Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Sdelannye_shpory_po_litre.docx
Скачиваний:
7
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
189.41 Кб
Скачать

34.Драма I яе жанрава- вiдавая сiстэма.Спецыфiка вывучэння драматургii у школе.

Для драмы галоунае-падзея ,уласна аутарская мова, якую складаюць спiсы дзеючых асоб( часам з кароткiмi характарыстыкамi), вызначэнне часу i месца дзеяння, апiсанне сцэнiчнай абстаноукi у пачатку актау i з яу, каментарыi да рэплiк герояу i указаннi на iх ркхi, жэсты , мiмiку, iнтанацыi , тут выконвае дапаможную ролю. Асноуны тэкст песы складае плынь выказванняу персанажау, iх рэплiкi, маналогi , характары дзеючых асоб раскрываюцца у драме з меншай свабодай i паунатой, чым у эпасе. Разам тым у аутара есць сурезныя перавагi перад стваральнiкамi эпасу. Адзiн момант у драме цесна прымыкае да другога, суседняга. Падзеi тут не сцiскаюцца, а расцягваюцца, акрамя таго яны адлюстроуваюцца у цяперашнiм часе, праз сучасныя падзеi мы даведваемся пра мiнулае герояу i можам меркаваць пра будучае, усе гэта стварае эффект максiмальнай праудападобнасцi, наблiжаннасцi да рэальнага жыцця.Для драмы характэрны дынамiзм, павышаная канцэнтрацыя дзеяння, якое ад завязкi да кульмiнацыi наухiльна нарастае i ускладняецца. Набывае большую змястоунасць. Драма мае, як правiла,востры i напружаны сюжэт.Аснова i сутнасць любой драмы-канфлiкт(барацьба цi супрацьстаянне характарау) . Вельмi важная рысадраматычнага роду-наяунасцьвыразнай, каларытнай i разам з тым лаканiчнай мовы персанажау. Авноуныя жанры драмы , як роду лiтаратуры: камедыя , трагедыя i уласна драма.

Камедыя-драм. Твор, якi , выкарыстоуваючы розныя ступенi гумарыстычнага(гумар, iронiя) i сатырычнага (сатыра, сарказм, гратэск) высмейвае тыя альбо iншыязаганы грамадскага i асобнага чал.жыцця. Камедыя мае разнавiднасцi: 1)лiрычная («Пяюць жаваранкi» К. Крапiвы), сатырычная( «Хто смяецца апошнiм»),Сацыяльна-бытавая(« На вастрыi»), фантастычная («Брама неумяручасцi»).Асобна выдзяляюць вадэвiлi-камедыi бытавога характару,легкага зместу, дзе прысутнiчаюць абавязкова спевы i танцы. Фарс—невялiкi твор, блiзкi да вадэвiля па сваей агульнай танальнасцi, аднак з даволi яскрава выражанай карыкатурнасцю вобразау, выкрыстаннем грубай насмешкi, знiжанай лексiкi, а часам фрывольнасцей. Даволi часта гэтыя 2 жанры абядноуваюцца («Пiнская шляхта»). З камедыi i пачалася беларуская драматургiя,галоуныя камедыеграфы-Дунiн-Марцiнкевiч, Каганец,Купала, Аляхновiч, Крапiва,Макаенак,Матукоускi,Петрашкевiч.

Трагедыя-драматычны твор, сюжэт якога засноуваецца на канфлiкце незвычайнай вастрынi i напружаннасцi. Адлюстроувае невырашальныя праблемы сац-гiст. I асабовага характару.Падзеi у трагедыi заканчваюцца смерцю галоунага героя цi непапраунымi стратамi у яго жыццi. У змесце трагедыi зауседы прысутнiчае элемент узвышанага, гераiчнага. На падзейным полi песы сустракаюцца моцныя характары i асобы выключныя, высакародныя, у душах якiх даволi часта iдзе скаладаная унутраная барацьба памiж страсцю i доугам, памкненнямi розуму i сэрца.У трагедыях ставяцца пытаннi агульначалавечага значэння,насычаныя глыбокiм фiласофскiм сэнсам. Трагедыйныя матывы прысутнiчаюць у «Раскiданым гняздзе»Я.Купалы, «Блуднiкi» i « Пакрыуджаныя» Л. Родзевiча, «Антон» Гарэцкага, «Мацi урагану» Караткевiча i iнш.

Драма-рухомая, зменлiвая мастацкая адзiнка,дзе у рознай ступенi iснуюць элементы камедыi i трагедыi, лiрыкi i эпасу.Драма адлюстроувае крызiсы(душэуныя i грамадскiя), героi драмы не толькi пакутуюць, але i трапляюць у камiчныя сiтуацыi, але ж данравую дамiнанту твора вызначае драматызм, что патрабуе ад персанажау для дасягнення мэты, напружання пачуццяу, волi, розуму, героi драмы- людзi паусядзенага жыцця, здольныя узвысiцца у сваiх парываннях да вышыняу трагедыйнага. У драме героi звычайна абмяжоуваюцца узроунем побытавага, жыццева-дакладнага,паусядзенага. Асаблiвы уклад у яе развiцце унеслi Купала, Каганец,Крапiва,Петрашкевiч., Чыгрынау, Дударау.Жанравая палiтра драмы разнастайная:сац-быт., псiхал.,фiласофскiя i iнш. Цiкавая разнавiднасць драмы-меладрама.-твор, якi хар-ца павышанай эмацыянальнасцю, рэзкiм супастауленнем дабра i зла, гiпербалiзаваным паказам страсцей.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]