Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Елка вопыт работы.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
3.34 Mб
Скачать

Ход занятка

"Дзеці, скажыце, калі ласка, якое вы ведаеце старажытнае зімовае свята на Беларусі?" (Адказы дзяцей). "Так, у студзені да нас надыходзіць свята Каляды. Гэта адно з самых старажытных свят на Беларусі. Каляды бываюць тады, калі дзень робіцца даўжэйшы, а ноч карацейшая, калі сонейка пачынае часцей гуляць на небе, калі прырода паварочвае да цяпла, да вясны. І хоць зіма яшчэ многа снегу і марозаў у запасе мае, усё ж мы ведаем, што канец яе не так ужо далека.

Каляды заўсёды суправаджаліся ігрышчамі: моладзь спявала калядныя песні, ладзіла гульні, танцы, паказвала тэатралізаваныя прадстаўленні, "вадзіла казу". Адзін з юнакоў апранаўся ў вывер­нуты кажух, надзяваў маску. Па загаду "дзеда", які "вадзіў казу", тая танцавала, спявала, разам з калядоўшчыкамі хадзіла ў госці да вяскоўцаў, услаўляла іх за ўмелае вядзенне гаспадаркі, спрыт у працы, зычыла шчасця і багацця, патрабавала за гэта пачастунак. Пачастункам былі розныя стравы: бліны, арэхі, булкі, каўбасы, сала, сыр, кісель. Абавязковай стравай была куцця — ячная каша, якую елі з алеем ці з разведзеным мёдам. Падчас багатай куцці гаспадар стукаў у сцяну са словамі: "Мароз, мароз, хадзі куццю есці, улетку не бывай, па межах не хадзі, яры не губі".

Лічылася, як правядзеш калядны, навагодні вечар, так будзе і ўвесь год. Таму рыхтавалі пад Новы год багатую вячэру.

А ў нашым садзе сёння на Каляды кухары спяклі аладкі. Людзі казалі: "Прыйшлі Калядкі — бліны ды аладкі" або "Калядныя бліны ладныя, пшанічныя вельмі пышныя". Сёння мы з вамі паспрабуем і гарбату, якую прыгатавалі з травы святаянніка такую гарбату ў далёкім мінулым пілі нашы продкі ад розных хвароб.

Мы з вамі, дзеці, сёння будзем вучыцца гатаваць стравы. Я прапаную зрабіць традыцыйную страву - агародніну тушаную, а потым сучасную - бутэрброды з тымі прадуктамі, якія елі нашы продкі ў святочныя калядныя дні. А прадуктаў такіх шмат: каўбаса, сыр, яйкі, рыба, морква, цыбуля, масла, хлеб, яблыкі і г. д.

А зараз, дзеці, адкажыце, калі ласка, якую агародніну вы ведаеце? А якая агародніна ёсць у нас? Што неабходна нам для таго, каб нарэзаць агародніну?

Для таго каб прыгатаваць агародніну тушаную, нам трэба ўзяць моркву, рэпу, пятрушку і нарэзаць тонкімі скрылікамі, бульбу нарэзаць кубікамі. Выхавальнік паказвае, як гэта трэба рабіць і прапаноўвае дзецям нарэзаць моркву, рэпу, пятрушку, бульбу, нашынкаваць капусту, дадаць соль і пакласці ўсё ў каструлю. Кухары на кухні зальюць агародніну бульёнам і будуць тушыць. Тушаную агародніну ў час абеду мы будзем есці з адварным языком і хлебам як другую страву.

А зараз з вамі будзем рабіць бутэрброды. Як вы думаеце дзеці, што такое бутэрброд?" (Адказы дзяцей.)

Выхавальнік расказвае: "Бутэрброд - смачная разнастайная ежа. Паходжанне слова "бутэрброд" - хлеб з маслам. Ёсць бутэрброды простыя - адна лустачка хлеба з якім-небудзь прадуктам, складаныя - з некалькімі відамі прадуктаў; канапэ - падпечаныя лустачкі хлеба з рознымі прадуктамі; тарцінкі - гарачыя бутэрброды; закрытыя (сандвічы) - дзве лустачкі хлеба, а паміж імі начынка.

Выхавальнік паказвае ілюстрацыі розных бутэрбродаў, дзеці разглядваюць, задаюць пытанні. Потым выхавальнік прапануе зрабіць гарачыя бутэрброды - тарцінкі. Тарцінкі - гэта гарачая закуска на хлебе. Звычайна рыбныя, мясныя прадукты, прадукты з агародншы ўкладваюць на падпечаны ці падсушаны хлеб і 5-10 хвілін праграваюць у духавой шафе. Можна зрабіць розныя тарцінкі: з агароднінай, грыбамі, рыбай, сырам, памідорамі, з яйкамі і цыбуляй, з мясным фаршам і інш.

Сёння мы з вамі паспрабуем зрабіць тарцінкі з сырам і яблыкамі. Возьмем лустачкі пшанічнага хлеба і намажам іх маслам.

Яблыкі трэба нарэзаць на дошках тонкімі частачкамі, сыр — скры­лікамі (выхавальнік паказвае, як трэба гэта рабіць). Потым на лустачкі хлеба пакласці яблыкі, зверху сыр. Нашы тарцінкі амаль што гатовы. Засталося пакласці іх на бляху, паставіць у духавую шафу і выпякаць, пакуль сыр не расплавіцца. Тарцінкі будзем есці з гарбатай на вячэру.

Дадатак 7