- •1. Літаратура эпохі сяр.Вечча,жанры, перакл. І арыгінальн. Літ, к. Тураўскі, е. Полацкая.
- •2. Гуманізм у Беларусі,лац. Моўн паэзія9Гусоўскі, Вісліцкі, кнігадрукаванне(Скарына і яго пасляд-кі.
- •3. Беларускае летапісанне:выяўленне ідэй новай дзяржаўнасці (Летапіс вялікіх князёў літоўскіх), дзярж. І мясц. Летапісанне, летапісн. Аповесць.
- •4. Літ эпохі барока (к. 16 – 1 пал 18 ст): палеміч літ, публіцыстыка, мемуар і сатыр літ. Паэзія с. Полацкага, школьная драматургія.
- •8. А. Міцкевіч і бел літ, фальклорная і літаратурная традыц у яго творч, патрыятычны пафас.
- •9. Значэнне дзейнасці я. Баршчэўскага, спецыфіка яго ліра-эпасу і філасофскай прозы.
- •11.Перыяд канца XIX — пачатку XX ст. Займае асаблівае месца ў гісторыі беларускай літаратуры.
- •12.Максім Багдановіч
- •13.Я.Купала-лірык,эпас.
- •14. Я.Купала-драматург
- •15.Колас-проза.
- •16 Колас-паэмы
- •17. Інтэлектуалізм, псіхалагізм, гуманістычная скіраванасць творчасці м. Гарэцкага, жанравая разнастайнасць, значэнне дзейнасці.
- •18. Аналітызм і філасофская насычанасць прозы к.Чорнага, значэнне творчасці пісьменніка.
- •19. Дакументалізм у сучаснай беларускай літаратуры: (творчасць а. Адамовіча, с. Алексіевіч), мемуарная проза.
- •20. Эстэтычнае абнаўленне беларускай паэзіі другой паловы XX стагоддзя (а.Куляшоў, п.Панчанка, м.Танк і інш).
- •21. Янка Брыль 1917-2006 Жанрава-стылёвая і тэматычная разнастайнасць прозы я.Брыля: раман "Птушкі і гнёзды", жанр лірычнай мініяцюры, апавяданні.
- •22. Ул. Караткевіч
- •23. Творнасць I. Мележа ў кантэксце нацыянальнай мастацкай традыцмі, творчая гісторыя і праблематыка "Палескай хронікі".
- •24. Сацыяльная і маральна-духоўная скіраванасць прозы I. Шамякіна, новы тып героя ў прозе 90-х гадоў.
- •26. Праблемна-тэматычная і эстэтычная адметнасць беларускай прозы другой паловы XX стагоддзя (в. Адамчык, I. Чыгрынаў, I. Пташнікаў і інш.).
- •27. Асноўныя тэндэнцыі развіцця сучаснай беларускай паэзіі, традыцыйная і наватарская плыні, творчасць а. Разанава.
- •28. Беларуская драматургія 2-ой пал. 2-га ст. (а. Макаёнак, а. Дудараў і інш.), эксперыментальная драматургія.
- •29. Жанрава-стылёвая шматстайнасць беларускай прозы канца XX - пачатку XXI стст. (в. Казько, а. Федарэнка, ю. Станкевіч і інш.).
- •30. Творчасць выпускнікоў гду імя ф.С'карыны і асэнсаванне "феномену гомсльскай школы" літаратуразнаўствам.
- •31 Бел.Крытыка и літ-зн-ва 20-21 ст
- •32. Пiсьменнiцкая крытыка I лiтаратуразнауства. Шматграннасць творчай дзейнасцi м. Стральцова.
- •33. Р.Барадулін
- •34.Драма I яе жанрава- вiдавая сiстэма.Спецыфiка вывучэння драматургii у школе.
- •35.Празаiчны I вершаваны эпас(паняцце, жанравая разнастайнасць),асаблiвасцi вывучэння празаiчных творау у школе.
- •36.Лiра-эпас:жанры,асаблiвасцi,паэма у лiтаратуры апошнiх гадоу( в.Зуенак, я.Сiпакоу)
- •37. Лiрыка I яе разнавiднасцi, жанравая сiстэма,спецыфiка вывучэння лiрычных творау у школе.
- •38.Патрабаваннi да сучаснага урока лiтаратуры.Структура I тыпалогiя урокау лiтаратуры.
- •39.Прынцыпы, метады, прыемы I формы выкладання беларускай лiтаратуры у школе.
- •40. Сучасные адукацыйныя тэхналогіі на уроках літ-ры
20. Эстэтычнае абнаўленне беларускай паэзіі другой паловы XX стагоддзя (а.Куляшоў, п.Панчанка, м.Танк і інш).
Светапогляднае абнаўленне беларускай літаратуры другой паловы 50-х — 60-х гг. Пераасэнсаванне жыцця, выяўленне сацыяльнага крытыцызму, арыентацыя на гуманізм як асноватворны прынцып грамадскага ўладкавання. Узвышэнне ў літаратуры народных ідэалаў праўды, сумленнасці і справядлівасці. Матывы адказнасці перад гісторыяй і будучыняй, пафас сцвярджэння БЬІСОКІХ маральна-духоўных каштоўнасцей. Эстэтычнае абнаўленне беларускай паэзіі. Наватарская адметнасць "Новай кнігі" (1964) А. Куляшова. Крьггьічны і сатырычны пафас, публіцыстычная завостранасць слова ў грамадзянскай паэзіі. Маральныя імператывы часу, спалучэнне асабістага і грамадскага, сацыяльнага і гуманістычнага, надзённага і вечнага. Асабовасць і філасофская значнасць паэтычнай думкі ў творах П. Панчанкі, М. Танка, А. Куляшова, П. Макаля, А. Вярцінскага, А. Наўроцкага і інш.
Арыгінальнасць светаўспрымання, псіхалагізм аўтарскага пачуцця, раскаванасць рытмікі ўтагачаснай лірычнай паэзіі. Жанрава-стьшёвая дынаміка паэзіі, яе ідэйна- філассфскія пошукі і эстэтычныя адкрыцці ўкантэксце творчых дасягненняў іншых нацыянальных літаратурах (М. Забалоцкі, Я. Смелякоў, Л. Мартынаў, Б. Слуцкі, А. Вазнясенскі, Я. Еўіушэнка, Э. Межэлайціс, К. Куліеў, Р. Гамзатаў, I. Драч, Р. Лубкіўскі, Б. Алейнік, М. Вінграноўскі, інш.). Актыўнае мастацкае развіццё інтымнай і пейзажнай лірыкі (П. Броўка, А. Вялюгін, Р. Барадулін, інш.). Асэнсаванне ўпаэзіі анталагічных філасофскіх праблем, важных пытанняў духоўнага існавання 'народа. Раскаванасць асацыятьфіага і метафарычнага мыслення.
Глыбока драматычнае гучанне ўпаэзіі ваенных матываў (П. Панчанка, Н. Гілевіч, А. Пысін, С. Гаўрусёў, А. Вярцінскі, Р. Барадулін, інш.).
Адраджэнне ціхавасці да мінуўшчьшы, актуалізацыя праблемы гістарычнай памяці. Рамантызацыя беларускай даўніны. Чалавек, гісторыя, культура ўкнігах У. Караткевіча "Матчьша душа" (1958), "Вячэрнія ветразі" (1960), "Мая Іліяда" (1969)! Пафас узнёслай паэтьвацыі мінулага, услаўлення патрыятьвму, чалавечнасці і дабрыні. Выяўг.енне беларускай душы, беларускага характару ў творах У. Караткевіча
З'яўленне ў беларускай літаратуры героя з тонкай, чулай душой, ранімага, глыбока маральнага, але часам яшчэ не здольнага супрацьстаяць злу.
Пашырэнне тэматыкі ў літаратуры (НТР, космас, экалогія і інш.). Яе жанрава- стылёвае развіццё і ўзбагачэнне (гістарычны раман, раманная хроніка, раман-эсэ, аповесць-эсэ і інш.),
Нарастанне экалагічных праблем у жыцці, адлюстраванне іх у літаратуры. НТР і асоба. "Экалогія" душы і "экалогія" культуры. Спроба адлюстравання ў літаратуры рэальных праблем часу — наступстваў меліярацыі, лёсу неперспектыўных вёсак, маральнай дэградацыі працаўніка ў горадзе і вёсцы, распаду сем'яў, п'янства, бескультур'я.
А.Куляшоў (1914-1978)
Аркадзь Куляшоў належьвдь да першасных велічынь сярод творчых постацяў беларускай літаратуры. Ён валодаў магутным ліра-эпічным талентам.
У тв-ці спалучаюцца дзве стыхіі: глыбока лірычны, спавядальны асяродак яго паэзіі і шырока эпічная цяга да планетарных маштабаў, да філасофскага спасціжэння драматызму ўсечапавечага жыцця. Асэнсаванне руху ад вытокаў да ўсеабдымнасці сусветнай прасторы і гістарычнага часу пранізвала ўсе значныя творчыя задумы паэта, грунтавала іх канцэптуальнасць, яднала ўсе вымярэнні былога і наступнага, без чаго ўвогуле немагчымы эпас народнага быцця.
"Новую кннгу" А.Куляшова, што нарадзнлася на канцэптуапьна новых асновах, сгала з'явай у беларускай лірыцы. Ядро гэтай кнігі склалі каля сарака паэтычных твораў, напісаных "строгім вершам". Самае сутнаснае ў ёй - "неабсяжную ідэйнасць гарызонту", дзе такія вечныя паняцці і катэгорыі, як жыццё і смерць, любоў і творчасць, лёс і абавязак паэта, мінулае і сучаснасдь, "натуральна і нязмушана ўваходзяць у кола яго лірычных роздумаў", і ў кантэксце сучасных уяўленняў аб свеце і сусвеце становяцца істотнай часткай светаадчування грамадства.
Паэт ведаў, якую ёмістасць эпічнаму тьшу мыслення могуць даваць формы мастацкай умоўнасці, здольныя кандэсаваць філасофскі змест, сімвалічна ўзбуйняць дзейныя асобы і само дзеянне. У паэме "Цунамі" (1968) пераважала нацэленасць на філасофскае асэнсаванне галоўнай праблемы веку: лёс зямлі, чалавецтва і асабістая адказнасць за іх. Туг выразна чуецца дыханне трагедыі. Паэма Куляшова відушча прадвяшчала рэальную мажлівасць ядзернай трагедыі ўвогуле. Гэта пазма з ускладнёна- ўмоўным, шматпланавым падтэкстам. Паэт не карыстаўся паэтьпсай міфатворчасці народа. Ён сам тварыў шматзначную прытчу, міф - своеасаблівую "адысею" вандраванпяў і выпрабаванняў сваіх герояў - Яго і Яе. На лёсе іх рызыкоўнай вандроўкі па акіяну на першабытнай пірозе паэт вырашаў паставіць як бы своеасаблівы эксперымент, прасачыць, як будуць сябе паводзіць Ён і Яна, аддаўшыся спрадвечнаму жаданню: у акіяне жыцця пад ветразем кахання адшукаць утульны кут. Трывогі зямлі, шумны свет, здавалася б, пакінуты за плячыма. Аднак даплысці ў свет першабытнай цішыні ім так і не суджана было..
М.Танк (1912-1995)
Перадастрожны перыяд творчасці М.Танка (1930-1932) пазначаны ўжо адметнасцю пошукаў маладога аўтара, імкненнем да выхаду, як кажа ён, "за межы класічнага верша", яшчэ толькі "спробай інтуітыўнай" ("На касагоры", "Як мы пішам?"), жаданнем пазбегнуць прызвычаена-дэкларатыўнага, шырока ўжытковага не толькі ў масавай паэзіі.
Не будзе перабольшаннем сказаць: Максім Танк узяўся спаўняць на заходнебеларускім грунце місію эстэтычнага яднання паэзіі моцы і паэзіі красы - працяг у новых акалічнасцях той высокай ролі, якую спаўнялі Купала і Багдановіч. Іх кірункі, іх мастацкая сутнасць былі дасканала асэнсаваны. Але быць вартасньш у працягу - гэта не паўтарэнне. Гэта ўзбагачэнне і новы мастацкі рух да наватарскіх адкрыццяў.
Эпічны талент М.Танка працягваў сваё шматграннае раскрыццё і ў паэмах "Сказ пра Вяля" (1937) і "Каліноўскі" (1938).
Майстэрства паэзіі Танка - прыроджаная самабытнасць і шырокая дасведчанасць кніжніка, школа высокай культуры і эксперымент, нацыянальна-класічная вывучка і развіццё народнага складу верша. Майстэрства - гэта выюпочная чуйнасць паэтычнай задумы, радка, слова ў радку, гэта, урэшце, інтэлект лірычнага "я".
I ўсё ж стыхія паэта - вобразна-асацыятыўнае мысленне.
У лепшых верлібрах паэт дасягае дзівоснага сплаву рацыянальнага і інтуітыўнага пачаткаў развагі і глыбіні перажывання.
Паэт быццам ніколі і не выходзіць з працэсу творчай перабудовы ("Я не лічыў бы... паэтам сябе, каб кожны мой дзень не быў днём нараджэння", III, 488). Можа, на справе не заўсёды атрымліваецца так, але сама нацэленасць на якасна новы стан з'яўляецца стылем жыцця і творчасці, стылем танкаўскага жыцця ў паэзіі, рухаючай сілай яе мастацкага абнаўлення.
Пімен Панчанка 1917-1995
Спадчына нераўнацэнная ў ідэйна-мастацкіх адносінах.
Ул. Гніламёлаў назваў П.П.адным з "самых неспакойных і няўрымслівых бел. Паэтаў XX ст. Пра П. Можна сказаць, што ён сын сваёй эпохі і адначасова яе апанент. Гэта - паэт ешрапейскай традыцыі: паэзія была для яго спосабам духоўнага далучэння да жыцця праз лірычнае перажыванне свету. Паэт сучаснасці: для Панчанкі сувязь з часам была асабліва інтэнсіўная, абвостраная, што адбілася як на ідэйна-мастацкім, так і на жанрава-стылёвым вобліку яго паэзіі, яе эмацыянальным ладзе.
Злабадзённая, публіцыстычная. Маральнае ўспрыманне рэчаіснасці, вастрыня сацыяльнага погляду вядуць да таго, што ён рашуча пераадольвае фактаграфічнасць, эмптрычнасць, а таксама павярхоўную эмацыяльнасць. Яго трывожыла ўсё...
I ў гады перабудовы змагаецца за сац. ідэю, за яе ачышчэнне, не падазраючы, пгго яна ўтапічная, што адлегласць ад ўтопіі да рэальнасці яшчэ нікому не ўдалося пераадолець. У назве зб. "I вера, і вернасць, і вечнасць" прагучала тэма вернасці паэта ідэалам свайго пакалення. Панчанка, нягледзячы ні на пгго, заўсёды прьмаў свой час і яго ідэалы, і размаўляў з чытачом на мове паэзіі і мове ідэалогіі.
Быў адным з першых, да каго прыйшло празрэнне. Паэт многія рэчы называе сваімі імёнамі, яго вобразньм абагульненні, публіцыстычныя па свайму напалу, прасякнуты ўнутраным пачуццём драматызму.
Герой Панчанкі зразумеў: рэвалюцыя яму здрадзіла. Памянялася ўлада, а чалавек як быў, так і застаўся ўбаку, за бартом, хоць гаварыць пра яго і ўслаўляць сталі болып,чым калі. Ён зразумеў, што тое, што выдавалася за камуністычную ідэю, у салраўднасці з'яўлялася адчужэннем чалавека ад уласнасці і ўлады, ад права распараджацца прадуктамі сваёй працы.
