
- •4.Першыя дзяржавы-княтсвы. Палитычнае развицце бел зямель у 9-11 ст.
- •14. Фармираванне беларускай народнасци. Паходжанне назвы "Белая Русь"
- •3. Аснауныя канцэпцыи паходжання беларусау.
- •5. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў
- •10. Крэўская унія. Грамадзянская вайна 1386-1392 гг. У Вялікім княстве Літоўскім. Востраўскае пагадненне. Вітаўт і цэнтралізацыя дзяржавы.
- •9. Асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага.
- •2)Першабытнае грамадства на тэрыторыи беларуси.
- •17. Рэлигия и царква на беларуси іх-17 стст.
- •8. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага: розныя падыходы і канцэпцыі.
- •7. Культура беларуских зямель у 9-13 ст Прыняцце хрысциянства.
- •13. Развицце горада у 14-16 ст. Магдэбургскае права.
- •20. Культура Беларусі 14 - 18ст.
- •15. Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай.
- •16. Унутраная и Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай.
- •19. Палітычны крызіс. Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне Касцюшкі.
- •20. Культура Беларусі ў другой палове XVI - XVIII стст.
- •25.26. Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 60-70-х гадоў і асаблівасці іх правядзення ў Беларусі.
- •29. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў другой палове XIX - пачатку XX ст. Сталыпінскія рэформы.
- •32. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны.
- •27. Паўстанне 1863-1864 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі.
- •31. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. У Беларусі. "Нашаніўскі перыяд" беларускага нацыянальнага руху.
- •33. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Перамога рэвалюцыі ў Беларусі.
- •30. Фарміраванне беларускай нацыі: асноўныя перыяды фарміравання і характэрныя прыкметы нацыі.
- •30. Культура Беларусі ў другой палове XIX - пачатку XX стст.
- •33. Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні.
- •42. Культура Беларуси у 20-30 гг 20ст. Беларусизацыя.
- •34. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (бнр).
- •35. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср з Літоўскай сср.
- •36. Польска-савецкая вайна 1919-1920гг Рыжски мир
- •38. Пачатак мірнага будаўніцтва ў Беларусі. Новая эканамічная палітыка, яе сутнасць і вынікі.
- •39.Індустрыялізацыі и каллектывизацыя
- •41. Грамадска-палітычны рух у зах беларуси 20-30 я гады XX ст.
- •40. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы ў 1921-1939 гг.
- •44. Асаблівасці эканамічнага развіцця Беларускай сср у 50-я - першай палове 80-х гадоў XX ст.
- •43. Грамадска-палітычнае жыццё ў Беларускай сср у 1946-1985 гг.
- •45. Нарастанне крызиснай ситуацыи. Перабудов і яе выники.
- •21. Администрацыйна-палитычныя пераутварэнни расийских улад на беларуси.
- •48. Культура беларуси другой паловы 20 пачатку 21 ст. Беларусскае замежжа.
- •6. Сацыяльна-эканаміч развіццё беларускіх зямель у 9 – 13 ст.
- •47.Беларусь на мижнароднай арэне.Знешняя палитыка рб у 1990-2012гг
- •18. Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў другой палове XVII — XVIII ст.
- •22. Беларусь у вайне 1812г.
- •23. Грамадска-палит рух у пер. Пал. 19ст. Паустанне 1830-1831гг
17. Рэлигия и царква на беларуси іх-17 стст.
Хрысціянскай рэлігіі на Русі папярэднічала язычніцтва. З прыняццем хрысціянства разумовы, духоўны, рэлігійны стан грамадства зазнаў істотныя змены. Язычніцкае для хрысціянства стала сінонімам “д’ябальскага”, варварскага. Хрысціянства на Кіеўскую Русь прыйшло з Візантыі. Сучасніца Візантыйскага імператара Канстанціна Барвянароднага – руская княгіня Вольга прыняла хрысціянства. А яе ўнук Уладзімір Святаслававіч у 988–989 гг. пачаў хрышчэнне Русі. Ён найперш знішчыў язычніцкіх багоў. Спрачацца з князем асмеліліся нямногія. Тыя ж, хто не асмеліўся, прыйшлі раніцай да дняпроўскага берагу і па знаку прыбыўшага разам з Уладзімірам мітрапаліта і пад пагрозаю бізуноў княжацкай дружыны ўвайшлі ў ваду па шыю. Выйшлі з вады, атрымалі крыжык – і сталі хрысціянамі. Забаранялася старая і ўводзілася новая абраднасць, падлягалі забыццю імёны старых божышчаў; месцы паганскіх маленняў разбураліся. Калі з’явіліся першыя хрысціяне ў Полацкай зямлі, сказаць цяжка. Паводле падання, ужо ў ІХ ст. тут былі хрысціяне.Хрысціянская вера не прыйшла на беларускія землі як вера, усталяваная толькі гвалтам і насіллем, агнём ды мячом.З прыняццем хрысціянства бярэ пачатак каменна-цаглянае будаўніцтва, узвядзенне манументальных культавых пабудоў. На пачатковым этапе рускія дойліды пераймалі візантыйскія архітэктурныя формы, потым іх пераасэнсавалі ў адпаведнасці са сваімі мастацкімі густамі, традыцыямі.Будаўніцтву сабораў на Русі надавалася дзяржаўнае і палітычнае значэнне. Цэрквы былі не толькі культавымі ўстановамі, але і важнейшымі цэнтрамі інфармацыі аб палітычных, рэлігійных і грамадскіх справах і падзеях. У іх захоўваліся казна, бібліятэкі, архівы. Каля сцен цэркваў праходзілі сходы гараджан. Пры храмах і манастырах навучалі грамаце, тут пісаліся славутыя рускія летапісы.У сярэдзіне ХІ ст. у Полацку, следам за Кіевам і Ноўгарадам, быў пабудаваны старажытнейшы з вядомых на тэрыторыі Беларусі мураваны Сафійскі сабор.У XII ст. у Віцебску была пабудавана Благавешчанская царква, якая моцна пацярпела ў гады Вялікай Айчыннай вайны і канчаткова разбурана ў 1961 г.У сярэдзіне ХІІ ст. у Полацку быў пабудаваны Спаса-Праабражэнскі (Спаса-Ефрасіннеўскі) сабор, які захаваўся амаль цалкам. З пабудоў ХІІ ст. трэба адзначыць трохапсідную, чатырохслуповую Барысаглебскую царкву ў Новагародку (на рэштках старажытнай мураванай пабудовы ў ХVІ ст. узведзена новая) і царкву ў Тураве, якая была пабудавана з плінфы спосабам роўнаслойнай муроўкі на растворы з дамешкай цамянкі (дробна тоўчанай цэглы). Састаўной часткай культуры беларускіх зямель з’яўлялася вусная народная творчасць: песні, быліны, легенды, прымаўкі, казкі, плачы-галашэнні, загадкі.З хрысціянствам звязана ўвядзенне і пашырэнне пісьменнасці. З’явіліся богаслужэбныя кнігі, перакладная літаратура, філасофскія трактаты.Разам з перакладнымі кнігамі з’яўляюцца і арыгінальныя сачыненні, у тым ліку рускія летапісы. Маюцца звесткі аб тым, што летапісанне вялося ў Полацку, Тураве, Новагародку.Вакол царквы і манастыроў групаваліся адукаваныя людзі, у іх ці пры іх існавалі школы, пісаліся і перапісваліся кнігі, збіраліся бібліятэкі. Асноўная частка старых рукапісных кніг загінула ў пажарах, была разрабаваная ў перыяд міжусобных войнаў. Шмат помнікаў старажытнай культуры, у тым ліку кніг, было знішчана пазней езуітамі і іншымі каталіцкімі манаскімі ордэнамі.З прадстаўнікоў кніжнай асветы старажытнага перыяду нашай гісторыі мы павінны адзначыць: у Смаленску – Клімента Смаляціча, у Тураве – Кірылу Тураўскага, у Полацку – князёўну Прадславу-Ефрасінню. Клімент Смаляціч жыў у 1 палове ХІІ ст. Гэта быў кніжнік, раўні якому не было на ўсёй Русі. Жыў ён у манастыры, але больш быў вучоным, як манахам. Клімент напісаў шмат кніг, казанняў, пасланняў, тлумачэнняў. Да нашага часу дайшло толькі адно пасланне смаленскаму святару Фаме. Клімент Смаляціч з 1147 па 1154 гг. з’яўляўся мітрапалітам Кіеўскім. Кірыла Тураўскі – другі прадстаўнік асветы ХІІ ст. – паходзіў з сям’і заможных гараджан. Вучылі яго грэкі. Потым ён стаў манахам. Яго абралі епіскапам. Прамовы Кірылы ўяўляюць сабою ўзоры царкоўнага красамоўя таго часу.Прадслава-Ефрасіння, князёўна полацкая, таксама жыла ў ХІІ ст. Яна была ўнучкаю знаёмага нам полацкага князя-чарадзея Усяслава. Прыняўшы манаства, яна стала працаваць над перапісваннем кніг. Вакол яе аб’ядноўваліся шматлікія паслядоўнікі асветы і кніжнасці. З імем полацкай князёўны звязаны такі помнік гісторыі і культуры, як крыж Ефрасінні Полацкай, створаны мясцовым майстрам Лазарам Богшам у 1161 г. Вялікае развіццё ў беларускіх землях атрымала прыкладное мастацтва.