Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Копия История беларуси.экзамен.часть 1.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
149.87 Кб
Скачать

1. . XIX ст. – новы перыяд у гісторыі Беларусі. Ягоныя асноўныя прыкметы. Перыядызацыя.

Яго пачатак супадае з эпохай, калі ў выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772; 1793; 1795) Беларусь была ўключана ў склад Расійскай імперыі. Яго завяршэнне прыпадае на канец XIX ст. Новы “расійскі” перыяд азначаў карэнныя змены не толькі ў палітычнам жыцці Беларусі, але і ў сацыяльна-эканамічным, культурным і канфесіянальным. XIX ст. у той жа час з’яўляецца перыядам зацвярджэння капіталізму на Беларусі, які прывёў да ўсталявання капіталістычнай эканомікі і нацыянальнага руху. Асноўныя працэсы, якія характэрызуюць развіццё беларускага грамадства гэтага часу (сацыяльна-эканамічныя, палітычныя, культурныя, релігійныя), дазваляюць яго падзяліць на два перыяды:

  1. канец XVIII – 50-я гг. XIX ст. (выспяванне капіталізму);

  2. 60-90-я гг. XIX ст. (усталяванне капіталізму і фарміраванне буржуазнага грамадства).

Але ж вывучэнне гiсторыi Беларусi канца XVIII-XIX ст. магчыма i з другога пункту гледжання -- культуралагiчнага. Канец XVIII-- першая чвэрць XIX ст. характэрызуецца распаўсюджаннем на тэрыторыi Беларусi iдэалогii i культуры эпохi Асветнiцтва, якая ўпершыню ў гiсторыi чалавецтва паставiла праблемы натуральных правоў чалавека, волi асобы, дзяржаўнага ладу, рэвалюцыйнай перабудовы грамадства. Вынiкам абмеркавання i вырашэння гэтых iдэй стала правядзенне буржуазных рэформ i дэмакратызацыя грамадства.

Другая чвэрць XIX ст. -- атрымала назву эпохi Рамантызму. Характэрнай прыкметай гэтага часу з’яўляецца iнтарэс да рэвалюцыйнага пераўтварэння грамадства. Развiццём гэтага настрою на Беларусi стала дзейнасць тайных рэвалюцыйных арганiзацый у Вiленскiм унiверсiтэце, польскае нацыянальна - вызваленчае паўстанне 1830 гг. Светапогляд рамантызму знайшоў выяўленне ў захапленнi студэнцкай моладзi гiстарычным мiнулым сваёй Радзiмы, што, у сваю чаргу, садзейнiчала нараджэнню беларускай нацыянальнай идэi.

Другая палова XIX ст. — час развiцця Рэалiзму ў мастацтве. Для Беларусi яно адзначылася развiццем нацыянальнай культуры i нацiянальнага руху.

2. Крыніцы па гісторыі Беларусі XIX ст. Іх асноўныя публікацыі.

Свядомае асэнсаванне і грунтоўнае вывучэнне гісторыі Беларусі першай паловы XIX ст. пачынаецца ўжо ў яго другой палове. Спрэчкі аб гістарычным месцы i нацыянальным лёсе Беларусі дасягнулі крайняга абвастрэння асаблiва пасля паўстання 1863 г., падзеi якога высветлiлi вельмі хвалюючыя пытаннi для беларускага народа: што ж такое Беларусь? У чым яе роля ў жыццi суседніх краін – Расіі i Польшчы?

Гісторыкі М.Каяловіч, П.Бацюшкаў, П.Карнілаў і інш. звязвалі гістарычнае развіццё Беларусі з Расіяй. Прыхільнікі іншага накірунку (Т.Грабоўскі, К Скірмунт, С.Радзішэўскі і інш.) у падзеях канца ХVIII - першай паловы XIX ст. бачылі толькі разбурэнне польскай дзяржаўнасці.

Першыя гістарычныя працы, у аснову якіх была пакладзена "беларуская ідэя", з'яўляюцца ў пачатку XX ст. Яны былі звязаны з даследаваннямі М.Доўнар-Запольскага і В.Ластоўскага. Аднак, гісторыі Беларусі першай паловы XIX ст. у іх работах не было нададзена спецыяльнай ўвагі.

Сістэматычнае вывучэнне гісторыі Беларусі першай паловы XIX ст. пачынаецца толькі пасля 1917 г., калі былі адкрыты архівасховішчы і ў рукі гісторыкаў трапілі дакументы, якія да гэтага часу не вывучаліся. Гэта была эпоха 1920—30-х гг. - перыяд станаўлення марксісцкай метадалогіі ў гісторыі, і многія беларускія гісторыкі шчыра спрабавалі ёю авалодаць. Таму першыя даследаванні па гісторыі Беларусі канца XVІІІ - пачатку XIX ст. былі звязаны з сацыяльна-эканамічнымі і рэвалюцыйнымі праблемамі, з марксісцкім разуменнем гістарычнага працэсу.

Сярод работ, якія былі напісаны ў гэты час, трэба адзначыць даследаванні У.Ігнатоўскага "Кароткі нарыс гісторыі Беларусі", "Гісторыя Беларусі ў XIX і ў пачатку XX стагоддзя"1, М.Доўнар-Запольскага "Гісторыя Беларусі"2, А.Цвікевіча "Западно-русизм". Нарысы з гісторыі грамадскай мыслі на Беларусі ў XIX і пачатку XX в."3. Наогул, 1920-я гады былі асабліва плённымі ў распрацоўцы гісторыі Беларусі. Акрамя названых аўтараў у гэты час публікаваліся даследаванні Ф.Турука, А.Смоліча, У.Пічеты, з'явiлiся ў друку публіцыстычныя матэрыялы А.Луцкевіча, Я.Лёсіка, М.Гарэцкага і інш. Аднак гэты перыяд працягваўся нядоўга. Ужо ў канцы 1920-х гг. інтэнсіўнае і глыбокае вывучэнне гісторыі Беларусі ператвараецца ў вузкапартыйнае, больш спрошчанае тлумачэнне гістарычных фактаў, падзей i працэсаў. Гэта было абумоўлена новым палітычным курсам, які ўвайшоў у гісторыю як перыяд сталінізму. 3 сярэдзіны 30-х гг. марксізм набывае дагматычны характар і становіцца адзінай метадалагічнай асновай развiцця навукі. Гісторыкі, якія не жадалі ці не iмкулiся авалодаць гэтай метадалогіяй, падвяргаліся ганенням i рэпрэсіям.

Аднак і ў гэты цяжкі час у беларускай гістарыяграфіі з'яўляюцца працы, напісаныя на высокім прафесійным ўзроўнi. Сярод іх — і манаграфія К.Кернажыцкага "Гаспадарка прыгоннікаў на Беларусі ў канцы ХVIII - першай палове XIX ст."4.

Новы перыяд гістарычнай навукі пачаўся ў другой палове 50-х і працягваўся да канца 80-х гг. У гэты час беларускія гісторыкі галоўную ўвагу звярталі на вывучэнне пытанняў сацыяльна-эканамічнага жыцця, фарміравання буржуазнага грамадства, развіцця грамадска-палітычнага і рэвалюцыйнага руху. Былі надрукаваны кнігі М.Улашчыка "Предпосылки крестьянской реформы 1861 г. в Литве и Западной Белоруссии"5, В. Чапко "Сельское хозяйство Белоруссии в первой половине XIX в." і "Города Белоруссии в первой половине XIX века"6, М. Болбаса "Развитие промышленности Белоруссии (1795—1861 гг.)7, А. Лютага "Социально-экономическое развитие городов в Белоруссии в конце XVIII - первой половине XIX в."8, Е. Карнейчыка "Белорусский народ в Отечественной войне 1812 г."9, С. Букчына "К мечам рванулись наши руки"10 і інш. У канцы 1960-х—70-х гг. былі выдадзены сур'ёзныя публікацыі па гісторыі грамадска-палітычнай думкі і культуры Беларусі. Сярод іх трэба назваць работы Э. Дарашэвіча "Философия эпохи Просвещения в Белоруссии"11, Н. Махнач "Идейная борьба в Белоруссии в 1930—40 гг. XIX в.", "От Просвещения к революционному демократизму" і "Общественно-политическая и этическая мысль Белоруссии начала XIX в."12, А. Мальдзіса "Падарожжа ў XIX ст."13, Л. Дробава "Живопись Белоруссии XIX - начала XX в."14. Этапнымі ў распрацоўцы праблем першай паловы XIX стагоддзя сталі абагульняючыя працы па гісторыі Беларусі. Найбольш значнымі сярод іх з'яўляюцца першы том шматтомнай "Гісторыі Беларускай ССР" і аднатомная "История Белорусской ССР"15.

Нават пры метадалагічнай абмежаванасці, уласцівай працам 1950—80-х гг., выкліканай перш за ўсё эпохай, у якую яны ствараліся, вартасцю гэтых даследаванняў з'яўляецца вялікі фактычны матэрыял, які не згубіў сваёй каштоўнасці да сённяшняга часу.

Новы перыяд ў асэнсаванні гістарычнага мінулага Беларусі пачаўся ў 1990-я гг. Ён звязаны з пошукам новых падыходаў да вывучэння айчыннай гісторыі. Першай спробай стварэння такіх навуковых прац з'явіліся "Нарысы гісторыі Беларусі"16, першая частка якіх змяшчае матэрыялы і па першай палове XIX стагоддзя. Прадметам даследавання сучасных гісторыкаў становяцца праблемы да гэтага часу амаль што не закранутыя - канфесіі, культура, грамадска-палітычная думка, урадавая палітыка.

Крыніцы па гісторыі Беларусі 60-х гг. XIX - пачатку XX стст. шматлікія. У значнай ступені яны апрацаваны і апублікаваны, асабліва статыстыка і заканадаўчыя акты. Але большасць дакументаў знаходзіцца ў архівасховішчах і рукапісных аддзелах бібліятэк Мінска, Гродна, Вільнюса, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Варшавы, Кракава і інш. Узнікае праблема іх выяўлення і выкарыстання. Як архіўныя, так і апублікаваныя крыніцы адрозніваюцца па свайму паходжанню і ступені сваёй рэпрэзентатыўнасці. Часта гістарычныя кры-ніцы не супаставімыя паміж сабой з-за адрозненняў па свайму паходжанню, тэхніцы і праграме збору звестак. Па прычыне існуючага разрыву паміж задачамі, якія стаялі перад складальнікам дакумента, і навуковымі мэтамі даследчыкаў, нярэдка паўстае праблема выяўлення падтэкставай, скрытай інфармацыі.

Аснову для характарыстыкі сацыяльна-эканамічных, дэмаграфічных і культурных працэсаў складаюць масавыя статыстычныя дадзеныя. Цікавыя звесткі па гісторыі Беларусі даносяць апублікаваныя матэрыялы пазямельных абследаванняў 1877, 1887, 1905 гг., ваенна-конскіх перапісаў, статыстыкі землеўладання, дадзеныя паказальнікаў і спісаў фабрык і заводаў, штогадовых справаздач губернатараў і дадаткаў да іх, аглядаў навучальных устаноў, "Адресов-календарей ..." і г. д. Каштоўнымі з'яўляюцца апублікаваныя вынікі Усеагульнага перапісу насельніцтва 1897 г. Яны дазваляюць адцосна аб'ектыўна характарызаваць сацыяльна-дэмаграфічную, прафесійную і саслоўную структуры насельніцтва, дапамагаюць прааналізаваць вынікі на цыянальнай палітыкі царызму, эвалюцыю сацыяльна-эканамічных працэсаў на Беларусі ў канцы XIX ст.

Значную частку дакументаў складаюць заканадаўчыя акты, распараджэнні ўрадавых органаў, а таксама матэрыялы справаводства міністэрстваў, Сінода, губернатарскіх канцылярый, павятовых органаў. Яны дазваляюць характарызаваць палітыку царызму на Беларусі, тагачаснае грамадскае і культурнае жыццё, некаторыя працэсы ў развіцці эканомікі.

У другой палове XIX - пачатку XX стст. узрастае роля перыядычнага друку. Перыядычныя выданні істотна адрозніваліся паміж сабой па ідэйна-мастацкаму накірунку. У Мінску, Гродне, Віцебску, Магілёве, Вільні выдаваліся "Губернские ведомости" з афіцыйнай інфармацыяй губерняў, "Памятные книжки...", "Епархиальные ведомости" і г. д. Вялікі ўплыў на грамадскую думку аказвала газета "Минскнй листок", якая хутка адклікалася на розныя праявы жыцця. У пачатку XX ст. павялічылася колькасць дзяржаўных і пры-ватных перыядычных выданняў, у тым ліку з'явіўся беларускамоўны легальны друк, матэрыялы якога дазваляюць узнавіць многія старонкі гісторыі нацыянальна-вызваленчага руху, жыцця рабочых і сялян.

Да нядаўняга часу мала выкарыстоўвалася даследчыкамі беларуская мемуарыстыка. Багатыя звесткі ўспамінаў, а таксама эпісталярная спадчына дазваляюць раскрыць падтэкст гістарычных з'яў і працэсаў. Частка мемуараў апублікавана. Гэта ўспаміны віленскага генерал-губернатара М. Мураўёва, нацыяльна-культурных дзеячаў А. Луцкевіча, Я. Дылы, А. Багдановіча і інш.

Звесткі аб палітычных працэсах і падзеях, сацыяльных канфліктах, вызваленчым руху на тэрыторыі Беларусі ўтрымліваюць дакументы палітычных партый, нелегальных арганізацый. Гэтыя матэрыялы ў большасці яшчэ не апрацаваныя і захоўваюцца ў архівах. Наогул гістарычныя крыніцы па беларускай гісторыі другой паловы XIX ст. разнапланавыя і багатыя, што дазваляе гісторыкам праводзіць маштабныя даследаванні.

3. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі XIX ст. Асноўныя накірункі і публікацыі.

Гісторыя Беларусі першай паловы XIX ст. вывучаецца на падставе даных з разнастайных гістарычных крыніц, якія падзяляюцца на некалькі груп: заканадаўчыя акты, матэрыялы афіцыйнага справаводства, эканоміка-геаграфічныя і гаспадарчыя апісанні, статыстычныя матэрыялы, мемуары, літаратурныя і публіцыстычныя творы, перыядычны друк.

Першую групу складаюць матэрыялы заканадаўства. Гэта — законы, маніфесты, палажэнні, указы ўрада, якія дазваляюць прасачыць палітыку ўрада на тэрыторыі Беларусі. Асноўнай публікацыяй крыніц заканадаўчага характару з'яўляецца І-й і ІІ-й збор законаў Расійскай імперыі (ПЗЗ), якое ўключае заканадаўчыя акты, надрукаваныя ў першай палове XIX ст. Другой крыніцай, якая мае такі ж універсальны характар, з'яўляецца звод законаў Расійскай імперыі (ЗД). У адрозненне ад ПЗЗ, звод законаў уключае ў сябе толькі дзеючыя законы, якія змешчаны не ў храналагічным, а ў сістэматычным парадку.

Побач з агульнаімперскімі зводамі, на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі і зводы мясцовых узаконенняў: "Статут Великого Княжества Литовского"17, "Положение о дворянах западных губерний, которые по достижении 18 лет поступают в военную службу на основании высочайшего указа 21 апреля 1852 г."18, "Правила для составления, предъявления и утверждения люстрационных актов по казенным селениям и местечкам в губерниях: Виленской, Витебской..., Гродненской..., Минской, Могилёвской..."19 і інш. Матэрыялы заканадаўства па Беларусі апублікаваны С.Ф. Рубінштэйнам у "Хронологическом указателе указов и правительственных распоряжений по губерниям Западной России, Белоруссии и Малороссии за 240 лет с 1652 по 1892 г."20.

Вялікай і вельмі важнай групай гiстарычных крыніц з'яўляюцца афіцыяльна-дакументальныя матэрыялы дзяржаўных устаноў, без прыцягнення якіх немагчыма вывучэнне ніводнага пытання гісторыі Беларусі першай паловы XIX ст. Гэтыя матэрыялы разнастайныя як па сваей форме, так і па зместу. Сярод крыніц гэтай групы найвялікшае значэнне маюць матэрыялы Камітэта па справах Заходніх губерняў, справаздачы грамадзянскіх губернатараў і генерал-губернатараў беларускіх губерняў, многааблiчная дакументацыя дзяржаўных устаноў і т. п. Некаторыя з крыніц гэтага тыпу апублікаваны21, але большая частка захоўваецца ў архівах — Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь у Мінску, Беларускім дзяржаўным гістарычным архіве ў Гродне, Дзяржаўным гістарычным архіве Літвы ў Вільні.

Вялікая колькасць звестак аб сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі змяшчаецца ў эканоміка-геаграфічных і статыстычных апісаннях. Па характару і структуры гэта даволі стракатая група крыніц, аб'яднаная агульнасцю паходжання і тэматыкі. Сярод іх — эканоміка-геаграфічныя і гаспадарчыя апісанні (інвентары памешчыцкіх маёнткаў, ваенна-тапаграфічныя апісанні). 3 публікацый такіх крыніц можна назваць, напрыклад, "Записки путешествия по западным провинциям Российского государства, или минералогические, хозяйственные и другие примечания, учинённые во время проезда через оные в 1802 году академиком Василием Севергиным"22, "Военно-статистическое обозрение Российской империи. Гродненская губерния" Калмберга 23 і інш.

Пры вывучэнні гісторыі Беларусі новага часу вялікае значэнне набываюць статыстычныя крыніцы. Да іх адносяцца спісы фабрык і заводаў, табліцы па гаспадарчаму і грамадскаму ўладкаванню гарадоў, адрас - календары 24 і інш.

Асобную групу крыніц — асабістага паходжання — прадстаўляюць мемуары і дзённікі. Мемуарная літаратура XIX ст. адрозніваецца многааблічнасцю і адлюстроўвае шырокі спектр сацыяльна-эканамічнага, грамадска-палітычнага, рэлігійнага, культурнага жыцця Беларусі. Часта яны з'яўляюцца адзіным сведчаннем, якое дае ўяўленне аб той ці іншай падзеі або факце.

Урадавую палітыку на тэррыторыі Беларусі адлюстроўваюць, напрыклад, успаміны кн. А. Чартарыйскага25, запіскі віленскага генерал-губернатара Ф.Я. Мірковіча26, чыноўніка Г. Дабрыніна27, селяніна Я. Чабодзька28, мітрапаліта Іосіфа Семашкі29. Для вывучэння гісторыі грамадска-палітычнага руху сур'ёзнай падмогай з'яўляюцца запіскі ўдзельнікаў руху дэкабрыстаў, польскага нацыянальнага паўстання, тайных студэнцкіх арганізацый, якія існавалі пры Віленскім універсітэце. Значная колькасць мемуарнай літаратуры прысвечана вайне 1812 года30. Да гэтай жа групы крыніц далучаюцца эпісталярныя лісты, якія істотна дапаўняюць звесткi па самых разнастайных баках грамадска-палітычнага і культурнага жыцця Беларусі. Вялікую цікавасць сярод іх прадстаўляе карэспандэнцыя філарэтаў і філаматаў, перапіска дзекабрыстаў.

Шматлікую групу гістарычных крыніц утвараюць літаратурныя і публіцыстычныя творы. Развіваючыся ў цеснай сувязі з грамадскім жыццём, адчуваючы на сабе ўплыў часу, яны з'яўляюцца спецыфічнай формай выяўлення духоўнага жыцця грамадства. Літаратура першай паловы XIX ст. прадстаўлена творчасцю А. Міцкевіча, Я. Чачота, А. Вярыгі-Дарэўскага, У. Сыракомлі, В. Дуніна-Марцінкевіча, публіцыстыкай П. Шпілеўскага і інш.

У перыяд новага часу беларускай гісторыі важнае значэнне набывае перыядычны друк, які становіцца моцным сродкам інфармацыі і арганізацыі грамадскага ўсведамлення. Першая палова XIX ст. была прадстаўлена "Виленским вестником", губернскімі і епархіяльнымі "Ведомостями", якія насілі афіцыйны характар. Аднак перыядычныя выданні часта выходзілі за рамкі афіцыёза, калі яны публікавалі разнастайны матэрыял па этнаграфіі, краязнаўству, археалогіі Беларусі.

Своеасаблівай групай крыніц па гісторыі культуры Беларусі з'яўляюцца творы мастацтва першай паловы XIX ст. Створаныя мастакамі, дойлідамі, скульптарамі яны сведчаць не толькі аб узроўнi майстэрства іх аўтараў, але і аб духоўным жыцці беларускага грамадства таго часу. Першыя, найбольш поўныя зборы мастацкіх твораў Беларусі, былі зроблены Л. Дробавым і В. Чантурыяй31. У цяперашні час гэта праца працягваецца i аўтары публікуюць разнастайныя альбомы — каталогi мастацтва Беларусі32.

Навуковыя і вучэбныя выданні дакументаў па гісторыі Беларусі з'явiліся ў першай палове XIX стагоддзя. Гэтай працай займаліся Віленская і Пецярбургская археаграфічныя камісіі і іншыя ўстановы. У савецкі час зроблена публікацыя некалькіх цікавых зборнікаў дакументаў. Сярод іх трэба вылучыць "Матэрыялы па гісторыі мануфактуры Беларусі ў часы распаду феадалізму"33, "Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі (1772—1903 гг.)"34, "Беларусь у эпоху феадалізму"35. Перыяд 60-90-х гг. XIX ст. у гісторыі Беларусі аб'ядноўвае шэраг самастойных у гістарыяграфічным плане пытанняў: адмена прыгоннага права і шляхі капіталістычнай эвалюцыі сельскай гаспадаркі; рост гарадоў, развіццё прамысловасці і гандлю; сацыяльны рух; фарміраванне беларускай нацыі і развіццё культуры; палітыка царызму і г.д. Першыя публікацыі, прысвечаныя аналізу гэтых пытанняў, з'явіліся яшчэ да 1917 г. Спецыфічнай рысай тагачасных публікацый было тое, што іх аўтары часта з'яўляліся сведкамі гістарычных падзей і працэсаў, якія яны апісвалі. Іх работы вызначаліся эмпірызмам, багаццем цікавых назіранняў, статыстычных звестак. Сярод іх, у залежнасці ад манеры структурызацыі і характару змешчаных матэрыялаў, сустракаюцца гістарычныя нарысы з элементамі мемуарыстыкі, падра-бязныя статыстыка-эканамічныя даследаванні, падмацаваныя вялізнымі дадаткамі ў выглядзе табліц, этнаграфічныя і фальклорныя агляды і г. д. Тагачасная гістарыяграфія развівалася ў трох аспектах: афіцыйна-ахоўніцкім, ліберальна-дэмакратычным і народніцкім.

3 пункту гледжання афіцыйных колаў былі адлюстраваны гістарычныя падзеі 1863 г. на Беларусі, а таксама грамадска-палітычнае жыццё пасля разгрому паўстання пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага ў публікацыях П. Бранцава, М. Каткова, Г. Карнілава, М. Каяловіча, В. Ратча і інш. Імклівыя з'явы аб'ектыўнай рэальнасці, класавыя супярэчнасці канца XIX -пачатку XX стст. знайшлі свой адбітак з адпаведных пазіцый у публікацыях чарнасоценца Л. Саланевіча, ліберала А. Сапунова, прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай думкі Антона і Івана Луцкевічаў, К. Каганца, С. Палуяна і іншых.

Бурны рост прамысловасці, саматужных промыслаў, пашырэнне гандлю, становішча рабочых, эвалюцыя аграрнага пытання і сельскагаспадарчай вытворчасці ў Беларусі 60-90-х гг. XIX ст. адлюстраваны ў багатых звесткамі выданнях, даследаваннях I. Вульферта, А. Дэмбавецкага, П. Баброўскага, В. Сямёнава і іншых.

У 20-я гг. XX ст. з'явіліся грунтоўныя працы М. Доўнар-Запольскага "Народное хозяйство Белоруссии 1861-1914 гг." (1926), А. Цвікевіча "Западно-руссизм": Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку XX в." (1929). Грамадска-палітычны рух і яго вынікі не маглі заставацца па-за ўвагай даследчыкаў таго часу. Былі надрукаваныя ў гэты час манаграфіі і артыкулы С. Агурскага, У. Пічэты, А. Смоліча, Ф. Турука і іншых.

Гістарыяграфія 30-50-х гг. XX ст. вызначылася празмернай ідэалагізацыяй рабочага і сялянскага руху, грамадска-культурнага жыцця. Не без ідэалагічных шаблонаў таго часу, але ўсё ж змястоўны матэрыял аб сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі ўтрымліваюць даследаванні Д. Дудкова, I. Саладкова, М. Фрыдман і іншых.

У 60-80-х гг.ХХ ст. з'явіўся шэраг прац па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі (даследаванні М.В. Біча, М.Ф. Болбаса, К.І. Шабуні, В.П. Панюціча, Л.П. Ліпінскага, Х.Ю. Бейлькіна і іншых), станаўлення грамадска-палітычнай і навуковай думкі (Г.В. Кісялёў, У.А. Васілевіч, У.М. Конан, В.Ф. Шалькевіч, Г.А. Каханоўскі, А.С. Майхровіч, С.Х. Александровіч і інш.), эвалюцыі і формаў рабочага, сялянскага, рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызвален-чага рухаў, палітыкі царызму на Беларусі (С.М. Самбук, М.В. Біч і іншыя), гісторыі культуры Беларусі (Л.М. Дробаў, А. А. Лойка, А.І. Мальдзіс і іншыя). Каштоўным здабыткам для вывучэння гісторыі Беларусі стала выданне калектыўных абагульняючых прац: "История рабочего класса Белорусской ССР" (Мн., 1984. Т. 1), "Гісторыя Беларускай ССР" ( Мн., 1972. Т. 2), "Гісторыя беларускага мастацтва" (Мн., 1989. Т. 3) і г. д.

Па-за ўвагай даследчыкаў у гэты час засталіся пытанні гісторыі дваранства, буржуазіі, інтэлігенцыі, комплекснага асэнсавання развіцця беларускага нацыянальнага руху і яго ідэалогіі, фарміравання беларускай нацыі, палітыка царызму у Беларусі ў сацыяльна-культурнай і нацыянальнай сферах, грамадска-палітычнага становішча і г. д.

90-я гады мінулага стагоддзя вызначаліся цікавасцю даследчыкаў да пытанняў перш за ўсё палітычнай і этнакультурнай гісторыі Беларусі. З'явіліся ў друку цікавыя працы М.В. Біча, В.П. Панюціча, Г.В. Кісялёва, П.І. Брыгадзіна, З.В. Шыбекі і інш. Выдадзены "Нарысы гісторыі Беларусі" (Мн., 1994. Ч. 1; Мн., 1995. Ч. 2).