Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
masl.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
125.95 Кб
Скачать
  1. Вынікі выставы “Шырокая Масленіца”

Настаўнік аб’яўляе пераможцаў у конкурсе. Дзеці папярэджваюцца, што пераможцы будуць узнагароджаны ў сераду.

2. Выраб чучала Масленіцы.

З’яўляецца Снягурачка.

Снягурачка: - Добры дзень, дзеці! Віншую вас з Масленіцай! Сёння я да вас прыйшла па просьбе Дзед Мароза. Ён паслаў мяне паглядзець, як вы з зімою развітвацца будзеце, як Масленіцу сустракаць – праводзіць… А ці любіце вы Зіму? (Адказы дзяцей)

- Даўней заўсёды рабілі чучала Масленіцы, каталі яе, танцавалі і гулялі разам з Маслініцай, весяліліся.

Давайце ж зараз зробім Масленіцу.

Дзеці разам з настаўнікам і Снягурачкай вырабляюць Масленіцу. Да ўжо падрыхтаванага макета-загатоўкі прымацоўваем лапці, заплятаем касу з касніком, завязваем хустку. У час вырабу чучала настаўнік паведамляе, што на твары не трэба маляваць, або вырабляць з чаго-небудзь вочы, бо тады ў чучала з’яўляецца душа. У канцы свята чучала спальваецца. А як жа мы можам спальваць прадмет ужо адушаўлёны? Пасля вырабу Масленіцы, ставім чучала ў сярэдзіну пакоя. Дзеці – вакол па кругу.

Снягурачка: - Дарагая наша Масленіца Аўдоцця Ізольдаўна!

Дзеці па чарзе: - Дуня белая, Дуня рахманая,

Каса доўгая-прыдоўгая,

Каснік дарагі, прыгожы,

Хустка беленькая, навамодненькая,

Бровы чорныя, намаляваныя,

Лапці густыя, галавастыя,

Парцянкі белыя, накрахмаленыя.

Вядучы: - Давйце, дзеці, патанцуем каля чучала Масленіцы.

Кожны клас танцуе і спявае каля чучала масленіцы з падрыхтаванымі песнямі.

Вядучы: - А давайце мы зараз нашу Масленіцу на санях пакатаем!

Усе ўдзельнікі мерапрыемства выходзяць на вуліцу.

Дзеці “усаджваюць” Масленіцу на санкі і прыгаворваюць:

- Наша Масленіца гадавая,

Яна госцейка дарагая.

Яна пешшу к нам не ходзіць,

А на коніках раз’язджае.

Конікі ў Масленіцы вараныя,

Слугі ў Масленіцы маладыя.

Конікі (дзеці) возяць чучала вакол школы. Каля санак – слугі Масленіцы.

Снягурачка: - Дарагая наша Масленіца Аўдоцця Ізольдаўна. Мы з табой яшчэ заўтра ўбачымся! Яшчэ пакатаемся! А сёння – да пабачэння.

Вядучы: - А зараз давайце пагуляем у беларускую народную гульню “Блін гарыць”.

Правілы гульні гл. дадатак.

Серада – лакамкі План:

  1. Правядзенне канцэрта

  2. Салодкі стол

З’яўляецца Пятрушка.

Пятрушка: - Увага! Увага!

Сёння ў нас весялосць!

Масленіцы працяг!

Уселіся, госці дарагія?

Ці ўсім бачна? Ці ўсім чутна?

Усім месца хапіла?

Вядучы: - Ой, і вы тут? Добры дзень, дарагая Масленіца, Аўдоцця Ізольдаўна! Дуня белая, Дуня рахманая! Сёння да цябе артысты прыйшлі! Будуць песні спяваць, Масленіцу праслаўляць!

  1. Канцэрт

Дзеці кожнага класа выступаюць. Спяваюць песні, танцуюць, расказваюць веры, паказваюць інсцэніроўкі.(Усе канцэртныя нумары могуць паўтарацца з ранней прайшоўшых мерапрыемстваў)

Пятрушка: - Дзякуй! Дзякуй!

Ці задавольны, вы дзеці?

Ці задавольная Масленіца?

2. Салодкі стол

Вядучы: - Ой, Масленіца хоча мне нештачкі сказаць. (Падыходзе да чучала)

  • Што? Пачастункі? Зараз лакамкі? (Звяртаюся да дзяцей)

  • Дзеці, а што гэта такое – “лакамкі”? (Дзеці адказваюць)

  • А! Зразумела, зразумела! Гэта калі што-небудзь смачненькае… Любіце

смачненькае? Усе салодкае любяць. Значыць усе мы лакамкі! А ў цябе, Масленіца і кошычык поўненькі! Ой, як цудоўна. На ўсіх пачастункаў хопіць!

Дзеці рассаджваюцца за стол з пачастункамі. Перад пачаткам частавання

ўзнагароджваюцца дзеці, якія атрымалі перамогу ў конкурсе малюнкаў.

Пятрушка: - Ну, што, дзеці, пачастункі спадабаліся? Давайце скажам нашай Масленіцы дзякуй. Дзякуй і нашым артыстам.

Масленіца, дарагая, прыходзь заўтра да нас на вуліцу. Заўтра будзе свята праходзіць на вуліцы. Будуць забаўныя гульні, бліны будуць чакаць вас! Але блін маслены атрымае толькі той, хто прымаўку або прыказку раскажа. Рыхтуйцеся!

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]