Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Sdelannye_shpory_po_litre.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
189.41 Кб
Скачать

35.Празаiчны I вершаваны эпас(паняцце, жанравая разнастайнасць),асаблiвасцi вывучэння празаiчных творау у школе.

Асноуным у эпiчных творах зяуляецца апавяданне аб персанажах, iх лесах,учынках, нейкiх разумовых памкненнях. Аснову твора складаюць падзеi, якiя утвараюць сюжэт.Сюжэтнасць – вельмi важная асаблiвасць i прыкмета эпiчнага роду лiтаратуры.Апавяданне звычайна мае грамат. Форму прошлага часу,апавяданне вядзецца як бы збоку, дыстанцыя памiж часам дзеяння i расповеду аб iм складае цi не самую iстотную рысу эпасу.Творы эпасу слауна выкарыстоуваюць арсенал мастацкiх выяуленчых сродкау, свабодна адлюстроуваюць рэальнасць у прасторы i часе.Практычна не маюць абмежаванняу у абъеме тэксту.Эпiчны род уключае у сябе як кароткiя апавяданнi, так i шматтомныя раманы-эпапеi.Эпас можа увабраць у сябе такую колькасць характарау, абставiн i падзей, якiя не даступны iншым 2 родам лiтаратуры.Апавядальная форма садзейнiчае наiглыбейшаму пранiкненню ва унутраны свет чалавека. Эпас валодае рознымi сродкомi моуна-мастацкага выяулення, (Апiсанне, маналог, дыялог,аутарская мова,аутарская мова i мова персанажау,, прамая аутарская характарыстыка,раскрыцце характарау праз мову, гаворачыя iмены,, партрэт, пейзаж, iнтэрер)Эпiчныя творы пiшуцца звычайна прозай, але сустракаюцца i вершаваныя эпiчныя рэчы(старажытныя эпiчныя паэмы,лiтаратурныя казкi i iнш.)Асноуныя жанравыя формы эпасу:Раман, аповесць, апавяданне. Таксама да эпасу адносяць навелу, нарыс, памфлет, гумарэску, празаiчны абразок,фельетон, казку, анекдот, легенда, паданне i iнш.

Раман-самы буйны вiд лiтаратурнага эпасу.У iм шырока ахоплены зявы пэунага сацыяльнага асяроддзя, нацыi i эпохi. Паказальны шматлiкiя характары у iх развiццi, псiхалагiчнай напоуненасцi, разнастайныя бытавыя малюнкi, вялiкая колькасць дзеючых ясоб рознага кшталту,станоучых i адмоуных, наяунасць пазасюжэтных элементау,усе гэта дае раману стаць самым емiстым, сiнтэтычным вiдам сучаснай лiтаратуры.Немалыя здабыткi раманнай прозы у Я.Коласа, М.Гарэцкага,М.Зарэцкага,К.Чорнага,Я.Брыля,I. Мележа,Шамякiна, Навуменкi, Караткевiча, Чыгрынава i iнш. Жанравая палiтра раманау: Сац-быт,сац-псiх,гiстар,прыгоднiцкi, палiтычны i г.д. На яго аснове узнiк раман-эпапея-твор , у якiм на шырокiм фоне узнауляюцца i асэнсоуваюцца надзвычай важныя лесавызачальныя падзеi для жыцця пэунага народа, нацыi, краiны(« Палесская хронiка» I.Мележа) Абяднаныя гульнымi героямi i адзiнай думкай, раманы могуць утвараць цэлыя цыклы.

Аповесць-Сярэняя форма у эпiчным родзе. Звычайна мае сюжэт, ахоплiвае меньш падзей i сiтуацый, Так сама жанрава разгалiнавана( Летапiсная аповесць «Апов. Мiнул. часоу»,Бiяграфiчная «Жыцiе Ефрасiннi Полацкай»,сац-быт «Аповесць пра Баву», рыцарскую «Алексадрыя» i iнш.) Новая бел. Аповесць пачын з 20 ст (Гарэцкi «Цiхая плынь», «Дзве душы», «Лявон Бушмар»К. Чорнага i iнш.

Апавяданне-малая форма у эпiчным родзе, невялiкi твор, у якiм расказваецца пра нейкi адзiн незвычайны выпадак, здарэнне у жыццi чалавека, адна сюжэтная лiнiя,абмежаваная колькасць дзеючых асоб, характары якiх ужо даволi сфармiраваныя.Свае вытокi бярэ ад фальклорных казак, легенд, паданняу. Жанравай разнавiднасцю зяуляецца навела-апавяданне, з напружаным, драматычным дзеяннем, лаканiчным паказам не столькi знешнiх падзей, колькi перажыванняу i настрою персанажау, нечаканым фiналам(«5 лыжак зацiркi» Бядулi) Нарыс-мастацка-дакументальнае апавяданне, з сапрауднымi падзеямi i рэальнымi персанажамi.

Памфлет-вострае дакументальнае-мастацкае, сатырычнае апавяданне, звычайна на сацыяльна-палiтычную праблематыку.

Гумарэска-невялiчкае гумарыстычнае апавяданне.

Пры вывучэнні эпічн.твора ў школе ўвага канцэнтруецца на 3-х асноўных кампанентах: 1. падзеях(тэматыка, праблематыка, сюжэт), 2.героях (ідэйна-маст. адметнасць вобразаў-характараў, вобразаў-тыпаў, т.зв.вечных вобразаў), 3.аўтары (выяўленне аўтарскай пазіцыі, светабачання>выбар пэзнай кампазіцыі і маст.сродкаў). Падыходы да вывуч-я эп. твораў – цэласнасць, праблемнасць, змястоўнасць, што забяспечвае шматузроўневасць аналізу тэксту і ўзаемасувязь яго кампанентаў. Вынік работы – спасціжэнне ідэі. Аснова асноў урокаў застаецца чытанне ў розных формах. Можна ісці шляхам працы з эпізодамі – паслядоўны шлях, па вобразах, праблемна-тэматычным шляхам.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]