
- •4.Першыя дзяржавы-княтсвы. Палитычнае развицце бел зямель у 9-11 ст.
- •14. Фармираванне беларускай народнасци. Паходжанне назвы "Белая Русь"
- •3. Аснауныя канцэпцыи паходжання беларусау.
- •5. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў
- •10. Крэўская унія. Грамадзянская вайна 1386-1392 гг. У Вялікім княстве Літоўскім. Востраўскае пагадненне. Вітаўт і цэнтралізацыя дзяржавы.
- •9. Асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага.
- •2)Першабытнае грамадства на тэрыторыи беларуси.
- •17. Рэлигия и царква на беларуси іх-17 стст.
- •8. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага: розныя падыходы і канцэпцыі.
- •7. Культура беларуских зямель у 9-13 ст Прыняцце хрысциянства.
- •13. Развицце горада у 14-16 ст. Магдэбургскае права.
- •20. Культура Беларусі 14 - 18ст.
- •15. Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай.
- •16. Унутраная и Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай.
- •19. Палітычны крызіс. Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне Касцюшкі.
- •20. Культура Беларусі ў другой палове XVI - XVIII стст.
- •25.26. Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 60-70-х гадоў і асаблівасці іх правядзення ў Беларусі.
- •29. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў другой палове XIX - пачатку XX ст. Сталыпінскія рэформы.
- •32. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны.
- •27. Паўстанне 1863-1864 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі.
- •31. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. У Беларусі. "Нашаніўскі перыяд" беларускага нацыянальнага руху.
- •33. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Перамога рэвалюцыі ў Беларусі.
- •30. Фарміраванне беларускай нацыі: асноўныя перыяды фарміравання і характэрныя прыкметы нацыі.
- •30. Культура Беларусі ў другой палове XIX - пачатку XX стст.
- •33. Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні.
- •42. Культура Беларуси у 20-30 гг 20ст. Беларусизацыя.
- •34. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (бнр).
- •35. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср з Літоўскай сср.
- •36. Польска-савецкая вайна 1919-1920гг Рыжски мир
- •38. Пачатак мірнага будаўніцтва ў Беларусі. Новая эканамічная палітыка, яе сутнасць і вынікі.
- •39.Індустрыялізацыі и каллектывизацыя
- •41. Грамадска-палітычны рух у зах беларуси 20-30 я гады XX ст.
- •40. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы ў 1921-1939 гг.
- •44. Асаблівасці эканамічнага развіцця Беларускай сср у 50-я - першай палове 80-х гадоў XX ст.
- •43. Грамадска-палітычнае жыццё ў Беларускай сср у 1946-1985 гг.
- •45. Нарастанне крызиснай ситуацыи. Перабудов і яе выники.
- •21. Администрацыйна-палитычныя пераутварэнни расийских улад на беларуси.
- •48. Культура беларуси другой паловы 20 пачатку 21 ст. Беларусскае замежжа.
- •6. Сацыяльна-эканаміч развіццё беларускіх зямель у 9 – 13 ст.
- •47.Беларусь на мижнароднай арэне.Знешняя палитыка рб у 1990-2012гг
- •18. Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў другой палове XVII — XVIII ст.
- •22. Беларусь у вайне 1812г.
- •23. Грамадска-палит рух у пер. Пал. 19ст. Паустанне 1830-1831гг
3. Аснауныя канцэпцыи паходжання беларусау.
3)Узнiкненне Бел. Адным з самых складаных у гісторыі Беларусі з'яўляецца пытан-не: як і калі з раней названых славянскіх, славяна-балцкіх суполь-насцей і іншых груп насельніцтва сфарміравалася беларуская народ-насць, як узнікла Беларусь? Адказаць на гэтыя пытанні адназначна нельга. Няма адзінага погляду і на пытанні аб продках беларусаў У XIX ст. з'явіліся польская і велікаруская канцэпцыі, якія адмаўлялі існаванне самастойнага беларускага этнасу на тон падставе, што ў насельніцтва Беларусі быццам не было самастойнай славянскай мовы. Прыхільнікі польскай канцэпцыі (Л.Галембоўскі, А.Рыпінскі і інш.) лічылі беларускую мову дыялектам польскай мовы, а беларусаў — часткай польскага этнасу. Творцы велікарускай канцэпцыі (А.Сабалеўскі, І.Сразнеўскі і інш.) сцвярджалі, што Беларусь — частка велікарускай этнічнай тэрыторыі, а беларуская мова - дыялект рус-кай мовы. Памылковасць гэтых канцэпцый выяўлена даследаваннямі па бела-рускай мове. У пачатку XX ст. з'явілася крывіцкая канцэпцыя. Яе аўтарамі былі М.Пагодзін, В.Ластоўскі і інш. Яна заснавана на памылковым уяўленні аб тым, што продкамі беларусаў з'яўляюцца крывічы. Аўтары канцэпцыі атаясамлівалі беларусаў і крывічоў і прапаноўвалі называць беларусаў крывічамі, а Беларусь - Крывіяй. Памылковасць гэтай канцэпцыі заключаецца ў тым, што крывічы займалі толькі паўноч-ную і цэнтральную частку тэрыторыі сучаснай Беларусі. А як жа ўзнікла паўднёвабеларускае насельніцтва? крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая. Аднак і гэта кан-цэпцыя, як і папярэдняя, не ўлічвае таго факта, што дрыгавічы і радзімічы, як і крывічы, зніклі да сярэдзіны XII ст., калі агульнабеларускі этнічны комплекс яшчэ не сфарміраваўся. Асаблівую папулярнасць набыла балцкая тэорыя этнагенезу бела-русаў. Паводле гэтай тэорыі, змяшэнне славян з даславянскім насельніцтвам — балтамі - прывяло да з'яўлення беларускага этнасу. Існуе і фінская канцэпцыя паходжання беларусаў. Яе аўтарам з'яўляецца пісьменнік І.Ласкоў. На падставе таго, што на тэрыторыі Беларусі ёсць назвы рэчак і азёраў фінскага паходжання (Дзвіна, Свір і інш.), ён лічыць, што продкамі беларусаў маглі быць і фіны. Для такой высновы няма навуковых падстаў У 50-я гады XX ст. савецкі этнограф С.Токараў абгрунтаваў новую канцэпцыю. Аднак у гэтай канцэпцыі з'явілася шмат апанентаў (Г.Штыхаў, М.Ермаловіч, М.Ткачоў і інш.). Яны поўнасцю адмаўляюць сам факт існавання старажытнарускай народнасці і фарміравання на яе аснове беларусаў, украінцаў і рускіх. Згодна са сцвярджэннямі М.Ермаловіча, ніякай старажытнарускай народнасці не існавала. А калі гэта так, дык і не магло быць ніякага падзелу неіснуючай агульнарускай народнасці на тры галіны - рускую, украінскую і беларускую. У сувязі з такімі развагамі ўзнікае і яшчэ адно пытанне: калі не было агульнарускай народнасці, як тады, на думку аўтараў гэтай канцэпцыі, адбылося фарміраванне беларускага, рускага і ўкраінскага этнасаў, а потым і адпаведных народнасцей. Ермаловіч мяркуе, што справа ўся ў тым, на якой тэрыторыі пасяліліся плямёны і з якім карэнным насельніцтвам (субстратам) адбылося змяшэнне. Так, рускі этнас фарміраваўся на аснове фіна-угорскага субстрату, украінскі — цюркскага, беларускі — балцкага. Вось такая канцэпцыя фарміравання беларускага этнасу, якой прытрымліваецца М.Ермаловіч. Трэба дадаць, што яна знаходзіць сабе прыхільнікаў і сярод іншых гісторыкаў. Яе, вядома, нельга прыняць цалкам, але нельга і адхіліць, таму што ідзе навуковы пошук і розныя пункты погляду маюць права на жыццё. Як вынікае з вышэйадзначанага, паводле тэарэтычнага падыходу кан-цэпцыі паходжання, беларусаў можна падзяліць на дзве групы. Пер-шую складаюць погляды вучоных на беларускі этнагенез як на спрош-чаную эвалюцыю, другую - погляды даследчыкаў, якія тлумачаць па-ходжанне беларускага народа выключна міграцыяй славян на тэры-торыю сучаснай Беларусі і змешваннем іх з мясцовым даславянскім насельніцтвам. У пачатку 90-х гадоў новую канцэпцыю ўзнікнення беларусаў распрацаваў гісторык-этнограф М.Піліпенка Аўтар гэтай канцэпцыі адмовіўся ад уяўлення аб беларускім этнагенезе як спрош-чанай эвалюцыі, а таксама ад тлумачэння яго толькі вялікай міграцыяй. Даследчык лічыць, што ў фарміраванні беларускага этнасу мелі месца як эвалюцыя, так і дыфузія, якія цесна ўзаемадзейнічалі і дапаўнялі адна другую ў гэтым працяглым і складаным працэсе. .. у канцы Х – пачатку XI ст. разам з іншымі ўсходнеславянскімі супольнасцямі крывічы, дрыгавічы і радзімічы кансалідаваліся ў новую агульнаславянскую этнічную супольнасць. Для яе былі характэрны агульнаўсходнесла-вянская мова, агульная матэрыяльная і духоўная культура. 3 транс-фармацыяй гэтых першапачатковых этнічных славянскіх супольнас^ цей у агульнаславянскую старажытную супольнасць іх тэрыторыі сталі агульнай этнічнай тэрыторыяй, якая атрымала назву "Русь". Менавіта з гэтага часу ў дачыненні да тэрыторыі Беларусі, як і да суседніх усходнеславянскіх зямель, пачала ўжывацца назва "Русь", а насельніцтва стала называцца русамі, русічамі, русінамі, рускімі. "Белая Русь". Якое паходжанне гэтай назвы? У розныя часы яе тлумачылі па-рознаму. Яе звязвалі з прыгажосцю зямлі (Макарый, XVI ст.), мно-ствам снегу (С.Герберштэйн, XVI ст.), вольнасцю (В.Тацішчаў, XVIII ст.), незалежнасцю ад татара-манголаў (М.Любаўскі, XIX ст.), са светлапігментаваным і светлавокім антрапалагічным тыпам жыха-роў (М.Янчук, пачатак XX ст.). У наш час з'явіліся іншыя тлумачэнні: назва "Белая Русь" звязваецца з болып раннім прыняццем хрысціянства ў параўнанні з Чорнай Руссю (Я.Юхо), з шырокім распаў-сюджваннем у тапаніміцы назваў са словам "белая" (П.Крапівін). Заслугоўвае ўвагі наступнае тлумачэнне гэтай назвы. Назва "Чорная Русь" была дадзена балтамі. Згодна з балцкай традыцыяй, чорны колер сімвалізуе Захад, а белы - Усход. У сувязі з гэтай традыцыяй самую заходнюю частку Русі, г. зн. Верхняе Панямонне, сталі называць Чорнай Руссю, а ўсходнюю, г. зн. Падняпроўе, — Белай Руссю. Некаторыя даследчыкі лічаць, што з'яўленне назвы "Чорная Русь" выклікана тым, што для Верхняга Панямоння было характэрна язычніцтва, а для Падняпроўя — хрысціянства. Але і з такім пунктам погляду нельга поўнасцю пагадзіцца таму, што ў перыяд замацавання гэтага тэрміна амаль ўсё насельніцтва, як усходнеславянскае, так і балцкае, было ўжо хрысціянскім. Хрысціянскія цэрквы ў гарадах Верхняга Панямоння былі пабудаваны не пазней, чым у гарадах су-часнага Беларускага Падняпроўя. Такім чынам, у XV - XVI стст. у паўночнай частцы папрыпяцкага (палескага) рэгіёна, цэнтральным рэгіёне і паўднёвай зоне падзвінска-дняпроўскага рэгіёна аформілася сістэма новай, усходнеславянскай мовы, якая атрымала назву "беларуская", г. зн. узнікла адна з най-важнейшых рыс беларускага этнасу.