
- •Масленіца
- •Панядзелак - сустрэча
- •Вынікі выставы “Шырокая Масленіца”
- •2. Выраб чучала Масленіцы.
- •Серада – лакамкі План:
- •Правядзенне канцэрта
- •Салодкі стол
- •Канцэрт
- •2. Салодкі стол
- •Чацвер – шырокі чацвер План:
- •Свята на вуліцы
- •Праводзяцца конкурсы:
- •Пятніца – развітанне з зімой
- •2 . У нашай школе свята –
- •Дадатак Правілы гульні “Блін гарыць”
- •Карагод “Масленіца”
- •Песня “а сёння ў нас Масленка”
- •Карагод “Жавароначкі, прыляціце”
- •Прыпеўкі
- •Хоровод “Проводы Зимы”
- •Дуа “Гарадзішчанскі дзіцячы сад-базавая школа” Сюжэтна-гульнёвая праграма свята
- •Гарадзішча, 2011
Чацвер – шырокі чацвер План:
Свята на вуліцы
Бліны
Зайчык: - Дзеці! Добры дзень! Як я доўга скакаў, амаль не спазніўся. З Масліцай вас віншую! Навіны апошнія хачу расказаць!
Вядучы: - Ну дык давай хутчэй, гавары!
Зайчык: - Хочыце навіну даведацца? Трэба паскакаць спачатку!
Вядучы: - Прыдзецца выканаць жаданне Зайчыка!
(Дзеці танцуюць вакол Масленицы)
Зайчык: - Малайцы, дзеці! Ну, слухайце! Сёння на Масленіцу на вуліцу прыдуць госці – вясёлы Пятрушка,унучка Дзеда Мароза – Снягурачка, гарачае Сонейка. А яшчэ будуць смачныя бліны. З Масленіцай вас! Хутчэй на вуліцу.
(Дзеці выходзяць на вуліцу. Там іх сустракае Пятрушка.)
Пятрушка: - Внимание! Внимание!
Веселое гуляние.
Собирайся, народ!
Вас что-то интересное ждёт!
Масленица! Масленица!
Широкая Масленица!
Ну-ка, все повеселимся!
В пляске быстрой закружимся!
Вядучы: - А якія ж танцы без Масленіцы?
Пятрушка: - А дзе ж наша Масленіца? Давайце, дзеці, паклічам яе!
(Дзеці клічуць Масленіцу. На санках Снягурачка вывозіць Масленіцу. Здымае з санак, ставіць яе ў цэнтр.)
Вядучы: - Добры дзень, Масленіца! (кланяецца) Давайце дзеці павітаемся з Масленіцай. (Дзеці прагаворваюць словы і кланяюцца Масленіцы)
Пятрушка: - Мацней за рукі бярыцеся,
У два кругі станавіцеся!
Будзем весела скакаць,
Масленіцу праслаўляць!
Карагод “Масленіца” (гл. дадатак)
Снягурачка: - Хороша ты зимушка-зима!
Одеты в белое дома!
Стоят деревья в шапках белых…
Зима для сильных, ловких, смелых!
Вядучы: - Хто дужы, хто спрытны, хто смелы? Выхадзь па аднаму.
Праводзяцца конкурсы:
Хто хутчэй аббяжыць вакол школы.
Кіданне снежкамі ў цэль.
Гульня “Замарожаныя”
Вядучы: - Дарагая наша Масленіца! Ці не сумна табе з намі? Давайце, дзеці пасадзім Масленіцу ў санкі і пакатаем яе.
Катанне Масленіцы на санках.
Вядучы: - Ой, замарыліся дзеці. Трэба адпачыць. Трэба для гэтага некага на дапамогу паклікаць. Снягурачка-чарадзейка, дапамажы!
Снягурачка: - Ну, я пачынаю!
Увага! Поўная цішыня!
Мой волшебный сапожок,
Становись на каблучок,
Вправо-влево повернись,
Что скажу – то появись!
Сонейка, з’явіся! Да нас апусціся!
Да дзяцей прыходзіць Сонейка.
Сонейка: - Ой, колькі дзяцей! І ўсе на мяне глядзяць! Добры дзень, людзі добрыя! Добры дзень, дарагая Масленіца, Аўдоцця Ізольдаўна!
Вядучы: - Добры дзень, Сонейка! Мы вельмі табе рады!
Сонейка: - Дзеці, мяне называюць блінцом залатым, які па небу качаецца. А на Масленіцу заўсёды выпякаюць бліны.
Вядучы: - А мы і святкуем Масленіцу. Ды і дзень сёння не звычайны – ШЫРОКІ ЧАЦВЕР. Толькі бліны і есці. А пра бліны складзена шмат пагаворак і прыказак.
Снягурачка: - Без бліноў не Масленіца, як без пірагоў не імяніны.
Зайчык: - Блін павінен быць не адзін!
Пятрушка: - Блін бруха не спорціць.
Вядучы: - Звычайна бліны пякліся з грэчневай або пшанічнай мукі, але кожная гаспадыня мела свій рэцэпт прыгатавання бліноў і трымала яго ў сакрэце. Да бліноў падавалася смятана, яйкі, масла. На бліны патрэбна было зваць гасцей, а дзеці хадзілі па хатах, віншавалі з Масленіцай і выпрошвалі бліны.
Дзеці (па чарзе): -
Дзінь-дзінька,
Падай блінка,
Аладышка-прыбавышка
Масляны кусок!
Цётка, не скупіся,
Масляным кусочкам падзялися!
Ай , ты Зоенька,
Краснае сонейка!
Падымайся з печы!
Хопіць грэць плечы!
Паглядзі ў печ,
Ці не трэба бліны печ?
Мы даўно бліноў не елі,
Мы бліночкаў захацелі!
Будзем есці з тварагом
Будзем есці з малаком,
Будзем маслам пліваць,
Ды смятанкай заядаць.
Сонейка: - А зараз, запрашаю ўсіх гасцей на бліны.
Дзеці вяртаюцца ў школу і частаюцца блінамі. Каб атрымаць блін трэба успомніць прыказку або прымаўку на любую тэму.