Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КСР б.м.(пр.л.) голуб.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
41.47 Кб
Скачать

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

«БАРАНАВІЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ»

кафедра агульнага і прыкладнога мовазнаўства

факультэт славянскіх і германскіх моў

вучэбна-метадычныя матэрыялы

для забеспячэння

контралюемай самастойнай работы студэнтаў (КСР)

па вучэбнай дысцыпліне «Беларуская мова (прафесійная лексіка)»

Для спецыяльнасцей

1-25 01 08 Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт 1-25 01 07 Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве

1-25 01 13 Эканоміка і кіраванне турысцкай індустрыяй.

1-26 02-03 Маркетынг

1-24 01 02 Правазнаўства

Факультэта эканомікі і права

1курс

Тэма 2.3 Лексікаграфія беларускай мовы

Тэма 4.1 Функцыянальныя стылі маўлення

Тэма 6.2 Віды афіцыйна-справавых тэкстаў

Тэма 6.3 Кампазіцыя афіцыйна-справавых

Тэма 7.1 Мова і маўленне. Маўленчая дзейнасць. Прафесійна-арыентаванае маўленне. Культура маўлення

Усяго КСР 10 гадзін, 1 курс, 1/2 семестр

З іх: практычныя заняткі — 10 гадзін

Матэрыялы падрыхтаваны

Голуб І. А., выкладчыкам

кафедры, магістрам педагагічных навук (у адпаведнасці з Палажэннем аб кантралюемай рабоце студэнтаў БарДУ, зацверджаным 18.08.2009 № 341)

Баранавічы, 2012

КСР №1

ТЭМА 2.3 ЛЕКСІКАГРАФІЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ (2 г.)

1. З гісторыі беларускай лексікаграфіі.

2. Тыпы слоўнікаў, іх характарыстыка.

3. Будова слоўнікавага артыкула.

4. Тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі іх роля і месца ў лексікаграфічнай сістэме беларускай мовы.

Літаратура

  1. Антанюк, Л.А. Беларуская навуковая тэрміналогія: фарміраванне, структура, упарадкаванне, канструяванне, функцыяніраванне / Л.А.Антанюк. – Мінск, 1987.

  2. Арашонкава, Г.У. Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі / Г.У.Арашонкава [і інш.]. – Мінск, 1999.

  3. Асіпчук, А.М. Беларуская мова. Прафесійная лексіка : дапам. / А.М. Асіпчук, В.В. Маршэўская, А.С. Садоўская. – Гродна : ГрДУ, 2009. – 271 с.

  4. Беларуская мова: Энцыклапедыя. / Пад рэд. А.Я.Міхневіча. – Мінск : БелЭн, 1994.

  5. Грыгор'ева, Л. М. Сучасная беларуская мова: вучэб. дапам. / Л. М. Грыгор'ева. — Мінск: Выш. шк., 2006. — 559 с.

  6. Ляшчынская, В.А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка: Вучэб. дапам. / В.А. Ляшчынская. – Мінск : РІВШ БДУ, 2001.

  7. Ляшчынская, В.А. Студэнту аб мове: прафесійная лексіка / В.А.Ляшчынская. – Мінск, 2003.

  8. Сямешка, Л. І., Шкраба, І. Р. Курс беларускай мовы: Падручнік. — Мінск, 1996. — 654 с.

Форма кантролю – канспект; складанне маленькага тэрміналагічнага слоўніка (ў адпаведнасці са спецыяльнасцю: экананамічных, юрыдычных, бухгалтарскіх тэрмінаў).

КСР №2

ТЭМА 4.1 ФУНКЦЫЯНАЛЬНЫЯ СТЫЛІ МАЎЛЕННЯ (2 г.)

1. Паняцце функцыянальнага стылю.

2. Класіфікацыя функцыянальных стыляў, іх характарыстыка.

Літаратура

  1. Азарка, В.У. Беларуская мова: спецыяльная лексіка / В.У.Азарка, А.С.Васілеўская, М.М.Круталевіч. – Мінск, 2004.

  2. Асіпчук, а.М. Беларуская мова. Прафесійная лексіка : дапам. / а.М. Асіпчук, в.В. Маршэўская, а.С. Садоўская. – Гродна : ГрДу, 2009. – 271 с.

  3. Беларуская мова: Энцыклапедыя. / Пад рэд. А.Я.Міхневіча. – Мінск : БелЭн, 1994.

  4. Грыгор'ева, л. М. Сучасная беларуская мова: вучэб. Дапам. / л. М. Грыгор'ева. — Мінск: Выш. Шк., 2006. — 559 с.

  5. Каўрус, А.А. Стылістыка беларускай мовы / А.А. Каўрус. – Мінск, 1992.

  6. Ляшчынская, В.А. Студэнту аб мове: прафесійная лексіка / В.А.Ляшчынская. – Мінск, 2003.

  7. Маршэўская, В.В. Беларуская мова (прафесійная лексіка) у сінтаксічным і стылістычным аспектах: Вуч. дапаможнік / В.В. Маршэўская. – Гродна : ГрДУ, 2002.

  8. Сямешка, Л. І., Шкраба, І. Р. Курс беларускай мовы: Падручнік. — Мінск, 1996. — 654 с.

Цікоцкі, М.Я. Стылістыка тэксту: Вучэб. дапам. для студэнтаў выш. навуч. устаноў філал. профілю / М.Я. Цікоцкі. – Мінск: Бел. навука, 2002.

Форма кантролю – пісьмовае паведамленне (рэферат) з прыкладамі, якія ілюструюць той ці іншы стыль (па варыянтах); тэст.

Прыкладны тэст па тэме “Функцыянальныя стылі маўлення”

  1. Адзначце, колькі функцыянальных стыляў налічваецца ў сучаснай беларускай мове:

а) 1;

б) 2;

в) 3;

г) 4;

д) 5.

  1. Адзначце функцыянальныя стылі сучаснай беларускай мовы:

а) навуковы;

б) разважанне;

в) публіцыстычны;

г) юрыдычны;

д) прастамоўны.

  1. Адзначце, стыль да якога адносяцца наступныя жанры: апавяданне, навэла, раман:

а) навуковага;

б) афіцыйна-справавога;

в) публіцыстычнага;

г) мастацкага;

д) гутарковага.

  1. Адзначце стыль, да якога адносяцца наступныя жанры: рэпартаж, фельетон, памфлет, нарыс:

а) навуковы;

б) афіцыйна-справавы;

в) публіцыстычны;

г) мастацкі;

д) гутарковы.

  1. Адзначце правільнае: «Навуковы твор, які ставіць сваёй мэтай глыбока даследаваць якое-небудзь пытанне або тэму, называецца...»:

а) навуковы артыкул;

б) манаграфія;

в) рэзюмэ;

г) анатацыя;

д) рэферат.

  1. Адзначце падстылі афіцыйна-справавога стылю.

а) дыпламатычны;

б) уласна заканадаўчы;

в) адміністрацыйна-канцылярскі;

г) адміністрацыйна-прававы;

д) канцылярска-юрыдычны.

  1. Адзначце правільнае: «Кароткая характарыстыка арыгінала, якая перадае змест у выглядзе пераліку асноўных пытанняў, а часам дае і крытычную ацэнку, называецца...»:

а) рэферат;

б) даклад;

в) рэзюмэ;

г) анатацыя;

д) тэзісы.

  1. Адзначце канцылярскія дакументы:

а) заява;

б) аўтабіяграфія;

в) канстытуцыя;

г) указ;

д) распіска.

  1. Адзначце правільнае: «Кароткі выклад зместу навуковага твора, або яго часткі, які ўключае асноўныя фактычныя звесткі, вывады, неабходныя для першапачатковага азнаямлення з творам і мэтазгоднасці звароту да яго, называецца...»:

а) даклад;

б) рэзюмэ;

в) анатацыя;

г) тэзісы;

д) рэферат.

  1. Адзначце, стыль да якога адносяцца наступныя жанры: даклад, рэцэнзія, рэзюмэ, анатацыя, тэзісы:

а) навуковы;

б) афіцыйна-справавы;

в) публіцыстычны;

г) мастацкі;

д) гутарковы.

  1. Адзначце правільнае: «Дакумент, які фіксуе дамову двух ці некалькіх асоб (арганізацый) пра вызначэнне, змяненне або спыненне якіх-небудзь правоў і абавязкаў, называецца...»:

а) пратакол;

б) пагадненне;

в) дагавор;

г) указ;

д) даручэнне.

  1. Адзначце правільнае: «Клішаваная форма, якая сустракаецца ў шэрагу аднатыпных дакументаў афіцыйна-справавога стылю, называецца...»:

а) гербавая пячатка;

б) подпіс;

в) назва дакумента;

г) канцылярскі штамп;

д) дата.

  1. Адзначце правільнае: «Пісьмовая просьба адной асобы ці групы асоб ва ўстанову, арганізацыю або да службовай асобы, называецца...»:

а) заява;

б) акт;

в) пратакол;

г) даведка;

д) указ.

  1. Адзначце правільнае: «Дакумент, які змяшчае апісанне і падцвярджэнне тых ці іншых фактаў, называецца...»:

а) міжнародны дагавор;

б) указ;

в) пратакол;

г) акт;

д) даведка.

  1. Адзначце правільнае: «Палажэнні, правільнасць якіх павінна быць раскрыта і абгрунтавана; сфармуляваныя палажэнні, якія перадаюць асноўныя думкі лекцыі, даклада, артыкула і інш., называюцца...»:

а) даклад;

б) манаграфія;

в) рэзюмэ;

г) анатацыя;

д) тэзісы.

  1. Адзначце стыль, якому характэрныя наступныя прыкметы: эмацыянальнасць, натуральнасць маўлення, адсутнасць строгай лагічнасці, ацэначнасць:

а) навуковы;

б) афіцыйна-справавы;

в) публіцыстычны;

г) мастацкі;

д) гутарковы.

  1. Адзначце стыль, якому характэрныя наступныя прыкметы: паслядоўнасць і дакладнасць выкладу, аб’ектыўнасць, стандартызацыя, адстунасць эмацыянальнасці:

а) навуковы;

б) афіцыйна-справавы;

в) публіцыстычны;

г) мастацкі;

д) гутарковы.

  1. Адзначце правільнае: «Кароткі выклад зместу, сутнасці артыкула, прамовы, кароткі вывад са сказанага, называецца...»:

а) рэзюме;

б) анатацыя;

в) даклад;

г) заключэнне;

д) высновы.

  1. Адзначце стыль, якому характэрныя наступныя прыкметы: абстрактнасць, дакладнасць, аб’ектыўнасць, строгая лагічнасць, доказнасць, завершанасць:

а) навуковы;

б) афіцыйна-справавы;

в) публіцыстычны;

г) мастацкі;

д) гутарковы.

  1. Адзначце стыль, якому характэрныя наступныя прыкметы: даходлівасць, эмацыянальнасць, ацэначнасць, агульназразумеласць:

а) навуковы;

б) афіцыйна-справавы;

в) публіцыстычны;

г) мастацкі;

д) гутарковы.

  1. Адзначце стыль, якому характэрныя наступныя прыкметы: эмацыянальнасць, экспрэсіўнасць, вобразнасць, стылістычная незамкнёнасць, індывідуальнасць аўтара:

а) навуковы;

б) афіцыйна-справавы;

в) публіцыстычны;

г) мастацкі;

д) гутарковы.

  1. Адзначце функцыянальны стыль, мэтаю якога з’яўляецца абмен думкамі, інфармацыяй з блізкімі і знаёмымі людзьмі:

а) навуковы;

б) афіцыйна-справавы;

в) публіцыстычны;

г) гутарковы;

д) мастацкі.

  1. дзначце функцыянальны стыль, мэтаю якога з’яўляецца рэгуляванне афіцыйных зносін, інфармаванне, пабуджэнне да выканання:

а) навуковы;

б) афіцыйна-справавы;

в) публіцыстычны;

г) гутарковы;

д) мастацкі.

  1. Адзначце функцыянальны стыль, мэтаю якога з’яўляецца фарміраванне грамадскай думкі, інфармаванне, пабуджэнне да дзеяння:

а) навуковы;

б) афіцыйна-справавы;

в) публіцыстычны;

г) гутарковы;

д) мастацкі.

  1. Адзначце стыль тэксту:

Я ведаю непахісна і цвёрда: мой народ, мужны і горды, не выпадае з люлькі чалавецтва плюгавым падкідышам. Мы — не лянотныя спажыўцы, не сузіральнікі няспыннага часу, не абыякавыя прышэльцы. У кроне Сусветнага дрэва непамерзлае наша вецце, не чарвівыя нашы плады. Нам вядомае свята пладаноснага паўтору, каб глыбелі карані і выспявала сакаўное зерне. Каб сказаць маглі і мы сваё важкае слова ад імя прадзедаў нашых да наступнікаў.

а) навуковы;

б) гутарковы;

в) афіцыйна-справавы;

г) публіцыстычны;

д) мастацкі.

  1. Адзначце стыль тэксту:

Чаго прыходзіць чалавек на зямлю? Навошта і каму гэта трэба? У чым сутнасць яго з’яўлення? Што ён такое ў вечна тайным і вечна адкрытым ланцугу прыроды? Якія складаныя, якія банальныя пытанні! І, вядома, адказ атрымаецца такі ж: складаны і просты, звычайны. І будзе ў ім і пра Хрыста, і пра Карфаген, і пра Купалу. Але, мусіць, амаль ніхто не ўспомніць пра ячні колас. Гэтая кветка прыроды і ёсць нешта такое, для чаго прыходзіць чалавек на зямлю...

а) Навуковы;

б) гутарковы;

в) афіцыйна-справавы;

г) публіцыстычны;

д) мастацкі.

  1. Адзначце стыль тэксту:

Славянскія мовы — гэта пятая па распаўсюджанасці на Зямлі група моў. На іх гавораць больш за 300 млн. чалавек, у тым ліку ў славянскіх краінах — каля 360 млн. чалавек. Сярод іншых індаеўрапескіх моўных груп славянскія мовы вызначаюцца значнаю блізкасцю. Сёння існуюць 12 славянскіх нацыянальных літаратурных жывых моў. Яны падзяляюцца на тры моўныя падгрупы: усходнеславянскія, заходнеславянскія і паўднёваславянскія.

а) Навуковы;

б) гутарковы;

в) афіцыйна-справавы;

г) публіцыстычны;

д) мастацкі.

  1. Адзначце стыль тэксту:

Вечарамі ўзыходзіў поўны месяц. Спачатку ён быў чырвоны і стаяў нізка над зямлёй; здавалася, што ён ляжаў на прырэчных кустах ядлоўцу, крушыны і алешыны, у тым месцы, дзе на высокім беразе быў высечаны лес. Пасля месяц узыходзіў вышэй, рабіўся жоўтым, а калі паднімаўся высока, зусім бляднеў і такі белаваты быў ужо да самага ночы.

а) Навуковы;

б) гутарковы;

в) афіцыйна-справавы;

г) публіцыстычны;

д) мастацкі.

  1. Адзначце стыль тэксту:

Кожны мае права захоўваць сваю нацыянальную прыналежнасць, таксама як ніхто не можа быць прымушаны да вызначэння і ўказання нацыянальнай прыналежнасці.

Знявага нацыянальнай годнасці караецца згодна з законам.

Кожны мае права карыстацца роднай мовай, выбіраць мову зносін. Дзяржава гарантуе ў адпаведнасці з законам свабоду выбару мовы, выхавання і навучання.

а) Навуковы;

б) гутарковы;

в) афіцыйна-справавы;

г) публіцыстычны;

д) мастацкі.

  1. Адзначце стыль тэксту:

Да агульнаўжывальнай лексікі належаць словы, выкарыстанне якіх не залежыць ад месца жыхарства, прафесіі, сацыяльнага становішча людзей, не абмежавана моўнай сітуацыяй, прыналежнасцю да той ці іншай часціны мовы. Агульнаўжывальнымі могуць быць словы ўсіх лексіка-граматычных класаў. Яны маюць устойлівую семантыку, з’яўляюцца агульназразумелымі і выкарыстоўваюцца ва ўсіх стылях мовы.

а) Навуковы;

б) гутарковы;

в) афіцыйна-справавы;

г) публіцыстычны;

д) мастацкі.

КСР №3

ТЭМА 6.2 ВІДЫ АФІЦЫЙНА-СПРАВАВЫХ ТЭКСТАЎ (2 г.)

1. Паняцце дакумента. Віды афіцыйна-справавых дакументаў.

2. Правілы напісання і афармлення афіцыйна-справавых тэкстаў.