
- •1. Літаратура эпохі сяр.Вечча,жанры, перакл. І арыгінальн. Літ, к. Тураўскі, е. Полацкая.
- •2. Гуманізм у Беларусі,лац. Моўн паэзія9Гусоўскі, Вісліцкі, кнігадрукаванне(Скарына і яго пасляд-кі.
- •3. Беларускае летапісанне:выяўленне ідэй новай дзяржаўнасці (Летапіс вялікіх князёў літоўскіх), дзярж. І мясц. Летапісанне, летапісн. Аповесць.
- •4. Літ эпохі барока (к. 16 – 1 пал 18 ст): палеміч літ, публіцыстыка, мемуар і сатыр літ. Паэзія с. Полацкага, школьная драматургія.
- •8. А. Міцкевіч і бел літ, фальклорная і літаратурная традыц у яго творч, патрыятычны пафас.
- •9. Значэнне дзейнасці я. Баршчэўскага, спецыфіка яго ліра-эпасу і філасофскай прозы.
- •11.Перыяд канца XIX — пачатку XX ст. Займае асаблівае месца ў гісторыі беларускай літаратуры.
- •12.Максім Багдановіч
- •13.Я.Купала-лірык,эпас.
- •14. Я.Купала-драматург
- •15.Колас-проза.
- •16 Колас-паэмы
- •17. Інтэлектуалізм, псіхалагізм, гуманістычная скіраванасць творчасці м. Гарэцкага, жанравая разнастайнасць, значэнне дзейнасці.
- •18. Аналітызм і філасофская насычанасць прозы к.Чорнага, значэнне творчасці пісьменніка.
- •19. Дакументалізм у сучаснай беларускай літаратуры: (творчасць а. Адамовіча, с. Алексіевіч), мемуарная проза.
- •20. Эстэтычнае абнаўленне беларускай паэзіі другой паловы XX стагоддзя (а.Куляшоў, п.Панчанка, м.Танк і інш).
- •21. Янка Брыль 1917-2006 Жанрава-стылёвая і тэматычная разнастайнасць прозы я.Брыля: раман "Птушкі і гнёзды", жанр лірычнай мініяцюры, апавяданні.
- •22. Ул. Караткевіч
- •23. Творнасць I. Мележа ў кантэксце нацыянальнай мастацкай традыцмі, творчая гісторыя і праблематыка "Палескай хронікі".
- •24. Сацыяльная і маральна-духоўная скіраванасць прозы I. Шамякіна, новы тып героя ў прозе 90-х гадоў.
- •26. Праблемна-тэматычная і эстэтычная адметнасць беларускай прозы другой паловы XX стагоддзя (в. Адамчык, I. Чыгрынаў, I. Пташнікаў і інш.).
- •27. Асноўныя тэндэнцыі развіцця сучаснай беларускай паэзіі, традыцыйная і наватарская плыні, творчасць а. Разанава.
- •28. Беларуская драматургія 2-ой пал. 2-га ст. (а. Макаёнак, а. Дудараў і інш.), эксперыментальная драматургія.
- •29. Жанрава-стылёвая шматстайнасць беларускай прозы канца XX - пачатку XXI стст. (в. Казько, а. Федарэнка, ю. Станкевіч і інш.).
- •30. Творчасць выпускнікоў гду імя ф.С'карыны і асэнсаванне "феномену гомсльскай школы" літаратуразнаўствам.
- •31 Бел.Крытыка и літ-зн-ва 20-21 ст
- •32. Пiсьменнiцкая крытыка I лiтаратуразнауства. Шматграннасць творчай дзейнасцi м. Стральцова.
- •33. Р.Барадулін
- •34.Драма I яе жанрава- вiдавая сiстэма.Спецыфiка вывучэння драматургii у школе.
- •35.Празаiчны I вершаваны эпас(паняцце, жанравая разнастайнасць),асаблiвасцi вывучэння празаiчных творау у школе.
- •36.Лiра-эпас:жанры,асаблiвасцi,паэма у лiтаратуры апошнiх гадоу( в.Зуенак, я.Сiпакоу)
- •37. Лiрыка I яе разнавiднасцi, жанравая сiстэма,спецыфiка вывучэння лiрычных творау у школе.
- •38.Патрабаваннi да сучаснага урока лiтаратуры.Структура I тыпалогiя урокау лiтаратуры.
- •39.Прынцыпы, метады, прыемы I формы выкладання беларускай лiтаратуры у школе.
- •40. Сучасные адукацыйныя тэхналогіі на уроках літ-ры
29. Жанрава-стылёвая шматстайнасць беларускай прозы канца XX - пачатку XXI стст. (в. Казько, а. Федарэнка, ю. Станкевіч і інш.).
Традыцыяналісты (А.Федарэнка) і наватары
Віктар Казько (1940)
П.Васючэнка: «Вопыт ваеннага дзяцінства стаў асноватворным у творчым пошуку Віктара Казько... Адметны і тая вастрыня, з якой В. Казько ставіць заблытаныя этычныя пытанні, і той спосаб вырашэння іх, які ў шэрагу твораў набывае кампазіцыйную і канцэптуальную форму маральнага суда. Крытьпсі адзначалі ўскладнёную жанравую, сюжэтную, вобразную структуру твораў В.Казько, іх відавочную арыентацьпо на эксперымент, фарматворчасць, умоўнасць: прозаВ. Казько дапучаецца да тэндэнцыі, агульнай для ўсходнееўрапейскіх літаратур 1970-80-х гадоў, якую літаратуразнавец А Бачароў слушна харакатарызаваў як інтэлектуалізацыю літаратуры. Міфалагізацыя, рэтраспектыўны аналіз, элементы прыпавесці і парабалы, "расшчапленне" мастацкага часу, "плынь свядомасці" гэтыя рысы інтэлектуалізаванай прозы спалучаліся ў творах В. Казько з ускладнёнасцю канцэптуальнага пошуку".
Тэматыка: ваеннае дзяцінства, чалавек і грамадства, чалавек і прырода, чалавек і гісторыя.
Пачынаў з твораў на рускай мове: «Высакосны год» (Боль падлетка-сіраты Дзімы Прыгоды». Аб'ект мастацкай увагі - боль. Нацыянальны, боль вайны, дзіцячы. Эпізоды ваеннга дзяцінства падаюцца ў рэтраспектыўным плане, у выглядзе ўспамінаў. Коплекс віны за смерць сястры.
Працяг маральнага суда - «Аповесць аб беспрытульным каханні». Пра лірыку першага юнацкага кахання. Кволае пачуццё першай закаханасці не здольнае абараніць юных герояў В. Казько ад касмічнага холаду і сірочай беспрытульнасці. Наадварот, яно падкрэслівае адзіноту чалавека ў свеце, яго непрыкаянасць, безвыходнасць яго становішча.
«Суд у Слабадзе» - аўтабіяграфічны. Этапны. Па беларуску. Пасля Хатыняў чалавечае слова бяссільнае, каб адшукаць нешта адэкватнае маштабу перажытага народам і асобным чалавекам.
Засведчыў, што пісьменнік здольны апавядаць пра самае цяжкае, пякельнае. Л.Корнаь: «Умець не востранькую белетрыстыку пісаць (як Шамякін), а расказаць пра боль, ад якога абыдзённая свядомасць дзеля самазахавання адштурхоўваецца, - гэта вельмі скаданая фармальная задача».
«Экалагічная» тэма: «Цвіце на Палессі груша» (1978) - пра хараство Палесся. «Неруш» (1981): «Канфліктнасць узаемадачьшенняў прыроды і чалавека ў эпоху НТР, недасканаласць ЭТЬРШЫХ адносін у соцыуме, дэфіцыт духоўнасці на фоне дасягненняў навукі». Раман з'явіўся крыху раней, чым пра варварскас асушэнне Палесся загаварьші публіцысты. Палессе - як рай. «Міфалогія Палесся складае частку раманнага хранатопу, дапаўняе тую «неруш», якая складе спракаветныя асновы бьвдця рэгіёну» (П.Васючэнка), «Набліжэнне да жанру рамана-антыутопіі, надзеленага футуралагічнай, папераджальнай і прагнастычнай функцыямі».
«Хроніка дзетдомаўскага сада» («Сад, або Заблытаны след рамана») (1986). Тэма абпаленага вайной дзяцінства, узаемаадносін чалавека і прыроды, чалавек у кантэксце гісторыі. Складаны раманны час: міфалогія, рэвалюцыя, войны, сучаснае, «аўтарскі» час (працэс творчасці). Сумяшчэнне розных часавых пдастоў. Эксперыментальная жанравая прырода, асацыятыўны, ускладнены лад пісьма. Місцюк і Знавец. Твор прасякнуты выразным адчуваннем катастрофы.
«Нахаў, ці Сучасная спадарожная казка» (1999), «Но Пасаран» 1990, «Вырату і памілуй нас, Чорныбусел» (1991), «Прахожы» 1995, «Да сустрэчы» 1997, «Бунт незапатрабаванага праху» (2000). Тэма чалавечай адзіноты, пра духоўную стомленасць чалавека, пра пошукі сябе. Разам з тым, раман увабраў у сябе ўсе тыя тэмы, якія асэнсоўваў Казбко на працягу свайго творчага шляху: праца ў Сібіры, бьгг таёжнага пасёлка, ваеннае ліхалецце, Чарнобьшь, пошукі саіх каранёў. Пісаўся 15 гадоў. Герман
(Юры, Жорык, Макрыян) Говар. Надае шмат увагі чалавечай маралі. раман Віктара
Казько «Бунт незапатрабаванага праху». Інтэрпрэтацый таго, што напісаў Віктар Казько, можа існаваць шмат. Многія лічаць пісьменніка сучасным беларускім міфолагам накшталт Габрыеля Гарсія Маркеса. У рамане няма сюжэтнага развіцця падзей, як у баевіку, дзе абавязкова на другой старонцы адбываецца забойства. А далей ужо чытач узяты ў палон. У Віктара Казько сюжэт вырастае як у таго, хто піша вершы —- нечакана. Словы параджаюць словы, і такое пляценне ўзнікае, што з яго выбрацца надзвычай цяжка.
Казько адзін з нямногіх пісьменнікаў, хто адчувае жахлівую складанасць свету, у якім з'явіўся чалавек. Галоўны герой раману, Макрыян Говар, аб'ездзіў увесь свет. Як і Віктар Казько некалі аб'ехаў Савецкі Саюз. I не адразу да яго прыйшла думка, што трэба вяртацца туды, адкуль пачалася яго жыццёвая дарога. Вось і галоўнага героя рамана чакаюгдь у момант вяртання на радзіму адказы на пытанні, якія ён шукаў, блукаючы па вялікім свеце.Галоўнае пьгтанне — хто яго бацька. У архівах яму паведамляюць, што няма такога Говара, які мог бы быць яго бацькам. Праўда адкрываецца выпадкова: бацьку арынпавалі ў 1937 годзе. Айчым пазней паказвае Макрыяну паперу, у якой паведамляецца афіцыйная і, зразумела, хлуслівая версія: «Скончался от сердечной недостаточності в 1954 году. Прах не востребован. Похоронен...» Вось разгадка назвы гэтага рамана— «прах не востребован». А бунт — гэта ўсё жыццё героя. Макрыян Говар не ведае адкуль ён, хто ён, у чым сэнс яго жыцця. I пошук адказаў на такія пытанні, без якіх чалавек проста не можа існаваць, узводзіцца аўтарам на узровень усёй зямной цывілізацыі, Куды гэта ўсё сыходзіць? 3 праху выйшаў — у прах пайшоў. Але раптам мёртвыя пачынаюць бунтаваць. Яны патрабуюць не толькі памяці аб сабе, але і таго, каб жывыя задумваліся: «А як я жьшу?». Як так адбываецца, што жьодцё, дадзенае нам Богам, мы марнуем на немаведама што?
Алесь Адамовіч у кнізе «Вайна і вёска ў беларускай літаратурьі» Віктара Казько параўнаў з Валянцінам Распуціным. Адзін піша пра выратаванне Байкала, расійскай прыроды. У Казько гэта таксама ідэя фікс — паратунак роднай зямлі. Вось твая Бацькаўшчына, вёска, дзе ты нарадзіўся, тая хата, хоць ад яе амаль нічога і не засталося. Але яе можна адцавіць і жыць. I ў канцы кнігі мы бачым ужо састарэлага Макрыяна Говара і яго жонку, з якой ён нарэшце памірыўся. Яны жывуць сярод роднай палескай прыроды, няхай сабе і радыёфікаванай. Але яны шчаслівыя.
Піша Казько няпроста. Яго пісьмо нагадвае накладанне геалагічных пластоў. Ён, бывае, пачынае сказ з аднаго, ь думка яго вядзе ў глыбіню, і сказ разрастаецца, як вінаградная гронка. Ствараецца ўражанне, што аўтар не ведае, чым скончыць пачаты сказ. Ці ўя> ляў ён канец гэтага рамана? Відаць, не.У Казько мы бачым, як у канцы кнігі героі раптам прыходзяць да ідыліі, вяртаюцца на Бацькаўшчыну. Але ў кнізе ёсць і яшчэ адзін фінал: героі нечакана, паўтараючы шлях аўтара, становяцца ўдзельнікамі?дэлегатамі пасяджэння ААН. Сутыкаюцца з зусім іншым светам, да якога адносяцца вельмі скептычна. I ў гэтым мы пазнаём беларуса?палешука, які не верыць не толькі сваім землякам, а ён і самому сабе не верыць. Слова, вымаўленае раптам аказваецца вялікай хлуснёю. Адносіны Віктара Казько да слова менавіта такія. Ён прамаўляе слова і тут жа адчувае неабходнасць яго ўдакладніць, аспрэчыць, выказаць нешта супрацьлеглае. Адсюль і скпаданасць яго прозы.
Пісьменнік увесь час у сучаснасці, балюча рэагуе на ўсё, што адбываецца ў жыцці сё. іняшнім. Ён і яго героі востра адчуваюць абсурднасць гэтага жыцця. У пошуках адказу на хвалюючыя маральныя пытанні звяртаюцца ў мінулае, захаванае іхняй памяццю, у мінулае, якое захоўвае народная памяць у міфах і паданнях. Пошук гэты абумоўлівае ўскладнёнасць мастацкай формы, кампазіцыі, сюжэту, вобразнай сгіуктуры, якія вынікаюць з нявызначанасці сэнсу быцця, заблытанасці пошукаў
устойлівасці, пэўнасці ў свеце. Сучасная рэчаіснасць у тых параметрах, у якіх яе ўспрымае Казько, ніякіх падстаў для стварэння гарманічнага свету не дае.
Чарнобыльская тэма: публіцыстыка А.Адамовіча, С.Алексіевіч «Чарнобыльская малітва», «Ваўчыная яма» В.Быкава, «Выратуй і памілуй нас, Чорны бусел» В Казько, «Краем белага шляху» В.Карамазава, «Імем айца і сына» Т.Бондар, Шамякін "Злая зорка", паэма «Зязюля» С.Законнікава, кніга «Бабчын» М.Мятліцкага, апавяданне «Бляха» А.Федарэнкі, дак. Аповесць В.Гігевіча і А.Чарнова «Сталі воды горкія», паэма ў прозе Я.Сіпакова «Одзіум», творы І.Пташнікава "Львы"
Юры Станкевіч. I. Штэйнер прыходзіць да высновы, што "агульнанацыянальным бачаннем" беларусаў сёння становіцца менавіта гратэскнае ўспрыманне быцця з яго спалучэннем узаемавыключальнага, парушэннем звыклых уяўленняў, страшнай, перакуленай логікай. Ю.Станкевіча, творам якога ўласцівы эксперыментальны пачатак.