Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Sdelannye_shpory_po_litre.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
189.41 Кб
Скачать

30. Творчасць выпускнікоў гду імя ф.С'карыны і асэнсаванне "феномену гомсльскай школы" літаратуразнаўствам.

У 1999 годзе пабачыў свет зборнік лірыкі выпускнікоў ГДУ «Крыніцы»,. укладальнікам, аўтарам лрадмовы і ўступных артыкулаў да якога з'яўляецца І.Ф.Штэйнер. Тут пададзены вершы як ўжо прызнаных і вядомых беларускіх паэтаў, так і пачаткоўцаў: К.Кірэенкі, П.Прапузы, Т.Мельчанкі, М.Башлакова, А.Сыса, А.Зэкава, І.Багдановіч, Э.Акуліна, В.Куртаніч, Л.Раманавай, В.Яраца, А.Мельнікава, Н.Дзенісюк, С.Сыса, С.Крупенькі, А.Дуброўскага, А.Маісеенкі. Анталогія адметная ўжо самім фактам свайго з'яўлення. Гэта першая спроба выдання падобнага плана, дзе пад адной вокладкай сабраны творы студэнтаў і вьшускнікоў ГДУ, пачынаючы яшчэ з дваццатых гадоў і да нашых дзён. "Крыніцы" сталі і першым даследаваннем "феномену гомельскай школы ў беларускай паэзіі" (тэрмін І.Ф.Штэжнера). Вучоны падае гісторыю літаб'яднання "Крыніцы", што працуе пры універсітэце. Прадмова "Крыніцы светлага юнацтва" - крытычны агляд здабыткаў пісьменнікаў Гомелыпчыны. У прадмове пададзены цікавыя, часам невядомыя звесткі пра творчасць нашых паэтаў.

У тым жа годзе быў выдадзены зборнік крытычных артыкулаў «Душа прычаліцца крылом да неба...» (пад рэдакцыяй І.Ф.Штэйнера) па творчасці колішніх студэнтаў ГДУ. Сапраўды, "падобнага прэцэдэнту ў гісторыі літаратуразнаўства і краязаўства яшчэ не было" (І.Штэйнер). Вьвданне адметнае не толькі тым, што пад адной вокладкай сабраныя крытычпыя артыкулы па творчасці такіх вядомых беларускіх пісьменнікаў, як І.ІПамякін, ВЯрац, М.Сурначоў, Л.Гаўрылаў, К.ІСірэенка, П.Прануза, А.Сыс, Э.Акулін, А.Зэкаў, В.Куртаніч, М.Башлакоў, А.Казлоў, М.Даніленка, А.Мельнікаў і інш., якім выпаў лёс у розныя часы вучыцца ў адных сценах. Адметнасць зборніка ў тым, што аўтары яго - самі студэнты ці аспіранты Гомельскага універсітэта. Такім чынам ажыццяўляецца пераемнасць пакаленняў, выхоўваецца павага да папярэднікаў, разуменне: "Напісанае - застаецца".

Сёння на кафедры беларускай літратуры падрыхтавана другое выданне "Крыніцаў" і зборнік, прысвечаньіпрозе і публіцыстьвды.

Напярэдадні 75-гадавога юбілею Гомельскага дмржаўнага універсітэта пад рэдакцыяй І.Ф.Штэйнера і І.А.Бароўскай падрыхтаваны зборнік "Універсітэт літаратурны", дзе пададзены творчыя партрэты коліпшіх і сённяпшіх студэнтаў ГДУ, якія праявілі сябе ў мастацкай творчасці.

А.Сыс - самая пасіянарная фігура. Самы энергаёмісты паэт бел літ. Па колькасці паэтычнай энэргіі на радок яму саступяць і Купала, і Багдановіч. У лешпых паэтычных творах сканцэнтраваны ўвесь цяжар нац. быцця. Фармальна, тэматычна і эстэтычна вершы Сыса ўпісаны ў фігуру адраджэнскай паэзіі к.19-пач 20 ст

31 Бел.Крытыка и літ-зн-ва 20-21 ст

Беларуская крытыка і літаратуразнаўства ў канцы 80-х і на працягу 90-х гадоў, як і мастацкая літаратура, развіваліся ў вель-мі складаных умовах. Паказальна, што на розных этапах гэтага перыяду інтэнсіўнасць развіцця была розная: услед за спадам прыходзіў пэўны ўздым; складваліся больш спрыяльныя ўмовы для навуковага пошуку, а затым уступалі ў сілу фактары нега-тыўнага характару. Так, на зыходзе 80-х гадоў у літаратуразнаўст-ве дамінаваў традыцыйны ў лепшым значэнні слова падыход, працягвалася далейшая распрацоўка праблем, ужо закранутых папярэднімі даследчыкамі. I хоць наспела неабходнасць істот-нага перагляду існуючых гісторыка-літаратурных канцэпцый, да рашучых спроб у гэтым кірунку справа яшчэ не даходзіла. Тага-часная навуковая думка на падобны крок не была гатовая. Аўта-ры новых прац, выкарыстоўваючы малавядомыя матэрыялы, ар-хіўныя дадзеныя, засяроджвалі ўвагу ў першую чаргу на паглыб-ленні ранейшых высноў, на ўдакладненні тых ці іншых ацэнак і назіранняў.

Адзначым момант, характэрны для беларускага літаратуразнаўст-ва канца 80-х гадоў. Так, калі асноўныя намаганні даследчыкаў у 60-я гады былі скіраваны на стварэнне фундаментальнай «Гісто-рыі беларускай літаратуры» ў 4-х тамах (1964, 1966, 1968, 1969), а ў 70-я — двухтомнай «Нсторпн белорусской лмтературы» (1977), дык у другой палове 80 — пачатку 90-х гадоў іх пераважна цікавіла індывідуальная распрацоўка гісторыка-літаратурнай праблематыкі. У сукупнасці гэтыя манаграфіі склалі гісторыка-літаратурную ма-заіку, якая, вядома, не магла замяніць цэласную «Гісторыю...»

Праблематыка гэтых прац была даволі багатай і разнастайнай. Па сутнасці ўсе традыцыйныя кірункі даследавання — гісторыка-літаратурны, тэарэтычны, пошук новых матэрыялаў, архіўных звестак, а таксама выданне класічнай спадчыны — па-ранейшаму заставаліся ў полі зроку беларускіх вучоных.

Пачатак 90-х гадоў засведчыў якасна новы зрух і ў развіцці беларускага літаратуразнаўства. У гэты час побач з працамі тра-дыцыйнай тэматычна-праблемнай скіраванасці ўсё часцей з'яў-ляюцца даследаванні, аўтары якіх актуальныя гісторыка-літара-турныя пытанні асвятляюць з новых пазіцый, зыходзячы з больш глыбокага разумення прыроды і сутнасці мастацтва як эстэтыч-най з'явы, яго сацыяльных функцый, грамадскага прызначэння. Вядома, не на ўсіх даследчых кірунках адбыўся значны прарыў да новых тэарэтыка-метадалагічных вышыняў, але новыя тэн-дэнцыі праявілі сябе вельмі выразна. Галоўным для даследчыкаў стала імкненне вярнуць літаратуры яе прыродную існасць — быць мастацтвам слова, напоўненым канкрэтным зместам. Не-абходна было ў працэсе аналізу вобразнай сістэмы твора сцвер-дзіць і замацаваць у свядомасці грамадства погляд на слоўнае мастацтва як на сферу духоўнай дзейнасці, як на эстэтычную з'яву, якая развіваецца ў цеснай сувязі з грамадскімі працэсамі, але паводле ўласных спецыфічных заканамернасцей, паводле сваіх унутраных законаў.

Другая палова 90-х гадоў характарызуецца плённымі здабыт-камі ў вывучэнні не толькі жанрава-стылёвых праблем, але і ін-шых, самых разпастайных гісторыка-літаратурных пытанняў. 3 ліку найболып значных, найбольш прыкметных кніг трэба на-зваць «На шляху духоўнага самасцвярджэння» (1995) і «У пошу-ку духоўных ідэалаў» (2000) В. Жураўлёва; «Беларуская літарату-ра: Паўднёваславянскі кантэкст» (1996) Г. Тварановіч; «Прабле-ма цэласнасці старабеларускай філалогіі XVI—XVII стагоддзяў: Адзінства экзэгезы і герменеўтыкі» (1996) і «Абранне вечнасці» (1999) А. Яскевіч; «Алесь Разанаў: Праблема мастацкай свядо-масці» (1997) Г. Кісліцынай; «Жывая мова краявідаў: Пейзаж у беларускай паэзіі» (1997) А. Бельскага; «Ты як здароўе...»: Адам Міцкевіч і тэндэнцыі адраджэння беларускай літаратуры» (1998) У. Мархеля; «Аляксандр Пушкін і Якуб Колас» М. Тычыны; «Сімволіка гравюры Скарыны» У. Агіевіча; «Міф і Радзіма: Сак-ралізацыя дзяржавы-Радзімы ў літаратуры польска-беларускага рамантызму» С. Даніленкі (усе — 1999).

На зыходзе 90-х актыўнасць пошукаў дэманстравалі і многія маладыя навукоўцы, пра што сведчаць шматлікія публікацыі ў калектыўных зборніках, у перыядычным друку. Так, У. Рагойша даследаваў недастаткова вывучаную мастацкую спадчыну А. Га-руна ў кантэксце беларускай літаратуры пачатку XX ст.; А. Паш-кевіч вывучаў феномен узвышэнства ў айчыннай паэзіі апошня-га стагоддзя; К. Мароз прасочвала шляхі развіцця заходнебела-рускай літаратурнай крытыкі; У. Верына разглядала авангардныя пошукі ў беларускай паэзіі 80—90-х гадоў; Т. Голуб — тэксталогію твораў М. Гарэцкага; Д. Дудзінская — філасофію народнага побыту і прыроды ў творчасці В. Карамазава; I. Кульбянкова — паэтыку беларускага мадэрнізму ў творчасці 3. Бядулі; В. Бары-сенка — складаны мастацкі свет В. Ластоўскага як паэта, празаі-ка, дзеяча-адраджэнца; А. Ігнацюк абрала аб'ектам даследавання «колер, прастору і час» у творчасці асобных паэтаў, празаікаў;

I. Шаўлякова засяродзілася на распрацоўцы тэорыі літаратурных тропаў — на пытаннях генезісу, эвалюцыі і тэндэнцыях развіцця такіх складаных эстэтычных феноменаў, як метафара і сімвал. Але публікацыі толькі малой часткі аўтараў у больш-менш поў-ным аб'ёме, у сістэматызаваным выкладзе змаглі выйсці асобны-мі кнігамі, ды і то не адразу, а за невялікім выключэннем на па-чатку трэцяга тысячагоддзя. У ліку гэтых кніг «Эстэтыка твор-часці Янкі Купалы» Д. Санюка (2000); «Беларускі мадэрнізм: Эстэтычная самаідэнтыфікацыя літаратуры пачатку XX стагод-дзя» В. Максімовіча; «Беларуская класічная літаратура і міфало-гія» Т. Шамякінай; «Амплітуда мастацкасці: Умоўнасць у бела-рускай прозе канца XX стагоддзя» С. Ханені; «Чарнобыльскае светаадчуванне ў сучаснай беларускай літаратуры» I. Афанасье-ва; «Творчасць Янкі Купалы і традыцыі духоўнай рэгіянальнасці ў польскай літаратуры XIX — пачатку XX стагоддзяў» Г. Тычкі; «Авангард і традыцыя: Беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага Адраджэння» I. Багдановіч; «Ад даўніны да сучаснасці: Нарыс пра беларускую паэзію» У. Гніламёдава. Пералічаныя кнігі да-туюцца 2001 г.

Ужо нават з фармулёвак тэм бачна, што даследчыкі ставілі перад сабой болей складаныя ў параўнанні з папярэднікамі, бо-лей маштабныя задачы. Натуральна, што і вопыт айчынных і за-межных філосафаў, культуролагаў, гісторыкаў, мастацтвазнаўцаў выкарыстоўваўся больш дзейсна, эфектыўна: увага была засяро-джана не на другарадных момантах, а на метадалогіі.

Эфектыўнасць метадалагічнага абнаўлення літаратурнай на-вукі 90-х гадоў пацвердзіла і манаграфія Г. Кісліцынай. Яна прысвечана творчасці А. Разанава. У межах разгляду твораў ад-наго пісьменніка аўтар кнігі паставіла выключна складаную тэа-рэтычную праблему «мастацкай свядомасці» і змагла паказаць, з якімі цяжкасцямі ўсталёўвалася на беларускай літаратурна-гра-мадскай прасторы авангардная паэзія, яе інтэлектуальная плынь, дзе сінтэз рацыо і эмоцыо ўтвараюць мастацтва якасна новага ўзроўню. Інтэлектуальны кірунак у асобе А. Разанава, агульна-прызнанага лідэра, тэарэтыка, ідэолага, і яго таленавітых пасля-доўнікаў — А. Мінкіна, А. Глобуса, Ю. Гуменюка і інш. не толькі пацвердзіў заканамернасць эвалюцыі мыслення сучаснага чалавека. «Пашыраючы змястоўныя гарызонты беларускай паэзіі, маладыя аўтары міжвольна вымушаны шукаць і новыя фармаль-ныя сродкі для ўвасаблення гэтай новай змястоўнасці, спрыяю-чы тым самым абнаўленню літаратуры, якога мы так доўга ча-калі»''.

Даследчыя працы А. Бельскага «Жывая мова краявідаў», С. Да-ніленкі «Міф і Радзіма», Т. Шамякінай «Беларуская класічная літаратура і міфалогія» таксама засведчылі значны зрух у айчын-ным літаратуразнаўстве, якое ўводзіла ў сферу сваіх інтарэсаў новыя праблемна-тэматычныя аспекты. Адным з такіх аспектаў быў пейзаж у беларускай паэзіі. Гэтая тэма, вядома, не раз за-краналася даследчыкамі нацыянальнага слоўнага мастацтва, але галоўным чынам у дастасаванні да творчасці канкрэтных пісь-менніцкіх імёнаў. Аўтар кнігі «Жывая мова краявідаў» прапана-ваў інакшы, болей складаны шлях — шлях шырокага, шматбако-вага гісторыка-тэарэтычнага, эстэтыка-філасофскага вывучэння.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]