
- •Фалькларыстыка Дапаможныя матэрыялы для студэнтаў 1 курса філалагічнага факультэта спецыяльнасцяў
- •Да раздзела «Рытуальна-магічная сфера: Каляндарна-абрадавая паэзія»………………………………………..…19
- •План курса «Фалькларыстыка»
- •Варыянт
- •Варыянтнасць
- •Варыятыўнасць
- •Вуснасць
- •Архаічны фальклор
- •Да раздзела «Рытуальна-магічная сфера: Каляндарна-абрадавая паэзія» масленічныя песні
- •Гушкальныя /арэльныя/ песні
- •Ад к.С. Бацюшкавай (1909) з г. Віцебска
- •Песні праводзінаў масленіцы
- •Запісала т. Шабанава ў 1991 г.
- •Велікодныя песні
- •Ваджэнне куста
- •Ваджэнне маі
- •Майская абраднасць
- •Стрылка
- •Карагодныя песні (карагоды)
- •Велiчальныя песнi
- •Галашэннi
- •Пакрыванне
- •Поэтический мир волшебных сказок
- •Фальклорная няказкавая проза
- •Вусная гісторыя
- •Наратыўная проза ўключае творы, якія аб’ядноўваюцца адным тэрмінам – легенды (пры гэтым тэрмін паданне выкарыстоўваць не патрэбна, таму што тэрмін легенда «накрывае» ўвесь матэрыял.
- •Прымхліцы
- •Бывальшчыны
- •Вусныя апавяданні
- •Бываліцы
- •Анекдоты
- •Парэмійная проза
- •Прыказкі і прымаўкі
- •Загадкі
- •Выслоўі
- •Прыкметы
- •Павер’і
- •Тлумачэнні сноў
- •Баладныя песні (балады)
- •Пазаабрадавыя песні Пазаабрадавыя песні падзяляюцца на бытавыя і сацыяльныя, гумарыстычна-жартоўныя і сатырычныя песні, а таксама на малыя лірычныя жанры – прыпеўкі.
- •Любоўныя песні (песні пра каханне)
- •Сямейныя песні
- •Сіроцкія і ўдовіны песні
- •Прымацкія песні
- •Элегічныя песні
- •Антыпрыгонніцкія песні узяла серпа…
- •Запісала і. А. Маціевіч у 1996 г.
- •Казацкія песні ехаў казак на ваеньку…
- •Арыштанцкія песні цюрма, цюрма…
- •Чумацкія песні гуляў чумак…
- •Найміцкія песні горка доля ты батрацкая…
- •Жорсткі раманс
- •Жартоўна-гумарыстычныя і сатырычныя песні
- •Прыпеўкі
- •Прыпеўкі любоўныя
- •Прыпеўкі любоўна-эратычныя
- •Прыпеўкі гумарыстычныя
- •Прыпеўкі сацыяльныя
- •Прыпеўкі сямейныя
- •Прыпеўкі да танцаў
- •Ой, топну нагой
- •Бяседныя песнi
- •Выкліканне
- •Гарадскі фальклор
- •Легенда «о дьяволе»:
- •Армейскі (салдацкі) фальклор
- •Кароткі слоўнік фальклорна-этнаграфічных тэрмінаў
Ваджэнне куста
Ваджэнне Куста (Кусты) – унікальны жаночы прадуцыравальны абрад, характэрны для Пінскага Палесся і сумежных тэрыторый, помнік духоўнай культуры дрыгавічоў, ядро свята «Куст», якое займае тры дні пасля Траецкай нядзелі. Ваджэнне Куста адбываецца ў панядзелак, радзей у нядзелю. Хаця абрад зазнаў пэўныя змены, страціў некаторыя моманты, яго рэгламент у асноўным захаваўся або пакінуў сляды ў выглядзе сталых песенных матываў. Абрад пачынаецца з рытуальнага «апранання» Куста ў зеляніну адпаведна мясцовай традыцыі, прычым у песнях акцэнт робіцца на клёне. Уласна ваджэнне складаецца з шэсця па вуліцы, падчас якога спяваюць таночныя (карагодныя) песні, і абходу двароў, дзе гучаць іншыя песні – рытуальна-заклінальныя. Яны ўтрымліваюць шэраг тыповых матываў: паведамленне аб ўтварэнні Куста ў лесі, «юв вэлыкому бору» – «Ой, звылы Куста із зылёного клёну», «Ізвылы вынка із зылёного клёну», «Ой, наш Куст юв зылёный май вбравса», аб ваджэнні Куста, «дэ пшынычэнька густа», «до славного двору»; зварот да гаспадара ці гаспадыні з заклікам выйсці з новага пакою, прыняць гасцей, дазволіць ім стаць каля ганачка, спяваць «куста», аддзячыць Куста і яго світу – «Кусту піты – йісты даты», «пончошкі, чырывычкы», «прыпевалночкам» – «по золотому», «бочку мэдочку», «тры бутылкы налывкы», «хоць на годэжу» і да т. п.; ухваленне свайго найпрыгажэйшага Куста, якому быццам бы зайздросцяць усе суседнія вёскі, і саміх сябе – «войско дэвоцкое», якое ніхто не б’е, не карае, а толькі велічае, пераймае, запрашае да сябе; на гэтым фоне даволі сціплае ўхваленне гаспадароў – «У нашого дядька хорошэнько на дворэ», расце чарэшня, а на ёй сокал з ззяючымі крыламі; заклінанне ўраджаю з ужываннем сцвярджальнай магічнай формулы – «Ой, дэ Куста, сочэвычэнька густа», просьбітнай – «Зароды, божэ, да всякую пашныцю», «Нэхай вашэ жыто дай юв полю буяе», «колосыцца». Пасля абходу хат Куста вядуць да абранай хаты, дзе адбываецца застолле з песнямі і танцамі, або да сталоў, накрытых на вуліцы пад дрэвамі. Асобны рытуал звязаны з «вопраткай» Куста, якой надавалася магічная сіла. Яе кідалі ў ваду, каб забяспечыць вільгаць на палях, разрывалі на часткі, каб выкарыстоўваць у лекавых мэтах, раскідалі па вуліцы і па агародах у прадуцыравальных мэтах, захоўвалі для купальскага вогнішча.
Ваджэнне Куста грунтуецца на двух шчыльна звязаных паміж сабою старажытных культах – расліннасці і продкаў. Раней слова «куст» разумелася як «род», што зафіксавалі летапісы 13 ст. На паняцці «родавы куст» заснаваны беларускія прыказкі «Пакланіся Кусту (г. зн. свайму роду, сваім продкам), то ён дасць хлеба лусту», «Дзе стары куст, там двор ні пуст», назапашана маёмасць, «Добрага куста добрыя адросткі», у нашчадках знаходзіць працяг слава і гонар роду. Палеская традыцыя прадпісвала ўзроставае адасабленне ваджэння Куста, бо маці і іх дочкі належалі да розных радоў. Абрад паасобку выконвалі «дівочкы дай малыі», «дівкі», што «хорошэ Куста водять» і «Куста да ўсяя жоноцкая». Абрадава-песенны Куст выступае як увасабленне раслінных сіл (інакш ён не быў бы Кустам), аб’ект пакланення – «Пакланіся Кусту», сродак уплыву на ўрадлівасць – «Дэ Куста водылы, там пшынычэнька родыла», форма рытуальнага ўзнаўлення сувязі паміж усімі членамі роду, «молодая» (нявеста). «Звіванне Куста» містычным чынам ажыццяўляе «звіванне» пакаленняў, гэта даніна павагі продкам – мужчынам і жанчынам, адсюль дзве назвы – Куст і Куста. Зеляніна Куста (клён, ліпа, бяроза, лаза) – знакі адпаведнага роду і сімвал жывога яднання ўсіх яго членаў. Дзявоцкасць Куста і статус «молодой» – умова рытуальнага забеспячэння існавання роду ў часе праз шлюб і будучае нараджэнне дзяцей. Матыў «хто пакосіць сачавіцу каля Куста, той адпросіць дзяўчыну ў бацькі» рэпрэзентуе апекаванне «Куста» шлюбамі. Чацвер пасля свята «Куст» называецца «Жаночая Тройца» або «Наўская Тройца» (наўі – памерлыя) і прысвячаецца памінанню продкаў на могілках. Наогул траецка-русальны абрадавы комплекс, часткай якога было ваджэнне Куста, быў звернуты да жыццядайных міфалагічных сіл, у тым ліку продкаў, ад якіх залежыў пераход да піка вегетатыўнага сезона, росквіт прыроды, будучы ўраджай, здароўе і дабрабыт. Звесткі пра стан куставай абраднасці ў 19 ст. пакінулі Л. Галамбёўскі (1831), Р. Зянькевіч (1851), П. Быкоўскі (1878), Д. Булгакоўскі (1890), М. Доўнар-Запольскі (1895), П. Шэйн (1902), Е. Раманаў (1911) і інш.