
- •Рэгіянальны агляд. Тэма 1 Фізіка-геаграфічнае раянаванне Азія
- •Тэма 2 Паўночная Азія.
- •Тэма 3 Усходняя Азія. Камчацка-Курыльская горная краіна
- •Тэма 3 Усходняя Азія. Прыамурска-Карэйская краіна і Японскія астравы
- •Тэма 5 Тэктоніка, рэльеф і клімат раўнін Цэнтральнай Азіі
- •Тэма 6 Горы Цэнтральнай Азіі. ( Алтай, Саяны і Цянь-Шань)
- •Тэма 7 Байкальская горная краіна
- •3Аходняя Азія. Паўднева-3аходняя Азія
- •Тэма 9 Паўднёвая Азія. Гімалаі
- •Тэма 10 Паўднёвая Азія. Клімат і гідралогія паўвострава Індастан.
- •1. Заходняя азія. Паўднева-заходняя азія.
- •Нізіны, плато
- •Пралівы
- •Пустыні
- •Ледавікі
- •111. Цэнтральная азія
- •Паўвостраў
АЗІЯ.
Рэгіянальны агляд. Тэма 1 Фізіка-геаграфічнае раянаванне Азія
Заданне 1: На контурнай карце выдзеліць і падпісаць субкантыненты і фізіка-геаграфічныя краіны свету.
Заўвага. Фізіка-геаграфічнае раянаванне Азіі складанае і неадназначнае. Для правільнага выдзялення рэгіёнаў неабходна азнаёміцца са схемамі раянавання з наступных падручнікаў В.А. Жучкевіч, М.В. Лаурыновіч «Физическая география материков и океанов», частка I Мінск, 1986, с. 83, с. 138, Т.В. Вавілава «Физическая география материков», Частка I Москва, 1986, с. 102, М.И. Давыдова и др. «Физическая география СССР», частка I Москва, 1989, с. 88, рис. 22. У сшыткі выпісаць варыянты выдзяленняў рэгіёнаў. Адзначыць моманты разыходжання ў раянаванні.
За аснову схемы фізіка-геаграфічнага раянавання Азіі ўзяць адпаведную карту атласа ФГАС (с. 116), для тэрыторыі СНГ выкарыстаць мал. 22 падручніка Давыдовой М.И. (1989).
Нанесці і абазначыць наступныя субкантыненты і фізіка-геаграфічныя краіны:
ЗАХОДНЯЯ АЗІЯ.
I.Крымска-Каўказская горная краіна
II.Малаазіяцкае нагор’е.
III.Армянскае нагор’е.
IV.Іранскае нагор’е.
ПАЎДНЁВА-ЗАХОДНЯЯ АЗІЯ
V.Левант.
VI.Аравійскі паўвостраў.
VII.Месапатамія.
ПАЎДНЁВАЯ АЗІЯ
VIII.Гімалаі.
IX.Інда-Еўрапейская нізіна.
X.Паўвостраў індастан і востраў Шры-Ланка.
ПАЎДНЁВА-УСХОДНЯЯ АЗІЯ.
XI.індакітай
XII.Малайскі архіпелаг.
ЦЭНТРАЛЬНАЯ І СЯРЭДНЯЯ АЗІЯ.
XIII.Казахскі дробнасопачнік.
XIV.Туранская раўніна.
XV.Алтае-Саянская горная краіна.
XVI.Гобі, Ардос, Алашань, Бэйшань.
XVII.Цянь-Шань.
XVIII.Гіндукуш,Памір, Каракарум.
XIX.Джунгарыя, Кашгарыя.
XX.Кунь-Лунь (з Наньшанем,Алтынтагам,Цайдамам)
XXI.Тыбет.
XXII.Байкальская горная краіна.
УСХОДНЯЯ АЗІЯ.
XXIII.Усходні Кітай.
XXIV.Прыамурска-Карэйская краіна.
XXV.Японскія астравы.
XXVI.Камчацка-Курыльская вулканічная краіна.
ПАЎНОЧНАЯ АЗІЯ.
XXVII.Паўночна-Усходняя Сібір.
XXVIII.Сярэдняя Сібір.
XXIX.Заходняя Сібір.
Тэма 2 Паўночная Азія.
3аданне 1. На контурную карту нанесці араграфічную схему Паўночнай Азіі. Адзначыць межы субрэгіена і фізіка-геаграфічных краін Паўночнай Азіі. Падпісаць Сібірскія Увалы, Люлімвор, Ішымскі, Барабінскі. Кулуадзінскі стэп, Паўночна-Сібірскую нізіну, Цэнтральна-Якуцкую нізіну, 6ераг Харытона Лапцева, Пранчышчава, горы Быранга, Путарана, Сярэднесі6ірскае пласкагор'е, Енісейскі краж, Яна-Індзігірская, Калымская і Анадырская нізіны, хрэ6ты Верхаянскі, Хараўлах, Арулган, Сунтар-Хаята, Сэтга-Дабан, Джугджур, Чэрскага, Селенняхскі, Момскі, Улахан-Чыстайскі, Тас-Хаяхтах, нагор'і - Алаэейскае, Юкагірскае, Анадырскае, Калымскі масіў, хр. Омсунанскі, Наяханскі, Ушуракчан, Анюйскі, Чукоцкі масіў, хр.Шэлагскі, Экіатапскі, Пегтымальскі, Іскацень, Пекульней.
Заданне 2. Параўнаць араграфічную схему Паўночнай Аэіі з картамі: фізічнай. тэктанічнай, геалагічнай, чацвярцічных адкладаў і навейшай тэктонікі. Высветліць узаемасувязі паміж сучасным рэльефам Паўночнай Азіі, яе геапагічнай 6удовай і гісторыяй фарміравання тэрыторыі, экзагенгіымі працэсамі рэльефаўтварэння. Растлумачыць разнастайнасць карысных выкапняў Паўночнай Азіі ў сувяэі з геапагічнай будовай.
3аданне 3. Прааналізаваць тэмпературны рэжым зімою і летам у розных частках Паўночнай Азіі і высветліць ход студзеньскіх і ліпеньскіх ізатэрм, працягласць перыяда з тэмпературамі паветра ніжэй за -10 С; сярэднія з абсалютных гадавых мінімумаў тэмператур; працягласць перыяда з тэмпературай вышэй 10С і сума тэмператур за гэты час; працягласць безмароэнага перыяда.
Вывучыць размеркаванне ападкаў па тэрыторыі і іх гадавы ход, высветліць велічыні выпарэння і выпаральнасці, вышыню снегавога покрыва і працягласць яго залягання. Цыркуляцыя атмасферы: ўплыў 6арычных цэнтраў, напрамкі пануючых вятроў зімою і летам.
3аданне 4. На араграфічнай схеме 6лакітным колерам падпісаць элементы гідраграфічнай сеткі: Рэкі - 0б, Чарыш, Алей, Чулым, Том, Васюган, Юган, Іртыш, Ішым, Табол, Таўда, Сосьва, Конда, Надым, Пур, Таз, Тунгуска, Ніжняя Тунгуска, Курэйка, Пясіна, Катуй, Хатанга, Анабар, Аленек, Лена, Вілюй, Віцім, Алекма, Алдан, Яна, Сартанг, Дулгалах, Індзігірка, Мома, Алазея, Калыма, Амалон, Анадыр, Пенжына; аэеры - Чаны, Кулундзінскае, Убінскае, Пясіна, Кета, Лама, Хантайскае, Таймыр.
3аданне 5. 3рабіць аналіз глебавай карты і карты расліннасці ў межах Паўночнай Азіі і адзначыць рысы эанальнасці і ўзаемазалежнасці пры размеркаванні глебаў і расліннасці. Растлумачыць прычыны змяненняў гадавога прыросту і запасаў драўніны на 1 га ў розных падзонах лясоў Сібіры (гл. практыкум Г.В. Машковай, мал. 22-27).
Хатняе заданне. Азнаеміцца з геаграфічнай наменклатурай па Паўночнай Азіі. Ведаць характарыстыку прыродных зон ў межах Сібіры.