
- •1. Літаратура эпохі сяр.Вечча,жанры, перакл. І арыгінальн. Літ, к. Тураўскі, е. Полацкая.
- •2. Гуманізм у Беларусі,лац. Моўн паэзія9Гусоўскі, Вісліцкі, кнігадрукаванне(Скарына і яго пасляд-кі.
- •3. Беларускае летапісанне:выяўленне ідэй новай дзяржаўнасці (Летапіс вялікіх князёў літоўскіх), дзярж. І мясц. Летапісанне, летапісн. Аповесць.
- •4. Літ эпохі барока (к. 16 – 1 пал 18 ст): палеміч літ, публіцыстыка, мемуар і сатыр літ. Паэзія с. Полацкага, школьная драматургія.
- •8. А. Міцкевіч і бел літ, фальклорная і літаратурная традыц у яго творч, патрыятычны пафас.
- •9. Значэнне дзейнасці я. Баршчэўскага, спецыфіка яго ліра-эпасу і філасофскай прозы.
- •11.Перыяд канца XIX — пачатку XX ст. Займае асаблівае месца ў гісторыі беларускай літаратуры.
- •12.Максім Багдановіч
- •13.Я.Купала-лірык,эпас.
- •14. Я.Купала-драматург
- •15.Колас-проза.
- •16 Колас-паэмы
- •17. Інтэлектуалізм, псіхалагізм, гуманістычная скіраванасць творчасці м. Гарэцкага, жанравая разнастайнасць, значэнне дзейнасці.
- •18. Аналітызм і філасофская насычанасць прозы к.Чорнага, значэнне творчасці пісьменніка.
- •19. Дакументалізм у сучаснай беларускай літаратуры: (творчасць а. Адамовіча, с. Алексіевіч), мемуарная проза.
- •20. Эстэтычнае абнаўленне беларускай паэзіі другой паловы XX стагоддзя (а.Куляшоў, п.Панчанка, м.Танк і інш).
- •21. Янка Брыль 1917-2006 Жанрава-стылёвая і тэматычная разнастайнасць прозы я.Брыля: раман "Птушкі і гнёзды", жанр лірычнай мініяцюры, апавяданні.
- •22. Ул. Караткевіч
- •23. Творнасць I. Мележа ў кантэксце нацыянальнай мастацкай традыцмі, творчая гісторыя і праблематыка "Палескай хронікі".
- •24. Сацыяльная і маральна-духоўная скіраванасць прозы I. Шамякіна, новы тып героя ў прозе 90-х гадоў.
- •26. Праблемна-тэматычная і эстэтычная адметнасць беларускай прозы другой паловы XX стагоддзя (в. Адамчык, I. Чыгрынаў, I. Пташнікаў і інш.).
- •27. Асноўныя тэндэнцыі развіцця сучаснай беларускай паэзіі, традыцыйная і наватарская плыні, творчасць а. Разанава.
- •28. Беларуская драматургія 2-ой пал. 2-га ст. (а. Макаёнак, а. Дудараў і інш.), эксперыментальная драматургія.
- •29. Жанрава-стылёвая шматстайнасць беларускай прозы канца XX - пачатку XXI стст. (в. Казько, а. Федарэнка, ю. Станкевіч і інш.).
- •30. Творчасць выпускнікоў гду імя ф.С'карыны і асэнсаванне "феномену гомсльскай школы" літаратуразнаўствам.
- •31 Бел.Крытыка и літ-зн-ва 20-21 ст
- •32. Пiсьменнiцкая крытыка I лiтаратуразнауства. Шматграннасць творчай дзейнасцi м. Стральцова.
- •33. Р.Барадулін
- •34.Драма I яе жанрава- вiдавая сiстэма.Спецыфiка вывучэння драматургii у школе.
- •35.Празаiчны I вершаваны эпас(паняцце, жанравая разнастайнасць),асаблiвасцi вывучэння празаiчных творау у школе.
- •36.Лiра-эпас:жанры,асаблiвасцi,паэма у лiтаратуры апошнiх гадоу( в.Зуенак, я.Сiпакоу)
- •37. Лiрыка I яе разнавiднасцi, жанравая сiстэма,спецыфiка вывучэння лiрычных творау у школе.
- •38.Патрабаваннi да сучаснага урока лiтаратуры.Структура I тыпалогiя урокау лiтаратуры.
- •39.Прынцыпы, метады, прыемы I формы выкладання беларускай лiтаратуры у школе.
- •40. Сучасные адукацыйныя тэхналогіі на уроках літ-ры
21. Янка Брыль 1917-2006 Жанрава-стылёвая і тэматычная разнастайнасць прозы я.Брыля: раман "Птушкі і гнёзды", жанр лірычнай мініяцюры, апавяданні.
Аповесці: "У сям'і" і "Сірочы хлеб", завершана "У Забалоцці днее", напісаны "На Быстранцы" і "Апошняя сустрэча".
У апавяданнях Я.Б. лірычная канцэпцыя чалавека і свету пераважае над эпічным асэнсавЕянем быцця і таму накладвае моцны адбітак не толькі на іх стыль, але і на жанравую структуру (так званы "адкрыты лірызм").
"Птушкі і гнёзды"
Не страчвала актуальнасці праблема лёсу маладых ураджэнцаў Заходняй Беларусі. Статус іх роднай зямлі доўгі час вызначаўся без удзелу саміх беларусаў, вайна для іх пачалася не ў 1941, а ў 1939г. і хутка абярнулася для многіх пакутамі і ганьбай фашысцкага палону. Жыццё прадстаўніка гэтага пакалення можна было разглядаць і як адлюстраванне дёсу расколатай беларускай нацыі, якая імкнулася да свабоды і адзінства. Да вышэйазначанага натуральна падключалася яшчэ і праблема выхавання, станаўлення асобы ў яе разнастайных кантактах з навакольным асяродцзем. Відавочна, такая задума патрабавала раманнага ўвасаблення і была, як часцей за ўсё ў Я.Брыля, цесна звязана з яго асабість.м жыццёвым вопытам.
У выніку ўзнік вельмі. своеаеаблівы твор, які належыць да жанрава-стылёвай разнавіднасці лірычнага рамана.
Увесь канчатковы тэкст кнігі пабудаваны як лірычны маналог.
У асобе героя схільнасць да самааналізу, засяроджанага роздуму пераважае над актыўнасцю учынкаў.
3 усіх персанажаў "Птушак і гнёздаў" толькі Алесю Руневічу даверана аўтарам адказная роля шукальніка ісціны. Пошукі вядуцца ў розных накірунках. Адзін з іх - самапазнанне. Прыйшоў час падводзіць першыя жыццёвыя вынікі, і праз успаміны Алесь імкнецца высветліць, які ён чалавек і чаму? ПІто ў навакольным свеце ён можа прыняць і супраць чаго павінен змагацца?
Друтое рэчышча, па якім рухаюцца думкі Руневіча, — гэта даследванне фашызму як той сілы, што гвалтоўна ўмяшалася ў лёс сучаснай Еўропы, свету і ў яго асабісты лёс.
Пісьменнік вьжарысто)?вае новы, не традыцыйны для савецкай літаратуры ракурс - паказвае фашысга не на фронце, праз падвойную лінію акопаў, а зблізку, у прызвычаеных "хатніх" умовах. Дзякуючы гэтаму, герой хутка пачынае разумець, што глебаю для развіцця фашызма з'яўляюцца не нейкія паталагічныя адхіленні ў псіхіцы людзей, а звычайная мяшчанская абмежаванасць свядомасці. Фашызм пачынаецца з памылковасці маральнага выбару, з адмаўлення ад асабістай свабоды і адказнасці, з ігнаравання высокіх агульначалавечых ідэалаў дзеля кан'юнктурнай патрэбы дня, партыі, нацыі.
Праблема нацыянальнай самасвядомасці таксама вельмі непакоіць Руневіча і выклікае на роздум.
Жанр лірычнай мініяцюры: "Жменя сонечных промняў", "Трохі пра вечнае", "Сёння і памяць", «Пішу, як жыву», «Вячэрняе», «Дзе скарб ваш», «Парастак» - гэта комплекс ідэй, вобразаў, думак, меркаванняў і вьпсазванняў пра чалавека і свет: «Усё маё
па сутнасці дзённік. Мая частка Зямлі, жыццё на ёй, гэтай частцы, я пазнаў маё, стараўся зразумець яго і расказаць пра гэта іншым. I гэтага майго так мала і так многа!»Кнігі «Пішу як жыву» ( «Вячэрняе», «Дзе скарб ваш»)
Зварот да лірычнай мін. яго глыбока не выпадковы, а падрыхтаваны дзесяцігоддзямі блакнотных запісаў, з якіх і пачынаўся Брыль-празаік. Ствараючы свой раман, імкнучыся да сцісласці, кампактнасці тэксту, ён непазбежна ўступаў у палеміку з аўтарамі "псеўдаэпапей" сацыялістычнага рэалізму і падыходзіў да высновы: "...пісаць расцягнута - першая адзнака адсталасці, несучаснасці" (V, 466). Жаданне быць сучасным не ў шіане ідэйнай кан'юнктуры, а ў плане эстэтычных пошукаў, — не вяртацца назад, а сказаць нешта новае прывяло Я.Брыля да рашэння выступіць "з такім "інтымным" ды "старэчым" жапрам. I, мусіць, буду ўжо гэтую кнігу папаўняць і дасканаліць, датуль, пакуль яна не застанецца незакончанай" (IV, 260).
У абсалютнай болыпасці водгукаў 60-70-х гг. мініяцюры былі прызнаны найвышэйшым дасягненнем Я.Брыля, якое адкрывае новую старонку не толькі ў яго творчасці, але ў ва ўсёй беларускай прозе.
Чым далей ішло развіццё брылёўскага апавядання, тым болып адчувальным рабіўся ўплыў на яго паэтыкі лірычных мікражанраў. Ужо ў 70-я гады ўзнікаюць творы нібы на мяжы апавядання і мініяцюры: "Полымя", "Калыска", "Іваны" (1975), шмат падобных "пагранічных" твораў і ў зборніках "Сёння і памяць"(1985), "На сцежцы - дзеці" (1988), "Пішу, як жыву" (1994).
Творчае крэда "не "прыдумваю", а "...пішу жыццё" набывае ледзь не літаральны
сэнс.
У сваіх мініяцюрах Я.Брыль, звяртае нашу ўвегу на тыя яўныя праяўленні сціпласці, прыгажосці, праўды, дабрыні, якія мы проста не заўважаем, ці так да іх прызвычаіліся, што не звяртаем на іх увагі. Ен прапускае ўсё гэта праз сябе, актуалізуе, спалучаючы з канкрэтным чалавекам, героем ці аўтарам. У сваіх мініяцюрах Я.Брыль закранае пытанні сусветнага маштабу: праблемы экалогіі, вайны і міру, жыцця і смерці і многія іншыя.
М:'ніяцюры Я.Брыля адметныя сваёй тэматычнай, вобразнай шматграннасцю, прагай да свабоднага самавыяўлення. Колькасць праблем, якія разглядаюцца ў творах Брыля ўражвае, здаецца, што ніводзін эпізод, ні адно здарэнне не засталіся па-за ўвагай пільнага вока вялікага аўтара, змагара за свабоду, маральнасць і праўду. Я.Брыль адчыняе перад намі свет прыгажосці, прыроднай і чалавечай, свет шчырага кахання і любові да жыцця ва ўсіх ягс праяўленнях, а асабліва ў самым прыгожым, загадкавым і таямнічым - дзяцінстве.
Значнае месца ў мініяцюры Брыля займае вобраз жанчыны, гэты вобраз часцей за ўсё ўвасабляецца ў асобе жанчыны-маці, шчырай, любячай, клапатлівай, і проста жанчыны- сімвала прыгажосці, дабрыні. Аўтар любуецца жанчынай, у сваіх запісах ён і чалавек, і мастак, і проста мужчына, якому сапраўдная жаночая прыгажосць хвалюе сэрца і душу, прываблівае.
Асаблівае месца ў творах Я.Брыля займаюць пытанні нацыянальнага адраджэння,самавызначэння і становішча беларускай мовы. У беларускай літаратуры гэтыя тэмы не новыя, але заўсёды актуальныя, асабліва ў часы вялікіх гістарычных пераломаў.
Даволі часта разважае Я.Брыль над яшчэ адной даволі важнай і складанай, але ўжо асабістай тэмай - тэмай творчасці, творчасці увогуле і творчасці як працэсу. Творчы талент ускладвае на аўтара адказнасць за тое, што ты напішаш, што панясеш ў выдавецтва, да чытача. I Я.Брыль востра адчувае гэтую адказнасць.
Вельмі часта ў апошніх творах сустракаюцца словы "старасць", "стары", "вечнасць", "смерць".Старасць, па Брылю, - гэта несупынны працэс,непазбежнасць, і таму яе трэба прыняць і зразумець. Але ўспрыманне аўтарам сваёй старасці неадназначнае, нават кантрастнае.
Аповесць "Муштук і папка" (1990) — самы адкрыта аўтабіяграфічны сярод буйных твораў Я.Брыля. Як ужо шмат разоў, ён звярнуўся да падрабязнасцей з жьвдця сваёй сям'і. Не ўведзены прыдуманыя персанажы, нават імёны не зменены-(некаторыя толькі не названыя). Апавядальнікам выступае сам Іван Антонавіч Брыль - малодшы, сёмы сярод сваіх братоў і сясцёр, ужо апошні з жывых. Яго мэта - раскрыць таямніцу смерці найстарэйшага брата Валодзі, якога "з'еў трыццаць сёмы год".
Грунтуючыся на праўдзе асабістых перажыванняў, ён стварае абвінаваўчы акт супраць грамадскай сістэмы, заснаванай на прынцыповым адмаўленні каштоўнасці чалавечай асобы, паказвае "універсальнасць трагедыі, заключанай, як у маленечкай кроплі, у гісторыі адной чалавечай сям'і".
Ііа працягу ўсяго свайго творчага шляху Брыль-лірык сцвярджае, што канкрэтная асоба - не меншая каштоўнасць, чым народ, чалавецтва. Магчыма, гэтая ўпэўненасць дапамагла яму, нарэшце, стаць самому адзіным героем сваіх твораў, адкінуць усякія літаратурныя, у тьм ліку жанравыя рамкі, абмежаваўшыся самым шырокім азначэннем "лірычная проза" (зборнік "Дзе скарб ваш" - 1997). У сваім багатым вопыце, у памяці і блакнотах пісьменнік адкрывае моманты, якія маюць агульналюдскі маральны сэнс, адбіваюць у сабе прыкметы гісторыі, і давярае іх чытачу.
Ён - адзін з тых майстроў, што забяспечваюць нашаму прыгожаму пісьменству сусветнае прызнанне.