Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Елка вопыт работы.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
3.34 Mб
Скачать

Планаванне і змест работы па азнаямленню дашкольнікаў з гісторыка-этнаграфічнай спадчынай Беларусі

Вялікая ўвага ў дзіцячым садзе в.Елка надаецца планаванню работы па азнаямленню дашкольнікаў з гісторыка-этнаграфічнай спадчынай Беларусі. У 2010-2011 н.г. дашкольная ўстанова працуе над вырашэннем задач, накіраваных на:

  1. Выхаванне паважлівых адносін да гісторыі сваёй Айчыны, цікавасці да гістарычных, краязнаўчых, этнаграфічных ведаў.

  2. Фарміраванне асобы грамадзяніна Рэспублікі Беларусь праз веды гісторыі сваёй Айчыны, яе этнаграфічнага мінулага.

У дашкольнай установе выхавальнікам Люльковіч Т.І. распрацаваны цыкл заняткаў “Чарадзейка гісторыя распавядае”, мэта якіх – знаёмства з беларускай культурай, традыцыямі, абрадамі праз далучэнне дашкольнікаў да нацыянальных духоўных каштоўнасцей ( дадатак 2 ).

Аформлены музейны куток “Беларуская хатка” (дадатак 23,24). Гэта дапамагае выхоўваць зацікаўленасць да агульначалавечай і нацыянальнай культуры, павагу да нацыянальных каштоўнасцей, садзейнічае пашырэнню ведаў аб навакольным свеце і аб самім сабе як прадстаўніку беларускай нацыі.

У музейным кутку праводзяцца тэматычныя заняткі (дадаткі 6-19), на якіх дзеці знаёмяцца з экспанатамі: прадметамі побыту, вопраткай, музычнымі прыладамі; дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам Беларусі; з традыцыямі беларускага народа. Лепка з гліны, магчымасць вырабляць найпрасцейшыя ўзоры з саломкі таксама праводзяцца з дзецьмі ў музейным кутку. Вынікі такіх заняткаў: вырабы з пластыліну, саломкі, гліны, паперы.

Зыходзячы з дадзеных анкетавання і гутарак педагогамі дзіцячага сада распрацаваны прыкладны план работы па азнаямленню дашкольнікаў з гісторыка-этнаграфічнай спадчынай Беларусі (дадатак 1), канспекты заняткаў па розных раздзелах. Матэрыял размеркаваны па наступных тэмах:

  1. Мая родная старонка.

  2. Сімволіка дзяржавы Беларусі.

  3. Культурна-этнаграфічная спадчына Беларусі.

  4. Гістарычнае мінулае Беларусі.

Выхавальнікі дзіцячага сада Люльковіч Т.І., Гулевіч Л.І. прайшлі курсавую перападрыхтоўку па тэме “Фарміраванне асноў нацыянальнай самасвядомасці ў дзяцей дашкольнага ўзросту”.

Дашкольная ўстанова – сям’я ў фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці дзяцей дашкольнага ўзросту сродкамі гісторыка – этнаграфічнай спадчыны Беларусі

Не менш важнай умовай ў фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці дзяцей дашкольнага ўзросту з’яўляецца цесная ўзаемасувязь з бацькамі. У цяперашні час гэта работа актуальна, патрабуе вялікага такту і цярпення, так як у маладых сем’ях пытанні выхавання патрыятызму, грамадзянскасці не лічацца важнымі і часта выклікаюць непаразуменне.

Асноўная задача работы педагагічнага калектыву дзіцячага сада в.Елка з сям’ёй - фарміраванне актыўнай сацыяльнай пазіцыі бацькоў як актыўных удзельнікаў выхавання асобы старэйшага дашкольніка сродкамі гісторыка-этнаграфічнай спадчыны Беларусі. Цікава праходзяць у дашкольнай установе заняткі сямейных клубаў (дадатак 4), якія ўключаюць у сябе работы фальклорнага плану, а таксама мясцовыя традыцыйныя святы і абрады: Каляды, Масленіца, Вялікдзень.

Вялікае значэнне маюць сямейныя экскурсіі па раёну, пасёлку, краіне, наведванне з бацькамі асобных мерапрыемстваў і ўстаноў раёна.