
- •4.Першыя дзяржавы-княтсвы. Палитычнае развицце бел зямель у 9-11 ст.
- •14. Фармираванне беларускай народнасци. Паходжанне назвы "Белая Русь"
- •3. Аснауныя канцэпцыи паходжання беларусау.
- •5. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў
- •10. Крэўская унія. Грамадзянская вайна 1386-1392 гг. У Вялікім княстве Літоўскім. Востраўскае пагадненне. Вітаўт і цэнтралізацыя дзяржавы.
- •9. Асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага.
- •2)Першабытнае грамадства на тэрыторыи беларуси.
- •17. Рэлигия и царква на беларуси іх-17 стст.
- •8. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага: розныя падыходы і канцэпцыі.
- •7. Культура беларуских зямель у 9-13 ст Прыняцце хрысциянства.
- •13. Развицце горада у 14-16 ст. Магдэбургскае права.
- •20. Культура Беларусі 14 - 18ст.
- •15. Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай.
- •16. Унутраная и Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай.
- •19. Палітычны крызіс. Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне Касцюшкі.
- •20. Культура Беларусі ў другой палове XVI - XVIII стст.
- •25.26. Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 60-70-х гадоў і асаблівасці іх правядзення ў Беларусі.
- •29. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў другой палове XIX - пачатку XX ст. Сталыпінскія рэформы.
- •32. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны.
- •27. Паўстанне 1863-1864 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі.
- •31. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. У Беларусі. "Нашаніўскі перыяд" беларускага нацыянальнага руху.
- •33. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Перамога рэвалюцыі ў Беларусі.
- •30. Фарміраванне беларускай нацыі: асноўныя перыяды фарміравання і характэрныя прыкметы нацыі.
- •30. Культура Беларусі ў другой палове XIX - пачатку XX стст.
- •33. Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні.
- •42. Культура Беларуси у 20-30 гг 20ст. Беларусизацыя.
- •34. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (бнр).
- •35. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср з Літоўскай сср.
- •36. Польска-савецкая вайна 1919-1920гг Рыжски мир
- •38. Пачатак мірнага будаўніцтва ў Беларусі. Новая эканамічная палітыка, яе сутнасць і вынікі.
- •39.Індустрыялізацыі и каллектывизацыя
- •41. Грамадска-палітычны рух у зах беларуси 20-30 я гады XX ст.
- •40. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы ў 1921-1939 гг.
- •44. Асаблівасці эканамічнага развіцця Беларускай сср у 50-я - першай палове 80-х гадоў XX ст.
- •43. Грамадска-палітычнае жыццё ў Беларускай сср у 1946-1985 гг.
- •45. Нарастанне крызиснай ситуацыи. Перабудов і яе выники.
- •21. Администрацыйна-палитычныя пераутварэнни расийских улад на беларуси.
- •48. Культура беларуси другой паловы 20 пачатку 21 ст. Беларусскае замежжа.
- •6. Сацыяльна-эканаміч развіццё беларускіх зямель у 9 – 13 ст.
- •47.Беларусь на мижнароднай арэне.Знешняя палитыка рб у 1990-2012гг
- •18. Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў другой палове XVII — XVIII ст.
- •22. Беларусь у вайне 1812г.
- •23. Грамадска-палит рух у пер. Пал. 19ст. Паустанне 1830-1831гг
6. Сацыяльна-эканаміч развіццё беларускіх зямель у 9 – 13 ст.
У гэты час была с/г. Асноўныя прылады апрацоўкі глебы – шмат і двухзубыя сохі. Найбольш распаўсюджанымі збожжавымі культурамі былі проса, жыта і пшаніца, авёс, ячмень. Сельскае і гарадское насельніцтва старажытнай Беларусі займалася агародніцтвам, добра ведала садоўніцтва (яблані, грушы, вішань, сліў). Важнай галіной с/г з’яўлялася жывёлагадоўля. З развіццём земляробства паляванне, рыбалоўства, бортніцтва страчвалі ранейшае значэнне і ўсё больш набіралі характар падсобных заняткаў. Развіццё прадукцыйных сіл у земляробстве суправаджаўся развіццём хатніх промыслаў і выдзяленнем рамяства. У гэты час узнікаюць гарады такія як Заслаў’е (988 г.), Браслаў (1065 г.), Друцк (1078 г.), Гародня (1127 г. ) і інш.. З пачаткам феадальнай раздробленнасці з’яўляюцца гарады-крэпасці асобных княстваў. Мінскі замак - пабудованы ў другой палове 11 ст. Замак быў складаным архітэктурным комплексам, з рвзнастайнымі пабудовамі, пераважна драўлянымі, саборным храмам, некалькімі вуліцамі. За сценамі замка сфарміраваўся рамесніцкі пасад з гандлёвай плошчай. Доўгі час замак быў палітычным, ваенным і культурным цэнтрам, рэзідэнцыяй князёў. Гарады з’яўляліся не толькі центрам раместнай вытворчасці, але і гандлю, як унутраннага, так і знешняга. У 12- 13 ст. склаўся абмен на ўнутраным рынку ў сувязі з аддзяленнем горада ад вёскі, ўто выклікала абмен паміж імі. Развіваўся і знешні гандль, значным гандлёвым цэнтрам быў і старажытны Менск. Шлях па р. Свіслач, Бярэзіна і Днепр звязваў яго з Кіевам. Купцы з беларускіх зямель падтрымлівалі гандлёвыя сувязі не толькі з суседнімі, але і з больш далёкімі. Праз Русь водны шлях “звараг у грэкі”. З узнікненнем прыватнай уласнасці ўмацоўвалася і пашыралася феадальнае землеўладанне. Сяляне-абшчыннікі пазбаўляліся зямлі і станавіліся залежнымі ад феадала людзей. З часам феадальнае землеўладанне стала пануючай формай зямельнай уласнасці. Уласнік зямель – князь. Сёламі валодалі, як князі, так і баяры і княжацкія дружыннікі. На працягу 11 – 13 ст. на Беларусі развівалася не толькі свецкая, але і царкоўнае землеўладанне. Сяляне пдацілі даніну. Абшчынскія сялянскія землі пераходзілі да феадалаў, а землі, якія не былі імі захоплены, станавіліся ўласнасцю дзяржавы. Жыхары гарадоў таксама траплялі ў феадальную залежнасць. Дальнейшае развіцце феадальных адносін павялічвала сацыяльную працілегласць паміж нізамі і пануючым класам.
47.Беларусь на мижнароднай арэне.Знешняя палитыка рб у 1990-2012гг
Рэспубліка Беларусь выступае як раўнапраўны член сусветнага супольніцтва, пачынаючы з абвяшчэння яе суверэнітэту 27 ліпеня 1990 г. Знаходзячыся ў складзе СССР, Беларусь праводзіла ўзгоднены з цэнтральнымі органамі знешнепалітычны курс, яе ўдзел у шматлікіх міжнародных арганізацыях меў фармальны характар. Пасля прыпынення існавання СССР пачаўся прынцыпова новы этап у міжнародным жыцці Беларусі. Атрымаўшы незалежнасць, Беларусь стала праводзіць самастойны знешнепалітычны курс, асабліва ў межах дзейнасці ААН. Яе статус дзяржаўнай незалежнасці прызнаны міжнароднай супольнасцю. Беларусь стала паўнапраўным удзельнікам Нарады па бяспецы i cyпрацоўнмцтве ў Еўропе, членам Міжнароднага валютнага фонду (МВФ), Сусветнага банка рэканструкцыі i развіцця, иаладжвае ўзаемаадносіны з Еўрапейскім эканамічным саюзам (ЕЭС). Наша краіна застаецца актыўным членам ААН, удзельнічае ў рабоце Генеральнай Асамблеі, розных камісій i камітэтаў". Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь у 1996г. ўдзельнічаў у сустрэчы на вышэйшым узроўні ў Капенгагене (Данія), дзе абгрунтаваў канцэпцыю аказання ўсебаковай дапамогі ў межах ААН краінам з пераходнай эканомікай, да якіх належыць сёння i Беларусь. Наша краіна была прадстаўлена таксама ў «саміцс тысячагоддзя» — сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў свету, што адбылася ў 2000 г. у 3ША. Найвялікшай трагедыяй для беларускага народа стала ў 1986 г. Чарнобыльская катастрофа. Толькі праз чатыры гады наша рэспубліка атрымала міжнародную дапамогу па лініі ААН. За гэтыя гады была арганізавана міжнародная экспертыза вынікаў катастрофы i дапамогі ў ix пераадоленні. ААН прыняла рэзалюцыю «Міжнароднае супрацоўніцтва ў справе змякчэння i пераадолення вынікаў аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі». Ва ўмовах нарастання ваеннага супрацьстаяння ў гады «халоднай вайны» Беларусь была самай «узброенай» савецкай рэспублікай. На яе тэрыторыі знаходзілася амаль 30% ycix ядзерных боепрыпасаў былога СССР. Вялікая колькасць ядзернай збpoi пагражала не толькі былым праціўнікам СССР, але несла ў сабе экалагічную небяспеку i для самой Беларусі. У Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР 27 ліпеня 1990 г. было абвешчана, што Беларусь мае на мэце зрабіць сваю тэрыторыю бяз'ядзернай зонай, а рэспубліку - нейтралънай дзяржавай. У адпаведнасці з гэтым ядзерная зброя ў 1996 г. поўнасцю выведзена за межы нашай краіны. Беларусь стала першай у свеце дзяржавай, якая добраахвотна адмовілася ад валодання ядзернай зброяй. Другім крокам на шляху раззбраення стала падпісанне ў лютым 1995г. Пагаднення аб калектыўнай бяспецы паміж краінамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Сёння Беларусь праводзіць курс на ўмацаванне эканамічнага ўзаемадзеяння з краінамі СНД, хутчэйшае фарміраванне ўсходнееўрапейскага рынку, стварэнне ўмоў для паступовага ўваходжання ў еўрапейскае супольніцтва i ўтварэнне агульнага рынку з Еўропай. Асаблівая ўвага надаецца развіццю двухбаковых эканамічных i палітычных адносін з Расяй. Развіццё ўзаемаадносін з Расійскай Федэрацыяй з'яўляецца прыярытэтным кірункам знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь. У 1995 г. Беларусь падпісала дагавор аб дружбе i супрацоўніцтве з Расіяй. Важнае значэнне ў аднаўленні i развіцці цесных сувязей паміж Беларуссю i Расіяй, a таксама краінамі СНД меў праведзены ў мai 1995 г. усебелаpycкi рэферэндум. На рэферэндуме большасць нaceльнiцтвa, якое прыняло ў ім удзел, выказалася за паглыбленне інтэграцыі з Расіяй, г. зн. паступовае збліжэнне i выраўноўванне ўзроўняў эканамічнага развіцця краін, фарміраванне ўстойлівых сувязей у асноўных галінах эканомікі. Далейшым развіццём гэтых адносін з'явілася падпісанне 2 красавіка 1996 г. дагавора паміж Расіяй i Беларуссю аб стварэнні Суполъніцтва Суверэнных Рэспублік. Важным крокам на шляху да ўсебаковай інтэграцыі дзвюх краін было стварэнне Союза Беларусі і Pacii, дагавор аб якім падпісаны 2 красавіка 1997 г. Гэты дзень абвешчаны Днём яднання народаў Беларусі і Расіі. Працэс збліжэння Беларусі і Расіі быў працягнуты 25 снежня 1998 г., калі ў Маскве адбылося падпісанне прэзідэнтамі абедзвюх краін Дэкларацыі аб далейшым яднанні Беларусі і Расіі. Канчатковае завяршэнне гэтага працэсу звязана з утварэннем Саюзнай дзяржаны. Дагавор аб гэтым падпісалі ў Маскве 8 снежня 1999 г. прэзідэнты А. Лукашэнка і Б. Ельцын.