- •Уводзіны
 - •Выкарыстанне гісторыі і культурна-этнаграфічнай спадчыны ў працы з дашкольнікамі
 - •Планаванне і змест работы па азнаямленню дашкольнікаў з гісторыка-этнаграфічнай спадчынай Беларусі
 - •Дашкольная ўстанова – сям’я ў фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці дзяцей дашкольнага ўзросту сродкамі гісторыка – этнаграфічнай спадчыны Беларусі
 - •Заключэнне
 - •Літаратура.
 - •Прыкладнае планаванне работы па азнаямленню дашкольнікаў з гісторыка-этнагарафічнай спадчынай Беларусі
 - •Тэматыка заняткаў
 - •План работы дашкольнай установы і пачатковай школы па знаёмству з гісторыка-этнаграфічнай спадчынай Беларусі
 - •План работы клуба для бацькоў
 - •Выніковы занятак па раздзелу “Чалавек і грамадства”
 - •Урывак з навагодняга ранішніка
 - •Калядоўшчыкі: Павесялілі ўсіх, але пара ўжо далей ісці. Бывайце здаровы , жывіце багата. Канспект занятку
 - •Ход занятка
 - •Комплексны занятак
 - •Ход занятку
 - •Канспект занятку
 - •Канспект занятку "Рэкі і азёры"
 - •Свята"Беларусь мая, родны край”
 - •Калектыўная творчая справа
 - •Занятак-падарожжа ў сялянскую хату "Да бабы Васіліны мы прыедзем у госці"
 - •Канспект занятку "Знаёмства з беларускім нацыянальным касцюмам"
 - •Літаратурная вечарына "Творчасць м.Багдановіча"
 - •Ход вечарыны.
 - •Свята "я добрую кнігу, як цуд, люблю!"
 - •Ход свята.
 - •Развіваючыя гульні
 - •Творчыя заданні
 - •Прымаўкі і прыказкі аб стравах
 - •Кансультацыя для педагогаў
 - •Консультация для педагогов «Белорусские народные игрушки»
 - •План правядзення праблемнай групы па пытаннях рэалізацыі паглыбленага накірунку па тэме: “Выкарыстанне этнаграфічнай культуры беларусаў у рабоце з дзецьмі дашкольнага ўзросту”
 - •Музейны куток «Беларуская хатка»
 - •Афармленне інтэр’ера памяшканняў у нацыянальным стылі
 - •Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці дзяцей дашкольнага ўзросту сродкамі гісторыка-этнаграфічнай спадчыны беларусі
 
Калектыўная творчая справа
“Теральдыка беларускіх гарадоў"
Распрацавала:
выхавальнік
першай катэгорыі
Л.І.Гулевіч
Мэта: выхоўваць пачуццё патрыятызму, павагі да сваёй гісторыі; знаёміць дзяцей з геральдыкай (гербамі) беларускіх гарадоў.
Абсталяванне: фланелеграф з нанесеным контурам граніц сучаснай Беларусі, малюнкі 'Тербы гарадоў", карта Беларусі.
Ход калектыўнай творчай справы.
Педагог задае пытанні.
Як называецца наша краіна? (Беларусь.) У яе шмат азёр, рэк, лясоў, цікавых і прыгожых мясцін. Беларусь -не вельмі вялікая краіна, але ў ёй шмат гарадоў. Якія га-рады нашай краіны вы ведаеце? (Адказы дзяцей.)
А самы галоўны горад нашай краіны?
Мінск - гэта галоўны горад, сталіца.
Кожны горад мае сваю назву. Адкуль у гарадоў гэ-тыя назвы?
Назва Мінска, напрыклад, ад ракі Менкі, якая вы-сахла, а назва засталася, ці ад імя Менеска-багатыра, які сабраў дружыну, ці ад гандлярскіх радоў, якія тут даўно былі. На радах ішоў абмен таварамі.
Назвы гарадоў, сёл, вёсак прыдумалі самі людзі. Некаторыя з іх атрымалі назву ад імёнаў людзей: Ліда, Барысаў, Іванава, Мар'іна Горка і інш. Некаторыя назвы напамінаюць не аб адным чалавеку, а аб славянскіх плямёнах нашых продкаў. Напрыклад, горад Крычаў называўся таму, што раней там жылі крывічы; горад Драгічын - дрыгавічы; горад Радомля - радзімічы.
Беларусь край лясоў і балот, таму сустракаюцца і такія назвы - Балоты, Лісічкі, Сасновы Бор, Зялёны Бор, Бараўляны, Асінаўка, Бярозаўка. Некаторыя гарады атрымалі назву ад рэк: Пінск - ад Піны; Полацк - ад Палоты. Давайце з вамі пагуляем у гульню "Адгадай назву горада". На крузе намаляваны звяры: слон, воўк, баран - і дрэвы: ель і бяроза. Дзецям трэба здагадацца аб назве горада: леў - Смалевічы; слон - Слонім; воўк - Ваўкавыск; баран - Баранавічы; ель - Гомель; бяроза - Бяроза.Здаўна кожны горад меў свой знак, сваю візітку. Горад атрымліваў герб не адразу. Яго трэба было заслужыць. Герб мог мець толькі той горад, жыхары якога кіравалі ім. У Заходняй Еўропе існавала так званае магдэбурскае права, якое прыйшло і ў нашу краіну. Яно давала права на самакіраванне жыццём горада.
Людзей, якія вывучаюць гербы, называюць геральдыстамі, а навуку - геральдыкай. Давайце разгледзім некаторыя гербы (паказ слайдаў). Ёсць гербы са зброяй (герб Брэста), з мурамі і вежамі замкаў (герб Магілёва), з выявамі анёлаў (герб Мінска), з жывёламі і раслінамі (герб Гомеля і Крычава). Давайце звернем увагу на герб.
Герб Мінска ўяўляе сабой ушэсце Багародзіцы ў чырвона-сіняй вопратцы на срэбным воблаку. Яе ўзносяць унеба два анёлы, а над імі два херувімы. Герб быў прысвоены гораду ў 1591 годзе. Герб Мінска сумесна з Багародзіцай і анёламі ахоўваюць наш город ад бед і хвароб.
Адкуль узяўся герб? Каб гэта ўзнаць, трэба адправіцца у падарожжа, у далёкае мінулае, калі на свеце жылі адважныя рыцары. А для гэтага нам патрэбны сапраўдны замак, дзе будуць жыць рыцары. Давайце пабудуем такі замак.
Замак ёсць, а вось рыцараў няма. 3 дапамогай чароўнай палачкі я вас пераўтвару ў рыцараў. (Педагог дае дзецям шлемы, шчыты, шаблі, зробленыя з кардону.)
Вось колькі ў мяне адразу рыцараў. Пакажыце, якія яны моцныя і спрытныя. (Перацягванне каната.)
А зараз давайце разгледзім слайды і адкажам на пытанні: "Як былі апрануты раней рыцары? Чым яны адрозніваліся адзін ад аднаго?" 3 выгляду яны аднольковыя, а вось шчыты ў іх розныя, як і ў вас. Па гэтаму знаку можна было бачыць, з кім яны змагаюцца. Такія знакі сталі перадаваць па спадчыне, ад бацькі да сына, ад ўнука да праўнука. Гэта быў знак не аднаго рыцара, а цэлага роду. Ён стаў звацца "гербам". Але прайшоў хутка час і гербамі сталі ўпрыгожваць вароты замкаў, дзверцы карэт. (Паказ слайдаў.)
Вось адкуль з'явіліся гербы. Цяпер вы ведаеце, чаму кожны горад мае свой герб.
А зараз я прапаную намаляваць герб, які табе спадабаўся, або прыдумаць свой.Педагог прапаноўвае дзецям намаляваць герб Мінска, а потым разам з дзецьмі разглядае яго па прыкладнаму плану.Якую форму мае герб: квадрата, трохвугольніка, шчыта? На колькі частак ён раздзелены? Якія асноўныя колеры гэтых частак?Аб чым расказвае герб? (Аб гісторыі горада, прафесіі людзе).
Дадатак
13
