- •1. Літаратура эпохі сяр.Вечча,жанры, перакл. І арыгінальн. Літ, к. Тураўскі, е. Полацкая.
- •2. Гуманізм у Беларусі,лац. Моўн паэзія9Гусоўскі, Вісліцкі, кнігадрукаванне(Скарына і яго пасляд-кі.
- •3. Беларускае летапісанне:выяўленне ідэй новай дзяржаўнасці (Летапіс вялікіх князёў літоўскіх), дзярж. І мясц. Летапісанне, летапісн. Аповесць.
- •4. Літ эпохі барока (к. 16 – 1 пал 18 ст): палеміч літ, публіцыстыка, мемуар і сатыр літ. Паэзія с. Полацкага, школьная драматургія.
- •8. А. Міцкевіч і бел літ, фальклорная і літаратурная традыц у яго творч, патрыятычны пафас.
- •9. Значэнне дзейнасці я. Баршчэўскага, спецыфіка яго ліра-эпасу і філасофскай прозы.
- •11.Перыяд канца XIX — пачатку XX ст. Займае асаблівае месца ў гісторыі беларускай літаратуры.
- •12.Максім Багдановіч
- •13.Я.Купала-лірык,эпас.
- •14. Я.Купала-драматург
- •15.Колас-проза.
- •16 Колас-паэмы
- •17. Інтэлектуалізм, псіхалагізм, гуманістычная скіраванасць творчасці м. Гарэцкага, жанравая разнастайнасць, значэнне дзейнасці.
- •18. Аналітызм і філасофская насычанасць прозы к.Чорнага, значэнне творчасці пісьменніка.
- •19. Дакументалізм у сучаснай беларускай літаратуры: (творчасць а. Адамовіча, с. Алексіевіч), мемуарная проза.
- •20. Эстэтычнае абнаўленне беларускай паэзіі другой паловы XX стагоддзя (а.Куляшоў, п.Панчанка, м.Танк і інш).
- •21. Янка Брыль 1917-2006 Жанрава-стылёвая і тэматычная разнастайнасць прозы я.Брыля: раман "Птушкі і гнёзды", жанр лірычнай мініяцюры, апавяданні.
- •22. Ул. Караткевіч
- •23. Творнасць I. Мележа ў кантэксце нацыянальнай мастацкай традыцмі, творчая гісторыя і праблематыка "Палескай хронікі".
- •24. Сацыяльная і маральна-духоўная скіраванасць прозы I. Шамякіна, новы тып героя ў прозе 90-х гадоў.
- •26. Праблемна-тэматычная і эстэтычная адметнасць беларускай прозы другой паловы XX стагоддзя (в. Адамчык, I. Чыгрынаў, I. Пташнікаў і інш.).
- •27. Асноўныя тэндэнцыі развіцця сучаснай беларускай паэзіі, традыцыйная і наватарская плыні, творчасць а. Разанава.
- •28. Беларуская драматургія 2-ой пал. 2-га ст. (а. Макаёнак, а. Дудараў і інш.), эксперыментальная драматургія.
- •29. Жанрава-стылёвая шматстайнасць беларускай прозы канца XX - пачатку XXI стст. (в. Казько, а. Федарэнка, ю. Станкевіч і інш.).
- •30. Творчасць выпускнікоў гду імя ф.С'карыны і асэнсаванне "феномену гомсльскай школы" літаратуразнаўствам.
- •31 Бел.Крытыка и літ-зн-ва 20-21 ст
- •32. Пiсьменнiцкая крытыка I лiтаратуразнауства. Шматграннасць творчай дзейнасцi м. Стральцова.
- •33. Р.Барадулін
- •34.Драма I яе жанрава- вiдавая сiстэма.Спецыфiка вывучэння драматургii у школе.
- •35.Празаiчны I вершаваны эпас(паняцце, жанравая разнастайнасць),асаблiвасцi вывучэння празаiчных творау у школе.
- •36.Лiра-эпас:жанры,асаблiвасцi,паэма у лiтаратуры апошнiх гадоу( в.Зуенак, я.Сiпакоу)
- •37. Лiрыка I яе разнавiднасцi, жанравая сiстэма,спецыфiка вывучэння лiрычных творау у школе.
- •38.Патрабаваннi да сучаснага урока лiтаратуры.Структура I тыпалогiя урокау лiтаратуры.
- •39.Прынцыпы, метады, прыемы I формы выкладання беларускай лiтаратуры у школе.
- •40. Сучасные адукацыйныя тэхналогіі на уроках літ-ры
28. Беларуская драматургія 2-ой пал. 2-га ст. (а. Макаёнак, а. Дудараў і інш.), эксперыментальная драматургія.
АНДРЭЙ МАКАЁНАК 1920-1982
"Зацюканы" I "Трыбунал" - пошук новых жанравых форм. Эвалюцыя: паварот ад паэтыкі традыцыйнай каседыі, да камедыі гратэскавай, ад паслядоўна вытрьшапай праўдападобнасці - да фантазіі, сцэнічнай умоўнасці.
Сын: шматмернасць ў\увасаблення вобразаў.
"Трыбунал" : парушыў жанраве табу: да М. Ніхто не рашаўся падзеі ВАв ўвасабляць у камедыйным аспекце, носьбіты герічнага выглядаюць па-бурлескнаму праставата.
Жанрры: сатырычная камедыя, драм, камедыя, трагікамедыя, народны лубрк, камедыя-рэпартаж, небяспечная камедыя. Фарс, сентыментальны фельетон..
Мастакоўская задача: стварээне зборнага вобраза беларуса, раскрыццё бел.нац. характару.
Постмадэрн: «Віта брэвіс, альбо Нагавіцы святога Георгія» і «Чорны квадрат» М.Клімковіча і М.Шайбака.
Драма абсурду: «Ку-ку» (1991), «Лабірынт» (1997), М.Арахоўскага
«Драматургічныя тэксты» А.Асташонка (1995)
«Ас-лінія» Г.Багданава д
Беларускія аўтары асэнсоўваюць тэмы адзіноты і несвабоды асобы, праблемы страху, чакання, смерці, паказваюць канфлікт чалавека з акаляючым асяродцзем.
Першым да драмы абсурду ў беларускай літаратуры звярнуўся I. Сідарук - паэт, драматург, эсэіст. Аўтар зборнікаў вершаў "Чарнабел", "Саната Арганата", п'ес "Галава", "Меч Анёла" і інш. П'еса "Галава" вьгзначана аўтарам як казачны фарс. Абсурднасць існавання раскрываецца ў п'есе "Ку-ку" М. Арахоўскага [11]. У творы сцвярджаецца: жьшцё не мае сэнсу, чалавек асуджаны на адзіноту, несвабоду і смерць. Адсюль трагічны гратэск гэтай п'есы, паводле якога героі твора становяцца закладнікамі матэрыялізаваных страхаў і аірэсіі.
Назва "Ку-ку" ўтрымлівае рэмінісцэнцыі на твор амерыканскага 'пісьменніка К. Кізі "Над гняздом зязюлі" і аднайменнай стужкі М. Формана. "Над гняздом зязюлі" - гэта своеасаблівая прытча, дзе асэнсоўваюцца праблемы свабоды. На амерыканскім слэнгу "гняздо зязюлі" - вар'яцкі дом. Апроч таго, гняздо зязюлі - заўжды пустое, бо зязюля кідае сваіх птушанят на волю лёсу. Сама зязюля лічыцца сімвалам часу і душы.
У п'есе М. Арахоўскага ўздымаецца тэма ўнутранай і знешняй свабоды. Страхі і комплексы галоўнага героя Вадзіма, якія з'яўляюцца з-за немагчымасці самарэалізацыі, матэрыялізаваліся ў выглядзе незямных істот (Падушкападобны, Супермэн, Клеапатра, Камандзір). Вадзім - экзістэнцыяльны адзінокі чалавек, у якога няма блізкіх па духу людзей.
Традыцыяналісты: А.Дзялендзік «Калодзеж», «Ты помніш, Алёша?..» А.Дударава
«Бліндаж» А.Паповай -В АВ
Гістарычная тэматыка. Кніга п'ес А.Петрашкевіча «Здрапежаная зямля»
А.Дудараў «Князь Вітаўт» (1987), «Палачанка» (1998), «Чорная панна Нясвіжа» (2000), Р.Баравікова «Барбара Радзівіл» (1994)
Рымейкавая драматургія: адаптацыя славутых твораў
С.Кавалёў. Паводле твораў «Аповесць пра Баву», «Аповесць пра Трышчана», «Шляхціц Завальня», «Распуснікі ў пастцы» Ф.Радзівіл, «Камедыя» К.Марашэўскага, «Птушка шчасця» Ф.Аляхновіча ён напісаў п'ссы «Звар'яцелы Альберт, альбо прароцгвы шляхціца Завальні» (1991), «Трышчан ды Іжота» (1995), «Люстэрка Бландоні», «Францішка, або навука кахання».
Аляксей Дудараў
У першай дудараўскай п'есе — «Выбар» (1979) — знаходзіць працяг канфлікт паміж асобай і асяроддзем. Тут ён разгортваец-ца як антыномія двух падыходаў да ацэнкі чалавечых учынкаў; першы — рацыянальны, груба прагматычны, другі — пачуццёвы, суб'ектыўны, які бярэ ў разлік такія паняцці, як «душа», «ідэал», «міласэрнасць» у іх эмацыянальным спектры.
У адрозненне ад навел аўтар абірае выключную, шмат у чым «сканструяваную» сітуацыю. На поўдні савецкай дзяржавы, у гарыстай мясцовасці падчас вайсковага вучэння церпіць аварыю танк. Экіпаж гіне — але не для гледача. Аўтар разгортвае дыялог «жывых» нябожчыкаў — не ад імкнення зазірнуць па той бок быцця, а згодна з патрабаваннямі аналітычнай кампазіцыі. Толь-кі нябожчыкі ведаюць, што адбылося ў танку за хвіліну перад аварыяй. Толькі яны маюць магчымасць і права меркаваць пра этычныя наступствы здарэння.
П'еса «Узлёт» сведчыла пра тое, што аўтар імкнуўся ўхіліцца ад катэгарычнасці ў маральнай ацэнцы ваенных падзей, пазбягаў тых напрацаваных крытэрыяў, якія скарыстоўваліся ў падыходзе да ваеннага мінулага. Шэраг дэталей, вобразаў-сімвалаў, якімі аўтар паспрабаваў узбагаціць дзеянне, сведчаць пра спробу зме-ны ракурсу ў поглядзе на трагедыі ваенных часоў. Раз-пораз на сцэне з'яўляецца цень Жанчыны-пакутніцы, у якой вайна адабра-ла дзіця: словы, што зрываюцца з яе вуснаў, даюць ключ да аўтарскага разумення сапраўдных і ўяўных маральных каштоў-насцей. Вайна не спрыяе і не можа спрыяць духоўнаму ўздыму чалавека; наадварот, яна нявечыць, дэфармуе здаровыя людскія якасці, вымушае чалавека высільвацца, збядняе яго асобу. Гэтая балючая праблема знойдзе далейшае развіццё ў п'есе А. Дудара-ва «Радавыя» (1984).
Героі «Вечара» істотным чынам адрозніваюцца ад гарадскіх персанажаў «Парога» — гэта трое старых людзей: Мікіта (Гаст-рыт), Васіль (Мульцік) і Ганна, якія дажываюць свой век у вё-сачцы з пустымі хатамі і пазабіванымі аканіцамі. Такіх вёсак, на казённай мове званых «неперспектыўнымі», да сённяшняга часу асабліва багата на Віцебшчыне. Урбанізацыя з яе выдаткамі, масавыя ўцёкі маладых вяскоўцаў у горад — праблема, якая не магла не хваляваць аўтара, але ў «Вечары» яна дае штуршок да разгортвання цэлага комплексу пытанняў — сацыяльных, гіста-рычных, а перадусім этычных. Пошук адказу на іх вядзе ў міну-лае, спараджае згадкі-рэтраспекцыі, абгрунтоўвае аналітычную, скіраваную ў былое, кампазіцыю. Героі, для якіх настаў вечар жыцця, наноў пераасэнсоўваюць пражытае, раздумваюць над вынікамі ўласнага шляху на зямлі.
Тое ж, што ўжо здзейснена драматургам, дазваляе казаць пра плённасць сінтэзу розных — тэматычных і стылявых — пластоў у мастацкім цэлым сучаснай п'есы. Праблемнасць, сацыяльная вастрыня, публіцыстычнасць, нават «сенсацыйнасць» і сцэнічныя эфекты поруч з традыцыйнымі прыёмамі стварэння характараў, пабудовы «другога плана» — усё гэта можа арганічна спалучацца ў рэчышчы драматургічнага дзеяння, працаваць на звышзадачу. Такая звышзадача ў творчасці Дударава акрэслілася — нястомны этычны пошук. Не пазбаўлены супярэчнасцей, замаруджанасці, паўтораў, ён усё ж абяцае абярнуцца новым эстэтычным плёнам.
