Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Елка вопыт работы.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
3.34 Mб
Скачать

План работы клуба для бацькоў

Вяртанне да родных вытокаў”

Тэрмін выканання

Тэматыка

Мэта

Кастрычнік

Этнаграфія выхавання дзяцей (лекцыя-дыялог)

Далучыць бацькоў да беларускіх народных традыцый сямейнага выхавання.

Лістапад

Устанем у круг (практычны занятак)

Пазнаёміць бацькоў на практыцы з беларускімі народнымі гульнямі, паказаць важнасць іх выкарыстання ў мэтах выхавання ў дзяцей цікавасці да беларускай культуры.

Снежань

Беларускі фальклор для дарослых і дзяцей (літаратурны калейдаскоп)

Пашыраць веды бацькоў аб фальклоры, аб яго значэнні для агульнага развіцця дзяцей і выхаванні.

Студзень

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі

( лекторый)

Растлумачыць бацькам – што дэкаратыўна – прыкладное мастацтва – эфектыўны сродак мастацкага густу дзяцей, развіцця эстэтычных пачуццяў.

Люты

Беларускія народныя святы ( круглы стол)

Пазнаёміць бацькоў з беларускімі народнымі святамі ў жыцці дзяцей, садзейнічаць назапашванню і абагульненню досведу народных традыцый у сямейным выхаванні.

Сакавік

Любі сваю хатку, як родную матку (экскурсія)

Развіваць цікавасць бацькоў да культурнай і гістарычнай спадчыны, традыцый беларускага народа.

Красавік

Народны каляндар (выпуск газеты для бацькоў)

Звярнуць увагу бацькоў на ролю прыроднага асяроддзя ў жыцці беларусаў, цесную сувязь чалавека і прыроды.

Май

Край любы і родны (сямейная гасцёўня)

Выклікаць павагу і любоў да культурных духоўных каштоўнасцей беларускага народа.

Дадатак 5

Выніковы занятак па раздзелу “Чалавек і грамадства”

Конкурс знатакоў роднага горада ”

Распрацавала:

выхавальнік

першай катэгорыі

Л.І.Гулевіч

Праграмны змест: замацаваць веды дзяцей аб родным горадзе, аб яго славутых мясцінах;

развіваць назіральнасць, памяць, пазнавальную актыўнасць дзяцей;

выхоўваць пачуццё гордасці за свой горад, імкненне зрабіць яго яшчэ прыгажэй.

Папярэдняя работа: музычную залу ўпрыгожваюць дзіцячымі работамі (малюнкамі, аплікацыямі), прысвечанымі роднаму гораду, герб і сцяг РБ. Для пераможцаў конкурса падрыхтаваць паштоўкі з відамі горада, памятныя медалі.

Ход занятку.

Група дзеліцца на дзве каманды. Дзеці ўваходзяць у зал пад беларускую музыку.

- Дзеці, як называецца горад, у якім мы жывём?

- У кожнага горада , як і ў кожнага чалавека ёсць свой узрост. Хто ведае, колькі гадоў нашаму гораду?

- Як называюць жыхароў нашага горада? (зяльвяне). Значыць, вы ўсе тожа зяльвяне. Людзі заўсёды любяць свой горад у якім жывуць. А вы любіце свой родны горад?

-Сёння мы паглядзім, ці ведаеце вы свой родны горад. У нас дзве каманды. Прыдумайце назву сваім камандам. (Дзеці прыдумваюць назвы камандам).

-Камандам прыдзецца адказваць на розныя пытанні і выконваць самыя розныя заданні. За правільныя адказы і выкананыя заданні кожная каманда будзе атрымліваць жэтон. У канцы конкурсу мы ўсе вашы жэтоны падлічым і каманда, якая набярэ найбольшую колькасць жэтонаў, будзе пераможцамі –“Знатакамі роднага гораду”.

- Наш конкурс пачынаецца.

1. Хто ведае адкуль пайшла назва нашага гораду? (легенды аб Зэльве).

2. “Назаві назвы вуліц нашага горада” (кожная каманда па чарзе называе ).

3. Якія славутыя мясціны ў нашым горадзе вы ведаеце? У чым іх слаўнасць?

4. Чыя каманда хутчэй складзе аплікацыю “Зэльвенская царква” і “Зэльвенскі касцёл”.

- Ну што ж, вы добра папрацавалі, а цяпер можна і адпачыць. А дзе могуць адпачываць людзі нашага горада? У мяне на стэндзе ілюстрацыі розных мясцін нашага горада. Дзе можна адпачыць. Кожная каманда выбірае тое месца, куды бы яна хацела пайсці (на стэндзе ілюстрацыі РДК, школы мастацтваў, раённая і дзіцячая бібліятэка, кінатэатр “Мір”, паркі адпачынку, цэнтр пазашкольнай работы. Дзеці выбіраюць).

5. Раскажыце, што вы выбралі і як там можна адпачыць.

6. Назавіце славутых людзей Зэльвеншчыны, чым яны праславіліся?

- У нас з вамі ў дзіцячым садзе ёсць выяўленчая студыя. Зараз мы паглядзім, хто з вас больш ведае мастакоў і іх творы.

7. “Пазнай твор і яго мастака” (прапануюцца творы праграмнага зместу для дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту).

- Вы ведаеце многа мастакоў і іх карцін. А што гэта? (паказвае герб РБ).

8. “Што азначаюць элементы герба Рэспублікі Беларусь?”

Рухомая гульня “Хто больш збярэ каласкоў”

9. Вы будучыя абаронцы Айчыны і нашага гораду, павінны быць меткімі. Паглядзім, ці так гэта. Гульня “Кальцэброс” (каманда, якая больш закіне кольцаў, атрымлівае 2 жэтоны, якая менш – адзін).

- У нашым горадзе шмат людей-працаўнікоў. Яны многа робяць, каб наш горад быў прыгожым.

10. Якія прадпрыемствы нашага горада вы ведаеце, назавіце спецыяльнасці людзей, якія там працуюць.

- Вось і падыйшоў наш конкурс да завяршэння. Падлічым, колькі жэтонаў набралі нашы каманды (падвядзенне вынікаў, узнагароджванне камандаў).

Дадатак 6