Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Семінар-5 (Новая праграма 2012 г) Гіс Бел.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
56.08 Кб
Скачать

(Семінар -5) (2 гадз).

(дзённае) МіК, 1-шы курс,

ТэмаБеларусь у 1914 – 1918 гг.

(план тэмы):

1. Беларусь у Першай сусветнай вайне

2. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. ў Расіі і Беларусі

3. Кастрычніцкія падзеі 1917 г і Беларусь.

4. Першы Усебеларускі з’езд.

5. Беларуская Народная Рэспубліка (БНР)

(Пытанне-1):

Беларусь у Першай сусветнай вайне

......глядзі матэрыял лекцыі В.А. Пілецкага ў канспекце.....

(Пытанне-2):

Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. У Расіі і Беларусі

Цяжар першай сусветнай вайны, гаспадарчая разруха выклікалі ўсё большую незадаволенасць у грамадстве. На­растала забастовачная барацьба. 23 лютага 1917 г. на вуліцы Петраграда выйшлі работніцы тэкстыльных прадпрыемстваў. Мітынгі і дэманстрацыі праходзілі пад лозунгамі"Далоў вайну!", “Далоў самадзяржаў'е”.

Стачка набыла характар агульнагарадской, а 27 лютага з пераходам на бок рабочых салдат Петраградскага гарнізона перарасла ва ўзброенае паўстанне. Цар Мікалай-2 /02.03.1917/ адрокся ад прастола. У гэтых умовах рабочыя і салдаты стварылі свой орган улады – Петраградскі савет. Паралельна з дэпутатаў Дзяржаўнай думы вылучаецца Часовы ўрад. Так узнікае двоеўладдзе.

У пачатку сакавіка 1917 г., калі звесткі аб перамозе рэвалюцыі дайшлі да Беларусі, у гарадах і мястэчках прайшлі мітынгі, дэманстрацыі, акцыі непадпарадкавання ўладам. Пачалі стварацца саветы рабочых, саддацкіх дэпутатаў.

Так, 4 сакавіка быў абраны Мінскі савет рабочых дэпутатаў, 6 сакавіка на сумесным пасяджэнні выканкама і салдат-дэпутатаў ад воінскіх часцей было вырашана стварыць Мінскі савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. 8 сакавіка быў абраны пастаянны Выканаўчы камітэт савета. Яго ўзначаліў меншавік Б.Позерн. Мінскі савет прыняў пастанову аб абранні салдацкіх фабрычна-заводскіх, сялянскіх камітэтаў, стварэнні прафесійных саюзаў, палітклубаў.

У гэты ж час дзейнічаў Часовы грамадскі камітэт парадку, створаны 4 сакавіка па даручэнні сходу прадстаўнікоў Мінскай гарадской думы, земстваў, гарадскога саюза, ваенна-прамысловага камітэта, многіх палітычных партый, духавенства, рабочых. 6 сакавіка Часовы ўрад назначыў губернскіх і павятовых камісараў, да якіх пераходзіла мясцовая ўлада. Быў выпрацаваны парадак фарміравання ўстаноў самакіравання: павятовых, валасных, гарадскіх камітэтаў. Мясцовыя органы ўлады падпарадкоўваліся дырэктывам Часовага урада.

Значны ўплыў на палітычнае жыццё мела войска. Пры захаванні падпарадкаванасці салдат камандзірам па ваенных пытаннях вайсковыя падраздзяленні ўсё больш уцягваліся ў падзеі, якія адбываліся ў раёнах дыслакацыі часцей. У сакавіку-красавіку 1917 г. пачаліся выбары салдацкіх камітэтаў. Яны павінны былі садзейнічаць павышэнню палітычнай і культурнай адукаванасці салдат, дэмакратызацыі армейскага жыцця. Хутка саддацкія камітэты пад уздзеяннем палітычньгх партый пачалі ўмешвацца ў работу камандзіраў, весці антываенную агітацыю.

У красавіку 1917 г. I з'езд ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фронту зацвердзіў Палажэнне аб салдацкіх камітэтах. Дэлегаты падтрымалі курс Часовага ўрада на працяг вайны ў мэтах абароны дэмакратычнай рэвалюцыі, выступілі за прадастаўленне салдатам права слова, друку, сходу і г.д. З'езд унёс прапанову ўраду па рабочых і сялянскіх пытаннях (увядзенне 8-гадзіннага рабочага дня, устанаўленне мінімальнай зар­платы, канфіскацыя царкоўкых, манастырскіх зямель, сацыялізацыя зямлі). Прынятыя рашэнні мелі буржуазна-дэмакратычны характар.

У сакавіку-красавіку 1917 г. пашыраецца сялянскі рух. 20–23 красавіка ў Мінску адбыўся з'езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і неакупіраваных паветаў Віленскай губерняў. Ён выказаўся за хутчэйшае заключение міру. Але, пакуль існавала неабходнасць абароны краіны, з'езд лічыў магчымым і далей весці вайну. Па аграрным пытанні дэлегаты рэкамендавалі правесці сацьгалізацыю зямлі, увесці ўраунальнае землекарыстанне. Канчатковае рашэнне праблемы адкладвалася да Усерасійскага ўстаноўчага сходу. Эсэраўскую аграрную праграму падтрымалі сялянскія з'езды Магілёўскай і Віцебскай губерняў.

Лютаўская рэвалюцыя абудзіла палітычную актыўнасць шырокіх мае насельніцтва, і гэтую актыўнасць выкарысталі палітычныя партыі для пашырэння свайго ўплыву ў грамадстве.

Найбольш моцныя пазіцыі мелі бундаўцы, эсэры і меншавікі. Актыўна дзейнічалі бальшавіцкія арганізацыі. Ідэі нацыянальна-вызваленчага адраджэння вызвалі да жыцця дзесяткі партый і груповак. Памешчыцка-клерыкальныя арганізацыі (Саюз беларускай дэмакратыі, Саюз беларускага народа, Саюз ксяндзоў-беларусаў, Беларускі саюз зямельных уласнікаў і інш.) зрабілі крок у бок ліберальнай буржуазіі. Яны арыентаваліся на партыю кадэтаў і бачылі Беларусь у складзе Расійскай дзяржавы з правамі абласнога самакіравання ў пытаннях гаспадарчага і культурнага жыцця.

Блізкай да гэтай групоўкі была Беларуская партыя народных сацыялістаў (БПНС). Праграмныя дакументы БПНС зафіксавалі патрабаванні захавання прыватнай уласнасці, аўтаноміі Беларусі з заканадаўчым органам (краёвай радай) у складзе федэратыўнай Расійскай рэспублікі. Партыя выступала за адраджэнне беларускай культуры, увядзенне культурна-нацыянальнай аўтаноміі для нацыянальных меншасцяў.

Каля 5 тыс. чалавек налічвала Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). На канферэнцыі ў сакавіку 1917 г. БСГ падтрымала палітыку Часовага ўрада, ідэю стварэння федэратыўнай рэспублікі з аўтаноміяй Беларусі. 25–27 сакавіка 1917 г. па ініцыятьгае Мінскага камітэта дапамогі ахвярам вайны, БПНС і БСГ адбыўся з'езд беларускіх нацыянальнах арганізацый, на якім прысутнічала каля 150 чалавек.

З'езд абраў Беларускі нацыянальны камітэт (БНК) на чале з Р.Скірмунтам. 10 з 18 яго членаў з'яўляліся прыхільнікамі БСГ. Прызнаючы палітыку Часо­вага ўрада, з'езд даручыў БНК правесці выбары ў Беларускую краевую раду, распрацаваць мясцовую канстытуцыю, прыступіць да склікання сялянскага і настаўніцкага з'ездаў, стварэння кааператываў, заснавання беларускамоўных школ.

У маі БНК пачаў выдаваць газету "Вольная Беларусь". Беларускія нацыянальна-дэмакратычныя партыі зрабілі спробу дабіцца ад Часовага ўрада перадачы ўлады Беларус­кай краёвай радзе. Але расійскія буржуазныя палітыкі не падтрымалі гэтыя аўтанамісцкія захады. БНК пайшоў па шляху стварэння мясцовых устаноў улады, вайсковых фарміраванняў.

Супрацьдзеянне палітыцы БНК аказвалі не толькі прадстаўнікі дзяржаўнай улады, але і арганізацыі РСДРП(6), якія імкнуліся завалодаць ініцыятывай у Саветах, фабрычна-заводскіх камітэтах, прафсаюзах, салдацкіх арганізацыях.

Складаным было становішча на фронце. 18 чэрвеня руская армія перайшла ў наступление на паўднёва-заходнім напрамку. У выніку паражэння на Паўднёва-Заходнім і Заходнім франтах дзесяткі тысяч салдат і афіцэраў загінулі і былі паранены. Наспеў востры палітычны крызіс. 4 ліпеня 1917 г. у Петраградзе прайшла несанкцыяніраваная паўмільённая дэманстрацыя. 3 дазволу выканкама Усерасійскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў дэмансграцыя была расстраляна. Двоеўладдзе закончылася. Уся ўлада перайшла да Часовага ўрада, які прымяніў сілу да апазіцыйных партый і рухаў.Пасля ліпеньскага палітычнага крызісу Часовы ўрад узначаліў эсэр А. Керанскі (канец пытання)

(Пытанне-3):