Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Елка вопыт работы.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
3.34 Mб
Скачать

Прыкладнае планаванне работы па азнаямленню дашкольнікаў з гісторыка-этнагарафічнай спадчынай Беларусі

Распрацавала:

загадчык дзіцячага

сада в.Елка

Харута Т.М.

Зносіны і мова

Мір гульні

Мастацка-моўная дзейнасць

Уводзім у мір прыгожага

Далучэнне да працы

ПРЫРОДА РОДНАГА КРАЮ

Састаўленне расказаў па малюнках: “Восень”, “Вожыкі”, “Зайцы”, “Гульні зімой”, “Зіма”.

Дыдактыч

ная гульня-занятак “Хто гэта? Пагуляй з ім” (азнаямлен

не з жывёламі з выкарыстаннем беларускіх лічылак і народных гульняў)

Гульня “З якога дрэва лісце?”

Дыдактыч

ныя гульні: “Кветнік”, “Верабей”,

“Назаві адным словам”, “Чый хвост?”, “Поры года”, “Лета”.

Малыя формы дзіцячага фальклору: загадкі, прымаўкі, прыказкі, пацешкі, песні і інш.

Беларускія народныя казкі: “Пшанічны каласок”, “Зайкава хатка”, “Лісіца-сястрыца”.

Апавяданні: Я.Брыля “Жыў-быў вожык”, З.Бядулі “Вясной”, В.Юрэвіча”Бярозчы

ны валёнкі”, У Караткевіча “Белавежская пушча”.

Чытанне вершаў Я.Коласа “О край родны, край прыгожы”, “На рэчцы зімой” і г.д.

Чытанне легенд пра азёры Нарач, Свіцязь, р.Нёман.

Афармленне выставы “Прырода роднага краю”

Экскурсія ў краязнаўчы музей.

Экскурсія ў парк “У госці да ёлкі”.

Назіранне за птушкамі.

Разглядванне галінак бярозы, елкі, таполі.

Разглядванне паштовак аб Белавежскай пушчы, жывёлах і раслінах.

Разглядванне паштовак “Лекавыя расліны”.

Збор гербарыя.

Перакопванне глебы ў агародзе, кветніку, абкопванне дрэў, кустоў.

Пасеў насення рознымі спосабамі.

Вырошчванне расады капусты, памідораў, кветак.

Праполка агарода і кветніка, падвязка расліны.

Прымаць удзел у зборы атрыманага ўраджаю.

Састаўленне расказаў на тэмы: “Жыў-быў вожык”, “Прыгоды вавёркі”.

Састаўленне расказаў з асабістага вопыту: “Гульні зімой на адным участку”, “Ой, вясна, ой красна.

”Беларускія небыліцы”/развіц

це мовы/

“Цудадзейнае кола рамёстваў” /выяўленчае мастацтва/.

Гутаркі па зместу легенд: “Возера Нарач”, “Дзе жывуць звяры?”

Знаёмства з загадкамі К.Крапівы

Народныя гульні: “У садочку”, “Агароднік”Інсцэніроў

кі аўтарскіх

песень, лічылак.

Імітацыя рухаў жывёл.

Імправіза

цыя гульні

“Кацяняткі-дзіцяняткі”.

Аплікацыі: “Матылькі на лузе”, “Царства дзіўных звяроў”, “Баязлівец зайка беленькі”, “Казачная птушка”, “У лес па грыбы.

Канструяванне з паперы “Жавароначкі, прыляціце”, прыроднага матэрыялу”Цацкі”, “Гняздо з птушкамі”.

Лепка “Вожыкі, “Птушкі на кармушцы”.

Расказ педагога аб грыбах.

Экскурсія у музей валуноў.

Экскурсія ў батанічны сад.

Стварэнне альбома “Зямля пад белымі крыламі”.

Загатоўка прыроднага матэрыялу.

СІМВОЛІКА ДЗЯРЖАВЫ

Гутаркі, размовы, эцюды: “Што такое знакі і сімвалы”, “Навошта дзяржаве сімвалы?”, “Пра што гавораць колеры нашага сцягу”.

Дыдактычная гульня з размовай: “Складзі сцяг”, “Складзі герб”.

Развіваю

чыя гульні:

Д/г “Знайдзі Беларусь на карце”.

Чытанне ўрыўка з кнігі В.Вячоркі “Пра герб і сцяг”, апавядання В.Хомчанкі “Новы год” (па сімволіцы рэспублікі).

Абследаван

не карты Беларусі, герба, сцяга.

Творчае заданне “Мая хата”.

“Як нараджаўся беларускі герб”, “Што трэба рабіць калі слухаеш гімн”,

“Хто хутчэй назаве больш слоў аб сваёй Радзіме”,

“Працягні далей”.

Аплікацыя “Складзі арнамент”,

ГЕРАЛЬДЫКА

Калектыўная творчая размова: “Што такое геральдыка”.

Гутарка “Навошта гораду герб”.

Калектыўнае складанне расказа “Герб майго горада”.

Вербальная практыка “Апішы герб сваёй сям’і”.

Развіваю

чыя гульні “Герб маёй сям’і”, “Каштоў

ныя знаходкі”, “Гаворачыя назвы”.

Чытанне ўрыўка з кнігі Э.Агняцвет “Зямля з блакітнымі вачыма”.

Разглядванне паштовак “Геральдыка гарадоў”, “Сямейныя гербы”.

Калектыўная праца “Геральдычныя знакі”.

Даследчая дзейнасць «Што можа расказаць герб аб сваім спадары».

Дыдактычная гульня «Знайдзі па малюнкам гербаў дарогу да іншага горада».

Творчае заданне “Хто хутчэй збярэ карту Беларусі”.

КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА БЕЛАРУСІ

Падарожжа ў сялянскую хату “Да бабы Васіліны завітаем мы ў госці”.

Састаўленне апісальнага расказу “Беларуская цацка”.

Гутаркі: “Беларускія традыцыі”,”Сялянская хата”.

Дыдактыч

ная гульня: “Назаві прадмет” (з народных промыслаў)

Беларускі сувенір.

Экскурсія ў салон-магазін “Паўлінка”.

Сюжэтна-ролевая гульня “Ганчарная майстэрня”.

Рухомая гульня “Бульбачка”

Дэкаратыўнае маляванне на тэмы: “Беларускій ўзоры”, “Убор для Алёнкі”, “Слуцкія паясы”, “Васількі”.

Прадметнае маляванне збанка, вясёлай дудачкі, спарыша.

Лепка посуду.

Дэкаратыўныя талерачкі.

Цацкі-свістулькі.

Упрыгожванне ляпнога вырабу.

Аплікацыі:”Складзі ўзор”, “Закладка для кніг”.

Чытанне беларускіх народных казак.

Гутаркі: “Адкуль наш род”, “Мову родную, край свой любіце” (пра беларускую кнігу).

Азнаямленне дзяцей з беларускім нацыянальным касцюмам.

Расказ педагога “Вялікія людзі зямлі беларускай”.

Практыкаванне “Да нас ў госці прыйшла беларуская кухня”.

Прыгатаван

не разам з педагогамі і бацькамі святочных нацыяналь

ных страў.

ГАДЫ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ

“Скажам вайне: “Не!”/чалавек і грамадства

Ускладанне кветак да помніка героям вайны. Разглядванне фотаальбома “Хатынь”, “Брэсцкая крэпасць”.

Сюжэтна-ролевая гульня “Разведчы

кі”.

Рухомыя гульні на ваенную тэматыку.

Маляванне на тэмы: “Партызан”, “Лётчык”, “Свята Перамогі”.

Аплікацыя “Паштоўка да Дня Перамогі”.

Чытанне апавяданняў і вершаў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне.

Наведванне школьнага музея “Ваенная слава герояў”.

Ускладанне кветак да мемарыяльна

га абеліску ў г.п.Зэльва воінам, загінуўшым у гады вайны.

“Дзень Перамогі!” (маляванне)

“Куст руж” (Азнаямленне з мастацтвам)

Размова “Нашы героі.

Расказ педагога “Вызваленне Беларусі”, “Іх імёнамі названы вуліцы”.

Складанне апавядання з асабістага вопыту “Што я бачыў у музеі Вялікай Айчыннай вайны”.

СЯЛЯНСКІ БЫТ

“Занятак па кулінарыі”/чала

век і грамадства/

Гутаркі па старонках альбома “Посуд”.

Пазнаваль

нае развіццё “Якія стравы гатавалі раней”

Сюжэтна-ролевая гульня “Сям’я”.

Д/г “Сервіруем стол”.

Развіваючая гульня “Цяпер і раней”

Экскурсія на кухню.

Прыгатаванне салатаў.

Абследаванне посуду ў групе і ў кутку “Беларуская хатка”

Знаёмства з творам М.Маляўка “Стол”

Аплікацыя старажытна

га посуду.

”Стану камбайнёрам” /чалавек і грамадства/

Разглядванне альбома “Выбіраем прафесію”

Складанне апавядання педагогам і дзецьмі па тэме “Беларуская нацыяналь

ная кухня”.

Дыдактычная гульня “Пазнай па смаку”.

Развіваючая гульня “Што дзе расце?”.

Д/г “Знайдзі падобнае”.

Падрыхтоўка саломкі да работы. Экскурсіі

на прадпрыем

ствы, дзе працуюць бацькі выхаванцаў.

Драматыза

цыя бел.нар. казкі “Пых”

”Уборка ўраджаю” / прырода і экалогія/

”Вырабы з бульбы”/ канструяванне/

“Промыслы і рамёствы” /чалавек і грамадства

БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ГУЛЬНІ

“Дзень беларускай гульні” /чалавек і грамадства

Дыялог “Якія гульні ты ведаеш”.

Расказ выхавацеля “Народныя гульні”.

Карагодная гульня “Мак”.

Рухомая гульня “Лён”

Творчае заданне “Рас пытаць у сваіх бабуль, дзядуль бацькоў, у якія гульні яны гулялі ў дзяцінстве”. Выданне зборніка “Гульні беларусаў”

Развучван

не лічылак.

“Беларускія дзіцячыя песні” /Чалавек і грамадства /

Дыялог “Героі дзіцячых песняў”.

Расказы дзяцей на тэму:”Мая любімая песня”.

Пазнаваль

ная гутарка аб беларускіх кампазітарах, якія пісалі музыку для дзяцей.

Д/г “Пазнай песню па слову…”

Рухомыя гульні “Марозныя ўзоры”,

“Замарожу”.

Муз.-дыд.гульня “Прыпеўкі”

Рухомыя гульні “Званочкі”, “Уюн”

Доследы з вадой, снегам, лёдам.

Вызначэнне на слых музычных дзіцячых твораў беларускіх кампазітараў.

Развучванне “Дзіцячых прыпеўкаў” Н.Галіноўс

кай

Завучванне вершаў Л.Геніюш “На каньках”, Н.Гілевіч “Снежны дзед”.

“Аркестр” /ігра на музычных дзіцячых інструмен

тах.

“Беларускія кампазітары – дзецям” /музыка/

“Беларускія майстры” /выяўленчае мастацтва/

“Вясновыя фарбы” /азнаямленне з жывапісам беларускіх мастакоў/

“Мастакі-суседзі” /Чалавек і грамадства/

“У майстэрні”/экскурсія да мастака П.Мазырка/

Завочная сустрэча з беларускімі мастакамі-пейзажыстамі.

Гутарка аб мастаках нашага пасёлка

Д/г “Калі гэта бывае?”

Д/г “Пазнай пейзаж”;

Назіранне за з’явамі прыроды.

Складанне пейзажаў Зэльвеншчыны з разразных малюнкаў.

Самастой ная мастацкая дзейнасць на тэму ”Вясеннія замалёўкі”.

Чытанне вершаў пра Зэльву.

ЖЫВЁЛЬНЫ СВЕТ

”Адляцелі птушкі ў вырай”/чалавек і грамадства

”Казачная птушка”/лепка/.

Гутарка на тэму:”Зі муючыя птушкі, клопаты аб іх”.

Складанне альбома “Птушкі Беларусі”.

Дыдактычная гульня “Знайдзі па апісанню”, “Пазнай птушку па дзюбе”, ”Пазнай чый хвост”.

Рухомая гульня ”Гусі-гусі”, ”Крумкач і квактуха”.

Назіранне за птушкамі, якія прылятаюць да кармушкі, арганізацыя падкормкі.

Загадванне загадак аб птушках.

Знаёмства з творам В.Віткі “Зязюля”.

Завучванне верша Я.Коласа “Адлёт жураўлёў”

“Птушкі Беларусі” /прырода і экалогія/

Гутарка: “Якія птушкі называюць пералётнымі?

Д/г “Знайдзі адрозненне”.

Р/г “Верабей”.

Складанне альбома “Птушкі Беларусі”.

Назіранне за пералётнымі птушкамі.

Чытанне апавядання “Зязюля”.

Інсцэніроўка верша С.Шушкеві

ча “Верабейка”

”Восеньскія змены” /прырода і экалогія/.

” Залатая восень”/маляван

не/

”Восеньскі дыван” /аплікацыя/

Пераказ апавядання Я.Брыля “Жыў-быў вожык”/ развіццё мовы/

Гутарка “Народны каляндар”.

Знаёмства з альбомам “Восень”.

Моўная гульня “Скажы наадварот”, “Хто падбярэ больш слоў”.

Дыдактычная гульня “Знайдзі памылку”.

Рухомая гульня “Бярозка”

Мэтавыя прагулкі ў лес, парк. Збор прыроднага матэрыялу.

Самастойная выяўленчая дзейнасць “Восеньскія замалёўкі”.

Завучванне верша Я.Журба “Восень”.

”Расліны Беларусі” /чалавек і грамадства

”Гаспадары лесу” /лепка/.

”Запаведныя мясціны” /прырода і экалогія/.

Моўныя эцюды “Як звяры рыхтуюцца да зімы”.

Гутарка “Лес – наша багацце”.

Дыдактычная гульня “Раслінны свет Беларусі”.

Прыродныя ланцужкі: распрацоўка.

Складанне экал. казак.

Знаёмства з творам А.Васілевіч “Калінавая рукавічка”.

“Вясновыя фарбы” /азнаям

ленне з жывапісам беларускіх мастакоў/

Завочная сустрэча з беларускімі мастакамі-пейзажыстамі.

Д/г “Калі гэта бывае?”

Назіранне за з’явамі прыро ды.

Самастойная мастацкая дзейнасць на тэму ”Вясеннія замалёўкі”.

РЭКІ І АЗЁРЫ

Занятак “Рэкі і азёры Беларусі”.

Састаўленне расказаў в асабістага вопыту.

Гутаркі па зместу легенд: “Возера Нарач”, “Возера Свіцязь”.

Дыдактыч

ная гульня: “Хто болей назаве рэк?”, “Назаві адным словам”, “адгадай назву”.

Разгадванне крыжаванкі “Вялікія і малыя рэкі Беларусі”.

Чытанне апавяданняў пра азёры Свіцязь, Нёман: Э.Агняцвет “Зямля з блакітнымі вачамі”,, Я.Коласа “На рэчцы зімою”.

Чытанне і абмеркаванне легенд “Пра возера Свіцязь”, “Нёман і Лаша”, “Возера Нарач”.

Калаж “Цудоўнае возера”,

Маляванне “Цячэ рака Свіслач”, “Ля возера Свіслач”.

Разглядванне карты Беларусі (рэкі і азёры).

Экскурсія да ракі.

Разгляд паштовак аб рэках Беларусі.

Разглядванне кніг аб азёрах і рэках Беларусі.

Экскурсія “Каля ракі”.

Падчас экскурсіі да ракі ачысціць бераг ракі ад смецця.

ПЕСНЯРЫ ЗЯМЛІ БЕЛАРУСКАЙ

Занятак-падарожжа “Краіна беларускіх народных інструментаў”.

Віктарына “Творчасць М.Багдановіча”.

Гутаркі “Што азначае слова “песняр”, “Чаму Я.Купалу і Я.Коласа называюць песнярамі”.

Развіваючая гульня “Адгадай слова” (з вершаў Я.Купалы і Я.Коласа).

Разглядванне крыжаванкі.

Чытанне апавяданняў і вершаў Я.Коласа і Я.Купалы.

Маляванне на тэму “Край мой родны і любы”.

Родная вёсачка.

Разглядванне партрэтаў народных паэтаў Беларусі: С.А.Андруховіча “Партрэт народнага паэта Я.Купалы” і У.І.Стэльмашонка “Партрэт народнага паэта Я.Коласа”.

Завочная экскурсія “Купалаўскі парк у Мінску”.

Разглядванне фотаальбома “Мясціны, дзе нарадзіліся песняры”.

Наведванне разам з бацькамі месц, дзе нарадзіліся Я.Купала і Я.Колас.

СТАРОНКІ ГІСТОРЫІ

Заняткі “З глыбіні гісторыі зямлі беларускай”, “Знаёмства са старажытным Мінскам”.

Гутаркі “Складзі гісторыі”, “Чаму людзі берагуць старыя пабудовы”.

Гульні: “Лато”, “Вядомыя мясціны”, “Пакажы на карце”.

Дыдактычная гульня: “Пошта”, “Назаві знаёмыя мясціны”.

Маляванне на тэмы “Край родны і любімы”, “Святочны горад”.

Аплікацыя “Дзеці з бацькамі ідуць на свята”.

Прагляд дыяфільмаў: “Помнікі Беларусі”.

Разглядванне паштовак “Мірскі замак”, “Нясвіж”, “Полацк”, “Помнікі Беларусі”.

Практычнае канстуяван

не “Будуем шалаш” (з галінак).

Стварэнне праблемнай сітуацыі “Як я павінен змагацца з цяжкасцямі”

Складанне апавядання з асабістага вопыту “Што я бачыў у краязнаўчым музеі”.

Эцюд “Адкуль прыйшлі назвы крывічы, радзімічы, дрыгавічы”.

Дыдактычная гульня “Гістарычнае лато”.

Рухомыя гульні: “Пападзі ў цэль”, “Збі арэх”, “Пастух і статак”.

Дыдактычныя гульні: “Ах мы сеялі, пасеялі”, “Хатнія жывёлы”.

Чытанне кнігі У.Арлова “Адкуль наш род”.

Маляванне натэмы “Жыллё першабытнага чалавека”, Першабытны чалавек”.

Лепка на тэмы:” “Баранчык”, “Хатнія жывёлы”, “Чарадзейны каласок”.

Выкладанне малюнку на зямлі з палачак і каменняў.

Знаёмства дзяцей з вуліцамі пасёлка, назвы якіх носяць імёны герояў.

ГАРАДЫ

Занятак “Беларусь на карце Еўропы”.

Састаўленне апавядання “Мая любая вёска”.

Пазнавальная гутарка “Архітэктура Беларусі”, “Адкуль назва прыйшла”. “Чым падобны і чым адрозніваюцца нашы дамы ад каз.пабудоў”.

Дыдактычныя гульні: “Знайдзі дарогу па лабірынту і схеме”, “Наш горад”, “Пазнай па апісанню”, “Хто ведае больш гарадоў”, “Паглядзі, пазнай і назаві”, “Паштальён”.

Віктарына “Гарады і назвы”.

Чытанне легенд “Паданні пра заснаванне Мінска”, “Адкуль Зэльва”.

Маляванне на тэмы: “Намалюем палац”, “Вуліцы горада”, “Прыгожыя будынкі горада”, “Наш дзіцячы сад”,

Знаёмства з картай, рэспублікай, са знакамітымі людзьмі краіны і нашага раёна.

Мэтавыя прагулкі па вуліцах Зэльвы.

Разглядванне фотаздымкаў старых пабудоў і параўнанне іх з новабудоўляй.

Праца ў садку “Прыгожыя рамонкі”,

Дадатак 2