урок кантролю i карэкцыi ведау i уменняу;

о урок практычнага прымянення ведау i уменняу;

о камбiнаваны урок.

14) Па вядучым метадзе (спосабе падачы матэрыялу):

> урок-гутарка;

> урок-лекцыя;

> урок-дыспут цi урок-дыскусiя;

> урок-даследаванне;

> урок-дэманстрацыя (тэлеурок, кiнаурок);

> урок-самастойная работа i iнш.

> У залежнасцi ад месца у сiстэме работы па вывучэннi мастацкага твора (В.В.Галубкоу):

> уступныя заняткi;

> чытанне i арыенцiровачныя заняткi;

> ypoкi аналiзу;

> заключныя ypoкi.

> ypoкi пазакласнага чытання.

4) У залежнасцi ад зместу прадмета (М.I.Кудрашоу):

? ypoкi вывучэння мастацкiх творау;

? ypoкi вывучэння гicтopыi i тэорыi лiтаратуры;

? ypoкi развiцця маулення.

5) У залежнасш ад роду i жанру твора:

V урок вывучэння лiрычнага твора;

V урок вывучэння эпiчнага твора (малой, сярэдняй цi буйной формы);

V ypoкi вывучэння драматычнага твора (камедыя, трагедiя, драма, п'еса-казка).

6) Па форме пазакласнай працы:

• урок-экскурая (падарожжа);

• урок-спаборнiцтва (тypнip);

• урок-гульня;

• урок-канцэрт;

• урок-лiтаратурна-музычная кампазщыя (мантаж);

• урок-спектакль;

• урок-вжтарына i iнш.

7) Формы нетрадыцыйных урокау:

Нестандартныя ypoкi як метадычная праблема узнiклi у 1980-х гг., што абумоулена працэсамi

дэмакратызацыi у грамадстве. У гэты час з'яуляецца тэрмiн настаунiкi-наватары (пазней -

эксперыментатары) i актыуна абмяркоуваецца вопыт В.Ф.Шаталава (Данецк), Я.М.Iльiна

(Лешнград), Ш.А.Аманашвш1 (T6mici) i iHm. Сапрауды, некаторыя знаходю гэтых настаункау

набылi шырокае распаусюджанне. Разам з тым iмкненне да татальнага абнаулення методыкi

выкладання лггаратуры прывяло да "вынаходнщтва" мноства кщкхх формау урока, яюя паводле

сваей эфектыунасцi наблiжалiся да нулю. Форма урока нарэдка пераважала над зместам, а часам

увогуле традыцыйным урокам давалiся проста эфектныя назвы: урок-памяць, урок-споведзь, урок-

легенда, урок-тэлеграма, урок-паэтычны вернiсаж, урок-лiтаратурная гасцёуня. Ва ycix

прыведзеных прыкладах гаворка iдзе пра прыватныя прыёмы, дауно апрабаваныя у настаунiцкай

практыцы, але нi у якiм разе не пра новыя вiды урокау.

• урок-суд;

• урок-прэс-канферэнцыя;

• урок-iнтэрв'ю;

• урок-свята;

• урок-лiтаратурная гасцёуня;

• урок-памяць;

• урокiпа узору iнтэлiктуальных тэлегульняу i iнш.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]