Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Sdelannye_shpory_po_litre.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
189.41 Кб
Скачать

32. Пiсьменнiцкая крытыка I лiтаратуразнауства. Шматграннасць творчай дзейнасцi м. Стральцова.

У 2 палове xx ст.убачылi свет наступныя кнiгi крытыкi М.Танк «Лiсткi календара», I. мележ «Жыццевыя клопаты», В. Быкау «Праудай адзiнай», Я. Брыль «Трохi пра вечнае», П. Панчанка «На паэтычным небасхiле», I.Шамякiн «Размова з чытачом», М.Лужанiн «З Ранку да вечара», М Стральцоу «Загадка Багдановiча», «Жыцце у слове», «Пячатка майстра», Н. Гiлевiч « У гэта веру», «Наша родная песня», « Поклiч часу, поклiч жыцця», А. Вярцiнскi « Высокае неба iдэалу», В. Зуенак « Лiнiя высокага напружання», I. Чыгрынау «Новае у жыццi, новае у лiтаратуры», крытычныя публiкацыi А. Макаенка, А. Адамовiча «Гарызонты беларускай прозы», « Беларускi раман», В. А. Каваленка « Мiфа-паэтычныя матывы у беларускай лiтаратуры», I. Навеменка «Янка Купала. Духоуны воблiк героя», « Якуб Колас. Духоуны воблiк героя», Р. Барадулiн « Араты, якi пасвiць аблокi»

Пiсьменнiцкая крытыка больш спецыфiчная, своеасаблiвая.ю мае свае адметнасцi, больш незалежная, вольная, раскаваая у выбары сродкау, пазбауленая ад канонау i правiл навуковага лiтаратуразнауства, часта без строгай сiстэмы.(звычайна свае згадкi пра пiсьменнiкау).

Проза. Як пісьменнік Міхась Стральцоў дэбютаваў апавяданнем "Бла-кітны вецер", апублікаваным у 1957 г. Яно дало назву першаму зборніку прозы, які выйшаў у 1962 г. і ў які, апроч названага, увайшлі яшчэ апавяданні "Дома", "Мацеевы дровы", "Восеньскі ўспамін", "Двое ў лесе", "Суседзі", "Перад дарогай".

Блакітны вецер - твор, напісаны дваццаціга-довым празаікам, - вызначаецца, паводле стылёвай манеры, ін-танацыі, пачуцця мастакоўскай меры як абсалютна сталы, пра-фесіянальны. Па сутнасці, празаік у сваім станауленні абмінуў стадыю вучнёўства.

У апавядапні "Блакітны вецер" зліліся прыкметы, якія нада-лей будуць пазначаць "уласна стральцоўскае". Адна з найпер-шых: неадмепны лірызм, які забяспечваецца прысутнасцю лі-рычнага героя, надзеленага адвечнай рэфлексіяй, пачуццёвым максімалізмам; у дадзеным выпадку гэта - выкладчык Лагацкі, які, пры ўсёй маладосці, старэйшы за свайго стваральніка.

Першыя апавяданні М. Стральцова сведчаць і пра некаторыя ваганні ў выбары манеры пісьма, адбору жыццёвага матэрыялу і сюжэтабудавання. Сям-там аўтар спрабаваў настройвацца на ме-ладраматызм, абвастрыць інтрыгу, дамагчыся вонкавай канф-ліктнасці ("Пасля завірухі", "Восеньскі ўспамін", "Двое ў лесе", "Волька"). Але, незалежна ад таго, ці аўтар распавядае гісторыю няўдалага або здраджанага кахання, ці спрабуе раскрыць драму недарэчнага жаночага лёсу, ці распавядае пра крадзёж лесу, у гэ-тых гісторыях нязменна пачынае дамінаваць суб'ектыўна-страль-цоўская стыхія, яна пераважае над эпічнасцю, сентыментальнас-цю або вострасюжэтнасцю.

Як сталая рыса стральцоўскай прозы ўжо на гэтым этапе яе станаўлення выспеў інтэлектуалізм.

Спасылкі, алюзіі, рэмінісцэнцыі і паралелі з'явяцца ў страль-цоўскай прозе пазней - пасля яго звароту да жанру эсэ. Пакуль што начытанасць і літаратурная эрудыцыя рэалізуюцца на ўзроўні эстэтычнай самапатрабавальнасці, класічным пачуцці меры і густу.

Традыцыя паказу псіхалагічнага стану гараджаніна - былога вяскоўца - у нашым пісьменстве досыць даўняя: М. Стральцоў не проста ад-наўляе яе - ён звязвае тэму інтэлігента ў першым пакаленні з праблемай сацыяльнай, асобавай і творчай чалавечай самарэалі-зацыі.

М. Стральцоў абнавіў унутраную канфліктнасць блуканняў літаратурнага героя паміж вёскай і горадам: іх мэта - дасяг-ненне ўнутранай гармоніі, згоды з самім сабой, тоеснасці само-му сабе. Гэта і пошук гарманічнага, камфортнага асяроддзя, свай-го Дому, які вёска можа падарыць, але ці абавязкова вёска?

У апавяданні "Там дзе зацішак, спакой" прадбачыцца будучы канцэптуальны змест "Сена на асфальце". Герой апавядання, інжынер-планавік Сяргей Марус, аднойчы, адчуўшы вострае пам-кненне-імпульс, кідае горад і накіроўваецца ў далёкую вёску Смолку, дзе жывуць яго састарэлыя бацькі. Новымі ба-чацца фарбы, якімі малюе мастак цяпло хатняга агменю, ціхага вясковага застолля, душэўнай гутаркі, бацькоўскага клопату, якім агорнуты герой. У апавяданні знаходзіцца месца для паказу вялі-кай чалавечай драмы - гора Сцяпана Крывашэя, які страціў сы-на.

Прага душэўнага камфорту, незалежна ад таго, прынясе яго вёска ці горад, - асноўны настрой апавядання "Сена на асфаль-це.

Твор М. Стральцова вянчае мастацкае адкрыццё - лепшыя ягоныя творы былі напісаныя пад знакам адкрыцця. Але ні лі-рычны герой, ні аўтар не заспакойваліся вынікамі гэтага ад-крыцця ў бок адвечных пытан-няў дабра і зла, якія аўтар звяжа з пытаннем пра цэласнасць ча-лавечага "я", ступень самадастатковасці і самарэалізацыі лірычна-га героя, інтэлігента, інтэлектуала (такі ўжо стральцоўскі тыпаж, ён вандруе з твора ў твор). Прымірыць сябе з самім сабой - задача не менш складаная, чым пошук раўнавагі паміж горадам і вёскай.

Гэтай новай мэтай апанаваны герой апавядання "Свет Івана-віч, былы донжуан" (1965). "Былы дон-жуан" Стральцова пакараны ў росквіце гадоў побытавай неўлад-каванасцю ды адзінотай. Самае балючае ў яго экзістэнцыі - драма няпоўнай самарэалізацыі, непрыкаянасці. Аўтар распа-вядае пра начную адысею Света Іванавіча, яго "подзвігі" ў барах і кавярнях, вандроўкі на таксі, маўклівыя "серэнады" пад балко-нам абранніцы і запозненае каханне, якое выглядае як шкада-ванне, душэўная міласціна з боку абранніцы. "Шчаслівы" фінал апавядання мала абяцае і мала суцяшае - ён выглядае пралогам да будучых згрызот і страт непрыкаянага стральцоўскага героя...

Ключом, якім адмыкаецца гісторыя душэўнай драмы гэтага тыпажа, з'явілася ваеннае дзяцінства. У рэшце рэшт пісьменнік напоўніцу прыгадаў і ўвасобіў яго - спярша ў апавяданні "На чацнёртым годзе вайны" (1965), а пасля і ў аповесці "Адзін ла~ паць, адзін чунь", якая выйшла асобным выданнем у 1970 г.

Вопыт ваеннага дзяцінства быў шырока запатрабаваны адна-годкамі М. Стральцова . М. Стральцоў падзяляе разам са сваімі калегамі пастулат аб бязгрэшнасці дзіцячай душы, балюча ўражанай вай-ной, скарыстоўвае эфект "падвойнага" бачання (вачыма дарос-лага і дзіцяці) і спрабуе давесці, як і яны, дзіцячую ацэнку як найвышэйшы эталон маральнасці. Адметна стральцоўскае ў гэ-тым абсягу - адбор матэрыялу, прыглушаная калізія, адмыслова і з любоўю выпісаны прадметны свет, мінорнасць інтанацыі, пад-крэсленая некатэгарычнасць ацэнак, пошук душэўнага спакою і цэласнасці.

Аповесць "Адзін лапаць, адзін чунь" яшчэ бяднейшая на падзеі сімвалізуе стан абдзеленасці, дыскамфортнасці дзяцінства, якое прыпала на ваенныя і першыя пасляваенныя гады. Вакол "я" Іванкі, хлопчыка, які перажывае час фармавання паняццяў пра дабро і зло, на пэўнай дыстанцыі размяшчаюцца "я" астатніх персанажаў - дарослых, чый светапогляд ужо сфармаваны. У іх ліку - і аспірант Іван, той, кім стане Іванка ў будучыні. Усе думкі і памкненні дарослых засяроджаны на трапяткой дзіцячай душы, на роздуме пра далейшы лёс хлопчыка-сіраты. "Дарос-ласць" і жыццёвая дасведчанасць як бы адступаюць на другі план у той момант, калі паняцці дабра і зла фармуюцца як бы ўпершыню, разам з поглядам і ацэнкай дзіцяці.

Смаленне вепрука (1973), высока ацэньвалі ў тво-ры ўсё: ад дасціпнай задумы да стылю, віртуознасць якога дазво-ліла аўтару спаборнічаць з раннім Кузьмой Чорным (выказванне Алеся Адамовіча) і нават з Іванам Буніным (ацэнка Я. Брыля).

Апавяданне напісана густой, адметна стральцоўскай мовай, успры-няцце якой прымушае згадаць пра знойдзены культуролагам Раланам Бартам тэрмін: "эрас чытання".

Аўтар даводзіць да апагея галоўную драму свайго лірычнага героя, якая ідзе ад няпоўнай творчай рэалізацыі, ад немагчымас-ці самасцвердзіцца адпаведна сваім магчымасцям, Богам дадзе-ным, і памкненням, каб атаясаміцца з самім сабой на вышэй-шым, толькі творчым натурам вядомым узроўні. I форма, і змест "Смалення вепрука" надзвычай пасуюць глыбока схаванай у нетрах мастакоўскай душы Беларускай Ідэі, якую досыць неча-кана адкрываў у прадмове да "Выбранага" А. Адамовіч. Як са-праўдная беларуская ідылія падаецца аўтарам гісторыя парсюч-ка, які да пары да часу гадуецца пад клапатлівым наглядам гаспадароў, якія тым часам ужо падрыхтоўваюць гадаванца да каляднага ахвярапрынашэння. Неспакой вепрука, яго няўцям-ныя прадчуванні, нарэшце, смяротная туга - яны падаюцца аўтарам у парадаксальным рэчышчы трагічнай іроніі. сапраўды, "Смаленне вепрука" - эпітафія самому сабе як наве-лісту; фактычна гэта было апошняе апавяданне М. Стральцова

Лiрыка. Лірызм і паэтычнасць былі заўжды неадменнай часткай твор-чай манеры пісьменніка, у якім бы жанры ён ні працаваў. Паэ-тычнай творчасці, даводзіць М. Стральцоў, таксама не шкодзіць назапашаны жыццёвы вопыт, які ў структурным плане з'яўляецца сумай пражытага, перажытага, прачытанага і пераасэнсаванага.

Паэзія М. Стральцова творыцца на мяжы жыццёвых і кніж-ных рэалій, Міфалагічная і культурная спадчына - тая абжытая сфера, да якой часта звяртаецца ў сваёй паэзіі М. Стральцоў.

Дыяпазон стральцоўскіх рэмінісцэнцый досыць шырокі - тут і антычнасць ("Фаэтон", "Цыклопы", "Развагай сталае па-ры..."), і язычніцтва ("Лесавік"), і літаратурная гісторыя ("Плач па Гарсія Лорку", "Партрэт", "Купала", "Міцкевіч на Беларусі", "Экспромт"). У гэтых творах пацвярджаецца вернасць паэта баг-дановічаўскай традыцыі; М. Стральцоў выказвае сябе не толькі "дэшыфроўшчыкам", але і спадкаемцам вялікага паэта. Ён на-следуе нават характэрныя для М. Багдановіча настроі. Смутак і ўсмешка - найбольш звыклыя спадарожнікі стральцоўскага лі-рычнага героя ў яго практыкаваннях з часам, вечнасцю і не-быццём.

Лёгкасць і гарэзлівасць у абыходжанні з культуралагічнымі рэаліямі, якія часам прысутнічаюць у М. Стральцова, няздатныя прыхаваць глыбока перажытыя лірычным героем пачуцці закіну-тасці, самоты. Тут знойдзены адзін з цэнтральных матываў лірыкі М. Стральцова - вяртанне да перажытага і пер-шаадкрытага, якое не абыходзіцца без "журботнага болю", крыніцай якога усведамленне таго, што гэта - апошняе спатканне з былым.

Стральцоў-лірык вяртаецца да тэмы дзіцячай закінутасці, якая абарочваецца непрыкаянасцю і бездапаможнасцю дарослага "я-героя" ("Мяне пакінулі ў пакоі...", "Неўладкаваным быць паэт павінен..."). Паэт гарадскіх ускраін, Ка-лумб мінскіх завулкаў, дзе за ягоным часам мірна ўжываліся сена і асфальт - такім быў Стральцоў-лірык. Пра гэта сведчаць вершы "У горадзе, пасля дажджу...", "Ускраіна. Мясакамбінат", "Балада вуліцы". Гарадской вобразнасці ў вершах М. Стральцова значна болыш, чым вясковай або прыродна-аўтэнтычнай. Па-чуццё беспрытульнасці лірычны герой спрабуе кампенсаваць паэ-тызацыяй хатняга агменю. Культ дому і прыручанага свойскага агню ствараецца ў вершы "Бацькаўшчына": Самапаглыбленасць, пільная ўвага да праяў рэальнага жыцця і разам з тым выразная асацыятыўна-кніжная аснова - устойлі-выя прыкметы лірычнага пісьма М. Стральцова. I хаця арыента-цыя на перажыты чалавецтвам і ўласна аўтарам вопыт абароч-ваецца часам матывамі стомленасці і расчаравання, імкненне да творчай навізны і пафас першаадкрыцця прысутнічаюць і ў гэ-тай частцы літаратурнай спадчыны майстра. Урэшце, да гэтага можна дадаць прагу жыццёвай гармоніі, пошук якой заўсёды жывіць рэальны аптымізм. , яго вера ў перавагу дабра над ліхам, неадменнасць здаровага і мудрага жыццёвага пачатку, здольнасць пісьменніка захоўваць нязменны тонус творчай вышыні і раўнавагі ў разбуральным супрацьстаянні жыццёвых стыхій.

Назва апошняга зборніка - "Свеце мой ясны" - пад-крэслівае гэтую асаблівасць паэтычнай мовы. "Даверанай асо-бай" аўтара, апроч уяўнага суразмоўцы, можа стаць блізкі чала-век, сябра па літаратуры.

Вершы, прысвечаныя Р. Барадуліну, А. Пысіну, В. Аскоцка-му, С. Блатуну, А. Вялюгіну ніяк не памяшчаюцца ў межах так званага альбомнага жанру і абарочваюцца рэфлексіямі, звязаны-мі з жыццём і літаратурай.

Чалавек як часцінка гэтага свету, часцінка той прасторы і зямлі, на якой народжаны, нязменна ўключаны ў кругазварот мудрага і справядлівага светапарадку. Гэта скразны матыў. Ён пракідваецца ўжо ў ранняй прозе М. Стральцова ("Дзень у шэсцьдзесят сутак).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]