Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Разр Азия.DOC
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
159.74 Кб
Скачать

Тэма 3 Усходняя Азія. Прыамурска-Карэйская краіна і Японскія астравы

Заданне 1. Скласці араграфічную схему Амурска-Сахалінскай краіны, Паўночна-Усходняга Кітая з Карэйскім паўвостравам і Японскіх астравоў.

Заданне 2. Гісторыя фарміравання, геалагічная будова і тэктоніка Прыамурска-Карэйскай краіны (пісьмова). Адзначыць сувязь араграфіі з тэктонікай, геалагічным мінулым, навейшымі рухамі. Растлумачыць прычыны шыротнай і меыдыянальнай працягласці хрыбтоў. Вызначыць узрост і літалагічны склад тэрыторыі.

Заданне 3. Характарыстыка прыродных зон Японскіх астравоў.

Назва прыроднай зоны

Геаграфічнае становішча

Тэмпературны рэжым

Х-р увільгатнення

Глебы

Расліннасць

Жывёльны свет

Заўвага.

  1. Пералік — з наменклатуры.

  2. З падручніка Давыдавай М.І. «Физическая география СССР» - с. 141-144.

  3. З падручнікаў «Физическая география материков и океанов» под ред. Ермакова - с.190-194, Жучкевича «Физическая география материков и океанов» - с. 183-187.

Хатняе заданне. Вывучыць геаграфічную наменклатуру па раздзелу «Усходняя Азія»; Вывучыць прыродныя зоны Паўночна-Усходняга Кітая. Даць х-ку флоры і фаўны Усходняй Азіі.

Тэма 5 Тэктоніка, рэльеф і клімат раўнін Цэнтральнай Азіі

Заданне 1. Даць пісьмовую характарыстыку прынцыпаў выдзялення Цэнтральнай Азіі (па Т.В.Уласавай) і адрозненні ў выдзяленні яе межаў у розных даследчыкаў (с. 218).

Абгрунтаваць выдзяленне фізіка-геаграфічных краін у межах Цэнтральнай Азіі.

Заданне 2. Падрыхтаваць адказы па наступныя пытанні:

— гісторыя фарміравання тэррыторыі і ландшафтаў у дакембрыйскі, каледонскі, герцынскі, мезазойскі і альпійскі этапы;

— узаемасувязь паміж характарам неатэктанічных рухаў і сучасным рэльефаўтварэннем на прыкладзе розных тэктанічных структур і элементаў. Вызначыць напрамак і амплітуду неатэктанічных рухаў для розных тэктанічных структур:

— асаблівасці сучаснага клімату і сучасных ландшафтаў раўніннай Цэнтральнай Азіі.

Заданне 3.Прааналізаваць геалагічную і тэктанічную карты для тэрыторыі раўніннай Цэнтральнай Азіі і вызначыць: горныя пароды, складаючыя гэтыя тэрыторыі; галоўныя тэктанічныя структуры і тэктанічныя элементы і адпавядаючыя ім формы рэльефа; карысныя выкапні раўніннай Цэнтральнай Азіі і іх сувязь з геалагічнай будовай.

Па геамарфалагічнай карце вызначыць морфагенетычныя тыпы і формы рэльефа ў межах раўнін Цэнтральнай Азіі і іх прымеркаванасць да тэктанічных структур.

Заданне 4. На контурную карту (контур на кальцы) нанесці ізатэрмы студзеня і ліпеня, працягласць безмарознага перыяда (спосабам картаграмы). Растлумачыць ход ізатэрм, адзначыць раены з максімальнымі і мінімальнымі тэмпературамі, найбольш працяглым і кароткім безмарозным перыядам і растлумачыць высветленыя заканамернасці.

Заданне 5. Скласці табліцу «Увільгатненне раўнін Цэнтральнай Азіі.»

Пункты

Колькасць ападкаў за год, мм

Выпараль-насць за год, мм

Выпарэнне за год, мм

Каэфіцыент увільгатнення

Нукус

Термез

Алма-Ата

Караганда

Семіпала-цінск

Кашгар

Урумчы

Далан-

Дзадагад

Цзюцюань

Хух-Хото

Па малюнку 5 практыкума Ерамава Р.А. (стар. 26-27) вызначыць тыпы гадавога хода забяспечанасці вільгаццю раўнінных тэрыторый Замежнай Азіі.

Заданне 6. Прааналізаваць размеркаванне модуля паверхневага сцеку на раўнінах Цэнтральнай Азіі. Вызначыць тыпы воднага рэжыму рэк Цэнтральнай Азіі і растлумачыць іх узаемасувязь з крыніцамі жыўлення, рэжымам выпадзення атмасферных ападкаў, увільгатненнем тэрыторыі.