Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможнік для студ. электр..doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
10.01.2020
Размер:
802.3 Кб
Скачать

Наратыўная проза ўключае творы, якія аб’ядноўваюцца адным тэрмінам – легенды (пры гэтым тэрмін паданне выкарыстоўваць не патрэбна, таму што тэрмін легенда «накрывае» ўвесь матэрыял.

Легендарная проза уключае ў сябе:

1) міфалагічныя легенды з падзелам на:

а) касмаганічныя (пра стварэнне свету і яго асобных частак),

б) заагенічныя (пра стварэнне і з’яўленне жывёл, птушак, раслін),

в) антрапагенічныя (пра паходжанне чалавека),

г) эсхаталагічныя (пра канец свету ці яго частак);

2) гістарычныя легенды, у якіх падаюцца міфалагізаваныя звесткі аб этнічнай гісторыі беларусаў, іх паходжанні або аб паходжанні асобных груп (напрыклад, Палешукоў і Палевікоў), расказваецца аб першых насельніках беларускай зямлі, гістарычных падзеях мінулых часоў, ёсць указанні на гістарычных асоб, грамадскія адносіны і г. д.;

3) тапанімічныя легенды, звязаныя з геаграфіяй пэўнай мясцовасці, яе памятных ландшафтных аб’ектаў, з паходжаннем гарадоў, вёсак, азёраў, рэк, урочышчаў, курганоў і іх назваў; ад гістарычных яны адрозніваюцца дамінантнай мэтай: тапанімічныя легенды скіраваны на тое, каб даць гістарычнае або псеўдагістарычнае тлумачэнне паходжання назваў геаграфічных аб’ектаў;

4) маральна-этычныя легенды, галоўны матыў якіх – пакаранне за зло і ўзнагарода за дабро. Большая частка гэтых легенд развівалася ў рэчышчы народнай хрысціянскай культуры.

Цэнтрам сюжэтнага дзеяння легенд, да якой бы жанравай разнавіднасці яны ні належалі, выступае падзея, характар наступстваў якой з’яўляецца значным як мінімум для насельніцтва пэўнага паселішча або мясцовасці, максімум – у сусветным маштабе. Часцей за ўсё гэта ўнікальныя падзеі, наступствы якіх нельга змяніць ці выправіць: «Раз дзялілі два браты жыта, і пакуль адзін брат нёс жыта ў засеку, другі адсыпаў яму свайго. Так яны і перасыпалі жыта адзін аднаму. За тое іх Бог узлюбіў і ў месяц узяў. Дык во яны там здароўкаюцца». У легендах расказваецца аб падзеях мінулага, верагоднасць якіх для носьбітаў вусна-паэтычнай традыцыі не падлягае сумненню. Легендавым апавяданнем ствараецца своеасаблівая гісторыя, якая пачынаецца з часоў стварэння зямлі і цягнецца дагэтуль. Падзеі, пра якія расказваецца ў асобных легендах, з’яўляюцца падрабязнасцямі гэтай квазігісторыі і адрозніваюцца большай або меншай ступенню міфалагізацыі.

У легендах вылучаюцца «зямны» свет і «боскі». Трэба адзначыць, што «боскі» свет сустракаецца ў легендах даволі рэдка. Звычайна ён «зямным» свеце, і падзеі, у якіх прымаюць удзел бог, святыя ці чорт, звычайна адбываюцца тут, у «гэтым» свеце: «Рана, чуць свет на зорачку, сышлі з неба на зямлю святы Касьян і Мікола-Чудатворац. Ідуць яны сабе па дарозе і гамоняць, што як гэта Бог хораша ўсё на свеце падзелаў. Ішлі, ішлі святыя ўгоднікі і бачаць, што мужык завяз у гразі з возам дроў ...» Прастора зямнога свету мае кропкавую канкрэтызацыю: дакладна паказаны месцы, звязаныя з тымі ці іншымі падзеямі: «У паўвярсты ад сяла Арэнічы знаходзяцца вялікія рвы, якія калісьці былі ложам аграмаднай ракі…»

Дзеянне легенды, калі б яно не адбывалася адносна моманту апавядання, – у нявызначана-мінулым часе («даўно», «вельмі даўно») або ўжо ў «гістарычным» і больш канкрэтна пазначаным («калі татары ваявалі») ці нават у эсхаталагічнай будучыні – заўсёды мае выйсце на цяперашняе, бо яно нпарыўна звязана з ім прычынна-выніковымі сувязямі. У тэксце на гэта паказваюць спасылкі апаведача на рэчы, якія існуюць з тых часоў, калі адбыліся падзеі, па сённяшні дзень і тым самым пацвярджаюць іх сапраўднасць: «Камень той і зараз там ляжыць…»; або цяперашнія назвы ці заведзены парадак жыцця: «Там, дзе зараз стаіць Крычаў, некалі людзі прыносілі афяры сваім багам. Але раз прагучаў голас зверху, які загадаў кінуць паганства і хрысціцца. Ад таго крыку і назвалі гэта месца Крычаў».