- •1. Літаратура эпохі сяр.Вечча,жанры, перакл. І арыгінальн. Літ, к. Тураўскі, е. Полацкая.
- •2. Гуманізм у Беларусі,лац. Моўн паэзія9Гусоўскі, Вісліцкі, кнігадрукаванне(Скарына і яго пасляд-кі.
- •3. Беларускае летапісанне:выяўленне ідэй новай дзяржаўнасці (Летапіс вялікіх князёў літоўскіх), дзярж. І мясц. Летапісанне, летапісн. Аповесць.
- •4. Літ эпохі барока (к. 16 – 1 пал 18 ст): палеміч літ, публіцыстыка, мемуар і сатыр літ. Паэзія с. Полацкага, школьная драматургія.
- •8. А. Міцкевіч і бел літ, фальклорная і літаратурная традыц у яго творч, патрыятычны пафас.
- •9. Значэнне дзейнасці я. Баршчэўскага, спецыфіка яго ліра-эпасу і філасофскай прозы.
- •11.Перыяд канца XIX — пачатку XX ст. Займае асаблівае месца ў гісторыі беларускай літаратуры.
- •12.Максім Багдановіч
- •13.Я.Купала-лірык,эпас.
- •14. Я.Купала-драматург
- •15.Колас-проза.
- •16 Колас-паэмы
- •17. Інтэлектуалізм, псіхалагізм, гуманістычная скіраванасць творчасці м. Гарэцкага, жанравая разнастайнасць, значэнне дзейнасці.
- •18. Аналітызм і філасофская насычанасць прозы к.Чорнага, значэнне творчасці пісьменніка.
- •19. Дакументалізм у сучаснай беларускай літаратуры: (творчасць а. Адамовіча, с. Алексіевіч), мемуарная проза.
- •20. Эстэтычнае абнаўленне беларускай паэзіі другой паловы XX стагоддзя (а.Куляшоў, п.Панчанка, м.Танк і інш).
- •21. Янка Брыль 1917-2006 Жанрава-стылёвая і тэматычная разнастайнасць прозы я.Брыля: раман "Птушкі і гнёзды", жанр лірычнай мініяцюры, апавяданні.
- •22. Ул. Караткевіч
- •23. Творнасць I. Мележа ў кантэксце нацыянальнай мастацкай традыцмі, творчая гісторыя і праблематыка "Палескай хронікі".
- •24. Сацыяльная і маральна-духоўная скіраванасць прозы I. Шамякіна, новы тып героя ў прозе 90-х гадоў.
- •26. Праблемна-тэматычная і эстэтычная адметнасць беларускай прозы другой паловы XX стагоддзя (в. Адамчык, I. Чыгрынаў, I. Пташнікаў і інш.).
- •27. Асноўныя тэндэнцыі развіцця сучаснай беларускай паэзіі, традыцыйная і наватарская плыні, творчасць а. Разанава.
- •28. Беларуская драматургія 2-ой пал. 2-га ст. (а. Макаёнак, а. Дудараў і інш.), эксперыментальная драматургія.
- •29. Жанрава-стылёвая шматстайнасць беларускай прозы канца XX - пачатку XXI стст. (в. Казько, а. Федарэнка, ю. Станкевіч і інш.).
- •30. Творчасць выпускнікоў гду імя ф.С'карыны і асэнсаванне "феномену гомсльскай школы" літаратуразнаўствам.
- •31 Бел.Крытыка и літ-зн-ва 20-21 ст
- •32. Пiсьменнiцкая крытыка I лiтаратуразнауства. Шматграннасць творчай дзейнасцi м. Стральцова.
- •33. Р.Барадулін
- •34.Драма I яе жанрава- вiдавая сiстэма.Спецыфiка вывучэння драматургii у школе.
- •35.Празаiчны I вершаваны эпас(паняцце, жанравая разнастайнасць),асаблiвасцi вывучэння празаiчных творау у школе.
- •36.Лiра-эпас:жанры,асаблiвасцi,паэма у лiтаратуры апошнiх гадоу( в.Зуенак, я.Сiпакоу)
- •37. Лiрыка I яе разнавiднасцi, жанравая сiстэма,спецыфiка вывучэння лiрычных творау у школе.
- •38.Патрабаваннi да сучаснага урока лiтаратуры.Структура I тыпалогiя урокау лiтаратуры.
- •39.Прынцыпы, метады, прыемы I формы выкладання беларускай лiтаратуры у школе.
- •40. Сучасные адукацыйныя тэхналогіі на уроках літ-ры
18. Аналітызм і філасофская насычанасць прозы к.Чорнага, значэнне творчасці пісьменніка.
Гэта постаць знакавая для беларускага прыгожага пісьменства. Яго.творчасць мела надзвычайны ўпльіў на развіццё нацыянальнай мастацкай свядомасці, вербальнай культуры беларускага народа ўвогуле.
Спадчына К. Чорнага - надзвычай удзячны матэрыял у плане вывучэння нацыянальнай літаратуры ў кантэксце сусветнай
ЗСпадчына К. Чорнага выкліочная па сваёй філасофскай глыбіні. Пісьменнік не толькі вызначыў новы ўзровень мастацкага мыслення, шмат у чым непераўзыдзены нават да нашага часу, яго творчасць аказала значнае ўздзеянне на фармаваыне светапоглядных асноў духоўнага жыцця беларускага народа ўвогуле.
Задума цыкла твораў аб гістарычным лёсе беларускага народа ад часоў знінгчэння прыгону да сучаснай пісьменніку рэчаіснасці. Эпічная маштабнасць раманаў пісьменніка, створаных у ваенны час. ("Пошукі будучыні", 1943; "Вялікі дзень", 1941—1944; "Млечны шлях", 1944). Філасофскае асэнсаванне лёсу беларусаў у эпоху вялікіх выпрабаванняў, адносіны герояў да зямлі, уласнасці, бацькаўшчыны, маралі.
Бадай, няма другога такога беларускага пісьменніка, які б здолеў так выразна выявіць нацыянальную ментальнасць і адначасова ўвабраць сусветныя мастацкія і культурныя каштоўнасці, адгукнуцца на іх і нават у нечым прадбачыць, апярэдзіць развіццё творчай думкі. Вывучэнне названай праблемы дазволіць, як бачым, паказаць не толькі тое, якім чынам адбывалася засваенне сусветнага мастацкага вопыту нашым прыгожым пісьменствам, але і тое, што давала ці магла даць наша літаратура сусветнай, развівайся яна ў нармальных умовах.
Выкточная роля ў асэнсаванні праблемы: К. Чорны і сусветны мастацкі вопыт належыць А. Адамовічу (манаграфія "Маштабнасць нрозы: Урокі творчасці Кузьмы Чорнага"). У рабоце "Здалёк і зблізку" даследчык пісаў: "...ніхто з сённяшніх празаікаў не "замахваецца" на тое, на што рашыўся Чоряы:"пераварыць", "пераплавіць" самых вялікіх (пісьменнікаў - А. М.)". Сам вучоны бліскуча разгледзеў пераемнасць паміж творчасцю Ф. Дастаеўскага і К. Чорнага, Л. Талстога і К. Чорнага. У далейшым распрацоўкай гэтай праблемы плённа займаўся М. Тычына
Маштабнасць мастацкай задумы нісьменшка: асэнсаванне чалавечага жыцця ў кантэксце гісторыі. Гэта задача яднае беларускага празаіка з такімі класікамі сусветнай літаратуры, як А. Бальзак ( эпапея «Чалавечая камедыя»), Т. Ман (раманы «Будэнброкі», «Чароўная гара» е*с), У. Фолкнер (цьпсл раманаў «Сага пра Йокнапатофу»), I. Андрыч («Мост на Дрыне», «Траўніцкая хроніка», «Пракляты двор» еіс), Гэтыя пісьменнікі паўстаюць «інфарматарамі» пра нацыянальнае жыццё для астатняга свету.
Істотная заслуга К. Чорнага - і ў значнай трнсфармацыі мастацкай формы. Паказальна, што пісьменнік, яісога А. Адамовіч назваў «найболып беларускім па мове, быту, створаных характарах» [9, с. 8], пісьменнік, які працягваў традыцыю Я. Коласа на эпічнае, дакладнае ўзнаўленне рэчаіснасці, у рэшце рэшт, пісьменнік, якога можна лічыць прадстаўніком нацьжнальнага традыцыяналізму ў літаратуры, быў і найболыпым наватарам у галіне мастацкай формы.
Самыя значныя адкрыцці ў мастацтве слова заўсёды характарызуюцца мадэрнізацыяй эстэтычнай формы. Найболын яскрава сказанае пацвярджае творчасць заснавальнікаў новай літаратурнай эпохі М. Пруста і Дж. Джойса, з імёнамі якіх звязаны кардьшальны прарыў у галіне прыгожага пісьменства. Аб тым, што наша літаратура не засталася ўбаку ад названых працэсаў, сведчыць творчасць К. Чорнага. Паказальнымі ў гэтых адносінах з'яўляюцца апавяданні са зборнікаў «Пачуцці», раман «Сястра». Мастацкія адкрыцці празаіка звязаны з абнаўленнем тэхнічнага арсеналу літаратуры, зменамі ў прынцыпах стварэння вобраза. Апошні будуецца шляхам разлажэння прадметаў, з'яў аб'ектыўнай рэчаіснасці на асобныя ўражанні, адчуванні, перажыванні. Пісьменнік звяртаецца да перадачы самых тонкіх, ледзь улоўных,
няўстоўлівых чалавечых пачуццяў, перамешгівых настрояў, хупсага пераходу ад аднаго псіхічнага стану да другога.
У агульных рысах гэтая тэндэнцыя ў творчасці К. Чорнага супадала са зваротам мастацкай літаратуры ў асобе яе вядучых прадстаўнікоў да выяўлення падсвядомага, адкрытага 3. Фрэйдам. Афармляецца новая форма пісьма, дзе рухомыя, ледзь улоўныя настроі і адчуванні атрымліваюць права на прапіску. Па сутнасці, дзеянне ў гэтых творах перанесена ва ўнутраную сферу, а знешнепадзейны план у агульнай пльгаі займае невялікае месца. Мастакоў цікавяць не столькі самі падзеі, колькі іх адбітак у свядомасці і псіхалогіі герояў. Можна сказаць, што творы М. Пруста, Дж. Джойса - гэта 1 ёсць сама свядомасць, «вызваленне свядомасці» (К. Юнг).
З'яўляецца новы тып псіхалагізму - непасрэднае выяўленне працэсу.' думак, разважанняў, пачуццяў, фіксацыя асобных момантаў душэўнага стану. Сутнасць названых навацый у літаратуры X. Артэга-і-Гасэт бачыць у «змяненні перспектывы, пункту гледжання на старыя, манументальныя формы выяўлення псіхалогіі, што складала змест рамана, і скрупулёзнай ўвазе да мікрасвету пачуццяў, сацыяльных адносін і характараў» [10, с. 245]. Сярод прыёмаў, што выкарыстоўваюцца мастакамі, адзін з самых распаўсюджаных - прыём свабодных асацыяцый, апісанне ўнутранай паслядоўнай узаемазалежнасці разнастайных адчуванняў, меркаванняў. Пісьменнікі злучаюць аддаленыя ў часе ўспаміны, спалучаюць час лірычны з часам эпічным, перадаюць суіснаванне ў чалавечай свядомасці непасрэдных уражанняў і залежаў
памяці.
"Млечны шлях" - завершаны філасофскі раман экзістэпцыяльнага плана, дзе беларус асэнсоўваецца "сярод сваіх еўрапейскіх суседзяў" (Кузьма Чорны) [29, с. 366]. Разважаючы ў творах ваеннай пары пра лёс беларускага народа і чалавецтва, Кузьма Чорны стварыў сапраўдны філасофскі раман. А. Адамовіч даў бліскучы аналіз гэтаму раману, вызначьгўшы яго як "раман-мадэль", раман-"эксперымент", разгледзеў гэты раман беларускага празаіка ў агульным кантэксце з творамі Ф. Дастаеўскага і Ф. Кафкі, а таксама ў суаднесенасці з імёнамі А. Камю, I. Іянеска, У. Фолкнера, Кабо Абэ (Адамовіч А. Маштабнасць прозы) [12].
Адзнакі экзістэнцыяльнай паэтыкі: пагранічная сітуацыя (вайна, паміж жыццём і смерцю), сітуацыя выбару (застацца чалавекам ці...), умоўнасць, нерэальнасць сітуацый. У рамане "Млечны Шлях" Кузьма Чорны спрабуе дашукацца да дна чалавека.
