Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Разр Азия.DOC
Скачиваний:
17
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
159.74 Кб
Скачать

Тэма 6 Горы Цэнтральнай Азіі. ( Алтай, Саяны і Цянь-Шань)

Заданне 1. Вызначыць асаблівасці вышыннай пояснасці ў гарах Цянь-Шаня, Алтая, Саян. Пабудаваць і параўнаць схемы вышыннай пояснасці Алтайска-Саянскай горнай краіны і Цянь-Шаня. Для пабудовы выкарыстоўваць схему (мал. 36) на с. 189 падручніка М.І. Давыдавай і Э.М Ракоўскай і апісанне па падручніках М.І.Давыдавай ( для заходняй частцы Алтая); па падручнікам Т.В. Уласавай, Б.А.Жучкевіча, А.М.Рабчыкава , практыкуму Г.Б.Машковай (с.263) (для Мангольскага Алтая).

Заданне 2. Параўнанне сярэдніх вышынных кліматычных ступеняў ў горныў сістэмах Алтае-Саянскай горнай краіны. Пабудаваць графікі зніжэння (павышэння) сярэднемесячнай тэмпературы на 1 С (для лютага і красавіка) ўверх па склону ў розных горных сістэмах для паўночных і паўдневых склонаў Алтайска-Саянскай горнай краіны (гл. практыкум Г.В.Машковай табл. 34 на с.156).

Заданне 3. а) Прааналізаваць неатэктонікі і схемы сейсмічнага раянавання Сярэдняй Азіі. Адзначыць геаграфічныя заканамернасці неатэктанічных рухаў, сувязь іх скорасці з сілай землятрусаў, раёны Сярэдняй Азіі з сілай землятрусаў у 8-9 балаў.

б) Прааналізаваць геамарфалагічную карту для гор Сярэдняй Азіі. Вызначыць морфагенетычныя тыпы рэльефа ў гарах Сярэдняй Азіі, устанавіць сувязі паміж морфаструктурамі і геалагічнай будовай, абсалютнымі вышынямі, чацвярцічным і сучасным зледзяненнем і кліматам.

Літаратура

Давыдова М.И., Раковская Э.М. Физическая география СССР. Учебн. Пособие для студентов. В 2 т. Т. 2. Азиатская часть СССР - М.: Просвещенне 1990. - 304с. Жучкевич В.А., Лавринович М.В. Физическая география материков и океанов Часть 1, Минск. 1986г.

Вавидева Т.В. Физическая география материков Часть І, Москва, 1986г. Машкова Г.В., Подопленов Практикум по физической географии СССР.

Хатняе заданне. Вывучыць схему вышыннай пояснасці ў гарах Алтая, Саян і Цянь-Шаня, Паміра.

Тэма 7 Байкальская горная краіна

Заданне 1. Падрыхтаваць паведамленне на тэму: «Рэльеф, геалагічная будова і карысныя выкапні Байкальскай горнай краіны». У паведамленні адлюстраваць геамарфалагічную структуру тэрыторыі і адзначыць рысы геамарфалагічных рагіёнаў.

Заданне 2. Скласці комплексню характарыстыку клімата Байкальскай горнай краіны, выкарыстоўваючы звесткі аб змяненні кліматычных элементаў па наступных метэапунктах:

Іркуцк; Монды, Улан-Удэ, Чыта, Нерчынск, Срэцэнск (дадаткі практыкума Машковай Т.В., 1966). У характарыстыцы адзначыць геаграфічнае становішча горнай краіны, атмасферны ціск і звязаныя з імі вятры па порах года, тэмпературы рэжым і ападкі, выпарэнне, выпаральнасць і каэфіцыент увільгатнення, забяспечанасць раслін цяплом і вільгаццю. Пабудаваць кліматаграмы гадавога хода тэмпературы і ападкаў для названых метэапунктаў, а таксама дыяграмы ступені кантынентальнасці клімату.

Заданне 3. Пабудаваць слупковыя дыяграмы вышыннай пояснасці ў гарах Паўднёвага Прыбайкалья, Паўднёвага Забайкалья, Станавым нагор’і. Растлумачыць змены вышынных паясоў у межах адной горнай краіны і ў межах розных горных краін.

ТЭМА 8