
- •Фалькларыстыка Дапаможныя матэрыялы для студэнтаў 1 курса філалагічнага факультэта спецыяльнасцяў
- •Да раздзела «Рытуальна-магічная сфера: Каляндарна-абрадавая паэзія»………………………………………..…19
- •План курса «Фалькларыстыка»
- •Варыянт
- •Варыянтнасць
- •Варыятыўнасць
- •Вуснасць
- •Архаічны фальклор
- •Да раздзела «Рытуальна-магічная сфера: Каляндарна-абрадавая паэзія» масленічныя песні
- •Гушкальныя /арэльныя/ песні
- •Ад к.С. Бацюшкавай (1909) з г. Віцебска
- •Песні праводзінаў масленіцы
- •Запісала т. Шабанава ў 1991 г.
- •Велікодныя песні
- •Ваджэнне куста
- •Ваджэнне маі
- •Майская абраднасць
- •Стрылка
- •Карагодныя песні (карагоды)
- •Велiчальныя песнi
- •Галашэннi
- •Пакрыванне
- •Поэтический мир волшебных сказок
- •Фальклорная няказкавая проза
- •Вусная гісторыя
- •Наратыўная проза ўключае творы, якія аб’ядноўваюцца адным тэрмінам – легенды (пры гэтым тэрмін паданне выкарыстоўваць не патрэбна, таму што тэрмін легенда «накрывае» ўвесь матэрыял.
- •Прымхліцы
- •Бывальшчыны
- •Вусныя апавяданні
- •Бываліцы
- •Анекдоты
- •Парэмійная проза
- •Прыказкі і прымаўкі
- •Загадкі
- •Выслоўі
- •Прыкметы
- •Павер’і
- •Тлумачэнні сноў
- •Баладныя песні (балады)
- •Пазаабрадавыя песні Пазаабрадавыя песні падзяляюцца на бытавыя і сацыяльныя, гумарыстычна-жартоўныя і сатырычныя песні, а таксама на малыя лірычныя жанры – прыпеўкі.
- •Любоўныя песні (песні пра каханне)
- •Сямейныя песні
- •Сіроцкія і ўдовіны песні
- •Прымацкія песні
- •Элегічныя песні
- •Антыпрыгонніцкія песні узяла серпа…
- •Запісала і. А. Маціевіч у 1996 г.
- •Казацкія песні ехаў казак на ваеньку…
- •Арыштанцкія песні цюрма, цюрма…
- •Чумацкія песні гуляў чумак…
- •Найміцкія песні горка доля ты батрацкая…
- •Жорсткі раманс
- •Жартоўна-гумарыстычныя і сатырычныя песні
- •Прыпеўкі
- •Прыпеўкі любоўныя
- •Прыпеўкі любоўна-эратычныя
- •Прыпеўкі гумарыстычныя
- •Прыпеўкі сацыяльныя
- •Прыпеўкі сямейныя
- •Прыпеўкі да танцаў
- •Ой, топну нагой
- •Бяседныя песнi
- •Выкліканне
- •Гарадскі фальклор
- •Легенда «о дьяволе»:
- •Армейскі (салдацкі) фальклор
- •Кароткі слоўнік фальклорна-этнаграфічных тэрмінаў
Армейскі (салдацкі) фальклор
Армейскі (салдацкі) фальклор – адзін са складнікаў культуры сучаснага грамадства, найперш адносіцца да культуры моладзі. Дадзеная акалічнасць надзвычай важная: армія і тэрміновая служба ў яе радах – гэта дзве адносна самастойныя з’явы, якія хаця і маюць кропкі судакранання, але ўяўляюць сабой замкнёныя сістэмы са сваімі законамі і адносінамі. Пацверджаннем таму з’яўляюцца фальклорныя творы, якія бытуюць у названых асяроддзях.
Большасць армейскіх твораў – парафальклорныя. Яны на рускай мове і маюць пісьмовую форму бытавання, прадстаўлены ў армейскіх дэмбельскіх альбомах і салдацкіх блакнотах, аднак сустракаюцца і творы, запісаныя з вуснаў былых ці дзеючых салдат тэрміновай службы. Бытаванне на рускай мове – важны момант для разумення сутнасці армейскай фальклорнай традыцыі, таму што маўленчыя стасункі ў афіцыйнай арміі заўсёды былі рускамоўныя.
Сістэму жанраў армейскага фальклору складаюць творы невялікага памеру, максімальна ёмістыя па змесце. У сваёй большасці гэта малыя жанры гумарыстычнага характару – шматлікія афарызмы, лірычныя мініяцюры, анекдоты, маразмы, якія салдат запісвае ў блакноты і выбрана ўзнаўляе ў дэмбельскім альбоме. Досыць шмат зафіксавана ад салдат тэрміновай службы песень на розную тэматыку (каханне, сяброўства, вайна, мужнасць і патрыятызм). Па сведчанні інфарматараў, вядзенне блакнота, як і стварэнне альбома, абавязкова для кожнага салдата і ідэнтыфікуе яго як члена салдацкага грамадства. Адпаведна, грэбаванне гэтай традыцыяй успрымаецца за выклік звычаям, якія склаліся ў армейскім асяроддзі, і магчыма толькі як выражэнне свядомага пратэсту супраць дыктату гэтых звычаяў, якія асацыіруюцца з «духам арміі».
Афарызмы – самы распаўсюджаны ў армейскім асяроддзі жанр. Армейская афарыстыка стварае адрозны ад цывільнага вобраз свету са сваімі праблемамі і каштоўнасцямі, яе персанажы – члены армейскай суполкі рознага рангу. Адзінае заўважнае выключэнне з функцыянальнай кропкі гледжання складае «жаночая» тэма: «Девушка – это цветок. А цветок красив, когда он распущен. Так выпьем же за распущенных девушек»; «Женщина – это крапива. Взять ее осторожно – обожжешься. А схватишь сразу и смело – она теряет силу».
Салдацкі блакнот – асноўная форма бытавання тэкстаў пісьмовай формы фальклору. Блакнот не трэба блытаць з дэмбельскім альбомам, які рыхтуецца спецыяльна да моманту звальнення. Іх прызначэнне рознае: калі блакнот з’яўляецца своеасаблівым «акумулятарам» салдацкай традыцыі, то альбом ствараецца як «памяць» пра службу. Дэмбельскі альбом запоўнены фотаздымкамі, адрасамі саслужыўцаў і г. д. Асноўны структурны прынцып дэмбельскага альбома – паступовае адлюстраванне этапаў службы, што занатавана ў характары фотаздымкаў: больш познія павінны дэманстраваць усё большую ўключанасць гаспадара блакнота ў армейскае жыццё, набыццё ім упэўненасці, удальства. Розныя рубрыкі дэмбельскага альбома аддзяляюцца адзін ад аднаго маляванымі аркушамі – так званымі «пракладкамі», адлюстраванне на якіх носіць эмблематычны характар.
Армейскія маразмы – жанр агульнавядомы, вызначальнай рысай якога з’яўляецца адсутнасць прычынна-выніковых сувязей, уласцівых звычайнаму свету: «Что у вас нос красный, как огурец?»; «Запишите себе на ус»; «Вы у меня в кишках по горло сидите». У ваеннага чалавека, сцвярджае «маразм», логіка абсалютна іншая. Дзякуючы прыёму пародыі, якім свядома надзяляецца мова афіцэраў і прапаршчыкаў, натуральны свет выглядае як вытворны ад прафесійных установак: «По команде отбой наступает темное время суток»; «Горло болит? Учите уставы – болеть не будет!».
Такім чынам, творы армейскага фальклору – паказчык устойлівага самадастатковага развіцця дадзенай арыгінальнай субкультуры у сацыяльных умовах пачатку XXI стагоддзя.