Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Sdelannye_shpory_po_litre.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
189.41 Кб
Скачать

24. Сацыяльная і маральна-духоўная скіраванасць прозы I. Шамякіна, новы тып героя ў прозе 90-х гадоў.

І.Шамякін. У сучаснасці Ш. Не бачыць ні станоўчага героя, ні станоўчай ідэі. Ён бачыць пераважна адмоўнае, асабліва на побытавым узроўні. 3 ідэйнага і эстэтычнага боку яго аповесці нясуць прыкметныя сляды архаічнага мыслення, якое з цяжкасцю спраўляецца з неўтаймаванай пльшню падзей. Гэтыя творы цікавыя перш за ўсё як дакументы, яісія выразна сведчаць пра духоўную драму цэлага пакалення, вернага сваім сацыялістычным ідэалам і няздольнага прыняць сённяшнія навацыі. Адзнакі гэтай драмы, толькі ў іншым варыянце, заўважаныя ў дзённіках Максіма Танка, П.Панчанкі, В.Адамчьпса, Н.Гілевіча, Б.Сачанкі.

Аўтабіяграфічныя: «Роздум на аношнім перагоне», «Слаўся, Марыя», «Вернісаж»

I. Шамякін як актыўны летапісец сучаснасці. Творчая актыўнасць пісьменніка ў другой палове 80-х— 90-я гг. Выхад кніг "Сатанінскі тур" (1995), "Палеская мадонна" (1998), "Пошукі прытулку" (2001).

Аповесць "Драма" (1988) як мастацкі дакумент часу перабудовы. Дырэктар завода Васілі. Ліхач — носьбіт новага мыслення. Сутыкненне героя з камандна-адміністрацыйнай сістэмай. Адметнасць вобраза дзелавой жанчьшы Алы Уладзіславаўны Наліцкай.

Мастацкае пераасэнсаванне савецкай гісторыі ўаповесці "Ахвяры" (1990). Канцэпцыя ваеннага часу. Вобраз маёра дзяржбяспекі Золатава як тыповае ўвасабленне сталінскай карнай сістэмы. Трагізм чалавечых лёсаў.

Першы раман пра Чарнобыль у беларускай літаратуры— "Злая зорка" (1991). Паездкі пісьменніка на радзіму. Публіцыстычнасць рамана. Раскрыццё чарнобыльскай трагедыі праз лёсы сям'яў Пустаходаў і Пыльчанкаў. Праўда пра аварьпо і яе наступствы. Паводзіны партьшных і савецкіх кіраўнікоў у крытычных абставінах (Пятро Сінякоў, Уладзімір Пыльчанка і інш.), паказ іх адказнасці за лёсы людзей. Афганская вайна ў лёсе сям'і Пыльчанкаў. Пейзажныя вобразы ўрамане. Сімвалічнасць назвы рамана. Пратэст пісьменніка супраць сляпога тэхнічнага прагрэсу, супраць антычалавечых эксперыментаў над народам, на якія яго асудзілі бяздушныя, палахлівыя і раўнадушныя кіраўнікі.

Працяг асэнсавання трагічных падзей у аповесці "Зона павьппанай радыяцыі" (1997). Вайна ў Афганістане і выбух на Чарнобыльскай АЭС у жыцці Паўла Вятрэнкі і яго жонкі Галіны. Мастацкае даследаванне часу праз лёс канкрэтнага чалавека і сям'і.

Гістарычны раман "Вялікая княгіня" (1996). Зварот пісьменніка да гістарычнага жанру як заканамерны этап у развіцці ім эпічнай традыцыі і гістарызму беларускай літаратуры. Арыентаванасць пісьменніка на ідэалы хрысціянства. Духоўны свет княгіні Алены. Паэтыка рамана.

Адлюстраванне разнастайных бакоў сучаснага жыцця і маральна-этычная праблгматыка ў аповесцях "Сатанінскі тур" (1993), "ІІадзенне" (1994), "Без пакаяння" (1995), "Палеская мадонна" (1996), "Крывінка" (1995), "Завіхрэнне" (1998), "Узасені палаца" (2000) і інш. Набліжэнне аўтарскай трактоўкі свету да антыутопіі і літаратуры абсурду. Сацыяльна-крытычная і гуманістычная пазіцыя аўтара. Кантрасты і парадоксы сучаснасці ў творах пісьменніка. Рэакцыя пісьменніка на разбурэнне чалавечых узаемаадносінаў. Сацыяльны тьшаж герояў у прозе 90-х гг. Герой і антыгерой у мастацкім мысленні аўтара. Паказ вобразаў-масак перараджэнцаў, маральных дэгенератаў (Раман Юшкоўскі, Казімір Анкуда і інш.). Лёс людзей мастацтва, культуры і навукі ў аповесцях "Рагасііз ачГ егсіеп" (1992), "Вернісаж" (1992), "Адна на падмостках" (1993), "Пошукі прытулку" (1999). Сям'я, дзеці і моладзь у эпоху перамен і сацыяльнай неўладкаванасці ("Палеская мадонна", "Крывінка" і інш.). Трывога пісьменніка пра захаванне духоўнасці, вечных агульначалавечых каштоўнасцей. Хваласпеў жонцы і жанчыне-маці ў аповесці "Слаўся, Марыя!" (1998). Рэалізм як вызначальны творчы метад I. Шамякіна. Інтэртэкстуальнасць твораў пра сучаснасць, постмадэрнісцкія рысы пісьма. Лаканізм стылю аповесцей, жорсткая манера адлюстравання.

Уменне I. Шамякіна ўвасобіць "уласна чалавечы бок вялікіх падзей... XX ст." (М. Тычына).

Сімволіка загалоўкаў у творах I. Шамякіна.

Сюжэтная дынаміка і драматызм канфлікту як адна з прычын звароту кінарэжысёраў да твораў I. Шамякіна. Экранізацыя аповесці "Гандлярка і паэт", раманаў "Глыбокая плынь ", "Вазьму теой боль ", "Атланты і карьіятыды " і інш.

Шамякін-драматург. Праблематыка найбольш значных п'ес "Выгнанне блудніцы" (1961), "Дзеці аднаго дома" (1967), "Экзамен на восень" (1973), "I змоўклі птушкі" (1977), "Залаты медаль" (1979).

Публіцыстыка, літаратурная крытыка і дзённікавыя запісы I. Шамякіна. Кнігі "Размова з чытачом" (1973), "Карэнні і галіны" (1986), "Роздум на апошнім перагоне" (1998), "Начныя ўспаміны" (2002—2004), іх каштоўнасць для разумення светапогляду пісьменніка, яго творчай лабараторыі. Суб'ектыўна-псіхалагічная насычанасць зместу дзённікаў.

25. Творчасць В. Быкава як адметная эстэтычная з'ява ў гісторыі беларускай і сусветнай літаратуры, мастацкае асэнсаванне беларускага характару і нацыянальнага менталітэту, трансфармацыя жанру аповесці, прытчавая шматзначнасць.

В.Б - адзін з самых значных і знакамітых беларускіх і сусветных празаікаў. Мастак, які сцвердзіў маральнасць насуперак прагматызму. Корань: «Быкаў адразу і нязменна абраў вернасць чалавеку, ахвяраванаму пакутам і несправядлівасці». В.Б.—п-к, які адкрываў людзям праўду пра тое, што такое сучасная вайна ў як сапраўдным абліччы. («Лічу сваім абавязкам, -пісаў В.Быкаў, - ад імя загінуўіцых пакаленняў выкрываць жорткасць вайны, яе антычалавечую сутнасць. Вайна супярэчыць чалавечай прыродзе, нішто не можа апраўдаць яе існаванне. Але вайна амаральная і таму, што яна здольная паламаць чалавека духоўна». Такіх выказванняў у п-ка нямала.

В.Б. - гэта і унікальная эстэтычная з'ява ў айчыннай і сусветнай літаратуры, гэта і найвялікшая ступень мастацкай праўдзівасці. Сярод азначэнняў, якія часцей за ўсё даюцца прозе В.Б., асабліва часта гучьпдь «мужны талент», «строгі рэаліст», «маральны максімалізм», «бескампрамісная пазіцыя». У той жа час не менш часта ўзгадваюцца быкаўская чалавечнасць, гуманістычнае спачуванне ўсім прыніжаным, занядбаным, абдзеленым лёсам, ахвярам жорсгкага веку бясконцых войнаў і ірамадскіх катаклізмаў. Гэта - вызначальнае у В.Бьпсаву: адмаўленне нечалавечых абставін. I тых, хто гэтыя абставіны стварае.

В.Б. — гэта глыбіня пранікнення ў таямніцы народнай і чалавечай псіхалогіі, прьгтчавая шматзначнасць і прарочая відупгчасць

Л.Корань: «Быкаў здзейсніўся як віднейшы мастак XX ст у беларускім моўным мысленні і такім чынам з'явіўся як бы правадніком тых менталітэнтных сэнсаў, тых культурных абсягаў, якія нясе свету беларуская духоўнасць»

Творчы стыль празаіка, эканомны, сухавата-стрыманы, лаканічны, аскетычная мастацкая форма, пачуццё меры. Адносна мастацкай манеры даследчыкі выказваюцца наступным чынам: «жорсткая быкаўская манера» (Лазарев), «бескампраміснае даследаванне рэчаіснасці» (Бугаёў), «пісьменнік аскетычнай мастацкай формы» (Дзядкоў). Канчатковы выбар свайго шляху ў літаратуру зроблены Быкавым у аповесці «Жураўліны крык» (1959) - ён будзе «мысліць аповесцю», а апавяданні працяглы час застануцца ў якасці дапаможнага жанру.

Спробы ў жанры апавядання пераканалі В.Быкава: для таго, каб паказаць вайну ў яе сапрўдным абліччы, патрэбна праўда, толькі праўда. Вытокі такой праўдзівай літ-ры пісьменнік знаходзіў ў кнігах А.Бека, К.Сіманава, В.Гросмана, А.Ганчара, А.Твардоўскага, Э.Казакевіча, К.Чорнага. I асабліва Віктара Някрасава («У акопах Сталінграда»), Ю Бондарава, Р.Бакланава. Руху да творчай стачасці садзейнічала захапленне ў 50-я гады раманамі Э.М.Рэмарка і Э.Хэмінгуэя.

В.Бьжаў пачынаў свой творчы пшях з вялікай веры ў чалавека, у тое, што ён можа стаць нават «вьппэй за свой лёс», стаць «мацнейшым за магутную сілу выпадку» («Яго батальён»). П-к сцвярджаў вялікі сэнс жыцця і смерці сваіх герояў, вялікі маральны, у канчатковым выніку пераможны сэнс іхніх пакут («Жураўліны крык», 1959, «Трэцяя ракета», 1961, «Альпійская балада», 1963, «Сотнікаў», 1970, «Абеліск», 1970, «Дажыць да світання», 1972, «Воўчая зграя», 1974, «Яго батальён», 1975). Але з цягам часу ў бьпсаўскім пафасе ўсё болып выразнай дамінантаю рабілася нічым не знятая трагедыйнасць («Здрада», 1960, «Пастка», 1962, «Мёртвым не баліць» 1965, «Праклятая вышыня», 1968, «Круглянскі мост» 1968, «Пайсці і не вярнуцца», 1978, «Знак бяды», 1982, «Кар'ер», 1986, «У тумане», 1987, «Аблава», 1988, «Сцюжа», 1969,1991).

У адным са сваіх інтэрв'ю В.Б.выказаў шкадаванне, што шмат аддаў часу на апяванне гераізаванага подзвігу. (трэба было - 30-я гады. Кр. С.6. )

Рысы экзістэнцыяльнай паэтыкі У творах Б. заўсёды прысутнічае «памежная» сітуацыя, Гэта - страшны выбар паміж прагным, амаль жывёльным жаданнем «застацца ў жывых» (Рыбак) і «чалавекам унутры чалавека». Гэта страшны выбар, кошгам якога часта становіцца смерць. В.Б. цікавіць найперш чалавек, яго характар, паводзіны ў экстрэмальнай сітуацыі, калі размова ідзе пра жыццё і смерць. Звычайна ён шукае вытокі характару ў мінулым героя, выяўляе зноў і зноў складаную заяежнасць героя і абставін. Прычым абставіны заўсёды складваюцца так, што ад самога чалавека амаль нічога не залежыць, застаецца вельмі вузкі выбар, і менавіта ў гэты момант выяўляецца сапраўдная духоўная сутнасць гэтага ці іншага чалавека.

Праблема «Васіль Быкаў і экзістэнцыялізм» ужо мае сваю гісторьпо. Адны даследчыкі мяркуюць, што пісьменнік з экзістэнцыялізмам палемізуе, другія, што існуе шмат кропак судакранання гэтага філасофска-літаратурнага напрамку і творчасці беларускага празаіка (I. Афанасьеў, М. Анастасьеў, В. Локун, Е. Лявонава). Так, I. Афанасьеў разглядае «Сотнікава» і «Дажыць да світання» В. Быкава паралельна з творчасцю А. Камю і Ж.-П. Сартра. Рускі крытык М. Анастасьеў параўноўвае аповесць В. Бьжава «Дажыць да світання» з раманам англійскага пісьменніка У. Голдзінга «Шпіль» і «Чумой» А. Камю. Л. Корань слушна падкрэсліла, што «найбольш кваліфікаваныя і аўтарытэтныя даследчьпсі параўноўваюць В. Бьжава з заходнімі аўтарамі не як сціплага падсуседа, а як роўнавялікую мастацкую з'яву, далёка не абмежаваную і не вычарпаную ўласна экзістэнцыяльнымі, напрьжлад, ідэямі і паэтыкай» [I, с. 129].

У творах В. Бьжава заўсёды прысутнічае «памежная» сітуацыя, сітуацыя выбару, выбару паміж жаданнем «застацца ў жывых» (Рыбак) і «чалавекам унутры чалавека» (Сотнікаў). Гэта вевыносны выбар, коштам якога часта становіцца смерць. П. Васючэнка адзначае: «Па сутнасці, болыпасць бьжаўскіх персанажаў выбірае паміж магчымасцямі (спосабамі) памерці» [9, с. 3]. Часта героі В. Бьжава трапляюць проста-такі ў абсурдную сітуацыю («Мёртвым не баліць», «Сцяна», «У тумане»), «Памежная» сітуацыя, сітуацыя выбару - паняцці з катэгарыяльнага апарату экзістэнцыялістаў.

Аповесць "Знак бяды" (1982) распачынае новы этап у творчасці Б. Упершыню п-к змясціў "крытычную сітуацыю" дпя сваіх герояў у шырокі і бачны гістарычны абсяг, упершыню Б.выпісаў іменна гістарычны далягляд.І высветлілася, што, аказваецца, цэлы абшар нацыянальнага жыцця як бы чакаў Быкава; што паводле трагізму гэтае быццё, гэтая рэчаіснасць ні ў чым не саступіць ваеннай. Сувязь пакаленняў і часоў, узаемазалежнасць такіх падзей, як рэвалюцыя, калектывізацыя і вайна з фашызмам. Не было б гвалтоўнай калектывізацыі, не было б даносчьжа—"селькора" Каладзёнка, не ўзненавідзеў бы ўвессь свет сын "кулака" Гуж,-не застрэліўся б Васіль Ганчарык, які свята верыў у сав. Уладу, не " анямеў бы яго брат Ягаса. I вайна была б менш жорсткай і менш стратнай, бо класавьм ідэі ўсеагульнай варожасці і нянавісці. Сцвярджае каштоўнасць хрысціянскіх запаветаў. Пятрок саступае шмат у чым, але калі справа тычыцца яго сумлення і годнасці, становіцца надзіва ўпартым і мужным.

У аповесці адбылося, на думку А.Адамовіча, прымірэнне ў мастацкі сінтэз двух самастойных і найболып плённых творчых адгалінаванняў беларускай прозы - так званай вясковай і ваеннай. Так нацыянальна-беларускае выявіла ў сабе, у сваіх духоўных глыбінях хрысціянска-еўрапейскае, сучаснае.

Пераасэнсаванне мінулага стала галоўным напрамкам, па якім рухалася і паглыблялася бьжаўская думка ў 80-я гг. "Кар'ер" (1985) У ст лейт. Агеева няма разумення каштоўнасці чалавечага жыцця.

Аповесць "Аблава" (1989) узнікла як спроба адказаць на пытанне, наколькі чалавек з'яўляецца разумнай, свабоднай і цывілізаванай істотай і якой маральнай мерай яго можна судзіць. Далейшае паглыбленне ў беларускую гісторыю. Хведар Роўба. "О, людзі, людзі, за што ж вы так? Толькі завошта ж мяне так люта? Людцы, адумайцеся!.." Ахвяруе сабой дзеля сына. Сын Мікола лёгка паверыў у перавгу новой маралі, якая адмаўляла асноўныя пастулаты хрысціянства, адрокса ад бацькі, перайшоў на бок сусветнага зла.

І.Афанасьеў, асэнсоўваючы трагізм беларускай сітуацыі, задаецца канцэптуальным пытаннем: "Але ж у чьм беларуская віна? Няўжо і наш лёс, наш урок - паражэнне? Адкуль праклён?" (153). Адказ на пытанне - у творах В.Бьжава: "Праблему іхняга (беларусаў - А.М.) выяўлення В.Бьжаў вырашае ў канфлікце "апантанай сацыяльнасці канца Х!Х - пачатку XX стагоддзя"(В.Быкаў) і нацыянальнай ідэі. Формула беларускага лёсу з аповесці "Аблава" ("не па-людску і не па-боску") вызначае наш шлях паміж утапічнасцю сацыяльных праектаў і бязглуздым здзекам з традыцыйнай хрысцЬінскай марапі, недаравальньм нікому..." (158)

Новыя апавяданні В.Б. 1994-1995 гадоў як бы дадаюць удакладняльныя штрыхі да карціны страшнага маральнага заняпаду савецкага чалавека. Б.першым узяўся за справу вьпсарчоўвання таталітарнай ідэалогіі ў свядомасці сучаснікаў. Ізноў звяртаецца да жанру апавядання: "На чорных лядах", "Бедныя людзі", "Жоўты пясочак", "Зенітчыца", "Палкаводзец", "Палітрук Каламіец", "Падоранае жыццё". Творы эпізод за эпізодам узнаўляюць трагічную гісторыю беларусаў, пачьшаючы са Слуцкага паўстання.

"На чорных лядах" - пра памылкі і няўдачы беларускага вызваленчага руху.

"Жоўты пясочак" - пра замбіраваныя паводзіны герояў, якіх вязуць расстрэльваць у Курапаты.

"Сцяна" (1995) Сітуацыя безвыходнаеці. Аўтар свядома бярэ сюжэт апавядання "Мур" Ж.П.Сартра і ўносіць свае змястоўныя карэкцівы ў мастацкую распрацоўку экзістэнцыяльнай праблемы выбару. Відавочна, што такі трагічны вобраз мог нарадзіць у пісьменніка сучасны ментальны стан беларусаў як вынік перманентнага генацыду.

Аповесць "Пакахай мяве, салдацік" (1996) пра жорсткасць не толькі ворага, але і "сваіх" - ваеначальнікаў, камандзіраў, палітработнікаў. Менавіта жорсткасць, бязлітаснасць і лютая непрымірымасць змагання, калі пераможцы міжволі пераймаюць нялюдскую логіку паводзін акупатнаў, забьгоаючы пра сваю высокую вызваленчую місію.

У апошні час свайго жыцця Б.звяртаецца да жанру прыпавесцей: "Музьжа", "Народныя мсціўцы" (1997), "Ваўчыная яма", "Мальбара", "Тры словы нямых", "Труба" (1998), "Хутаранцы", "Апалагетыка "нагана", "Коппса і мьппка" (1999). Бьпсаву імпануе універсальнасць прыгчы, яе павучальяасць, змястоўная блізкасць да хрысціянскай пропаведзі. Высновы Б. часцей песімістычныя.

"Балота" (2001), "Афганец" (2004)

"На крыжах" (1992).

"Доўгая дарога дадому"

"Усе творы Бьпсава апошніх гадоў страшэнна песімістычныя - сваімі развязкамі, эмацыянальным ладам, лтогікай развіцця характару. Гэта - пестмізм нашага часу, нашага жыцця, выказаны пісьменнікам, чыя творчасць грунтуецца на самых высокіх маральных крытэрыях, гэта шмат ў чым і песімізм усёй нашай сучаснай літаратуры" С.Андраюк.

Крытьпсі шмат гавораць пра спецыфіку быкаўскіх аповесцяў, што п-к стварыў уласную, новую мадыфікацьпо жанру аповесці на мяжы рэалістычнай і экзістэяцыйнай паэтыкі, засвоіўшы пэўныя фармальныя прыёмы да струкгурнай пэўнасці.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]