
- •Масленіца
- •Панядзелак - сустрэча
- •Вынікі выставы “Шырокая Масленіца”
- •2. Выраб чучала Масленіцы.
- •Серада – лакамкі План:
- •Правядзенне канцэрта
- •Салодкі стол
- •Канцэрт
- •2. Салодкі стол
- •Чацвер – шырокі чацвер План:
- •Свята на вуліцы
- •Праводзяцца конкурсы:
- •Пятніца – развітанне з зімой
- •2 . У нашай школе свята –
- •Дадатак Правілы гульні “Блін гарыць”
- •Карагод “Масленіца”
- •Песня “а сёння ў нас Масленка”
- •Карагод “Жавароначкі, прыляціце”
- •Прыпеўкі
- •Хоровод “Проводы Зимы”
- •Дуа “Гарадзішчанскі дзіцячы сад-базавая школа” Сюжэтна-гульнёвая праграма свята
- •Гарадзішча, 2011
Масленіца
(сцэнарый мерапрыемства на аснове каляндарна-абрадавага матэрыялу)
У нашых продкаў было сфарміравана ўяўленне пра цыклічнасць жыцця. І гэта
яскрава выяўляецца ў каляндарна-абрадавых святах, цесна звязаных з кругаваротам сонца і земляробчай працай селяніна. Сёння мы не можам спадзявацца на адраджэнне абрадаў у сваім першародным выглядзе: разбураны спрадвечны ўклад жыцця, страчана магічная сувязь селяніна з зямлёй, сонцам, сіламі прыроды, аднак распрацаваны сцэнарый “Масленіца” усё ж дае магчымасць наблізіць духоўную спадчыну продкаў да сучаснага чалавека.
Важна адзначыць, што мерапрыемства праводзілася ў тэрмін, вызначаны
беларускім календаром.
Свята Масленіцы адзначаецца на восьмым тыдні перад Вялікднём. На працягу тыдня праводзяцца гутаркі з дзецьмі аб тым, як раней святкавалася Масленіца (Масленічны тыдзень), тлумачыцца сімволіка асобных момантаў: бліны, спальванне чучала, катанне на конях па вёсцы.
Свята праводзіцца у памяшканні школы, так і на школьным двары. Удзел могуць прыняць вучні і іх бацікі, работнікі школы.
Мерапрыемства разлічана на дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту і можа выкарыстоўвацца класнымі кіраўнікамі, настаўнікамі пачатковых класаў, выхавацелямі груп падоўжанага дня, педагогамі-арганізатарамі.
Мэты: - пазнаёміць дзяцей з традыцыяй праводзін зімы;
- развіваць артыстычныя і сцэнічныя здольнасці дзяцей;
- наблізіць дзяцей да духоўнай спадчыны продкаў.
Панядзелак - сустрэча
Вядучы: - Дзеці, якія вы ведаеце зімовыя святы ? (Адказы дзяцей) Існуе яшчэ адно старажытнае свята. Яно вельмі вясёлае, з жартамі, з танцамі, з песнямі, ды з масленымі блінамі. Так людзі развітваюцца з зімачкай-зімой. Свята праводзін зімы яшчэ з даўніх, старажытных часоў у славянскіх народаў называецца МАСЛЕНІЦА. Хрысціянскай царквой яно прымеркавана на тыдзень перад вялікім пастом. А вялікі пост завецца так таму, што і сапраўды ён і вялікі, і доўгі – ажно сем тыдняў! У пост людзі посцяцца, не ядуць скаромнага: мяса, сала і нават нічога малочнага. Нездарма ў народзе існуюць прымаўкі:“ Не ўсё кату масленіца,будзе і вялікі пост”.“Прыйдзе пост – подціснеш хвост”. І ў той жа час і такая:“Ад посту не памрэш, яшчэ болей пражывеш”.
Па ўласным вопыце людзі ведалі, што ўстрымацца ад сытай яды, пажыць нагаладзь, для здароўя болей карысці, чым шкоды. Дарослыя, асабліва старыя, посцяцца, строга трымаючыся веры і звычаю, затое моладзь і дзеці, ведаючы, што наперадзе аж паўтара месяца посту, так любяць зімовае свята і вельмі радуюцца масленічнаму тыдню.
Адзначаецца масленіца заўсёды вясёлымі гульнямі, гасцяваннямі, шчодрымі пачастункамі і, асабліва, блінцамі з маслам, з сырам. Дзеці з асалодай гушкаюцца на арэлях, круцяць на лёдзе карусель, катаюцца з горак на санках, а дарослыя – у санях і вазках, або верхам на маладых жарабках.
Масленічны тыдзень, пачаўшыся з панядзелка, завяршаецца ў нядзелю ўрачыстымі праводзінамі зімы.
Раздаецца стук у дзверы.
Вядучы: - Увага! Увага! Да нас незвычайны госць завітаў. Адгадайце загадку:
“Залаты блінок па небу качаецца, людзям усміхаецца”. Што гэта? (Сонейка)
Сонейка заходзіці ў пакой.
Сонейка: - Добры дзень, дзеці! Я, залатое сонейка. Я, як масляны блінец па небу кацілася – кацілася і да вас закацілася. Віншую вас з Масленіцай.
Вядучы: - Сонейка, а ты любіш глядзець, як зімой дзеці гуляюць?
Сонейка: - Я па небу хаджу, усё-усё бачу: і снягі, і горкі, і дзетак маленькіх… А вось у што яны больш за ўсё любяць гуляць – не ведаю.
Дзеці расказваюць у якія гульні яны гуляюць зімой.
Сонейка: - Ой! Колькі цікавага! А летам вы пра ўсе гэтыя гульні забудзеціся! Вельмі шкада!
Вядучы: - А мы, Сонейка, усё гэта намалюем, каб усім на памяць засталося!
Сонейка: - Ну што ж, гэта вельмі цікава! Прыкачуся потым, пагляджу, што ў вас атрымаецца… Ды пра мяне не забывайцеся! Хай у кожным малюнку будзе сонейка. З Масленіцай вас! Зазірну да вас заўтра ці паслязаўтра – глядзіце ў вокны… Да сустрэчы!
Адбываецца конкурс малюнкаў “Шырокая масленіца”. Пасля – выстава малюнкаў пад такой жа назвай.
АЎТОРАК - ЗАЙГРЫШЫ
План:
Вынікі выставы “Шырокая масленіца”
Выраб чучала Масленіцы
Катанне Масленіцы
Развучванне гульні “Блін гарыць”