- •1. Літаратура эпохі сяр.Вечча,жанры, перакл. І арыгінальн. Літ, к. Тураўскі, е. Полацкая.
- •2. Гуманізм у Беларусі,лац. Моўн паэзія9Гусоўскі, Вісліцкі, кнігадрукаванне(Скарына і яго пасляд-кі.
- •3. Беларускае летапісанне:выяўленне ідэй новай дзяржаўнасці (Летапіс вялікіх князёў літоўскіх), дзярж. І мясц. Летапісанне, летапісн. Аповесць.
- •4. Літ эпохі барока (к. 16 – 1 пал 18 ст): палеміч літ, публіцыстыка, мемуар і сатыр літ. Паэзія с. Полацкага, школьная драматургія.
- •8. А. Міцкевіч і бел літ, фальклорная і літаратурная традыц у яго творч, патрыятычны пафас.
- •9. Значэнне дзейнасці я. Баршчэўскага, спецыфіка яго ліра-эпасу і філасофскай прозы.
- •11.Перыяд канца XIX — пачатку XX ст. Займае асаблівае месца ў гісторыі беларускай літаратуры.
- •12.Максім Багдановіч
- •13.Я.Купала-лірык,эпас.
- •14. Я.Купала-драматург
- •15.Колас-проза.
- •16 Колас-паэмы
- •17. Інтэлектуалізм, псіхалагізм, гуманістычная скіраванасць творчасці м. Гарэцкага, жанравая разнастайнасць, значэнне дзейнасці.
- •18. Аналітызм і філасофская насычанасць прозы к.Чорнага, значэнне творчасці пісьменніка.
- •19. Дакументалізм у сучаснай беларускай літаратуры: (творчасць а. Адамовіча, с. Алексіевіч), мемуарная проза.
- •20. Эстэтычнае абнаўленне беларускай паэзіі другой паловы XX стагоддзя (а.Куляшоў, п.Панчанка, м.Танк і інш).
- •21. Янка Брыль 1917-2006 Жанрава-стылёвая і тэматычная разнастайнасць прозы я.Брыля: раман "Птушкі і гнёзды", жанр лірычнай мініяцюры, апавяданні.
- •22. Ул. Караткевіч
- •23. Творнасць I. Мележа ў кантэксце нацыянальнай мастацкай традыцмі, творчая гісторыя і праблематыка "Палескай хронікі".
- •24. Сацыяльная і маральна-духоўная скіраванасць прозы I. Шамякіна, новы тып героя ў прозе 90-х гадоў.
- •26. Праблемна-тэматычная і эстэтычная адметнасць беларускай прозы другой паловы XX стагоддзя (в. Адамчык, I. Чыгрынаў, I. Пташнікаў і інш.).
- •27. Асноўныя тэндэнцыі развіцця сучаснай беларускай паэзіі, традыцыйная і наватарская плыні, творчасць а. Разанава.
- •28. Беларуская драматургія 2-ой пал. 2-га ст. (а. Макаёнак, а. Дудараў і інш.), эксперыментальная драматургія.
- •29. Жанрава-стылёвая шматстайнасць беларускай прозы канца XX - пачатку XXI стст. (в. Казько, а. Федарэнка, ю. Станкевіч і інш.).
- •30. Творчасць выпускнікоў гду імя ф.С'карыны і асэнсаванне "феномену гомсльскай школы" літаратуразнаўствам.
- •31 Бел.Крытыка и літ-зн-ва 20-21 ст
- •32. Пiсьменнiцкая крытыка I лiтаратуразнауства. Шматграннасць творчай дзейнасцi м. Стральцова.
- •33. Р.Барадулін
- •34.Драма I яе жанрава- вiдавая сiстэма.Спецыфiка вывучэння драматургii у школе.
- •35.Празаiчны I вершаваны эпас(паняцце, жанравая разнастайнасць),асаблiвасцi вывучэння празаiчных творау у школе.
- •36.Лiра-эпас:жанры,асаблiвасцi,паэма у лiтаратуры апошнiх гадоу( в.Зуенак, я.Сiпакоу)
- •37. Лiрыка I яе разнавiднасцi, жанравая сiстэма,спецыфiка вывучэння лiрычных творау у школе.
- •38.Патрабаваннi да сучаснага урока лiтаратуры.Структура I тыпалогiя урокау лiтаратуры.
- •39.Прынцыпы, метады, прыемы I формы выкладання беларускай лiтаратуры у школе.
- •40. Сучасные адукацыйныя тэхналогіі на уроках літ-ры
22. Ул. Караткевіч
Раннія вершы У. Караткевіча вызначаліся моцным патрыя-тычным пафасам, сувяззю з народнай творчасцю і гісторыяй, спалучэннем эпічнасці, баладнасці з эмацыянальнасцю і лірыз-мам («Машэка», «Балада пра паўстанца Ваўкалаку», «Заяц варыць піва», «Матчына душа», «Паўлюк Багрым»). Паэт жыў думкай пра непарыўную повязь уласнага лёсу з лёсам Беларусі.
Паэзія У. Караткевіча 50-х гадоў гучала па-маладому шчыра і эмацыянальна. Яна вызначалася эпічным спакоем і ўнутранай напружанасцю. Журботныя і трагічныя матывы яго лірыкі ураў-наважваліся светлымі і чыстымі пачуццямі, выкліканымі любоўю да бацькаўшчыны, захапленнем яе прыгажосцю, верай у яе лепшую будучыню. Аптымістычны, жыццесцвярджальны пафас надаваў асаблівую чароўнасць яго вершам. Паэт меў свой, адметны мастацкі свет, у якім спалучаліся баладнасць, жартоўнасць, да-кладнасць, яскравасць малюнкаў навакольнага свету і казачнасць, умоўна-фантастычная вобразнасць.
У канцы 50 — першай палове і сярэдзіне 60-х гадоў талент У. Караткевіча выявіўся з незвычайнай сілай. Гэта быў узлёт, пік яго творчасці. У той час ён стварыў свае значныя празаічныя творы. Многія з іх (раманы «Каласы пад сярпом тваім», «Хры-стос прызямліўся ў Гародні», легенда «Ладдзя Роспачы», аповесць «Чазенія»)
Аповесць «Дзікае паляванне караля Стаха» — займальны і ды-намічны твор. Галоўны герой трапляе ў самыя нечаканыя, за-блытаныя сітуацыі і выходзіць пераможцам з іх. У аповесці адчу-ваюцца сляды ўплыву шырокавядомага апавядання А. Конан-Дойла «Сабака Баскервіляў». Аднак пра незвычайныя здарэнні ў Балотных Ялінах У. Караткевіч расказаў па-свойму. У адроз-ненне ад «чыстага» дэтэктыва пісьменнік паказаў беларускае грамадства 80-х гадоў XIX ст. не толькі ў яго супярэчнасцях, але і ў яго нацыянальнай, культурнай і гістарычнай адметнасці. Для У. Караткевіча важна было выявіць каларыт, атмасферу мінулай эпохі.
Надзвычай шырокі дыяпазон творчай зацікаўленасці У. Карат-кевіча раскрыўся ў вершах, якія склалі зборнік «Мая Іліяда» (1969). Крытыкі М. Ярош, С. Гаўрусёў, Я. Шпакоўскі адзначылі, што ў гэтай кнізе стала глыбейшай думка паэта, смела, арыгі-нальна і ўсё часцей ён пачаў спалучаць нацыянальную вобразна-ныяўленчую сістэму з паэтыкай, матывамі і прыёмамі сусветнай літаратуры.
Багацце і невычэрпнасць таленту У. Караткевіча раскрылася таксама ў натхнёных і па-мастацку дасканалых эсэ і артыкулах пра Ф. Скарыну, Т. Шаўчэнку, Лесю Украінку, М. Агінскага, Я. Купалу, М. Багдановіча, Я. Брыля, У. Калесніка.
23. Творнасць I. Мележа ў кантэксце нацыянальнай мастацкай традыцмі, творчая гісторыя і праблематыка "Палескай хронікі".
Праблема гістарычнага лёсу нацыі - вызначальная ў творчасці класікаў беларускай літаратуры: творы Я. Купалы, Я. Коласа, М. Гарэцкага, К. Чорнага, I. Мележа, I. Пташнікава, А. Адамовіча, В. Адамчыка, I. Чыгрынава, В. Быкава, У. Караткевіча. Беларускія філосафы традыцыйна называюць два фактары, вызначальныя ў станаўленні нацыянальнага характару: ваеннае мінулае і грунтоўнасць сялянскага цобыту. Беларуская нацыя як мадэрная (канец 19 - пачатак 20 ст,) фармавалася як земляробчая ў сваёй аснове, пгго вызначыла своеадметны лад культуры і стыль мыслення. Зямля - цэнтр беларускага вобраза свету. (Безумоўна, памыпкова абмяжоўваць паняцце нацыянальнае толькі сацыяльным. Гарадская і арыстакратычная плынь адыгралі істотнае значэнне ў беларускай культуры, аднак менавіта з сялянствам звязана апрацоўка геаграфічнага ландшафту, што ўплывае і на ландшафт культуры). Для беларускай літаратуры (і не толькі для літаратуры, але і для нацьгі ў цэлым) творы пра вёску маюць фундаментальнае значэнне. Як слушна адзначыла Л. Корань, менавіта "Коласава паэтызацыя зямлі і суладнага з ёю жыцця як бы акрэсліла на пачатку XX стагоддзя беларускі нацыянальны космас" [2, 17]. I менавіта тая лінія ў беларускай літаратуры, прадстаўнікамі якой з'яўляюцца Колас-Чорны-Мележ адыграла "ахоўную для нацыянальнага менталітэту ролю", паколыа "з патрыярхальнай упартасцю малявала пэўны беларускі тып у часы асіміляцыйнай экспансіі" [2, 18]. Можна сказаць, што народнае жыццё, сцвярджэнне адвечнасці, пераемнасці быцця з'яўляецца скразным матывам і болыпасці славянскіх літратур, выступае ў якасці нацыянальнага сюжэта.
Культ зямлі, жыцця, апяванне жыцця чалавека на зямлі, зямлі як асновы ўсяго існага - вызначальная тэма такіх знакавых твораў беларускай літаратуры, як "Новая зямля" Я. Коласа, "Зямля" К. Чорнага, "Палеская хроніка" I. Мележа, твораў В. Адамчыка, I. Пташнікава, I. Чыгрынава і г.д. Зварот да сялянскай тэмы - гэта зварот да асноватворных момантаў нацыянальнага жыцця, імкненне асэнсаваць, спасцігнуць. карэнныя пытанні быцця народа.
Як правіла, герояў вылучае замілаванне, любасць да свайго кутка зямлі, месца, дзе давялося нарадзіцца і жыць. Гэтая прывязанасць не паказная, яна не выпячваецца. Гэта арганічны стан чалавека, натуральнае самапачуванне. Згодна У. Конану, універсальным "беларускім мастацкім архетыпам стала малая бацькаўшчына, або "Родны кут", паводле Якуба Коласа" [4, 12]. Сімвал "роднага кута" - скразны ў беларускай літаратуры, пачынаючы ад Ф. Скарыны і М. Гусоўскага.
У творах пра сялян як бы ўвасабляецца Космас нацыянальнага быцця, выяўляюцца нацыянальна-капггоўныя рысы характару. Сучасныя празаікі працягваюць звяртацца да традыцый, створаных земляробчай культурай, да сялянскага светабачання як першакрыніцы этычных уяўленняў народа (творы М. Кусянкова, А.Федарэнкі ў беларускай).
У "Палескую хроніку" павінны былі ўвайсці пяць раманаў пра Палессе, з якіх пісьменнік паспеў напісаць толькі тры.
