- •1. Літаратура эпохі сяр.Вечча,жанры, перакл. І арыгінальн. Літ, к. Тураўскі, е. Полацкая.
- •2. Гуманізм у Беларусі,лац. Моўн паэзія9Гусоўскі, Вісліцкі, кнігадрукаванне(Скарына і яго пасляд-кі.
- •3. Беларускае летапісанне:выяўленне ідэй новай дзяржаўнасці (Летапіс вялікіх князёў літоўскіх), дзярж. І мясц. Летапісанне, летапісн. Аповесць.
- •4. Літ эпохі барока (к. 16 – 1 пал 18 ст): палеміч літ, публіцыстыка, мемуар і сатыр літ. Паэзія с. Полацкага, школьная драматургія.
- •8. А. Міцкевіч і бел літ, фальклорная і літаратурная традыц у яго творч, патрыятычны пафас.
- •9. Значэнне дзейнасці я. Баршчэўскага, спецыфіка яго ліра-эпасу і філасофскай прозы.
- •11.Перыяд канца XIX — пачатку XX ст. Займае асаблівае месца ў гісторыі беларускай літаратуры.
- •12.Максім Багдановіч
- •13.Я.Купала-лірык,эпас.
- •14. Я.Купала-драматург
- •15.Колас-проза.
- •16 Колас-паэмы
- •17. Інтэлектуалізм, псіхалагізм, гуманістычная скіраванасць творчасці м. Гарэцкага, жанравая разнастайнасць, значэнне дзейнасці.
- •18. Аналітызм і філасофская насычанасць прозы к.Чорнага, значэнне творчасці пісьменніка.
- •19. Дакументалізм у сучаснай беларускай літаратуры: (творчасць а. Адамовіча, с. Алексіевіч), мемуарная проза.
- •20. Эстэтычнае абнаўленне беларускай паэзіі другой паловы XX стагоддзя (а.Куляшоў, п.Панчанка, м.Танк і інш).
- •21. Янка Брыль 1917-2006 Жанрава-стылёвая і тэматычная разнастайнасць прозы я.Брыля: раман "Птушкі і гнёзды", жанр лірычнай мініяцюры, апавяданні.
- •22. Ул. Караткевіч
- •23. Творнасць I. Мележа ў кантэксце нацыянальнай мастацкай традыцмі, творчая гісторыя і праблематыка "Палескай хронікі".
- •24. Сацыяльная і маральна-духоўная скіраванасць прозы I. Шамякіна, новы тып героя ў прозе 90-х гадоў.
- •26. Праблемна-тэматычная і эстэтычная адметнасць беларускай прозы другой паловы XX стагоддзя (в. Адамчык, I. Чыгрынаў, I. Пташнікаў і інш.).
- •27. Асноўныя тэндэнцыі развіцця сучаснай беларускай паэзіі, традыцыйная і наватарская плыні, творчасць а. Разанава.
- •28. Беларуская драматургія 2-ой пал. 2-га ст. (а. Макаёнак, а. Дудараў і інш.), эксперыментальная драматургія.
- •29. Жанрава-стылёвая шматстайнасць беларускай прозы канца XX - пачатку XXI стст. (в. Казько, а. Федарэнка, ю. Станкевіч і інш.).
- •30. Творчасць выпускнікоў гду імя ф.С'карыны і асэнсаванне "феномену гомсльскай школы" літаратуразнаўствам.
- •31 Бел.Крытыка и літ-зн-ва 20-21 ст
- •32. Пiсьменнiцкая крытыка I лiтаратуразнауства. Шматграннасць творчай дзейнасцi м. Стральцова.
- •33. Р.Барадулін
- •34.Драма I яе жанрава- вiдавая сiстэма.Спецыфiка вывучэння драматургii у школе.
- •35.Празаiчны I вершаваны эпас(паняцце, жанравая разнастайнасць),асаблiвасцi вывучэння празаiчных творау у школе.
- •36.Лiра-эпас:жанры,асаблiвасцi,паэма у лiтаратуры апошнiх гадоу( в.Зуенак, я.Сiпакоу)
- •37. Лiрыка I яе разнавiднасцi, жанравая сiстэма,спецыфiка вывучэння лiрычных творау у школе.
- •38.Патрабаваннi да сучаснага урока лiтаратуры.Структура I тыпалогiя урокау лiтаратуры.
- •39.Прынцыпы, метады, прыемы I формы выкладання беларускай лiтаратуры у школе.
- •40. Сучасные адукацыйныя тэхналогіі на уроках літ-ры
36.Лiра-эпас:жанры,асаблiвасцi,паэма у лiтаратуры апошнiх гадоу( в.Зуенак, я.Сiпакоу)
Лiра-эпас-род лiтаратуры, якi абядноувае у сябе пачуццевы i падзейны пачаткi,субъектыуны i абъектыуны падыходы у адлюстраваннi рэчаiснасцi(байка , балада,паэма, вершаваная аповесць ,апавяданне, раман). Самы распаусюджаны вiдамi i жанрамi лiра-эпасу зъяуляецца паэма i балада.
Паэма-буйны лiра-эпiчны твор, дзе мяжуюцца перажываннi герояу i дзе прысутнiчае выразная сюжэтная лiнiя.Паэма больш шматгеройная i шырокая да ахопу дзеяння, чым верш. Яе абъемнасць дазваляе аутару чаргаваць эмацыянальнае i падзейнае, весцi некалькi сюжэтных лiнiй.( Большасць даследчыкау лiчаць «Песню пра зубра» пачаткам жанру паэмы на Беларусi, В. Зуенак «Цыкл пяцiрэчча», «Энеiда навыварат», «Тарас на Парнасе» , творы Купалы, Коласа, Труса, Чарота, Дубоукi,Куляшова, Броукi i iнш.)
Балада-героiка-драматычны твор на гiстарычную цi iнтымную тэму,якому уласцiвы напружанасць дзеяння i трагiчнасць абосентыментальнасць гучання. Пачынальнiкам жанру баллады лiчуць В.Дунiна-Марцiнкевiча «Травца брат -сястрыца»,Ф. Багушэвiча «Хцiвец i скарб на святога Яна», Я. Купала «Забытая карчма», А. Гарун «Варажба», З.Бядуля «У калядную нач», iх традыцыi працягнулi i узбагацiлi Трус, Дудар,Куляшоу, Танк, Броука,Панчанка, Вялюгiн, Гiлевiч, Сiпакоу,Лойка i iнш.
Байка(адносяць не усе даследчыкi)—невялiкi,звычайна вершаваны алегарычны твор павучальна-гумарыстычнага цi сатырычнага характару, чалавечае жыцце у якiм адлюстроуваецца праз вобразы раслiн, жывел, рэчау.
Вершаванае апавяданне i аповесць-маюць яскрава выражаную устаноуку на апавядальнасць, падзейнасць( «Гапон», «Вечарнiцы», «Купала» i iнш. Вершаваныя рэчы Дунiна-Марцiнкевiча.)
Раман у вершах-вялiк вершаваны твор, у якiм шырока ахоплiваюцца iстотныя жыццевыя пвдзеi пэунага сац. Асяроддзя, нацыi, эпохi, паказваюцца характары у iх развiццi, псiх. напоуненасцi,даволi шырока узнауляе бытавыя малюнкi,шмат лiрычных адступленняу.( «Родныя дзецi» Нiл гiлевiч)
Змешчаная ў зборніку паэма "Сяліба" (1965-1970) уяўляе са-бой своеасаблівую гісторыю роднага краю, яе першы, так ска-заць, паэтычны накід. Калі гаварыць канкрэтна, дык размова ў ёй ідзе пра ўзаемаадносіны чалавека з прыродай, сацыяльным і культурна-экалагічным асяроддзем. Аўтар хоча ўнесці ў чалаве-чыя адносіны да зямлі і яе багаццяў, да нашай вялікай спадчыны разумны сэнс. Лірычны герой паэмы, ад імя якога вядзецца размова, - наш сучаснік, але гэта ў поўнай меры гістарычны чалавек. Ён далёкі нашчадак таго ліцвіна, які абжываў гэта паселішча - Ся-лібу і згадваецца на першых старонках паэмы. Яго можна лічыць другім "я" паэта, параднёным з ім і паходжаннем, і ўзростам, і супольнасцю жыццёвага лёсу.Лірычны герой - летапісец гэтага краю. У яго, між іншым, таксама ёсць віна перад Сялібай: як-ніяк, ён пакінуў родныя мясціны (і дзяўчыну, якую кахаў), "ад зямлі з'ехаў". Але яе ўсё ж такі не параўнаць з віною таго сына вёскі, які вярнуўся дадому з дыпломам рашуча настроенага меліяратара. Намеры былі быццам бы і добрыя: "Зямлю мы хочам падлячыць, дрыгву аддаць ара-тым..." Аднак нездарма кажуць, што добрымі намерамі забрука-вана дарога ў пекла. Гэта быў якраз той выпадак...Зрэшты не з меліяратараў усё пачалося - погляд паэта пра-нікае ў даўніну, у часы паншчыны. У паэме ёсць раздзел пад назвай "Гон" (накід іконы "Святое паляванне"), у якім даецца апісанне панскага палявання як увасаблення жорсткасці ў адно-сінах да ўсяго жывога.
Але асабліва паскорыўся працэс збяднення прыроднага ася-роддзя, біясферы ў наш час. Антыпод лірычнага героя паэмы - па прозвішчы Крамёнак (красамоўнае прозвішча!) - сваёй бяз-думнай, безадказнай, але вельмі энергічнай дзейнасцю рэзка мя-няе прыродны ландшафт, спусташае зямлю. Нельга сказаць, што ён імкнецца толькі да задавальнення сваіх асабістых спажывецкіх патрэб. Не! Ён так ідэалагічна выхаваны Гэта, кажучы філасофскай мовай, нейкі утапіст, які жыве фанатычнай ідэяй ператварыць прыроду (а за-адно і грамадства) у адзіны механізм, кіруемы аднекуль з цэнтра. Ён не давярае натуральнай прыродзе і бачыць сваю задачу і пры-званне ў тым, каб стварыць "другую прыроду" - рэчы, прадме-ты і працэсы, якіх у прыродзе ў гатовым выглядзе няма і якія не могуць узнікнуць пад уздзеяннем яе ўласных сіл.
Новы чалавек ба-чыцца яму як пакарыцель усяго навакольнага прыроднага свету, які, на думку Крамёнка, павінен развівацца не паводле сваіх на-туральна-эвалюцыйных законаў, а па тых, па якіх яму прадпіс-ваецца развівацца...
Сяліба пісалася ў час застою: паэт, на жаль, не мог сказаць усяго, што хацеў, але ён, - разумеючы экалогію як светапогляд сучаснага чалавека, як сістэму яго ўзаемаадносін з усім асярод-дзем, у якім ён жыве і часткай якога выступае ўся духоўная куль-тура, - у многім падрыхтбўваў людзей да думкі аб прыярытэце агульначалавечых каштоўнасцей над усімі іншымі, больш вузкімі.
паэма "Маўчанне травы"
Пачнём з таго, што яго паэма, пры ўсёй сваёй эпічнай за-глыбленасці, аўтабіяграфічная. Падзеі ў ёй адбываюцца ва ўсход-няй частцы Беларусі - у родных мясцінах паэта, вёсцы з абаяль-най назвай Узбор'е. Узброены сталым пачуццём свядомага гістарызму, аўтар ідзе да вытокаў - хоча даследаваць карэнні сацы-яльнага і духоўнага жыцця свайго народа.
Пачынаецца твор сцэнай у карчме - канфліктам паміж галоў-ным героем паэмы Васілём і яго шваграм Сямёнам. Канфлікт - спрадвечны і тыпова вясковы: не падзялілі зямлю. Сямён, у яко-га надзел большы, чым у каго, адчувае сябе тым не менш па-крыўджаным і помсціць Васілю - пырнуў яго нажом.
Мінуў час, зараслі травой акопы імперыялістычнай вайны, адгрымелі падзеі рэвалюцыі і вайны грамадзянскай, наступіла пара, якая ўвайшла ў гісторыю як перыяд калектывізацыі.
Прайшло дзесяць год, пачаўся калгасны рух. Сямён, як ку-лак, трапляе ў Сібір. Гэта, вядома, чалавечая трагедыя, пры ўсіх адмоўных якасцях, уласцівых характару Сямёна.
Хоць час (70-я гады) і не дазваляў, але паэт, наколькі змог, імкнуўся раскрыць цяжкую драму вясковага чалавека ў тыя гады. Яна закранула таксама і лёс Васіля і іншых яго аднавяскоўцаў, якіх не мінуў ні адзін паварот, ні адзін залом у жыцці беларуска-га сяла на працягу XX ст. В. Зуёнак аб'ектыўна расказвае пра жыццё даваеннай калгаснай вёскі, не ідэалізуючы сваіх герояў. Перад намі паэт зямных працоўных спраў, якія ў яго ўспрыманні ўздымаюцца да вышыні духоўнага акта, калі ўся чалавечая істота гарманічна спалучаецца з аб'ектыўным светам. Напрыклад, у цу-доўных апісаннях падзей календара земляроба: касьба, жніво, во-рыва... Аўтар ведае і толк, і смак у сялянскай справе, нездарма ён у вельмі шчырых, сакавітых радках апявае спрадвечную сялянскую прыладу - касу-літоўку, якая славілася некалі па ўсёй Беларусі.
Васіль, абраны на пасаду старшыні калгаса, сустракаецца з разнастайнымі праявамі чалавечай натуры - дабром і злом. Ён працуе разам з усімі, на сенажаці - у агульным гурце. Прыезджы, з раёна, начальнік папікае Васіля тым, што ён абуў лапці: "Лапці галасуюць твае за што?! За перажыткі ў быце?", не ведаючы, што гэты абутак вельмі прыдатны ў касьбу, на балоце, калі пад нагамі хлюпае вада.
Праўдзіва напісаны вобраз гультая і абібока Трыхана, які, ня-гледзячы на гэтыя свае непачэсныя якасці, хоча прабіцца ў сель-скія актывісты (прыдбаў фрэнч, галіфэ, на грудзі павесіў значок), дзеля чаго ідзе на паклёпы і даносы. Ад яго пацярпелі і сумлен-ны каваль Яўсей, і старшыня калгаса Васіль, якога таксама абві-навацілі ў шкодніцтве (нібыта ён зумысне згнаіў бульбу) і, як ворага народа, аддалі пад суд. У выніку - дзякуй суддзі: раза-браўся, у чым справа, "паўгода толькі прымуспрацы".
Сёмкава працавітасць, які знік недзе ў далёкіх прасторах Сі-біры, была скіравана на дасягненне сваіх эгаістычна-ўласніцкіх мэт, а Трыхан - гэты ўвогуле не прывык працаваць, яму каман-даваць трэба. Дай партфель - і ўсё тут. Імкненне да ўлады пе-раважае над усім.
На пасаду старшыні, замест Васіля, ён, аднак, не трапляе - з раёна прысылаюць Плеўкіна. Яго партрэт напісаны па-майстэр-ску, з перавагаю гумару, нават сатыры.калгасны старшыня з яго атрымаўся няўдалы. Калгас трымаецца на такіх людзях, як Васіль.
Вялікае значэнне ў паэме маюць не толькі такія пасюжэтныя элементы кампазіцыі, як партрэтныя характарыстыкі, але і раз-настайныя пейзажна-бытавыя карціны і замалёўкі. Значная ўвага ўдзяляецца ўзнаўленню прыватных падрабязнасцей сялянскага жыцця, працы, побыту, напісаных буйным планам. Цэлы раз-дзел, напрыклад, прысвечаны вясковай лазні, якая складала аба-вязковую прыналежнасць побыту з даўніх пракаветных часоў.
Таямніца заключаецца ў тым, што зямля існуе не толькі для таго, каб карміць чалавека, але і каб адорваць яго радасцю са-мога існавання, штодзённага жыцця.
У паэме раскрываецца духоўна-маральная аснова народнага жыцця, прыгажосць душы земляроба-працаўніка і паэта.
У паэме знайшла сур'ёзнае і шматграннае асэнсаванне тэма подзвігу беларускага сялянства ў Вялікай Айчыннай вайне. Трэба было жыць, каб змагацца, і змагацца, каб жыць. Гераічнай, пры-гожай смерцю загінуў старшыня калгаса Плеўкін, які ў першыя ж дні вайны, згараючы ад нянавісці да фашысцкага наслання, пачаў страляць па нямецкай мотакалоне з паляўнічага драбавіка.
Ёсць у паэме, недзе ў падтэксце, яшчэ адзін вобраз - вобраз травы, які бярэцца ў розных вымярэннях і гранях: "маўчанне травы", "пакуты травы", "надзея травы", - гаворка ідзе пра на-роднае жыццё, якое трэба ахоўваць, бараніць і берагчы ад войнаў і рознага роду непажаданых і непатрэбных сацыяльных экспе-рыментаў і разбурэння.
Такім чынам, у ліра-эпічным характары "Маўчання травы" аўтар дасягнуў значнага ўзроўню філософска-этычнага і гіста-рычнага асэнсавання жыцця.
Паэма "Агонь і сонца" (1981) - працяг натурфіласофскай лі-рыкі, але тут знайшлі адбітак і чыста зямныя матывы, і непас-рэдныя адчуванні паэта. Твор прысвечаны касманаўту Уладзіміру Кавалёнку - земляку паэта. Усе яе дванаццаць раздзелаў - сеан-саў касмічнай радыёсувязі з героем з'яўляюцца спробай загля-нуць у духоўны свет нашага сучасніка, які знаходзіцца на самых перадавых пазіцыях навукова-тэхнічнага прагрэсу. Народнасць светаадчування тут арганічна паядналася з інтэлектуалізмам і фі-ласафічнасцю. Праўда, у паэме можна заўважыць некаторую су-марнасць, уласцівую галоўнаму вобразу, і адценні ілюстрацый-насці, што пакінула след у асобных раздзелах, і часам просты пераказ падзей.
Паэт разважае пра месца чалавека ў свеце, пра яго здоль-насць арганічна "ўпісацца" ў развіццё прыроды, не парушаючы натуральнасці асноватворных працэсаў. Разам з земляком-касма-наўтам ён прыгадвае родныя мясціны, супольныя шляхі-дарогі, успамін аб якіх не перастае цешыць чалавечую душу нават тады, а можа асабліва тады, калі яна раптам апынецца на вышыні касмічнай арбіты.
Паэма "Агонь і свет" - услаўленне стваральнай актыўнасці чалавека, сцвярджэнне еднасці свету, які павінен развівацца толь-кі паводле гуманістычных законаў існавання жыцця.
