Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Елка вопыт работы.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
3.34 Mб
Скачать

Літаратурная вечарына "Творчасць м.Багдановіча"

Распрацавала:

выхавальнік

першай катэгорыі

Т.І.Люльковіч

Мэта: выхоўваць павагу да літаратурнага скарбу беларусаў.

Ход вечарыны.

Дзеці ўваходзяць у зал, гучыць песня "Зорка Венера". Расказчык. Сёння наша сустрэча прысвечана творчасці выдатнага беларускага песняра М. Багдановіча.

Вы кажаце мне, што душа ў паэта, калі спараджае ён дзіўныя вершы, нябесным агнём абагрэта...

У гісторыі кожнага народа ёсць імёны, якімі яны асабліва ганарацца. Беларускі паэт М. Багдановіч набыў вядомасць сваім літаратурным, грамадзянскім і чалавечым подзвігам. Яго імя заслужана стаіць побач з імёнамі Я. Купалы і Я. Коласа.

На пагорку, непадалёку ад будынка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і Нацыянальнага акадэмічнага тэатра балета, стаяў двухпавярховы драўляны дом.

(Педагог паказвае слайды і суправаджае паказ расказам.) На першым паверсе размяшчалася гарадское пачатковае вучылішча, а на другім - кватэра настаўніка. Яе займала сям'я Багдановічаў: бацька, Адам Ягоравіч, быў загадчыкам гэтага вучылішча, а маці, Марыя Апанасаўна, займалася выхаваннем сваіх дзяцей. У гэтай кватэры і нарадзіўся Максім Багдановіч, чалавек незвычайнага таленту і лёсу. Бацька паэта быў чалавекам высокаадукаваным, перадавых поглядаў, добра ведаў фальклор. Усё гэта спрыяла ўсебаковаму развіццю Максіма, абуджала ў ім імкненне да творчасці.

Маці, Марыя Апанасаўна, была жанчына добрая, мела музычную падрыхтоўку, хораша спявала. Хлопчык вельмі любіў яе слухаць, асабліва, калі яна іграла на фартэп'яна. Яе любімыя творы станавіліся любімымі творамі Максіма. Напрыклад, вось гэты твор - паланез М. Агінскага "Развітанне з Радзімай". (Дзеці слухаюць.)

Таленавіты ад прыроды, маленькі Максім меў цудоўныя ўмовы для развіцця лепшых сваіх задаткаў. Але, калі хлопчыку споўнілася 5 год, памерла яго маці. Страта самага роднага чалавека глыбокім болем адгукнулася ў яго сэрцы. Сям'я пераехала ў Ніжні Ноўгарад. У гэтым горадзе Максім правёў амаль палову свайго жыцця. Мове сваіх бацькоў і дзядоў Максім навучаўся з кніг. Калі яму споўнілася 10 гадоў, ён паказаў бацьку свой першы верш на беларускай мове. Паслухайце адзін з вершаў М. Багдановіча (чытаецца любы верш).

Акрылёны поспехам, ён напісаў шмат вершаў на роднай мове. Давайце паслухаем песню пра Беларусь, якую ён любіў. (Гучыць песня "Дарагая Беларусь" (муз. У. Галя, словы А. Дзеружынскага).)

Апынуўшыся на Бацькаўшчыне, Максім сустракаецца з хараством роднай прыроды. Нібы чыстую ваду, ён піў жывую беларускую мову. Яго амаль не пакідала паэтычнае натхненне.

У старадаўняй Вільні паэта ўразіла калекцыя слуцкіх паясоў. Напэўна, гэта і натхніла яго на верш "Слуцкія ткачыхі". (Гучыць песня "Слуцкія ткачыхі" у выкананні ВІА "Песняры".)

Пры яго жыцці выйшла кніга вершаў пад назвай "Вянок". У ёй паэт пісаў пра родную зямлю, пра яе непаўторную прыроду, яе працавітых людзей, яе найпрыгажэйшых у свеце жанчын.

Але, на жаль, цяжкая хвароба не спрыяла развіццю яго талента. Апошнія дні ён правёў у Крыму, сумуючы аб сваёй Беларусі:

Даўно ўжо целам я хварэю,

I хвор душой,

I толькі на цябе надзея,

Край родны мой!

У родным краю ёсць крыніцы

Жывой вады.

Там толькі я змагу пазбыцца

Сваёй нуды.

Жыццё Максіма Багдановіча дагарэла як свечка. Ён памёр у маладым узросце. У апошнія гады паэт займаўся складаннем буквара, каб беларускія дзеці маглі вучыцца на роднай мове.

Мы з вамі ведаем шмат вершаў гэтага песняра. Вам вельмі спадабалася яго паэма-казка "Мушка-зелянушка і камарык-насаты тварык". Давайце зараз паслухаем урывак з яе. Вы памятаеце, што ў гэтай казцы камарык-насаты тварык пакахаў мушку-зелянушку і з ёю ажаніўся. А што здарылася далей мы з вамі паслухаем.

Дзеці становяцца ў карагод. Выходзіць разказчык. Камар сядзіць на стуле і сумуе, а мушка ў іншым баку сябе ўпрыгожвае, апранаецца, танцуе, усміхаецца. Разказчык. Абляцелі кветачкі не ў пару. Невясёла шэраму Камару.

Як пачаў ён параю

3 мушкай жыць -

Давялося беднаму

Патужыць.

Не ўмее мушачка

Працаваць.

Толькі ўмее з хлопцамі

Жартаваць;

Ані выткаць кросенкі,

Ані шыць,

Ані стравы хораша

Наварыць.

Паштурхаў камарычак

Галаву.

Камарык (дзіця). Як я з гэтай жонкаю

Пражыву? Дзе я вочы, брацікі, Меў свае,

Як сабе за жоначку Браў яе?

Мушка (дзіця). Паляцеў ён плакацца у лясок,

Сеў на дуб зялёненькі пад лісток. Пахіліў галовачку, уздыхнуў,

песню сумна, жудасна зацягнуў.

Дзеці ўсе разам спяваюць песню "Сеў камарык на дубочак".

- Прайшло шмат год, але мы заўсёды будзем памятаць імя нашага славутага песняра. У Мінску, у Траецкім прадмесці, недалёка ад таго месца, дзе нарадзіўся Максім Багдановіч, створаны яго музей. А насупраць тэатра оперы і балета стаіць помнік вялікаму песняру.

Дадатак 16