Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Sdelannye_shpory_po_litre.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
189.41 Кб
Скачать

19. Дакументалізм у сучаснай беларускай літаратуры: (творчасць а. Адамовіча, с. Алексіевіч), мемуарная проза.

Алесь Адамовіч1926-1994 Празаік, крытык, літаратуразнаўца, кінадраматург, публіцыст, грамадскі дзеяч,АА, увайшоў у гісторьпо беларускай л-ры XX ст. як аўтар твораў пра вайну з фашызмам і як змагар з пагрозай новай сусветнай вайны. Ён адносіцца да пакалення шасцідзесятнікаў ў шмат зрабіў для таго, каб ідэалы гэтага пакалення ўвасобіліся ў жыццё.

I. Навуменка: «...тое, што Адамовіч у сярэдзіне 50-х - 60-я гады змяніў напрамак нашай крьгтьпсі - рэч відавочная, і гэтая яго заслуга ўвойдзе ў гісторыю беларускай літаратуры. Няма другога літаратара, якога б цытавалі болып, чым Адамовіча. Ен патрабаваў ад літаратуры паказу праўды жыцця, высокай мастацкасці, асуджаў усялякае прыстасавальніцтва, верхаглядства, жаданне дагадзіць высокім кіруючым чыноўнікам.

Ён праявіў сябе глыбокім аналітьпсам, бачыў сапраўдныя таленты, патрабаваў іх падтрымкі.

Такія яго кнігі, як «Шлях да майстэрства», «Культура творчасці», «Беларускі раман» і некаторыя іншыя, застануцца ў залатым фондзе нашай літаратуры...»

У 1960 г. у часопісе «Дружба народов» (Масква) быў апублікаваны раман «Вайна пад стрэхамі» з зычлівай прадмовай Я.Брыля, а праз два гады там жа быў апублікаваны раман «Сьшы ідуць у бой», другая чаетка дьшогіі. Твор напісаны на рускай мове, асобным выданнем друкаваўся пад агульнай назвай «Партызаны». Рамап-дылогія Адамовіча пабудаваны на аўтабіяграфічным матэрыяле, пераваядаая большасць яго герояў маюць сваіх прататыпаў, падзеі ўзяты з асабістых успамінаў аўтара, з ўспамінаў яго блізкіх і яго сяброў па зброі, партызанаў атрада імя Кірава. Галоўным героем з'яўляецца падлетак Толя Корзун: яго біяграфія дакладна паўтарае жыццё самога аўтара, акрамя трагічнага фіналу.

Агульная бяда прымусіла і на ўланую маці зірнуць інакш: «Аказалася, — адзначаў Адамоаіч, — што я нават уласную маці па-сапраўднаму не ведаў. Любіў - і толькі. А як чалавека ўбачыў і зразумеў, калі пачалося страшнае жыццё. Калі мне пгго і ўдалося ў рамане «Вайна пад стрэхамі», дык гэта таму, што раней гэтую кнігу маці напісала ўласным жыццём».

А. Адамовіч знайшоў ёмістае вобразнае вызначэнне таго змагання, якое вядзе Ганна Міхайіаўна Корзун: «вайна пад стрэхамі». Тут, пад мірнымі стрэхамі беларускіх хат, адчулі акупанты сустрэчную стратэгію, навязаную ім аптэкаркай Корзуніхай і не ўлічанай іх планамі.

Адамовіч выявіў агульную тэндэнцьпо літаратурнага развіцця, калі адбываўся рашучы паварот да агульнай, народнай памяці пра вайну, бо ўсю праўду пра мінулае сапраўды ведае толькі сам народ. Аўтабіяграфізм у яго творах узбагачаўся за кошт мастацкага дакументалізму, эстэтычнае значэнне якога ён асэнсоўваў, даследуючы творчасць Я.Коласа, М.Гарэцкага, К.Чорнага, І.Мележа, Я.Брыля, В.Бьпсава і інш.

На працягу 1970-1973 гг. А. Адамовіч разам з Я. Брылём і У. Калеснікам аб'ехалі, абкалясілі з магнітафонам і фатапаратам усю Беларусь, пабывалі ў сотнях спаленых вёсак, апыталі і запісалі болып за трыста сведкаў ваеннай трагедьгі, апавяданні якіх ляглі ў аснову дакументальнай кнігі «Я з вогненнай вёскі...» (1975). Раздзелы з кнігі друкаваліся ў многіх газетах і часопісах. Паказальным быў пачатак рэцэнзіі рускага літаратуразнаўцы М. М. Кузняцова, які пісаў -у газеце «Комсомольская цравда»: «Страшней за гэту кнігу я неведаю...»

«Я з вогненнай вёскі...» падвяла своеасаблівую рысу пад цэлым этапам літаратурнага развіцця і абудзіла ў грамадстве імкненне ведаць усю праўду пра вайну і пра чалавека на вайне, якой бы жахлівай яна не была.

У нетрах «Хатынскай аповесці» і «Я з вогненнай вёскі...» ужо прысутнічала, нараджалася задума рамана «Карнікі» (1980). «Як маглі яны і хто яны, людзі, якія ўсё гэта рабілі?» Раман, як амаль усе мастацкія творы Адамовіча, нараджаўся доўга і цяжка: 1970—1980, 1987-88 гг. Былі апублікаваны чатыры першыя часткі, калі ўзнікла неабходнасць у дапаўненні твора пятай, заключнай часткай, якая мае назву «Дублёр». «Атрымаў ліст ад палкоўніка авіяцыі, франтавіка, — тлумачыў аўтар. - Ліст, поўны дакору, дзе ў вас Галоўны Карнік?»

У тэкст часта ўводзяцца самі дакументы як доказ таго, што ўсё, пра што апавядаецца ў творы, не параджэнне аўтарскай фантазіі, а самая праўдзівая рэал ьнасць нашага часу, калі паўсветам камандавалі людзі з крымінальным мінулым, паталагічнымі дэфармацыямі ў псіхіцы. Адсюль - шчодрае цытаванне вядомых выступленняў.

Дакументальная «Блакадная кніга» (1982), матэрыялы для якой А. Адамовіч збіраў разам з рускім празаікам Д. Граніным на працягу некалькіх гадоў, была не толькі працягам калектыўнай кнігі «Я з вогненнай вёскі...», але і выяўленнем далейшага пошуку беларускім пісьменнікам новых шляхоў у літаратуры.

Так ствараўся новы, невядомы раней жанр літаратуры - мастацкі дакумент, кніга- аратсрыя, сімфонія, хор (гэтыя і іншыя падобныя па сэнсу назвы жанру згадваліся крытыкай).

У аповесці «Апошняя пастараль» (1986) вобразная фантазія пісьменніка стварае ўтапічны малюнак, калі палітыкі і ваенныя пойдуць супраць волі народаў і развяжуць атамную вайну. У вобразе безыменнага галоўнага героя твора, камандзіра савецкай падлодкі, якая ўжо выпусціла свой зарад у адказ на атамную атаку ворага з-за акіяна, мы бачым чалавека, што, хоць і запознена, усё ж задумаўся над рэальнымі прычьшамі і фагічнымі вынікамі ваешага сугыкнення.

Аўтар выкарыстоўвае жанр антыутопіі, надзвычай распаўсюджаны ў сусветнай літаратуры XX ст., каб наглядна паказаць страшныя наступствы нашай няздольнасці ўзняцца над сваімі часовымі інтарэсамі.

Твор завяршаецца трагічна - пагібеллю ўсяго жывога: «Святло згасла, апусцелі і сцэна і глядзельная зала...» Гэта - аповесць-папярэджанне, заклік да сучасніка з мэтай актывізаваць яго думку і волю, захапіць ідэяй новага мыслення.

У дні жнівеньскага путчу ў Маскве А. Адамовіч знаходзіўся сярод абаронцаў Белага Дома. Пасля перажытага ў ноч з 20 на 21 снежня 1991 г. цяжкага інфаркту міжарда ў гэты час завяршыў аповесць «Венера, або Як я быў прыгоннікам» (1988—1992), якая працягвае працэс мастацкага асэнсавання эпохі XX ст. і лёсу чалавека і нацыі. Аповесць «Венера» па свайму жанру - твор-пакаянне, своеасаблівы «разлік з мінулым». Тут створаны яскравыя малюнкі жыцця пад акупацыяй і цяжкага побыту пасляваеннага перыяду.

У аповесцях «Венера» і «Нямко» (1993) навідавоку рух творчай эвалюцыі празаіка. Празаік узнаўляе адзін з эпізодаў мінулай вайны, якая дэфармуе людскія душы і калечыць людскія лёсы. Нямецкі юнак Франц і беларуская дзяўчына Паліна ў жорсткі час вайны і пасляваеннага беззаконня змаглі супрацьстаяць неспрыяльным акалічнасцям, захаваць у нявыкрутных варунках жыцця сваё пачуццё кахання, якое пераадолела ўсе перашкоды, выжыла насуперак усяму: людскому адчужэнню, незычлівасці, жорсткасці, варожасці, у атмасферы якіх вьшала ім абодвум жыць.

У аповесці «Уіхі» («Пражьпа»), напісанай у жанры мастацкай аўтабіяграфіі, пісьменнік вяртаецца ўспамінамі ў часы даваеннага дзяцінства, па-новаму асэнсоўвае мінулае, адцае даніну пашаны людзям, якія так ці інакш увайшлі ў яго жыццё і ўнлывалі на характар яго светапогляду, прыгадвае ўжо знаёмыя свайму чытачу эпізоды ваеннага юнацтва. Смерць здарылася 26 студзеня 1994 г.С.Алексеевіч Дакументальныя сведчанні герояў кніг С. Алексіевіч "У вайны не жаночае аблічча" (1985), "Апоіпнія сведкі" (1985), "Чарнобыльская малітва", "Цынквыя хлопчыкі", "Зачараваныя смерцю" «Чароўны алень вечных ловаў».

Зварот В. Казько да дзіцячай памяці пры паказе падзей мінулан вайны (аповесць "Суд у Слабадзе", І978). Жахі сіроцкага дзетдому. Балючая памяць Колі Лецечкі. "Суд" дзяцей — суд ісціны і праўды над фашысцкай ідэалогіяй чалавеканенавісніцтва. Мемуарная. Гады перабудовы далі магчымасць увесці у літаратуру цэлы глыбокі пласт народнага жыцця нядаўняга часу - вьжлючна драматычны, балючы. Тэма рэпрэсій становіцца адной з самых трагічных у нашай літаратуры. Мастацкасць губляе сэнс перад жыццёвым матэрыялам. Чытача цікавіць сама рэальнасць, сведчанні часу, праяўленне чалавечых магчымасцяў. Творы, што выкрываюць злачынствы таталітарнай сістэмы: С.Грахоўскі («Зона маўчання», «3 воўчым білетам», «Такія сінія снягі», «Успаміны Платона Крэня», «Унжлаг»)

П.Пруднікаў «За калючым дротам», «Пекла», «Яжовыя рукавіцы», Васіль Хомчанка «Цар-зэк Сямён Івашкін» В.Бьжаў «На крыжах», «Крыжовы шлях», А.Адамовіч «Внксн», «Падарожжа з Мінска ў Маскву і назад», Л.Геніюш «Споведзь» Чысціня, пранізлівасць, Дзённікі В.Адамчыка, Я.Бяганскай «Мая Галгофа», Б.Мікуліча «Аповесць для сябе», А.Адамовіч «Венера» - спроба перагледзець падзеі калектывізацыі

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]