Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ИБ.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
48.74 Кб
Скачать

Першабытная эпоха на тэрыторыі Беларусі (40 тыс. Гг. Да н. Э. – VIII ст н. Э.)

Чалавек з’явіўся на Зямлі ў перыяд старажытнага каменнага веку (палеаліту). На тэрыторыі Беларусі палеаліт датуецца 40 тыс. гг. да н.э. – ІХ тыс. да н. э. У ніжнім і сярэднім палеаліце чалавек быў прадстаўлены піцекантрапамі і неандэртальцамі, а ў верхнім палеаліце (каля 40 тыс. гг. да н.э.) сфарміраваўся чалавексучаснага фізічнага тыпу – краманьёнец.

Каменны век у гісторыі Беларусі супадае з даіндаеўрапейскім перыядам этнічнай гісторыі – 40 тыс. гг. да н. э. – ІІІ – ІІ тыс. да н. э.

Найбольш старажытныя стаянкі першабытных людзей на тэрыторыі Беларусі - каля вёсак Бердыж (23 тыс. гг. да н.э.) Чачэрскага і Юравічы (26 тыс. гг. да н.э.) Калінкавіцкага раёнаў Гомельскай вобласці. На кожнай з іх жыло каля 25 чалавек.

Палеаліт (40 – ІХ тыс. да н.э.)

  • Асноўны прамысловы калектыў – ранняродавая абшчына; некалькі абшчынаб’ядноўваліся ўмацярынскі род

  • Заняткі: паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва .

  • Асноўныя прылады працы і зброі: ручное рубіла, востраканечнік, нож, іголка, скрабок, дзіда, гарпун, сякера.

Матрыярхат – перыяд у гісторыі родавай абшчыны, калі жанчына адыгрывала вядучую ролю ў гаспадарчым жыцці, у сістэме сямейна-шлюбных адносін

У сярэднім каменным веку (мезаліце) (VIIIV тыс да н. э.) адбылося поўнае засяленне тэрыторыі Беларусі. Вядомы 120 мезалітычных стаянак чалавека з агульнай колькасцю насельніцтва прыкладна 4,5 – 5 тыс. чалавек. Шырока выкарыстоўваліся лук і стрэлы, драўляныя чоўны, быў прыручаны сабака.

Эпоха неаліту – IV – ІІІ тыс да н. э. – азнаменавалася пераходам ад прысвой-ваючых да вытворчых форм гаспадарання (неалітычная рэвалю-цыя).

Этнас (ад грэч. ethnos – племя, народ) – устойлівая супольнасць людзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі, мае агульную мову, культуру, побыт, псіхалагічныя рысы і самасвядомасць.

Асноўныя гістарычныя формы этнасу – род, племя, народнасць, нацыя.

На тэрыторыі Беларусі пачатак бронзавага веку (ІІІ – ІІ тыс. да н. э. – VII ст. да н. э.) супаў з пранікненнем індаеўрапейцаў. Тым самым пачаўся індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі (ІІІ – ІІ тыс. да н. э. – да нашага часу). Індаеўрапейцы прынеслі з сабой і больш высокую форму грамадскай арганізацыі – патрыярхат.

Патрыярхат – перыяд у гісторыі родавай абшчыны, калі вядучая роля ў сямейным і гаспадарчым жыцці належала мужчыне.

Балцкі этап індаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі (ІІІ – ІІ тыс. да н. э. – VVIII стст.н. э.).

Жалезны век - VІІ ст. да н. э. – VVІІІ стст.н. э.

Археалагічныя культуры жалезнага веку:

Назва

Арэал рассялення

Этнічная прыналежнасць

Мілаград-ская

Сярэдняе і Верхняе Падняпроўе Беларусі

Не вызначана

Зарубінец-кая

Сярэдняе і Верхняе Падняпроўе Беларусі

Не вызначана

Штрыхава-най керамікі

Значная частка Сярэдняй Беларусі

Балты

Днепра-дзвінская

Басейны Дняпра і Заходняй Дзвіны

Балты

Славянскі этап этнічнай гісторыі Беларусі пачаўся ў раннім сярэднявеччы (VVІІІ стст. н. э. – да нашага часу).

У выніку славяна-балцкага сінтэзу ў VІІІ – Х стст. узніклі новыя славянскія супольнасці: дрыгавічы, радзімічы, крывічы. Гэта былі протанароднасці.

На змену бацькоўскай (патрыярхальнай) абшчыне, што стваралася па роднасным прынцыпе, прыходзіць мір – сельская (суседская) абшчына, якая складалася з асобных малых сем’яў усяго паселішча, гарадзішча. Пачынаецца маёмаснае расслаенне грамадства. Да ІХ – Х стст. вышэй названыя супольнасці ўжо падняліся на ступень раннякласавага грамадства і стварылі першапачатковыя дзяржавы (протадзяржавы), якія называліся княжаннямі. Гэта сведчыла пра змену родаплемяннога кіравання палітычным.

Такім чынам, перыяд першабытнаабшчыннага ладу быў часам, калі чалавек і грамадства зрабілі вызначальны крок у сваім развіцці:

- чалавек набыў сучасныя фізіялагічныя рысы, навучыўся вырабляць дасканалыя прылады працы і перайшоў ад прысвойваючай да вытворчай гаспадаркі;

- з’явіліся мова, рэлігія, мастацтва;

- чалавек засяліў і асвоіў тэрыторыю Беларусі, якая стала адным з галоўных ачагоў фарміравання славянскай супольнасці.