Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Елка вопыт работы.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
3.34 Mб
Скачать

Заключэнне

Вынікі назіранняў, зробленых у час зносін і працы з дзецьмі, дазваляюць зрабіць вывады аб пазітыўных выніках праведзенай работы.

У рабят з'явілася жаданне самастойна арганізоўваць і праводзіць народныя рухомыя гульні і практыкаванні з аднагодкамі і малышамі.

У сюжэтна-ролевых гульнях дзяцей знайшлі адлюстраванне атрыманыя веды аб быце сялян, сямейных традыцыях, беларускіх народных касцюмах.

З'явілася цікавасць да параўнання прадметаў навакольнага свету, пазнанню іх асаблівасцей і прызначэнні, паўстала цікавасць да загадак і самастойным іх прыдумванні.

Дзеці навучыліся самастойна і мэтанакіравана разглядаць творы мастацтва, суадносіць успрынятае са сваім вопытам, пачуццямі і ўяўленнямі.

У самастойных работах па маляванні, лепцы, канструяванню дзеці сталі праяўляць ініцыятыву і творчасць.

Узрасла цікавасць да канструявання з прыроднага матэрыялу.

Гераічныя падзеі Айчыннай гісторыі, вядомыя дасягненні краіны ў вобласці эканомікі і навукі, культуры, спорту ўспрымаюцца дзецьмі як маральныя ідэалы і з'яўляюцца жыватворнай глебай для фарміравання любові да сваёй Айчыны.

Дзіцячы сад в.Елка ў 2005-2007г.г. удзельнічаў у інавацыйным праекце “Укараненне праграмы “Этнасад”. Распрацаваны план работы па азнаямленню дашкольнікаў з гісторыяй Беларусі, складзены канспекты заняткаў з дзецьмі, аформлены музейны куток “Беларуская хатка”, арганізавана работа з бацькамі па дадзенаму накірунку. У рэйтынгу сярод ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі, за 2010 год дзіцячы сад в.Елка займае 1 месца; у конкурсе на лепшую ўстанову, якая забяспечвае атрыманне дашкольнай адукацыі – 2 месца; у конкурсе дзіцячых калектываў “І гучала песня”( намінацыя “Патрыятычная песня”) – 1 месца.

Вынікі работы па фарміраванню нацыянальных пачуццяў у дашкольнікаў даказваюць, што ва ўстанове створана пэўная сістэма работы ў дадзеным накірунку, вопыт якой можа трансліравацца на іншыя ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі.

Літаратура.

1. Александровіч, Р. Зямля з блакітнымі вачыма / Р. Александровіч, Т. Нескаромная. - Мн., 2001.

2. Беларускія загадкі / [уклад. Я. Саламевіч]. - Мн., 1989.

3. Бяздоннае багацце: легенды, паданні / [склад. А. I. Гурскі].- Мн., 1990.

4. Васілевіч, У. А. Беларускі народны каляндар / У А. Васілевіч. - Мн., 1993.

5. Галіноўская, Н. В. Гусіны капялюш / Н. В. Галіноўская. - Мн., 1994.

6. Грымаць, А. А. Народная педагогіка беларусаў: метад. дапам. / А. А. Грымаць, Л. М. Варанецкая, У. В. Пашкевіч.- Мн., 1999.

7. Дайнэка, Л. М. Адкуль мы/Л. М. Дайнэка. - Мн., 1995.

8. Дзеружынскі, А. С. Залаты каласок / А. С. Дзеружынскі. - Мн., 1989.

9. Дзіцячы фальклор / пад рэд. К. П. Кабашнікава.- Мн., 1972.

10. Караткевіч, У. С. Зямля пад белымі крыламі / У. С. Караткевіч. - Мн., 1992.

11. І.Красіла. Мой край завецца Беларуссю.- Мазыр ТАА ВД “Белы Вецер” 2004.

12. Ліцьвінка, В. Д. Святы і абрады беларусаў / В. Д. Ліцьвінка. - Мн., 1997.

13. Марціновіч, Л. С. Сцяжынка / Л. С. Марціновіч [і інш.].- Мн., 1992.

14. Нам засталася спадчына / [склад. Т. Тарасава]. - Мн., 1996.

15. Сахута, Я. Беларускае народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва/Я. Сахута. - Мн., 1994.

16. Тарасаў, К. Памяць пра легенды / К. Тарасаў.- Мн., 1994.

17. Цітоў, В. С. Этнаграфічная спадчына. Беларусь. Краіна і людзі : вучэб.-ме­тад. дапам. / В. С. Цітоў. - Мн., 1996.

18. Цітоў, В. С. Этнаграфічная спадчына. Беларусь. Традыцыйна-бытавая куль­тура: вучэб.-метад. дапам. / В. С. Цітоў. - Мн., 1997.

Дадатак 1