
- •1. Літаратура эпохі сяр.Вечча,жанры, перакл. І арыгінальн. Літ, к. Тураўскі, е. Полацкая.
- •2. Гуманізм у Беларусі,лац. Моўн паэзія9Гусоўскі, Вісліцкі, кнігадрукаванне(Скарына і яго пасляд-кі.
- •3. Беларускае летапісанне:выяўленне ідэй новай дзяржаўнасці (Летапіс вялікіх князёў літоўскіх), дзярж. І мясц. Летапісанне, летапісн. Аповесць.
- •4. Літ эпохі барока (к. 16 – 1 пал 18 ст): палеміч літ, публіцыстыка, мемуар і сатыр літ. Паэзія с. Полацкага, школьная драматургія.
- •8. А. Міцкевіч і бел літ, фальклорная і літаратурная традыц у яго творч, патрыятычны пафас.
- •9. Значэнне дзейнасці я. Баршчэўскага, спецыфіка яго ліра-эпасу і філасофскай прозы.
- •11.Перыяд канца XIX — пачатку XX ст. Займае асаблівае месца ў гісторыі беларускай літаратуры.
- •12.Максім Багдановіч
- •13.Я.Купала-лірык,эпас.
- •14. Я.Купала-драматург
- •15.Колас-проза.
- •16 Колас-паэмы
- •17. Інтэлектуалізм, псіхалагізм, гуманістычная скіраванасць творчасці м. Гарэцкага, жанравая разнастайнасць, значэнне дзейнасці.
- •18. Аналітызм і філасофская насычанасць прозы к.Чорнага, значэнне творчасці пісьменніка.
- •19. Дакументалізм у сучаснай беларускай літаратуры: (творчасць а. Адамовіча, с. Алексіевіч), мемуарная проза.
- •20. Эстэтычнае абнаўленне беларускай паэзіі другой паловы XX стагоддзя (а.Куляшоў, п.Панчанка, м.Танк і інш).
- •21. Янка Брыль 1917-2006 Жанрава-стылёвая і тэматычная разнастайнасць прозы я.Брыля: раман "Птушкі і гнёзды", жанр лірычнай мініяцюры, апавяданні.
- •22. Ул. Караткевіч
- •23. Творнасць I. Мележа ў кантэксце нацыянальнай мастацкай традыцмі, творчая гісторыя і праблематыка "Палескай хронікі".
- •24. Сацыяльная і маральна-духоўная скіраванасць прозы I. Шамякіна, новы тып героя ў прозе 90-х гадоў.
- •26. Праблемна-тэматычная і эстэтычная адметнасць беларускай прозы другой паловы XX стагоддзя (в. Адамчык, I. Чыгрынаў, I. Пташнікаў і інш.).
- •27. Асноўныя тэндэнцыі развіцця сучаснай беларускай паэзіі, традыцыйная і наватарская плыні, творчасць а. Разанава.
- •28. Беларуская драматургія 2-ой пал. 2-га ст. (а. Макаёнак, а. Дудараў і інш.), эксперыментальная драматургія.
- •29. Жанрава-стылёвая шматстайнасць беларускай прозы канца XX - пачатку XXI стст. (в. Казько, а. Федарэнка, ю. Станкевіч і інш.).
- •30. Творчасць выпускнікоў гду імя ф.С'карыны і асэнсаванне "феномену гомсльскай школы" літаратуразнаўствам.
- •31 Бел.Крытыка и літ-зн-ва 20-21 ст
- •32. Пiсьменнiцкая крытыка I лiтаратуразнауства. Шматграннасць творчай дзейнасцi м. Стральцова.
- •33. Р.Барадулін
- •34.Драма I яе жанрава- вiдавая сiстэма.Спецыфiка вывучэння драматургii у школе.
- •35.Празаiчны I вершаваны эпас(паняцце, жанравая разнастайнасць),асаблiвасцi вывучэння празаiчных творау у школе.
- •36.Лiра-эпас:жанры,асаблiвасцi,паэма у лiтаратуры апошнiх гадоу( в.Зуенак, я.Сiпакоу)
- •37. Лiрыка I яе разнавiднасцi, жанравая сiстэма,спецыфiка вывучэння лiрычных творау у школе.
- •38.Патрабаваннi да сучаснага урока лiтаратуры.Структура I тыпалогiя урокау лiтаратуры.
- •39.Прынцыпы, метады, прыемы I формы выкладання беларускай лiтаратуры у школе.
- •40. Сучасные адукацыйныя тэхналогіі на уроках літ-ры
1. Літаратура эпохі сяр.Вечча,жанры, перакл. І арыгінальн. Літ, к. Тураўскі, е. Полацкая.
Вызначальную ролю ў духоўным жыцці сярэднявечнага ча-лавека адыгрывала Біблія — асноўная кніга, што ляжала ля вы-токаў культур усіх хрысціянізаваных народнасцяў. Яе змест быў вядомы або з асобных біблейскіх кніг, або са спецыяльных збор-нікаў, а таксама з каментароў тэолагаў, з хронік і Палеі. «Свя-шчэнныя тэксты ўтрымлівалі ўсе звесткі, даступныя пазнанню, а ўяўленні пра літаратуру заканамерна вынікалі з уяўленняў пра Святое Пісьмо... Свет, яго мінулае, яго законы — усё разумелася ў святле Бібліі»1. Асабліва ўражваў сярэднявечнага чалавека Апакаліпсіс. Найбольш папулярным і любімым творам на Русі стаў Псал-тыр — збор спеваў, што ўваходзілі ў богаслужбовую практыку. Блізкімі да Бібліі па змесце, эмацыянальным ладзе і фар-мальных прыкметах былі апокрыфы] — рэлігійныя аповесці, не ўключаныя ў богаслужбовы ўжытак.
Самым масавым відам літаратуры былі ў Сярэднявеччы жы-ціі святых — складзеныя па асаблівых законах біяграфіі хрыс-ціянскіх падзвіжнікаў, дзеячаў і герояў. Агіяграфія, ці, даклад-ней, агіябіяграфія (святажыццяпіс), паказвала вернікам шлях выратавання душы, таму жыційны канон быў не вонкавым пат-рабаваннем, а ўнутранай пазіцыяй аўтара. Жыціі складалі значную частку так званых тыпікарных чытанняў, абавязковых для пэўнага манастырскага богаслужбовага дня. Яны таксама чыталіся ў час царкоўнай службы, прысвечанай памяці святога. Самай прыкметнай з'явай у літаратуры другой паловы XII ст. на беларускіх землях было стварэнне «Жыція Еўфрасінні Полац-кай» — высокамастацкага твора, які і зараз адыгрывае важную ролю ў беларускай духоўнасці. Помнік захаваўся больш чым у паўтары сотні спісах XVI—XVIII стст., якія ўкладаюць шэсць рэдакцый і адлюстроўваюць уплывы розных, больш позніх, літа-ратурных стыляў і школ.У аснове сваёй аповесць складзена ў адпаведнасці з агіягра-фічнымі канонамі Сярэднявечча па ўзоры «Жыція Еўфрасінні Александрыйскай». Але, нягледзячы на гэта, вобразы князёўны-асветніцы, яе бацькі, спадзвіжніц і блізкіх намаляваны праўдзі-ва, ярка і месцамі вылучаюцца індывідуальнымі рысамі. Прыкладна каля таго ж часу, што і «Жыціе Еўфрасінні По-лацкай», было складзена «Жыціе Кірылы Тураўскага», якое ўваходзіла ў адну з рэдакцый Славяна-рускага пролага і таму было цалкам падпарадкавана патрабаванням агульнаславянскай про-лагавай традыцыі. Да сённяшняга часу гэты помнік служыць ас-ноўнай крыніцай звестак пра біяграфію тураўскага залатавуста — яго грамадскую, літаратурную і пастырскую дзейнасць. У мас-тацкім сэнсе вызначаецца заключная частка жыція, якая ўяўляе з сябе невялікі, але эмацыйна і дасканала пабудаваны рытмічны перыяд з рэфрэнам-хайрэтызмам «Радуйся!» Магчыма, існавалі іншыя тыпы «Жыція Кірылы Тураўскага», але да нашага часу іх слядоў нідзе не захавалася.
Ідэі хрысціянскай самаахвярнасці і актыўнай грамадскай дзей-насці на карысць сцверджання рэлігійных ідэалаў, закладзеныя ва ўсходнеславянскіх агіяграфічных творах кіева-наўгародскага этапу, атрымалі далейшае развіццё ў «Жыціі Аўрамія Смален-скага» (каля 1146 — пасля 1219), напісаным у канцы 30 — пачатку 40-х гадоў
Самы старажытны летапіс, што захаваўся да нашага часу, — гэта «Аповесць мінулых гадоў», складзеная ў пачатку XII ст. Неста-рам. Параўноўваючы яе тэкст з Наўгародскім I летапісам, А. А. Шах-матаў прыйшоў да высновы, што «Аповесць мінулых гадоў» грунтуецца на летапісных зборах, якія не захаваліся. Так, у Наў-гародскім I летапісе адсутнічаюць дагаворы з грэкамі, інакш апа-вядаецца аб паходах русаў на Царград, Алег вызначаецца не як самастойны князь, а як ваявода Ігара і г. д. Гэты факт паслужыў асноўнай крыніцай усіх меркаванняў і высноў, да якіх прыходзі-лі даследчыкі. 3 усёй паўнатой плённае ўзаемадзеянне паміж літаратурай і фальклорам выявілася ў самым высокамастацкім творы стара-жытнай Русі — «Слове пра паход Ігара». Спалучэнне элементаў вуснапаэтычных і кніжных жанраў у «Слове» заключаецца не столькі ў выкарыстанні ўласцівых дадзеным тыпам славеснасці вобразатворчых сродкаў, колькі ў аб'яднанні аўтарскай свядомас-цю саміх светапоглядных пазіцый, на якіх засноўвалася кніжная хрысціянская і вусная язычніцкая культуры.
У Кіеве і Ноўгарадзе, склаліся ўстойлівыя традыцыі і правілы пісьма, а таксама сфар-міравалася арыгінальная перакладчыцка-літаратурная школа, якая выпрацавала свае прыёмы перакладу і асаблівасці стылю, імкнучыся задаволіць запатрабаванні чытачоў у легендарна-гіста-рычным і казачна-павучальным «сюжэтным» чытанні, кніжнікі старажытнай Русі пераклалі нямала твораў, якіх у агульнасла-вянскім фондзе пісьменства не было. Самастойнае пашырэнне дыяпазону літаратурнай дзейнасці фарміравала і якасна адрознае стаўленне да тэкстаў розных літаратурных тыпаў — кананічныя перапісваліся літара ў літару, з твораў Айцоў Царквы рабіліся вы-піскі, уносіліся фармальныя змены, творы ж чытальныя і «паў-свецкія» падвяргаліся істотнай перапрацоўцы. Адначасова фар-міруецца першая бібліятэка ў Кіеве і складаюцца першыя ары-гінальныя творы: «Слова пра закон і ласку Божую» мітрапаліта Іларыёна і аповесць пра хрышчэнне Русі — ядро будучага летапісу, робяцца пераклады з сірыйскай («Аповесць аб Акіры Прамудрым»), старажытнаяўрэйскай (біб-лейская кніга Эсфір і інш.) моў. Гэтая фаза ахоплівае канец XI — сярэдзіну XII ст., суіснуючы з развіццём арыгінальнай літарату-ры,
арыгінальная літаратура не за-мяняла перакладную, а развівалася паралельна пад яе ўздзеян-нем. Інакш кажучы, і перакладныя, і арыгінальныя творы былі складовымі часткамі аднаго літаратурнага працэсу, у які яны ўваходзілі па меры іх засвойвання кніжнікамі. Таму паміж пера-кладной і арыгінальнай літаратурай не існуе прынцыповай розні-цы: паняцці «сваёй» і «чужой» літаратуры датычыліся рэлігійнай, а не нацыянальнай прыналежнасці — сучасны падзел літаратуры на перакладную і арыгінальную вельмі ўмоўны і мае значэнне толькі ў дачыненні да гістарычнага паходжання помніка, а не яго месца ў літаратурным працэсе ранняга Сярэднявечча.
У 60—70-я гады XI ст. праца працягвалася шляхам далучэн-ня да складзенага летапісу іншых па характары і паходжанні ма-тэрыялаў. Дзейнасць у дадзеным кірунку звязваецца з імем кіева-пячорскага манаха Нікана, які дадае ў збор паданні пра першых князёў Алега, Ігара, пра Вольгу, легенду пра хрышчэнне Уладзі-міра ў Корсуні і пра паходжанне старажытнарускіх князёў ад ва-рага Рурыка1.
У галіне асветніцтва і пісьменства агульны ўздым справядлі-ва звязваецца з імем унучкі Усяслава Полацкага Прадславы-Еўфрасінні, бо менавіта ў яе дзейнасці крышталізуюцца плённыя зрухі, што ў далейшым вялі да станаўлення нацыянальнай куль-туры беларусаў. Як паведамляе,яе жыціе, у юным узросце абрала манаскае жыццё. Вяла актыўную дзейнасць па преапісванні кніг. Абвінавачвалася ў парушэнні царкоўных правілаў. Заснавала манастыры, дзе працягвала сваю дзейнасць.
Звестак пра жыццё Кірылы Тураўскага даволі няшмат. Прыкладны час яго нараджэння - 1110-1113. паходжанне з мясцовай арыстакратыі. Першае сваё служэн-не будучы свяціцель здзяйсняў, найверагодна, у тураўскім Ні-кольскім манастыры. Найбольш верагодна, што менавіта пры пастрыжэнні ў так званы малы ангельскі вобраз (ці малую схіму, як адзначаецца ў яго «Сказанні аб чарнарызчым чыне») Кірыла і атрымаў гэтае сваё імя. Вядома, асноўнай і найбольш цяжкай была перабудова нора-ваў. Ігумен Кірыла ўздзейнічаў перш за ўсё ўласным прыкладам. Не выключана, што рэформы, якія ўводзіў Кірыла, маглі вы-клікаць пэўнае процідзеянне з боку тураўскага, і ў першую чаргу нікольскага, манаства. Магчыма, менавіта гэтае процідзеянне і прымусіла Кірылу адмовіцца ад ігуменства і пайсці ў затвор. Апошнія гады жыцця Кірыла правёў у епіскапскім Барыса-глебскім манастыры, што на балоні1, дзе памёр, відаць, 28 кра-савіка (11 мая па новым стылі — гэта дзень царкоўнага ўшана-вання памяці св. Кірылы Тураўскага) і быў пахаваны на ма-настырскіх могілках.