Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ИБ.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
48.74 Кб
Скачать

Палітычнае развіццё беларускіх зямель у канцы XV – першай палове XVI ст.

Пасля смерці Казіміра вялікім князем стаў яго сын Аляксандр (1492 – 1506). Пры яго абранні паны-рада – вышэйшы кіруючы орган ВКЛ – паставілі ўмовы па абмежаванні велікакняжацкай улады: усе найважнейшыя дзяржаўныя справы (абарона краіны, міждзяржаўныя адносіны, выданне законаў, разгляд найважнейшых судовых спраў) з гэтага моманту вялікі князь павінен быў вырашаць разам з радай. Усё гэта фіксаваў агульназемскі прывілей ад 6 жніўня 1492 г.

Пасля смерці Аляксандра на велікакняжацкі трон быў абраны яго малодшы брат Жыгімонт (1506 –1548). Каб захаваць персанальную унію паміж дзяржавамі, польская шляхта праз тры месяцы выбрала Жыгімонта каралём. Пры ўступленні на велікакняжацкі пасад Жыгімонт быў вымушаны выдаць прывілей, згодна з якім усе дзяржаўныя пастановы маглі выдавацца вялікім князем толькі пасля іх абавязковага абмеркавання з гаспадарскай радай.

Палітычная вага паноў-рады пачала змяншацца ў сярэдзіне ХVІ ст., калі ўтварыўся новы, таксама надзелены вярхоўнай уладай дзяржаўны орган – шляхецкі сойм. Першапачаткова кампетэнцыя вальнага сойма была абмежавана праблемамі ўнутранага жыцця, пытаннямі ўніі з Польшчай і абрання новага манарха. Але паступова яго ўплыў пашыраўся.

Спачатку на соймы склікалася ўся шляхта пагалоўна. У 1512 г. была прынята норма прадстаўніцтва ўпаўнаважаных паслоў – па два шляхцічы ад зямлі ці павета. Князі, паны і ўраднікі па-ранейшаму запрашаліся пайменна. Так узнік новы палітычны інстытут – вальны сойм, які быў органам чыста шляхецкага прадстаўніцтва. Аднак шляхта супрацьстаяла ў сойме не столькі манарху, колькі панскай алігархіі, якая цалкам дамінавала тут. У далейшым з дзейнасцю гэтай дзяржаўнай установы цесна звязана ўвядзенне зводаў прававых нормаў – Статутаў ВКЛ 1529, 1566 і 1588 гг.

Сутыкнуўшыся з сепаратызмам праваслаўнай знаці і стратаю зямель, урад ВКЛ пачаў палітыку ўцягвання праваслаўных феадалаў у палітычную эліту. Былі пашыраны іх зямельныя ўладанні, яны прызначаліся на дзяржаўныя пасады. У 1563 г. быў канчаткова адменены Гарадзельскі прывілей 1413 г. і ўстаноўлена заканадаўчае раўнапраўе шляхты хрысціянскага веравызнання розных канфесій (католікаў, праваслаўных, пратэстантаў).

У 1548 г. памёр Жыгімонт Стары і паўнапраўным польскім каралём і вялікім князем літоўскім стаў Жыгімонт Аўгуст (1548 – 1572). Ён правёў адміністрацыйную і гаспадарчую рэформы. Жыгімонт Аўгуст у 1559 г. прыняў пад пратэктарат дзяржаву Лівонскага ордэна, што ў далейшым прывяло да ўцягнення ВКЛ у Лівонскую вайну (1558 – 1582 гг.).

Такім чынам, у канцы ХV – першай палове ХVІ ст. палітычны лад ВКЛ эвалюцыянаваў па шляху да ўстанаўлення абмежаванай манархіі парламентарнага тыпу, асаблівасцю якой была прысутнасць толькі органаў шляхецкага прадстаўніцтва. Астатнія сацыяльныя групоўкі не маглі аказваць істотнага ўплыву на ўнутраную і знешнюю палітыку ВКЛ гэтага часу.

Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай.

Прычыны заключэння Люблінскай уніі:

  • Знешне-палітычныя

Няўдалы пачатак Лівонскай вайны 1558 – 1582 гг., які прывёў да чарговых тэрытарыяльных страт, паставіў дзяржаву на мяжу магчымага і выцягнуў са скарбу ўсе сродкі.

  • Унутры-палітычныя

Адкрытае супрацьстаянне паміж магнатамі і шляхтай. Шляхта імкнулася да ліквідацыі адзінаўладдзя буйных феадалаў і атрымання роўных правоў з польскай шляхтай.

  • Дынастычныя

Боязь за спыненне асабістай уніі, якая злучала дзве краіны, пасля смерці апошняга з дынастыі Ягелонаў Жыгімонта Аўгуста.

Чарговая спроба заключыць унію прызначалася на сойм ў Любліне, які пачаўся 10 студзеня 1569 г. і працягваўся амаль 6 месяцаў. Кожны з бакоў уносіў свае прапановы, якія не прымаліся супрацьлеглым бокам. Калі паслы ВКЛ убачылі пагрозу прымусовага заключэння ўніі на непрымальных для іх умовах, 1 сакавіка 1569 г. яны пакінулі Люблін. Тады Польшча пайшла на дэманстрацыю сілы.

Польскія феадалы дабіліся ад Жыгімонта Аўгуста выдання ўказаў аб далучэнні да каралеўства Польскага Падляшша (5 сакавіка 1569 г.), Валыні (15 мая 1569 г.), Падолля (1 чэрвеня 1569 г.) і Кіеўшчыны (5 чэрвеня 1569 г.). Пад пагрозай сілы і пазбаўлення маёнткаў паслы гэтых зямель прысягнулі Польшчы. Хоць гэтыя акты і былі супрацьпраўныя, але ВКЛ у склаўшайся сітуацыі не магло ісці на ваенны канфлікт з Польшчай.

1 ліпеня 1569 г. быў зацверджаны акт Люблінскай уніі. Згодна з умовамі ўніі, стваралася новая дзяржава – Рэч Паспалітая. На чале яе быў адзін гаспадар. Агульныя соймы павінны былі склікацца толькі ў Польшчы. Павінна была стаць агульнай і знешняя палітыка. Заключаныя раней дагаворы трацілі юрыдычную сілу, калі яны супярэчылі інтарэсам Рэчы Паспалітай.

Пастановы, процілеглыя уніі, скасоўваліся, ліквідавалася мытня паміж краінамі. Унія абвясціла ўвядзенне адзінай манеты, дазволіла ўсім жыхарам дзяржавы набываць маёнткі, зямлю ў любой частцы Рэчы Паспалітай. Захоўваліся ўсе правы, прывілеі, вольнасці, ганаровыя і службовыя пасады, княжацкія тытулы, шляхецкія роды ў землях злучаных дзяржаў, а таксама суды. Захоўвалася недатыкальнасць зямельных уладанняў, юрыдычная моц усіх папярэдніх падараванняў вялікага князя літоўскага.

Рэч Паспалітая двух народаў была канстытуцыйнай, саслоўнай манархіяйна чале з каралём, які выбіраўся шляхтай.

Заканадаўчым органам у ёй быў двухпалатны агульны (вальны) сойм, які складаўся з Сената (Рады) (ўваходзілі найбольш знатныя свецкія і духоўныя феадалы, каля 150 чал.) і Пасольскай ізбы (складалася з дэпутатаў ад шляхецкіх павятовых соймікаў, каля 180 чал.).

Пастановы на сойме прымаліся аднагалосна (з 1589 г.). Група дэпутатаў альбо адзін дэпутат мог сказаць “не дазваляю”, і пастанова прыпынялася. Гэта права “liberum veto разглядалася як адна з найважнейшых “залатых шляхецкіх вольнасцей”.

На чале выканаўчай улады стаяў кароль. Кароль узначальваў Сенат, “паспалітае рушанне”, склікаў соймы, вызначаў тэрмін іх паседжанняў, прызначаў на вышэйшыя дзяржаўныя пасады. Ён ажыццяўляў знешнюю палітыку дзяржавы, за якую адказваў перад вальным соймам. Яму належала права заканадаўчай ініцыятывы і санкцыянавання пастаноў сойма.

Прававое становішча караля рэгулявалася агульнадзяржаўнымі актамі – Pacta conventa (“Пакта канвента”) і “Генрыхавымі артыкуламі”. У выпадках, калі кароль парушаў законы і свае абавязкі, шляхта мела права склікаць канфедэрацыі і пачаць узброенае паўстанне супраць караля (“рокаш”).

Пасля смерці караля пачыналіся часы бескаралеўя, падчас якога існавала асобая пасада інтэррэкса, якую звычайна займаў прымас – кіраўнік польскай каталіцкай царквы. Ён склікаў для абрання новага караля тры соймы:

1) канвакацыйны, на якім вызначаліся час і месца выбараў караля, выпрацоўваліся ўмовы дагавору з кандыдатамі;

2) элекцыйны (выбарчы), на якім праводзіліся выбары і заключалася пагадненне “Pacta conventa”;

3) каранацыйны, на якім ажыццяўлялася каранацыя і прысяга караля.

Разам з тым у складзе Рэчы Паспалітай ВКЛ не адводзілася роля польскай каланіяльнай ускраіны. І пасля Люблінскай уніі ВКЛ мела сваё войска, асобнае ад Польшчы заканадаўства і судовую арганізацыю, захоўвала даўні адміністрацыйны апарат і сваю пячатку. Польшча і ВКЛ захоўвалі самастойныя назвы і да 1696 г. мелі розныя дзяржаўныя мовы. У ХVІ – першай палове ХVІІ ст. грошы ў Кароне і Княстве таксама былі асобныя.

У большай часткі феадалаў ВКЛ заставаліся антыпольскія настроі. Пасля Люблінскай уніі ў ВКЛ дзейнічаў генеральны соймік, які з цягам часу набываў рысы заканадаўчага органа Княства, а з 1581 г. пачаў дзейнічаць Галоўны трыбунал ВКЛ вышэйшая апеляцыйная судовая ўстанова ВКЛ.

Аднак самым магутным усплёскам барацьбы за незалежнасць ВКЛ было прыняцце Статута ВКЛ 1588 г., які, па сутнасці, скасоўваў шэраг пастаноў Люблінскай уніі. Характэрна тое, што ў ім ні разу не ўпаміналася аб акце уніі. Артыкул 1 раздзела ІV Статута зацвярджаў дзяржаўнасць старабеларускай мовы.

У далейшым уплывовымі коламі ВКЛ неаднаразова рабіліся захады адасобіцца ад Польшчы. Урад Рэчы Паспалітай вымушаны быў пайсці на некаторыя саступкі ў адносінах да ВКЛ. У 1673 г. было прынята рашэнне аб правядзенні кожнага трэцяга сойма Рэчы Паспалітай на тэрыторыі Княства, у Гародні, пад старшынствам аднаго з мясцовых дэпутатаў.

Вытокі грамадска-палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай:

  • умовы Люблінскай уніі

  • палітычны лад дзяржавы

  • нявырашанасць рэлігійнага пытання

  • спалучэнне нацыянальна-рэлігій-нага прыгнёту з феадальным

  • барацьба магнацкіх груповак за ўладу

  • адсутнасць моцнага войска

Надзвычай слабая цэнтральная ўлада і магнацкая анархія сталі асноўнай прыкметай Рэчы Паспалітай у наступныя дзесяцігоддзі праўлення Аўгуста ІІ (1696 – 1733 гг.) і яго сына Аўгуста ІІІ (1733 – 1763 гг.).

У 1764 г. група прыхільнікаў рэформ на чале з князямі Чартарыйскімі ажыццявіла спробу іх рэалізацыі, хоць і ў значна абмежаваным выглядзе. На канвакацыйным сойме былі ўхвалены прапановы абмежаваць liberum veto, аслабіць залежнасць дэпутатаў ад інструкцый мясцовых сеймікаў, упарадкаваць суд, фінансы, павялічыць войска.

Гэта прывяло да стварэння Торуньскай (пратэстанцкай) і Слуцкай (праваслаўнай) канфедэрацый, пад уціскам якіх сойм 1767 – 1768 гг. быў вымушаны не толькі прызнаць роўнасць усіх веравызнанняў, але і адмяніць большасць прынятых раней рэформаў.

У адказ на гэта частка кансерватыўнай эліты Рэчы Паспалітай ўзняла сапраўднае паўстанне упраць караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1764 – 1795 гг.), якое ўвайшло ў гісторыю пад назвай Барская канфедэрацыя.

Аднак канфедэратыўны рух быў задушаны з дапамогай рускай арміі. Вынікам гэтага паражэння стаў першы падзел Рэчы Паспалітай у 1772 г. Згодна яму Усходняя Беларусь адышла Расіі, поўдзень Польшчы і Заходняя Украіна – Аўстрыі,а польскае Памор’е было акупіравана Прусіяй.

Чарговая спроба карэнных пераўтварэнняў адбылася на Вялікім альбо 4-хгадовым сойме (1788 – 1792 гг.). На ім 3 мая 1791 г. была прынята Канстытуцыя Рэчы Паспалітай, згодна з якой улада манарха станавілася спадчыннай, былі пашыраны паўнамоцтвы Пастаяннай Рады (створана ў 1775 г.), ліквідавалася права “liberum veto”. Федэратыўная аснова новага дзяржаўнага ладу была пацверджана ў рашэнні сойма ад 20 кастрычніка 1791 г. У цэлым Канстытуцыя і іншыя законы, прынятыя на сойме, адкрывалі мірны шлях да буржуазных пераўтварэнняў у краіне.

14 мая 1792 г. праціўнікі Канстытуцыі пад пакравіцельствам Расіі стварылі Таргавіцкую канфедэрацыю. Пачалася грамадзянская вайна, у ходзе якой на тэрыторыю Рэчы Паспалітай былі ўведзены рускія і прускія войскі. У выніку кароль і магнаты былі вымушаны далучыцца да канфедэратаў і выступіць супраць рэформ. Да таго ж пад прымусам Пецярбурга спецыяльна сабраны сойм у Гродне ў 1793 г. афіцыйна зацвердзіў умовы другога падзелу Рэчы Паспалітай. Да Расіі адышла Цэнтральная Беларусь і большая частка Украіны, а Прусія захапіла заходнія ваяводствы Польшчы.

Рэакцыяй на фактычнае ператварэнне Рэчы Паспалітай у марыянетачную краіну стала нацыянальна- вызваленчае паўстанне, узнятае 24 сакавіка 1794 г. Касцюшкам у Кракаве. Праз месяц яно ахапіла і заходнюю частку ВКЛ, дзе на чале паўстанцаў стаў Я. Ясінскі. Мэтай паўстання было адраджэнне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Аднак паўстанне было падаўлена.

Вынікам гэтага стала заключаная ў жніўні 1795 г. дамова паміж Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй аб канчатковым падзеле Рэчы Паспалітай. 25 лістапада 1795 г. кароль Станіслаў Аўгуст адрокся ад трона.