Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Елка вопыт работы.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
3.34 Mб
Скачать

Урывак з навагодняга ранішніка

Каляды”

Распрацавала:

выхавальнік

першай катэгорыі

Т.І.Люльковіч

Уваходзяць калядоўшчыкі

Добры дзень, дарагія госці!

Сардэчна віншуем вас з Новым годам! Жадаем вам здароўя, шчасця, доўгіх гадоў жыцця.

Спяваюць беларускую народную песню «Шчодры вечар, добры вечар».

Дзеці адказваюць гэтай жа песняй.

Вядучы:

Сёння да нас

Прыйшлі ў госці калядоўшчыкі.

Прынеслі нам мех гумару,

І вяселля, і песень.

Да нас на свята прыйшлі гаспадар з казой, павадыр з мядзведзем, цыган на кані.

Гаспадар: У мяне каза разумная: спявае і танцуе

Песня: «Го-го, каза»

Дзе каза паходзіць,

там жыта зародзіць,

дзе, каза топ-топ,

там жыта сем коп.

Дзе каза нагой,

там жыта капой,

Дзе каза хвастом,

там жыта кустом

Дзе каза рогам,

там жыта стогам

Дзе каза бывае,

там шчасце вітае

А дзе не бывае,

там яно мінае.

Козанька, павярніся,

шэранькая павярніся

Тупні ножкай, паскачы,

I ў далоні папляшчы (каза танцуе)

Гаспадар:

Дайце казе на рожанькі — два пірожанькі,

На хвасточак - сала кусочак,

(Усё складвае ў торбу)

Цыган:

Мой конь добры, быстра скача

Мой сівы, як бяжыць, дык бяжыць,

А паваліцца — ляжыць,

Дапамажыце яго падняць

Но, но! Не хоча скакаць сівы!

Не хоча! Аўса просіць.

Пачастуйце яго.

(Частуюць каня. Конь падняўся, кружыцца, ківае галавой, махае хвастом).

Павадыр:

А мой мядзведзь мядзвежую акадэмію закончыў.

Мядзведзь, палічы да 10.

Мядзведзь: Адзін, два, тры, пяць, дзесяць.

Вядучы: Правільна, дзеці, лічыць мядзведзь?

Што яшчэ ён умее?

Павадыр: Пакажы, як дзіця калышуць?

А, як хлопчыкі куляюцца?

А, як дрэнныя хлопчыкі б'юцца ў дзіцячым садзе?

Вядучы: Не, у нас няма дрэнных хлопчыкаў.

Павадыр: Пакажы, як дзяўчынкі танцуюць

(Мядзведзю павязваюць касынку, даюць у лапу хустачку, танцуе.) А яшчэ мядзведзь умее іграць на дудачцы.

Вядучы: I нашы дзеці ўмеюць іграць на музычных інструментах

Бел. нар. песня «Зайграй жа мне, дударочку».

Вядучы: Весела іграў мядзведзь

Атрымлівай бочачку меду.

Ай-дык добрыя госці прыйшлі да нас.

Павесялілі ўсіх.

А цяпер устанем усе ў карагод і весела заспяваем пра ёлачку.

Калядоўшчыкі: Павесялілі ўсіх, але пара ўжо далей ісці. Бывайце здаровы , жывіце багата. Канспект занятку

Стравы калядных святаў”

Распрацавала:

выхавальнік

вышэйшай катэгорыі

В.Б.Арцюх

Праграмны змест:

даць веды пра традыцыйныя калядныя і сучасныя кулінарныя стравы.

замацоўваць правілы тэхнікі бяспекі пры рабоце з нажом. Вучыць дзяцей па-рознаму наразаць агародніну.

Матэрыял: каўпачкі, фартухі, дошкі, нажы, бутэрбродніцы, каструля.

Для тушанай агародніны: 4 морквы, 2 рэпы, 2 цыбуліны, 6 бульбін, 400 г капусты, карані пятрушкі.

Для бутэрбродаў: 10 кавалачкаў пшанічнага хлеба, 50 г масла, 4 яблыкі, 50 г сыру.