- •Масленіца
- •Панядзелак - сустрэча
- •Вынікі выставы “Шырокая Масленіца”
- •2. Выраб чучала Масленіцы.
- •Серада – лакамкі План:
- •Правядзенне канцэрта
- •Салодкі стол
- •Канцэрт
- •2. Салодкі стол
- •Чацвер – шырокі чацвер План:
- •Свята на вуліцы
- •Праводзяцца конкурсы:
- •Пятніца – развітанне з зімой
- •2 . У нашай школе свята –
- •Дадатак Правілы гульні “Блін гарыць”
- •Карагод “Масленіца”
- •Песня “а сёння ў нас Масленка”
- •Карагод “Жавароначкі, прыляціце”
- •Прыпеўкі
- •Хоровод “Проводы Зимы”
- •Дуа “Гарадзішчанскі дзіцячы сад-базавая школа” Сюжэтна-гульнёвая праграма свята
- •Гарадзішча, 2011
Пятніца – развітанне з зімой
Вядучы: - Паслухайце, дзеці, якую я вам казачку раскажу.
Жыло-было Сонейка. Кожную раніцу яно ўставала і старанна працавала. А работы было шмат. Перш-наперш трэба было Пеўніка разбудзіць, каб той сваю песеньку заспяваў. “Ку-ка-рэ-ку!” – прачнуўся Пеўнік. Потым – матулю, каб снедаць гатавала. “Дзякуй, табе Сонейка” – кажа матуля. А потым – хлопчыкаў і дзяўчынак, каб у школу спяшаліся. “Добры дзень, Сонейка, з табой, ласкавым, цёпленька”. Пакацілася Сонейка далей на лужок, кветачкі разбудзіла. Прачнуліся кветачкі, галоўкамі заківалі. Пакацілася ў лясок – пра птушак не забылася. Зачырыкалі, заспявалі птушачкі, высока паляцелі. Пакацілася на поле, пшанічку пазалаціла. Пад кожны лісточак зазірнула – кожную ягадку даспяліла. І так кожны дзень працавала, людзям цяпло давала.
Але раптам прыйшла Зіма – бабулька, сівая халадулька. Незалюбіла яна Сонейка, схапіла яго, у цяпліцу пасадзіла. Стала на вуліцы холадна, голадна. Няма чаго есці звярам, няма чаго есці птушкам – не чырыкаюць яны, не спяваюць. Ніводнага лісточка на дрэўцах няма – памерзлі, апалі. Дзетак на вуліцу не пускаюць – холадна.
Раззлаваліся дзеткі: “Ты нам, Зімачка, надакучыла, снегам-холадам нас замучыла. Уцякай!”
Не слухаецца Зіма, смяецца, яшчэ больш холаду напускае.
Прыляцела Ластаўка: “Гукайце, дзеці, Масленку. Лятаю я высока, бачу далёка. Толькі яна дапаможа”.
Прышлі дзеці да Масленіцы: “Дапамажы, калі ласка, Зіму прагнаць!” тая ў адказ: “Дапамагу! Зараз печ растаплю ды бліночкаў напяку. Буду маслсм паліваць, зіму-сцюжу выганяць.”
Яна кругленькіх, жоўценькіх, быццам тое сонейка, бліночкаў напякла, кожнаму дала. Выйшлі дзеткі з блінцамі на вуліцу – спужалася Зіма: было адно
Сонейка, а зараз вунь іх колькі ! У адзін міг растопяць!Конікаў запрагла і паехала ў сваім вазочку па беленькім сняжочку – толькі яе і бачылі.
Узрадаваліся дзеткі, адчынілі замочкі, выпусцілі Сонейка. Цяпер Зімы не баяцца. Як толькі прыйдзе яна, пачне ўсіх халадзіць ды марозіць, дзеці Масленіцу гукаюць: “Масленка, Масленка, нясі сыру, масла, каб зіма згасла.”Прынясе Масленка сыру, масла, пачастуе ўсіх. Дзеткі блінцы смакуюць ды прыгаворваюць:
“Едзь, зіма, у вазочку па беленькім сняжочку”.
Адбываецца апошняе катанне Масленіцы вакол школы. Дзеці расказваюць вершы.
1
Праводзіны зімы.
Усе людзі весяляцца,
І весялімся мы.
2 . У нашай школе свята –
Просім у вас мілосці,
Каб вы проста так не сядзелі,
Добрыя думкі мелі.
К
5
- Масленка, бела вутка,
Нясі сыру, масла
хутка!
Сыру і масла, каб
зіма згасла,
А хто сыру не дае,
у таго ён пагніе.
6 -
Ой, Масленка-няшчасленка, сера вутка,
Сказала “Вясна
скоры, ды няхутка!”
Праводзім зіму
качаргамі,
Стрэнем вясну
пірагамі.
І добрыя песні пелі.
3. А мы Масленку чакал
І ў ваконцы пазіралі.
Гару сырам набівалі,
Зверху маслам палівалі.
4 . А на двары сняжкі сыплюць,
А дзеткі Масленку ўжо клічуць.
Вядучы: - Усе збірайцеся хутчэй, дзеўкі-маладзіцы.
Будзем гуляці, зіму праганяці.
Песня “А сёння ў нас Масленка”
Карагод “Жавароначкі, прыляціце”
Вядучы: - У апошні дзень, на Масленку, у час гулянкі былі чутны дражнілкі. Але не дзеля таго, каб пакрыўдзіць, а дзеля таго каб павесяліцца.
1 вучань: - Николай, Николай, сиди дома не гуляй, в балалаечку играй.
2 вучань: - Ах ты, Дашка-таракашка, на сарай полезай! Там кошку деру, тебе хвост отдадут.
3 вучань: - Маринка-корзинка прыгала, скакала, в болота упала.
4 вучань: - А у Димы на носу ели кошки колбасу.
5 вучань: - Андрей-воробей, не гоняй голубей, а гоняй галочек из-под палочек.
Вядучы: - Ну досыць вам, дзеткі, дражніцца. Давайце лепш далей свята прадаўжаць.
Быў у апошні дзень, на Масленку, звычай. Прасілі прабачэння і дзеці, і бацькі. Бацькі за тое, што злавалі, што мала дзетак шкадавалі. А дзеткі – што бацікоў не шанавалі, свае цацкі раскідалі. Папрасіўшы прабачэння, танцавалі і спявалі. І вясну-красну ўжо з лёгкім сэрцам сустракалі.
Даруй і мне, Божа,
Калі саграшыла перад табой,
Справай, ці языком.
І вы прабачце, дзеткі,
Калі на вас злавала
І ўсё, што вам хацелася,
Рабіць не дазваляла.
Усе: - І нам даруйце,
Што вам часта дакучалі,
Што сваволілі часамі,
Свае сшыткі раскідалі.
1 вучань: - І вы, дзяўчынкі, не злуйце,
І, калі ласка, даруйце.
Я не са злосці, а проста так, па звычцы,
Раз-пораз вас дзёргаў за касічкі.
Вельмі вас прашу крыўды не трымайць
І запрашаю разам паскакаць.
Дзеці гуляюць пад музыку са швабрай.
Вядучы: - Ну, а зараз, дзевачкі, на новае лета
Спявайце прыпевачкі пра тое і пра гэта.
Зімавалі – не спявалі,
Не спявалі – вясну чакалі.
Прыпеўкі (гл. дадатак)
Вядучы: - Вясёлае ў нас свята – праводзіны Зімы.
Зіма нам надакучыла, хочацца вясны.
Каб птушачкі прыляцелі, каб лугі зазелянелі,
Каб расцвілі цвяточкі, каб зацвілі садочкі.
У клас уваходзіць Зіма.
Зіма: - Ні за што і анікому я пакуль квітнець не дам –
Ні гарошку лугавому, ні гародам, ні садам.
Я над імі гаспаданя. Мне раўні цяпер няма.
Хто не ведае: глядзіце, гэта я кажу, Зіма!
Уладу сваю хоць на міг працягну,
Яшчэ хоць крыху затрымаю Вясну,
Усіх памарожу: намер маю гэткі,
Пад снегам загінуць вясновыя кветкі.
1 вучань: - Я ведаю, Зіма не жартуе, а грозіць.
У момант адзін нас усіх замарозіць!
2 вучань: - Хопіць нам яе баяцца, а табе, Зіма, злавацца,
Хочаш з намі паскакаць? Будзем разам танцаваць!
Вядучы: - А давайце, дзеці, на развітанне ўспомнім караход пра Зіму. Я думаю, што яна адразу стане лагоднай.
Гучыць песня “Вьюга белая метёт» (гл. дадатак)
Дзеці падбягаюць да Зімы і ёй гавораць:
1вучань: - Надакучылі, Зіма, цёплыя валёнкі,
Хоцацца ўжо цяпла, песен птушыных звонкіх.
2вучань: - Ты ўжо, Зімачка, надакучыла,
Снегам-холадам нас замучыла.
3вучань: - Збірайцеся, Маладзіцы, ды здымайце рукавіцы,
У далоні біце, Вясну-красну завіце.
Дзеці ўсе разам клічуць Вясну. З’яўляецца Вясна.
Дзеці. І што гэта адбываецца?
Вядучы. Зіма з Летам сустракаецца.
Пра здаровейка пытаецца.
Зіма. Ой, чалом, чалом, табе
Ды цёплае Лецейка!
Вясна. Ой, здарова была,
Халодная Зімачка!
Зіма. І што, цябе Лецейка, узвелічаюць,
А мяне, Зімачку, праклінаюць.
Вясна. Бо ты, Зімачка, халодная,
Лугі, балоты замарозіла.
А я , Лецечка, ды вясёлае,
Лугі, горы растапіла,
Лугі, горы ўзвесяліла.
Зіма. А я кажу – рана прыйшла,
Яшчэ пачакай!
Мы яшчэ не ўсе гульні перагулялі,
Не ўсе песні пераспявалі!
Хоровод “Проводы Зимы” (гл. дадатак)
Зіма: - Хай будзе так! Я ўжо знікаю.
Усяго вам добрага жадаю. (Зіма знікае. Вядучы і дзеці гутараць)
Зіме канец, вясне пачатак!
Мы на горачцы пабывалі? Усе: - Пабывалі!
Масленку сустракалі? Усе: - Сустракалі!
Сырам гару набівалі? Усе: - Набівалі!
Маслам гару палівалі? Усе: - Палівалі!
Наша горачка катліва? Усе: - Катліва!
А мачыха буркатліва? Усе: - Буркатліва!
І на нас бурчала? Усе: - Бурчала!
На горачку не пушчала? Усе: - Не пушчала!
Нам дамоў не хочацца вяртацца ? Усе: - Не хочацца!
Хоць бы яшчэ гадзінку пакатацца… Усе: - Пакатацца!
Мы ж думалі, штомасленкі 7 тыдняў!Усе: - 7 тыдняў!
Ажно ж 7 дзянёчкаў! Усе: - 7 дзянёчкаў?
Нас Масленка абманіла? Усе: - Абманіла!
На 7 тыдняў посту пасадзіла! Усе: - Пасадзіла…
На белую капусту! Усе: - Фу-у… на капусту…
На горку рэдзьку! Усе: - Фу-у… на рэдзьку…
Вядучы: - Гэта пудзіла, сябры,
Разарвём мы на шматкі!
Занясём на агарод,
Каб ураджайным быў увесь год!
Усе ўдзельнікі свята выходзяць на вуліцу. Чучала Масленіцы спальваецца. Дзеці по чарзе расказваюць вершы.
Гарыць касцёр высокі!
Жартуй і ты, дзятва!
Бывай, Зіма ты матухна!
Салют табе, Вясна!
Ой, топчам мы снег, топчам,
Што з яго мы вытапчым?
Траўку-мураўку на вясну,
А ціхае жыта на лета.
Траўку-мураўку конікі з’ядуць,
А ціхае жыта жнейкі сажнуць!
Благаславі, божа, зіму замыкаці,
Зіму замыкаці, вясну заклікаці.
7. Зімою ў вазочку, а вясною ў вазочку,
А ў цёплым леце, як у карэце!
Усе: Благаславі, Божа, зіму замыкаці,
Зіму замыкаці, вясну сустракаць.
